Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. У бас. р. Арэса, за 25 км на ПдУ ад г. Любань, за 1 км на У ад п. Жалы. Схілы катлавіны невыразныя. На ГІн да возера прымыкае лясны масіў, астатняя тэрыторыя вакол возера меліяравана і разарана. СЯЛЕЦ, вадасховішча ў Бярозаўскім р-не. Пл. 20,7 км!. Найбольшая глыбіня 5,4 м. Даўжыня 11,8 км. Найбольшая шырыня 4,1 км. Даўжыня берагавой лініі 33,5 км. Аб'ём вады 56,3 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 101 млн. м3. Пл. вадазбору 681 км2. На пойме р. Яседьда (147,5 км ад вусця), за 7 км на ПнЗ ад г. Бяроза, каля в. Сялец. Створана ў 1985 для водазабеспячэння сажалак рыбгаса «Сялец», увільгатнення глеб, добраўпарадкавання прылеглых населеных пунктаў. Земляная намыўная плаціна даўжынёй 4,3 км з хвалеўстойлівым верхавым адхонам, даўжыня агараджальнай дамбы 13,9 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2,5 м. СЯЛЕЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пд ад в. Сялец, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Вялікія Прылукі. СЯЛЕЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Глускім р-не, правы прыток р. Даколька (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Сялец. СЯЛЕЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, левы прыток р. Башта (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Сашыца, вусце каля в. Сялец. СЯЛЬНІЦКІ КАНАЛ, Сяльнаеўс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, правы прыток Мормальскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 1,8 км на 3 ад в. Яшчыцы, упадае ў Мормальскі канал за 4 км на ПдУ ад в. Сельнае. СЯЛЬЦОЎСКАЕ ВОЗЕРА, С я л ьчанскае возера, на мяжы Глыбоцкага і Міёрскага р-наў. Пл. 0,13 км!. Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 5,5 км2. У бас. р. Авута, за 40 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Карнацкія. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м, у верхняй частцы разараныя. У паўднёвай частцы заліў. Востраў пл. 0,4 га. СЯЛЯВА, возера ў Крупскім р-не. Пл. 15 км2. Найбольшая глыбіня 19,5 м. Даўжыня 15 км. Найбольшая шырыня 3 км. Даўжыня берагавой лініі 44,3 км. Возера Сялява. Аб'ём вады 94,8 млн. м3. Пл. вадазбору 324 км2. У бас. р. Лукомка, за 20 км на Пн ад г. п. Крупкі. Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м (на Пн 3—5 м), пераважна парослыя хмызняком, часткова — лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, на Пд зліваюцца са схіламі. 3 астравы, найбольшы з іх (пл. каля 2 км2) з У аддзелены ад сушы пралівам шырынёй 100—120 м, глыбінёй 2,2 м. Дно да глыбіні 4—6 м, месцамі да 10 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў вузкая перарывістая паласа з асакі, чароту, трыснягу, хвашчу. У возера ўпадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, на Пн злучана шырокай пратокай з воз. Абіда. У выніку будаўніцтва на р. Югна Сяляўскай ГЭС узровень возера падняты. СЯЛЯЕВА, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,32 км2. Даўжыня 1,08 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,63 км. У бас. р. Дзвіна, за 28 км на ПнУ ад г. Віцебск, за 1 км на ПнУ ад в. Рыбакі (Суражскі пасялковы Савет). Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, параслі лесам. На 3 выцякае ручай у Зах. Дзвіну. СЯЛЯЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 1,11 км2. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 2,32 км. Найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 7,4 км. Аб’ём вады 4 млн. м’. Пл. вадазбору 4,4 км2. У бас. р. Дрыса, за 10 км на Пд ад г. п. Расоны, кадя в. Сяляўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м (на ПнУ да 18 м, на У 2—4 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй разараныя. У паўднёваўсходняй частцы возера некалькі заліваў. Берагі нізкія, на ПнУ зліваюцца са схіламі. На Пд забалочаная пойма шырынёй да 350 м, парослая хмызняком. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,3 м, шырыня паласы расліннасці 10—200 м. Ручаём злучана з воз. Убежа. СЯМЁЦКАЯ СТРЭЛКА, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток канала Бычок (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 8 км на ПнУ ад в. Рудня, вусце за 5,5 км на Пд ад в. Бечы. Цячэ ў межах Прыпяцкага ландшафтна-гідралагічна га запаведніка па лясістай забалочанай мясцовасці. СЯМЁНАЎКА, рака ў Мінскім і Смалявіцкім р-нах, правы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца з Дуброўскага канала за 1 км на 3 ад в. Зарэчча Апчакскага сельсавета Мінскага р-на, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Узбарогі Смалявіцкага р-на. Рэчышча каналізаванае. СЯМЁНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Смалявіцкім р-не, правы прыток р. Сямёнаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Забалоцце, упадае ў Сямёнаўку за 3 км на У ад в. Дварэц Мінскага р-на. СЯМЁНЕНКІ, возера ў Расонскім р-не. СЯМІГОСЦІЦКІ Пл. 0,25 км2. Найбольшая глыбіня 2,2 м. Даўжыня 1,38 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі каля 4 км. Аб'ём вады 0,39 млн. м3. Пл. вадазбору 7,2 км2. У бас. р. Дрыса, за 17 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 1,5 км на 3 ад в. Трыполле. Схілы катлавіны параслі лесам, на Пд і Пн вышынёй да 1 м, на 3 і У 6—8 м. На Пд і Пн ёсць вузкія залівы. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, уздоўж берагоў участкамі пясчанае. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 1,5 м, шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 15 м. На ПдУ выцякае ручай у воз. Межна. СЯМІГОСЦІЦКІ КАНАЛ, Р а м е л ь Сямігосціцкі канал, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 17,2 км, Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Мачуль, вусце за 4,2 км на ПнЗ ад в. Сямігосцічы. Прыток — Альшанскі канал (злева). СЯМІСОСЕНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, левы прыток р. Паднева (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 2,2 км на ПдЗ, вусце за 2,7 км на ПнУ ад в. Сямісосны. СЯНКАНКА, рака ў Астравецкім р-не, левы прыток Віліі. Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 67 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 %0. Пачынаецца ў лесе за 1,5 км на ПдУ ад в. Лынкішкі, цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Вілію за 1 км на ПнУ ад в. Нідзяны. Рэчышча на працягу 1,2 км,ад вытоку каналізаванае. СЯННА, рака ў Чэрыкаўскім і на мяжы Чэрыкаўскага і Краснапольскага р-наў, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 59 км. Пл. вадазбору 543 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Кліны, вусце за 3 км на ГІнЗ ад в. Ушакі. Асноўныя прытокі: Сененка, Расамаха, Тур'я (злева), Дамашня, Рэкта (справа). Цячэ пераважна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, глыбокаўрэзаная (шырыня ад 0,3 км у вярхоўі да 1 км у ніжнім цячэнні). Пойма двухбаковая (шырыня ў вярхоўі 30—60 м, у ніжнім цячэнні 300—500 м), месцамі адкрытая, лугавая. Паверхня роўная, у ніжнім цячэнні ўзгорыстая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжнім і сярэднім цячэнні звілістае і моцназвілістае; шырыня яго 5—10 м, ніжэй в. Пільня Чэрыкаўскага р-на пашыраецца да 17 м, у ніжнім цячэнні звужаецца да 5— 6 м. Берагі ўмерана стромкія і стромкія. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышы- ня над межанным узроўнем у ніжнім цячэнні 1,7 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у пачатку 3-й дэкады сакавіка. Веснавы ледаход 7 сутак. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. СЯННА, назва р. Жыварэзка ў верхнім цячэнні. СЯННО, Сенненскае возера, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 3,15 км2. Найбольшая глыбіня 31,5 м. Даўжыня 6,03 км. Найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі 18,9 км. Аб'ём вады 26,8 млн. м3. Пл. вадазбору 67,9 км2. У бас. р. Крывінка, на ўскраіне г. Сянно. Катлавіна падзяляецца на глыбакаводны паўднёвы і мелкаводны паўночны плёсы. Схілы катлавіны вышынёй да 21 м, у верхняй частцы пераважна разараныя, на 3 і Пн пад лесам і хмызняком. Берагі вышынёй да 0,6 м, месцамі зліваюцца са схіламі. У паўночным плёсе востраў пл. 0,018 км2. Дно да глыбіні 2,5—3 м (месцамі да 7 м) пясчанае, ніжэй выслана ілам. Зарастае слаба. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 50 м, пашырана да глыбіні 1,7 м; падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,5 м. Упадаюць каля 20 ручаёў, у тым ліку з Кулікоўскага возера; пратокай злучана з Багданаўскім возерам. СЯРВАЙКА, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток р. Ловаць (бас. р. Нява). Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля Возера Сянно. Сяргееўскае возера. в. Шаўрава, вусце каля в. Рудня. Цячэ па лясістай мясцовасці. СЯРГЁЕЎСКАЕ ВОЗЕРА, С я р г е евіцкае возера, Муха, у Пухавіцкім р-не. Пл. 2,75 км2. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 2,2 км. Найбольшая шырыня 1,6 км. У бас. р. Пціч, за 25 км на 3 ад г. Мар'іна Горка, на Пн ад в. Сяргеевічы. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. Дно выслана сапрапелем. Сцёк праз канал у р. Пціч. СЯРМЯЖКА, рака ў Стаўбцоўскім р-не, правы прыток р. Сула (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 93 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о. Пачынаецца сярод лесу, за 1 км на У ад в. Беламошша, упадае ў Сулу на ПнУ ад в. Трылес. Прыток — р. Лубянка. Рэчышча на працягу 10,6 км каналізаванае: ад пункта за 0,6 км на ПдУ ад в. Астравы да вусця. Пойма ў вярхоўі забалочаная, ніжэй в. Вялікая Гуменаўшчына прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. СЯРЧЫСТАЯ, Сярністая, рака ў Вілейскім р-не, правы прыток Віліі. Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 65 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о. Пачынаецца за 0,5 км на У ад в. Румянскія, упадае ў Вілію за 2,2 км на ПдУ ад в. Аношкі. Рэчышча каналізаванае. Каля в. Даўгінава створана сажалка (пл. 0,1 км2). СЯРЭДНІ РОЎ, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, левы прыток р. Маларыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Перавісь, вусце за 2 км на Пн ад в. Арэхава. СЯРЭДНІК, возера ў Браслаўскім р-не. ГІл. 0,17 км2. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 1,13 км. Найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 2,61 км. Аб'ём вады 0,59 млн. м3. Пл. вадазбору 9,19 км2. У бас. р. Дружнянка, за 16 км на Пд ад г. Браслаў, каля в. Замошша. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, параслі хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ нізкія. Дно да глыбіні 1—1,5 м выслана пяском, ніжэй ілам і сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 2—10 м, пашырана да глыбіні 1,5 м. На ПдЗ упадае ручай з воз. Паддворнае, на Пн выцякае ручай у воз. Шылава.