Пачынаецца за 0,5 км на У ад в. Міхайлава, вусце ў г. Барысаў. Асноўныя прытокі: Глініца, Бродня (справа), Неманіца (злева). Рака цячэ па Верхнебярэзінскай раўніне. Даліна да ўпадзення р. Глініца невыразная, ніжэй скрынкападобная, шырынёй 0,3—0,4 км, месцамі 1—2 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія (вышыня 15—20 м), парэзаны ярамі і далінамі прытокаў. Характэрны шматлікія выхады грунтовых водаў. Пойма двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах або адсутнічае; шырыня Рака Сха каля вёскі Барань Барысаўскага раёна. яе ў вярхоўі каля 0,1 км, у месцы ўпадзення Неманіцы 0,9 км, у нізоўі зліваецца з далінай Бярэзіны. Паверхня роўная, месцамі забалочаная і перасечаная меліярацыйнымі каналамі. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,3—0,5 м тэрмінам да 5—10 сутак. Рэчышча ад вытоку на працягу 12,5 км каналізаванае, ніжэй моцназвілістае, шырынёй 6—12 м. Берагі стромкія і абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, найболыпая вышыня над межанным узроўнем 1,7 м. Замярзае ў сярэдзіне — канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. СЦВІГА, рака на Пн Украіны (Ровенская вобл.) і Пд Беларусі (Столінскі і Жыткавіцкі р-ны), правы прыток Прыпяці. Даўжыня 178 км. Пл. вадазбору 5,3 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м3/с. Агульнае падзенне ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %». Пачынаецца ў Ракітнаўскім р-не Ровенскай вобл. на вышыні 188 м над узроўнем мора, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Пагост Жыткавіцкага р-на. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (па Жытомірскім Палессі на Украіне і Прыпяцкім Палессі на Беларусі). Даўжыня ў межах Беларусі 112 км, пл. вадазбору 4,3 тыс. кзг. Асноўныя прытокі Рака Сцвіга ў ніжнім цячэнні. СЦЕЖАРЭНСКІ Возера Сцержань. на Беларусі: ручай Плаў, канал Бычок (справа), р. Маства (злева). Даліна ў вярхоўі трапецападобная (шырыня 0,5—1 км), ніжэй невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэднім цячэнні 80—200 м, ніжэй 0,6—1,2 км. Рэчышча свабодна меандруе, моцназвілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясчаныя астравы, якія затапляюцца ў разводдзе; у вярхоўі — каналізаванае, шырыня ў ніжнім цячэнні 20—30 м. СЦЕЖАРЭНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, правы прыток р. Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 1,8 км на ПнЗ ад в. Сцежарнае, упадае ў Верхнюю Брагінку за 1,2 км на 3 ад в. Аляксееўка. СЦЕРЖАНЬ, возера ў Чашніцкім р-не. Пл. 1,68 км2. Найбольшая глыбіня 1,8 м. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 1,42 км. Даўжыня берагавой лініі 5,3 км. Аб'ём вады 1,01 млн. м3. У бас. р. Лукомка, за 18 км на ра), за 15 км на У ад г. Чашнікі, сярод нізіннага балота. Схілы катлавіны невыразньія. Берагі сплавінныя, параслі трыснягом, асакой, хмызняком. Амаль уся плошча дна выслана сапрапелем. Вада празрыстая да дна. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. СЦЕРЖАНЬ, возера ў Чашніцкім р-не. Пл. 0,5 км2. Даўжыня 1,32 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 3,17 км. Пл. вадазбору 22,6 км2. У бас. р. Аукомка, за 18 км на Пд ад г. Чашнікі, каля в. Застарынне. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, у канцавых частках возера невыразныя. Вылучаецца пойма, якая пераходзіць у даліны ручаёў. На Пн выцякае канава ў р. Лукомка. СЦЁРНІК, Б у с о ў н я, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,28 км2. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 2,5 км2. У бас. р. Обаль, за 36 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Ключагорская, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, месцамі невыразныя, параслі лесам, на Пн разараныя. СЦЕРФЕНЬ, рака ў Дзятлаўскім р-не, правы прыток р. Карыценка (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля в. Хвінявічы, цячэ пераважна сярод лесу, упадае ў Карыценку за 2 км на ПнУ ад в. Ліпічанская Пушча. Рэчышча ад вытоку на працягу 1 км каналізаванае. СЦЯЖНЫ КАНАЛ, Сцяжная к анава, Трайчанскі канал, меліярацыйны канал у Старадарожскім і Любанскім р-нах, левы прыток Слаўкавіцка-Ямінскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 16,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Прусы Старадарожскага р-на, вусце за 5 км на ПдУ ад в. Трайчаны Любанскага р-на. Прыток — Цясноўскі канал (злева). СЦЯПАНКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жабінкаўскім р-не, правы прыток Сяхновіцкага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Канатопы, вусце за 0,8 км на У ад в. Сцяпанкі. СЦЯРВІНКА, рака ў Браслаўскім р-не, правы прыток р. Акунёўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 15,6 км. Пачынаецца за 0,8 км ад в. Арцёмавічы, вусце за 1,8 км на ПнЗ ад в. Крукаўшчына. Рэчышча каналізаванае. СЦЯТКОЎШЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Дзятлаўскім р-не, правы прыток Лядзінкі (бас. Нёмана). Даўжыня 3,5 км. Пачынаецца на Пд ад в. Сцяткоўшчына, упадае ў Лядзінку за 1,1 км на ПдУ ад в. Пузавічы. СЫРМЕЖ, рака, гл. Сермеж. Зарослае мелкаводдзе возера Сцержань (плошча 1,68 км2). СЫРОДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, правы прыток р. Закованка (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Аляксандраўка, вусце за 2 км на Пд ад в. Сырод. СЫРОПЛАШСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Свіслацкім і Пружанскім р-нах, правы прыток р. Цемра (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Выцякае з Лубянскага вадасховішча каля в. Лубянка Свіслацкага р-на, вусце за 5 км на ПдЗ ад в. Асятніца Пружанскага р-на. Канал пракапаны на месцы рэчышча р. К о з і ц а. СЫТНІЦА, назва р. Дзвінаса ў верхнім цячэнні. СЫЧ, рака ў Барысаўскім р-не, правы прыток р. Чапа (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Цешкаўка, вусце ў в. Чарневічы. Рэчышча ад в. Сыч да вусця на працягу 3,5 км каналізаванае. СЫЧАЎКА, канал Сычаўка, у Чачэрскім р-не, правы прыток р. Покаць (бас. Дняпра). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Нісімкавіцкая Сычаўка, вусце за 0,8 км на ПнУ ад в. Дубок. Рэчышча каналізаванае. СЫЧЭЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Нясвіжскім р-не, у басейне р. Уша (бас. Нёмана). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 2,2 км на У ад в. Міцькавічы, упадае ў воз. Свіцязь за 1 км на ПнЗ ад в. Вайнілавічы. СЫШЧАВА, возера, гл. Сушчава. СЭКЛЫ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 1,01 км2. Найбольшая глыбіня 3 м. Даўжыня 1,48 км. Найбольшая шырыня 1,25 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб’ём вады 1,6 млн. м3. Пл. вадазбору 9,4 км2. У бас. р. Дзісна, за 34 км на ПдЗ ад г. Браслаў, за 2 км на Пн ад г. п. Відзы. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на Пн да 9 м. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Пойма шырынёй 10—20 м. Дно выслана сапрапелем, месцамі каля берагоў пясчанае. Зарастае па ўсёй плошчы дна. Злучана пратокай з Відзкім возерам, выцякае ручай у р. Дрысвята. СЭРВАЧ, рака ў Докшыцкім, Мядзельскім і Вілейскім р-нах, правы прыток Віліі. Даўжыня 85 км. Пл. вадазбору 1105 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %о. Выцякае на ПдЗ з воз. Сэрвач Докшыцкага р-на, упадае ў Вілейскае вадасховішча на ПдУ ад в. Людвінова Вілейскага р-на. Асноўныя прытокі: Сэрвач, Галядза, Зуйка (злева), Патачанка, Наква (справа). Даліна ў верхнім і месцамі ў сярэднім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, Возера Сэклы. месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, сдабаперасечаная, у верхнім цячэнні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясчаная. Рэчышча моцназвілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхнім — моцна зарастае; шырыня яго ў верхнім цячэнні — 2—5 м, у сярэднім і ніжнім 15—25 м, месцамі да 40 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Пры ўпадзенні Наквы ў Сэрвач г. п. Крывічы. Каля в. Людвінова створана сажалка (пл. 0,1 км2). У маляўнічых мясцінах нізоўя ракі зона адпачынку Вілейка. СЭРВАЧ, рака ў Карэліцкім, Баранавіцкім і Навагрудскім р-нах, левы прыток Нёмана. Даўжыня 63 км. Пл. вадазбору 770 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о. Пачынаецца кадя в. Багушы Баранавіцкага р-на, у вярхоўі і сярэдняй частцы цячэ па ўсходніх схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Нёман у межах в. Панямонь Навагрудскага р-на. Асноўныя прытокі: Карчоўка, Нёўда, Рута (злева). Даліна трапецападобная, у вярхоўі шырынёй 0,3— 0,5 км, у сярэднім цячэнні 1—1,5 км, у ніжнім — невыразная. Пойма двухбаковая, часткова забалочаная, парэзаная меліярацыйнымі каналамі, асабліва ў ніжняй частцы; яе шырыня ў вярхоўі 50—100 м, у сярэднім цячэнні 400—600 м, да вусця пашыраецца да 2—3 км. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні звілістае, ніжэй на працягу 17 км да вусця каналізаванае. У вярхоўі рака зарэгулявана плацінай вадасховішча Кутаўшчына. Замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. СЭРВАЧ, ручай у Докшыцкім р-не, левы прыток р. Сэрвач (бас. Віліі). Даўжыня 1 2 км. Пл. вадазбору 56 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Дзядкі, упадае ў Сэрвач за 1,1 км на ПдЗ ад в. Вешняе. Рэчышча канадізаванае, ад | : СЯКІРЫЦКІ в. Малінаўка да в. Макаравічы берагі ■ параслі хмызняком. СЭРВАЧ, возера ў Докшыцкім р-не. Пл. 4,55 км2. Найбольшая глыбіня 5,2 м. Даўжыня 3,83 км. Найбольшая шырыня 2,9 км. Даўжыня берагавой лініі 12,9 км. Аб'ём вады 12,9 млн. м3. Пл. вадазбору 51,8 км2. У бас. р. Сэрвач (выцякае з возера), за 18 км на ПнЗ ад г. Докшыцы, каля вёсак Вешняе і Шантараўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 1—3 м, разараныя, на 3 невыразныя. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Пойма забалочаная, пад хмызняком, на 3 пераходзіць у забалочаную, парослую лесам нізіну. Дно выслана сапрапелем, на Пн — торфам; мелкаводдзе пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 15—120 м, пашырана да глыбіні 1,5—2 м. СЯКІРЫЦКІ КАНАЛ, Сякерыцкі к а н а л, меліярацыйны канал у Акцябрскім і Петрыкаўскім р-нах, левы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 14,2 км. Пачынаецца за 1 км на СЯЛЕЦ Возера Сялява. вусце за 3 км на ПдУ ад в. Аучыцы Петрыкаўскага р-на. СЯЛЕЦ, возера ў Любанскім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 0,45 км. Найбольшая шырыня 0,36 км.