СУКАЧОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, правы прыток Дзятлавіцкага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Каты, вусце за 1,6 км на У ад в. Сукачы. СУКНЕЎКА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток р. Громніца (бас. Віліі). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца на Пд ад в. Сукневічы, упадае ў Громніцу за 4 км на ПдУ ад в. Рудня. Рэчышча каналізаванае. СУЛА, рака ў Стаўбцоўскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 76 км. Пл. вадазбору 520 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м?/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о. Пачынаецца за 0,7 км на Пд ад в. Таўкачоўшчына, цячэ па паўднёвазаходніх схілах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на Пн ад в. Беражное. Асноўныя прытокі: Тонва, Сярмяжка (справа), Перакуль, Волка (злева). Даліна слабазвілістая, трапецападобная, яе шырыня 0,3— 0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км, Схілы пераважна пад лесам. Пойма двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, пера- сечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні. Берагі параслі хмызняком. У маляўнічай мясціне ў сутоках Сулы і Нёмана зона адпачынку Аталезь. СУЛІЧАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, правы прыток Ляхавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 16,8 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Дзятлавічы, вусце каля в. Кублік. СУМАЎКА, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 1,63 км2. Найбольшая глыбіня 29,9 м. Даўжыня 2,38 км. Найбольшая шырыня 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Аб'ём вады 11,1 млн. м3. Пл. вадазбору 14,4 км2. У бас. р. Вята, за 8 км на ПдЗ ад г. Міёры, каля в. Гентава. Катлавіна складаецца з 2 плёсаў — глыбакаводнага заходняга Гоўцы і ўсходняга Сумаўка (глыбіня 15,8 м). Схілы катлавіны вышынёй 1—5 м, на Пд і ПдЗ разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі забалочаныя. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбакаводная частка выслана ілам. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 15 м. На У упадае ручай з возера без назвы, на 3 выцякае ручай у воз. Сярэднік. СУПРАНЕНЦКІ РУЧАЙ, у Астравецкім р-не, левы прыток р. Страча (бас. Віліі). Даўжыня 6 км, Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Супраненты, упадае ў Страчу на У ад в. Альхоўка. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,5 км каналізаванае. СУРАВЕЦ, ручай у Горацкім р-не, левы прыток ручая Капылка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,6 км, Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Шалаханаўка, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне г. Горкі. СУРАЎ, рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 49 км. Пл. вадазбору 215 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с. Возера Сумаўка. Возера Судабле. Зялёны Бор Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Завідаўка Клімавіцкага р-на, вусце ў в. Фёдараўка Касцюковіцкага р-на. Цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнні называецца С у р а ў к а. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Схілы ўмерана стромкія і стромкія (вышыня 5—15 м), у ніжнім цячэнні абрывістыя (вышыня да 8 м), месцамі парэзаны ярамі. Пойма перарывістая, пераважна адкрытая, чаргуецца па берагах, забалочаная, шырынёй 0,2—0,5 км. Рэчышча звілістае, СУРВІЛДЎСКІ |j свабодна меандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае. Шырыня ракі ў межань 2—6 м. СУРВІЛАЎСКІ РУЧАЙ, ручай у Мядзельскім р-не, у бас. Віліі. Даўжыня 3,8 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПнЗ ад в. Сурвілы, упадае ў рыбаводныя сажалкі, створаныя ў сутоках рэк Вялікі Перакоп і Малы Перакоп, за 2 км на ПдУ ад той жа вёскі. Рэчышча каналізаванае. СУРВІЛІШСКАЕ вдЗЕРА, гл. Вялікае Сурвілішскае возера. СЎРЫНКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слонімскім р-не, левы прыток р. Була (бас. Нёмана). Даўжыня 6 км. Пачынаецца ва ўрочышчы Мохавае Балота, за 1,4 км на У ад в. Падмошша, упадае ў р. Була каля в. Рахавічы. СУТОКІ, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток р. Каменка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 16 км Пл. вадазбору 35 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %». Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Малашанкі, вусце каля в. Паташня. Ніжняе цячэнне ракі ў лясістай забалочанай мясцовасці. СУХАДРОЎКА, С у х о д р а ў к а, рака ў Лёзненскім і Віцебскім р-нах, правы прыток р. Лучоса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 66 км. Пл. вадазбору 519 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о. Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны в. Свірбы Лёзненскага р-на, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Кузьмянцы Віцебскага р-на. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Выдрэя, Ласасіна (справа), Ардзяжанка (злева). Даліна трапецападобная (шырыня 300—600 м, ёсць звужэнні да 50 м), ніжэй упадзення р. Ласасіна невыразная. Пойма чаргуецца па берагах, у верхнім цячэнні месцамі адсутнічае, пераважная шырыня 100—300 м. Рэчышча свабодна меандруе, умерана звілістае, у сярэднім цячэнні моцназвілістае, паміж вёскамі Стасева і Вялікая Выдрэя Лёзненскага р-на парожыстае. СУХАЯ, рака ў Крупскім р-не, правы прыток р. Высокая (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПнЗ ад в. Язбы, вусце за 2,5 км на ПнЗ ад в. Запуткі. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. СУХІ РОГ, меліярацыйны канал у Дратічынскім р-не, левы прыток Ляхавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Ялач, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Вулька Попінская. СУХОДРАЎКА, рака, гл. Сухадроўка. СУХОЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,28 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Дзісна, за 14 км на ПдУ ад г. Міёры, за 6,5 км на У ад в. Белеўцы, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, сярод балота Мох. Берагі забалочаныя. СЎЦІНКА, Суцінскі канал, рака ў Асіповіцкім і Пухавіцкім р-нах, правы прыток р. Талька (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 44 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0. Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны в. Крамок Асіповіцкага р-на, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Суцін Пухавіцкага р-на. Рэчышча каналізаванае. СУЧАНКА, рака ў Шумілінскім р-не, левы прьіток р. Чарніца (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 2,7 км на ПдУ ад в. Юрава, вусце каля в. Залужжа. СЎША, рака ў Клічаўскім і Кіраўскім р-нах, левы прыток р. Ольса (бас. Дняпра). Даўжыня 40 км. Пл. вадазбору 364 км2. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %». Пачынаецца за 2 км на У ад в. Рагі Клічаўскага р-на, вусце за 0,7 км на Пд ад в. Ваевічы Клічаўскага р-на. Асноўны прыток — р. Перасопенка (справа). Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на вялікім працягу праз лясныя масівы. Даліна слабавыразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Ольсы, шырыня ад 0,5 км да 1 км, Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня ад 0,1—0,2 км у верхнім і сярэднім цячэнні да 0,4—0,6 км ніжэй упадзення Перасопенкі. Рэчышча ад вытоку (шырыня 5—7 м), на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй свабодна меандруе, моцназвілістае. Берагі спадзістыя. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. СУШАНКА, рака ў Клічаўскім р-не, левы прыток р. Ольса (бас. Дняпра). Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 174 км\ Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Пачынаецца ў лясным урочышчы Скобленкава Паляна за 4 км на Пн ад в. Развадаў, вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Патока. Цячэ пераважна сярод лесу ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўны прыток — р. Ваданоска (справа). СЎШЧАВА, С ы ш ч а в а, возера ў Мастоўскім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. У бас. р. Сіпа, за 30 км на ПдУ ад г. Масты, каля в. Вялікія Азёркі. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, разараныя. Берагі забалочаныя. Пойма шырынёй 20—50 м, пад забалочаным лугам. Дно выслана сапрапелем. СЎШЫНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 1,01 км2. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 1,42 км. Найбольшая шырыня 1 км. Аб'ём вады 4,23 млн. м3. Пл. вадазбору 16,6 км2. У бас. р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк, каля в. Падазер'е. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м, разараныя, на вышыні 0,5—1,2 м тэраса. На Пн, ПнУ і Пд да возера прымыкае балота. Берагі нізкія, параслі воднабалотнай расліннасцю. На ПнУ і Пд забалочаная пойма шырынёй да 100 м, парослая хмызняком. Дно выслана пяском (да глыбіні 2 м) і ілам. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 10 м, пашырана да глыбіні 2,5—3,5 м. Злучана пратокамі з воз. Жураўна і р. Нача. 3 возера выцякае Будзькоўшчынскі канал. Возера Сушына. СЎШЫНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,36 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,82 км. У бас. р. Нача, за 26 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Мамонава. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на У да 7 м), на Пн і У разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 20—70 м, на Пд пад хмызняком. СУШЫТНІЦА, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, правы прыток р. Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПдУ ад в. Сушытніца, вусце за 2,5 км на ПдУ ад в. Мельнікі. СЎЯ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 1,54 км2. Найбольшая глыбіня 3,6 м. СХА, рака ў Барысаўскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). СЦВІГА Возера Суя. Даўжыня 2,75 км. Найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 8,1 км. Аб'ём вады 3,28 млн. м3. Пл. вадазбору 787 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 18 км на Пд ад г. Полацк, каля в. Плусы, на тэрыторыі зоны адпачынку Азёрная. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на ПдУ і месцамі на Пд 10—14 м), параслі лесам, на Пн разараныя. Есць некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, на 3 забалочаныя, на Пн месцамі сплавінныя (шырыня сплавіны 5—10 м). Пойма шырынёй 10—20 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, у прыбярэжнай зоне пясчанае. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 8—50 м, пашырана да глыбіні 0,7 м. Злучана пратокамі з азёрамі Гомель (на 3) і Туроўля (на У). Даўжыня 80 км. Пл. вадазбору 577 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о.