Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ТУРЧАНКА
Возера Тэкліц.
Возера Тэкліц.
Пачынаецца за 0,6 км на 3 ад в. Слабодка, вусце за 0,4 км на ПдУ ад в. Турчанка. Рэчышча каналізаванае. ТУРЧАНКА, назва р. Топкая Лучка ў верхнім цячэнні.
ТЎРЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны
канал у Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны в. Звязда, упадае ў Свіслач у в. Турын.
ТЎРЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Глускім р-не, правы прыток Веснаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ, вусце за 3,5 км на Пд ад в. Турыно.
ТЎРЫЦКАЕ ВОЗЕРА, на мяжы Лепельскага і Чашніцкага р-наў.
Пл. 0,64 км2.
Найбольшая глыбіня 3,9 м.
Даўжыня 3,51 км.
Найбольшая шырыня 0,44 км.
Даўжыня берагавой лініі 6,16 км. Аб'ём вады 0,89 млн. м3.
Пл. вадазбору 9,5 км2.
У бас. р. Ула, за 10 км на ПдЗ ад г. Чашнікі, каля в. Зазерыца (Чашніцкі р-н). Схілы катлавіны вышынёй 5— 10 м, разараныя. Берагі нізкія, на Пд пясчаныя, астатнія сплавінныя (шырыня сплавіны 5—30 м). Пойма шырынёй 5—100 м, пад лесам і хмызняком. Дно сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадае ручай, выцякае ручай у р. Ула.
ТУРЭЦ, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 0,1 км2.
Даўжыня 0,88 км.
Найбольшая шырыня 0,18 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,85 км.
У бас. р. Ловаць, за 38 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 2,5 км на У ад в. Каверзы. Схілы катлавіны вышынёй 4 м, пад хмызняком.
ТУРЯ, рака ў Верхнядзвінскім р-не, правы прыток р. Сар'янка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 2,5 км на 3 ад в. Муквяціца, вусце за 3,5 км на ПнЗ ад в. Вознава. Цячэ па лясістай мясцовасці.
ТЎР'Я, рака ў Рэчыцкім, Хойніцкім і Калінкавіцкім р-нах, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 46 км. Пачынаецца за 6 км на ПнУ ад в. Шаўлоў Калінкавіцкага р-на. Цячэ праз азёры на пойме Прыпяці і ўпадае ў раку за 4 км на ПнЗ ад в. Ломыш Хойніцкага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 37 км каналізаванае і называецца к а н а в a Т у р'я. Прыток справа — Вужынецкі канал.
ТУР'Я, рака ў Капыльскім і Уздзенскім р-нах, левы прыток Нёмана.
Даўжыня 35 км.
Пл. вадазбору 208 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Рымашы Капыльскага р-на, працякае па паўночнай ускраіне Капыльскай грады, упадае ў Нёман на У ад в. Касцяшы Уздзенскага р-на. Даліна трапецападобная, месцамі невыразная, шырынёй 0,5—1,5 км. Пойма роўная, асушаная. Рэчышча каналізаванае, яго
шырыня пераважна 10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
ТУР'Я,Т у р э я.ракаўКраснапольскім р-не, левы прыток р. Сянна (бас. Дняпра).
Даўжыня 28 км.
Пл. вадазбору 188 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о.
Пачынаецца за 0,5 км на У ад п. Непабядзімы, у нізоўі цячэ праз лес, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Пільня Чэрыкаўскага р-на. Асноўныя прытокі — рэкі Маластоўка, Травінка. Рэчышча звілістае, на працягу 11,8 км (ад вытоку да вусця р. Маластоўка) каналізаванае. На рацэ г. п. Краснаполле, на яго паўночнаўсходняй ускраіне 2 плаціны і сажалкі).
ТЎР’Я, рака ў Шчучынскім р-не, правы прыток Нёмана.
Даўжыня 17 км.
Пл. вадазбору 107 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 %о.
Пачынаецца за 0,5 км на 3 ад в. Янчукі, цячэ ў межах Аідскай раўніны, упад^іе ў Нёман на Пд ад в. Забор'е. Прытокі: Тураўка, Лука. Рэчышча каналізаванае.
ТЎР'Я, рака ў Маладзечанскім р-не, левы прыток р. Уша (бас. Віліі).
Даўжыня 12 км.
Пл. вадазбору 37 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,7 %0.
Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Лабачоўка, упадае ў Ушу за 0,5 км на Пн ад в. Турэц-Баяры. Рэчышча на працягу 5,7 км (ад моста на аўтадарозе Маладзечна — Смаргонь да в. Турэц-Баяры) каналізаванае.
ТУР'Я, рака, гл. Стрэлка.
ТЎСЬБА возера ў Пастаўскім р-не.
Пл. 0,11 км2.
Даўжыня 0,6 км.
Найбольшая шырыня 0,25 км.
Пл. вадазбору 8 км2.
У бас. р. Паловіца (бас. Дзісны), за 9 км на ПнУ ад г. Паставы, за 1 км на ПнУ ад в. Чарты. Упадае ручай з воз. Чарты, выцякае ручай у Паловіцу.
ТЎТЧА, возера ў Расонскім р-не.
Пл. 0,75 км2.
Даўжыня 1,2 км.
Найбольшая шырыня 0,9 км.
Пл. вадазбору 8,16 км2.
У бас. р. Свольна, за 25 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 4 км на У ад воз. Лісна, сярод часткова забалочанага лесу. Праз возера цячэ р. Нячэрская. ТУХІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Сенненскім р-не.
Пл. 0,12 км2.
Даўжыня 0,61 км.
Найбольшая шырыня 0,28 км.
Пл. вадазбору 9,75 км2.
У бас. р. Крывінка, за 0,3 км на У ад г. Сянно. Схілы катлавіны вышынёй
да 20 м, пераважна разараныя, участкамі пад хмызняком.
ТЎЧАНКА, рака ў Клецкім р-не, левы прыток р. Нача (бас. Прыпяці).
Даўжыня 18 км.
Пл. вадазбору 93 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0.
Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Ліскава, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Бабкі. На рацэ каля в. Туча плаціна і сажалка (пл. 39 га). Рэчышча каналізаванае.
ТЎЧАНКА, рака, гл. Точанка.
ТУШАМЛЯНКА, рака ў Свіслацкім р-не, левы прыток р. Нараў (бас. Зах. Буга). Даўжыня 9 км, Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Тушамля, вусце каля в. Броўск. Рэчышча каналізаванае.
ТЎШЧА, возера ў Смаргонскім р-не.
Пл. 0,34 км2.
Найбольшая глыбіня 2 м.
Даўжыня 0,85 км.
Найбольшая шырыня 0,66 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,8 км.
Аб'ём вады 0,49 млн. м3.
Пл. вадазбору 6,1 км2.
У бас. р. Страча (правы прыток Віліі), за 32 км на Пн ад г. Смаргонь, каля в. Лявонавічы. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, разараныя, на 3 і ПнЗ 12—14 м, парослыя лесам. Берагі пераважна сплавінныя, тарфяністыя, на ПнЗ 1 ПдУ нізкія, пясчаныя, месцамі на У і ПдУ пад хмызняком. Пойма шырынёй 50—100 м, забалочаная. Дно сапрапелістае, уздоўж паўночна-заходніх і паўднёваўсходніх берагоў да глыбіні 1 м пясчанае. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,1 м. Выцякае р. Тушчанка.
ТЎШЧАНКА, рака ў Смаргонскім і Мядзельскім р-нах, левы прыток р. Страча (бас. Віліі).
Даўжыня 11 км.
Пл. вадазбору 86 км!.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %».
Выцякае з воз. Тушча на 3, упадае ў Страчу на Пд ад в. Алешкі Мядзельскага р-на. Пойма часткова заба-
$;	УБАРЦЬ
лочаная. Прыток р, Непр. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,1 км каналізаванае.
ТЭКЛІЦ, возера ў Лепельскім р-не.
Пл. 2,02 км2.
Найбольшая глыбіня 3,2 м.
Даўжыня 2 км.
Найбольшая шырыня 1,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 5,5 км. Аб'ём вады 4,14 млн. м3.
Пл. вадазбору 32,9 км2.
У бас. р. Сергуч (выцякае з возера), за 13 км на ПнЗ ад г. Лепель, каля в. Звязда. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 да 12 м, параслі лесам, участкамі разараныя. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком, на Пд сплавінныя. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў да глыбіні 0,5 м пясчанае. Моцна зарастае. Упадаюць 2 ручаі, у тым ліку з воз. Луконец. ТЭЛЬМІНСКІ КАНАЛ, гл. Скідны канал.
ЎБАРЦЬ, рака на Украіне і Беларусі, правы прыток Прьіпяці.
Даўжыня 292 км.
Пл. вадазбору 5,8 тыс. км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 24,4 м3/с.
Агульнае падзенне ракі 96,3 м.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %0.
Пачынаецца на вышыні 207,2 м над узроўнем мора каля в. Андрэевічы Алеўскага р-на Жытомірскай вобл. Цячэ па Жытомірскім Палессі, на Беларусі (даўжыня 126 км)—па Пры-
Рака Убарць.
УБЕЖА
пяцкім Палессі. Вусце за 2 км на ПдЗ ад г. Петрыкаў. Асноўныя прытокі на Беларусі: Плотніца, Лохніца, Свідовец, Гурыстая (справа), Каросцінка (злева). Даліна невыразная, месцамі зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, яе шырыня ад 0,1—0,2 км у верхнім цячэнні да 1—5 км на астатнім працягу. Рэчышча свабодна меандруе, звілістае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, зрэдку трапляюцца нізкія пясчаныя астравы. Шырыня рэчышча 10—15 м, у нізоўі месцамі да 60 м. Разводдзе пачынаецца звычайна ў 1-й палавіне сакавіка (найбольшая вышыня над межанным узроўнем 4 м, сярэдняя 1,8—2,7 м), заканчваецца ў сярэдзіне мая. Устойлівая межань на-
ступае ў ліпені (працягласць у сярэднім 3 месяцы). Замярзае ў пачатку снежня. Расход вады за 44 км ад вусця найбольшы 659 м3/с (1932 г.), найменшы 0,44 м3/с (1935 г.). На рацэ гарадскія пасёлкі Алеўск (Украіна), Лельчыцы.
УБЕЖА, У б е ж ж а, возера ў Расонскім р-не.
Пл. 0,34 км’.
Найбольшая глыбіня 14,3 м. Даўжыня 1,3 км.
Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 4,4 км. Аб'ём вады 2,1 млн. м3.
Пл. вадазбору 8,1 км2.
У бас. р. Дрыса, за 12 км на Пд ад г. п. Расоны, каля в. Барыскава. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на ПдУ да 3 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на 3 нізкія, пясчаныя, парослыя хмызняком. Дно да глыбіні 1,2 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Зарастае да глыбіні 1,3 м. Упадае ручай з Сяляўскага возера, выцякае ручай у р. Дрыса.
УБОРАК, вадасховішча ў Добрушскім р-не.
Пл. 0,27 км2.
Найбольшая глыбіня 6,4 м.
Даўжыня 0,7 км.
Найбольшая шырыня 0,38 км. Аб'ём вады 1,05 млн. м3.
Сярэдні шматгадовы сцёк 2,8 млн. м3.
Створана ў 1983 за 16 км на У ад г. Добруш, за 1 км на Пн ад в. Уборак для ўвільгатнення зямель і рыбагадоўлі. Абвалавана земляной дамбай даўжынёй 2,07 км. Наліўное: напаўняецца вадой з р. Няцёша па водападводзячым канале даўжынёй 2,2 км. Ваганні ўзроўню на працягу года 5,8 м.
УБОРКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім р-не, левы прыток Дуравіцкага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца за 1,2 км на У ад в. Уборкі, упадае ў Дуравіцкі канал у в. Дуравічы. УВІЧ, рака ў Добрушскім і Веткаўскім р-нах, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 15,5 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Марозаўка Добрушскага р-на, упадае ў старычнае возера на пойме Беседзі на паўднёвай ускраіне в. Новыя Грамыкі Веткаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
УГЛЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйньі канал у Бярозаўскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,6 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Падоссе, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Здзітаў.
УГОЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток Азёрнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 1,8 км на 3 ад в. Вятчынская Рудня, вусце за 1 км на 3 ад в. Замошша. Прыток — канал Замошша (злева).
УДАВА, рака ў Капыльскім р-не, правы прыток р. Морач (бас. Прыпяці).
Даўжыня 10,5 км.
Пл. вадазбору 82 км2.
Сярздні нахіл воднай паверхні 0,6 %».
Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Усава, вусце каля в. Новыя Доктаравічы. Прытокі — рэкі Хмельніца і Ус (злева). Рэчышча каналізаванае. УДАЛЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лоеўскім р-не, левы прыток р. Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Новая Баршчоўка, упадае ў Верхнюю Брагінку ў в. Удалёўка. УДОЖКА, рака, гл. Казёл.