НОВАЯ АСШОЎКА, Водапрыёмнік, меліярацыйны канал у Маларыцкім і Кобрынскім р-нах, правы прыток р. Асіпоўка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 20,2 км. Пачынаецца ад мяжы з Украінай за 3 км на У ад в. Боркі Маларыцкага р-на, вусце за 0,7 км вышэй моста на аўтадарозе Кобрын — Маларыта. Верхняя частка канала пракладзена па старым рэчышчы канала Бона. Праз канады злучаны з басейнамі р. Рыта, каналам Бона, р. Трасцяніца. НОВАЯ ВАЛОЖЫНКА, рака, гл. Капусцінка. НОВЫ РЫБГАСНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, у басейне Прыпяці. Даўжыня 17,2 км. Пачьінаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Колкі, упадае ў адну з сажалак рыбгаса «Трэмля» за 5 км на ПдЗ ад в. Церабаў. НОВЫ СВЕТ, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім р-не, правы прыток р. Ліпа (бас. Дняпра). Даўжыня 12,3 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад п. Зімнік, упадае ў Ліпу за 2 км на ПнЗ ад в. Андрэеўка. НОЖНІЦЫ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,72 км2. Найбольшая глыбіня 5,6 м. Даўжыня 1,38 км. Найбольшая шырыня 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 2,6 млн. м3. Пл. вадазбору 1,76 км2. У бас. р. Дрыса, за 36 км на У ад г. п. Расоны, каля в. Ножніцы. Схілы катлавіны вышынёй 5—9 м, пясчаныя, параслі лесам і хмызняком, на Пд разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4 м. Упадаюць 3 ручаі. НбРКАВА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,15 км. Найбольшая шырыня 80 м. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. У бас. р. Нішча, за 16 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 2,5 км на 3 ад в. Сасновы Бор, сярод балота. НОРКІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Касцюковіцкім р-не, ■ правы прыток р. Жадунька (бас. Дняпра). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Норкіна, упадае ў Жадуньку за 1 км на ПнУ ад в. Галачоўка. НОСАЎКА, рака ў Валожынскім р-не, правы прыток Іслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца на 3 ад в. Бурнейкі, упадае ў Іслач за 1 км на Пн ад в. Белакорац. Рэчышча на працягу 3,5 км перад вусцем каналі- Возера Нявіда. заванае. У нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. НОЎЧАТКА, меліярацыйны канал у Воранаўскім р-не, левы прыток Наўянкі (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца каля в. Мікшавічы, вусце каля в. Наўянка. НОЧВІХА, рака, гл. Балавец. НУРЭЦ, рака, гл. Кужэц. НЫРКА, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток р. Лужаснянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 9,4 км. Пачынаецца за 0,4 км на Пд ад в. Евіна, вусце за 0,4 км на ПдУ ад в. Латыгава. НЮЛЯ, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,2 км2. Найбольшая глыбіня 6,7 м. Даўжыня 0,85 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,08 км. Аб'ём вады 0,6 млн. м3. Пл. вадазбору 3,15 км2. У бас. р. Ула, за 4 км на У ад г. Лепель, за 1 км на 3 ад в. Бораўна. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. На 3 пойма шырынёй да 100 м. Востраў пл. 0,2 га. Дно да глыбіні 3 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Зарастае да глыбіні 2 м. Злучана ручаём з воз. Бораўна, выцякае ручай у р. Ула. НЯБЕЛА, Нябе л к а, рака ў Стаўбцоўскім і Дзяржынскім р-нах, левы прыток р. Перакуль (бас. Нёмана). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца на У ад в. Папкі Дзяржынскага р-на, цячэ па паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Перакуль за 1,5 км на ПнУ ад в. Рудня Стаўбцоўскага р-на. НЯБЫЛОВА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,52 км. У бас. р. Тураўлянка, за 14 км на У ад г. п. Ушачы, за 0,7 км на 3 ад в. Слабада. Размешчана сярод поля ў забалочаным паніжэнні. Злучана канавай з р. Выдрыца. НЯВЁЖА, рака ў Маладзечанскім р-не, левы прыток Ушы (бас. Віліі). Даўжыня 9 км. Пачынаецца каля в. Лебедзева, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ва Ушу за 3 км на У ад в. Турэц-Баяры. На працягу 5 км перад вусцем каналізаваная. НЯВЁРАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мядзельскім р-не, правы прыток Вузлянкі (бас. Віліі). Даўжыня 5 км. Пачынаецца на ПдУ в. Ліпава 1-е, упадае ў Вузлянку за 0,6 км на ПдУ ад в. Няверы. У вярхоўі цячэ сярод лесу. НЯВЕРЫЦА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, правы прыток р. Сінюха (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6 км. Пачынаецца каля в. Гаўрыліна, вусце за 3 км на Пн ад в. Прошкі. У нізоўі цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. НЯВЁШЧАНКА, Л я х а в а, возера ў Рэчыцкім р-не. Пл. 0,22 км2. Даўжыня 2,15 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 5 км. На пойме Дняпра, за 7 км на Пн ад г. Рэчыца, каля в. Гіроў. Старычнае. Схілы невыразныя. НЯВІДА, Н я в і д а в а, возера ў Полацкім р-не. Пл. 1,09 км2. Найбольшая глыбіня 9 м. Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 5,22 км. Аб'ём вады 4,96 млн. м3. Пл. вадазбору 78 км2. У бас. р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Бабынічы. Схілы катлавіны вышынёй 3—15 м (на ПнУ 20—25 м), парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На У, ПнЗ і Пд пойма шырынёй да 400 м, парасла хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае. 3 глыбіні 4 м дно гліністае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3—3,2 м. Праз возера цячэ р. Быстрыца (злучае яго з азёрамі Бабынічы і Лесава), упадае ручай з воз. Белянок. НЯВІША, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток Котры (бас. Нёмана). Даўжыня 39 км. Пл. вадазбору 328 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Мякішы, цячэ ў межах Аідскай раўніны, упадае ў Котру на У ад х. Зубраўка. Асноўныя прытокі — Навадворка (злева) і Пуціска (справа). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 500—600 м, у ніжнім цячэнні перасечаная старыцамі. Пойма двухбаковая, у ніжнім цячэнні пад хмызняком. Рэчышча на працягу 27 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—10 м. Каля в. Кронькі створана сажалка (пл. 0,55 км2). НЯВОДА, рака, гл. Нёўда. НЯДРУЖНА НЯГРЫМАЎКА, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Ізвы (бас. Нёмана). Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 42 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о. Пачынаецца на У ад в. Байкі, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні праз лясныя масівы. Упадае ў Ізву за 2,2 км на ПнЗ ад в. Каменка. НЯДЗВЕДНА, возера, гл. Мядзведна. НЯДРУЖНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,6 км2. Даўжыня 1,45 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 3,35 км. У бас. р. Палата, за 40 км на ПнЗ ад Полацка, за 6 км на Пн ад в. Дрэтунь, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. НЯДРУЖНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,53 км2. Даўжыня берагавой лініі 3,48 км. Пл. вадазбору 3,25 км2. У бас. р. Палата, за 38 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Нядружна. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам, на Пн разараныя. Берагі забалочаныя, на Пн зліваюцца са схіламі. НЯДРУЖНА, возера ў Полацкім р-не. Ветрына Возера Нявіда. НЯЖАРАЎКА Пл. 0,14 км2. Даўжыня 0,68 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Пл. вадазбору 2 км2. У бас. р. Палата, за 26 км на ПнУ ад Полацка, за 5 км на ПдУ ад в. Палата, сярод высокіх (да 30 м) пясчаных узгоркаў. 2 невялікія залівы. Выцякае ручай у р. Палата. НЯЖАРАЎКА, рака ў Слуцкім р-не, правы прыток р. Таліца (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пл. вадазбору 82 км2. Пачынаецца за 2,3 км на Пн ад в. Няжараўка, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Таль. Рэчышча каналізаванае. НЯЖАТКА, рака ў Навагрудскім р-не, правы прыток Ізвы (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 25 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 6 %о- Пачьінаецца каля в. Макрэц, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша праз лясныя ўрочышчы, упадае ў Ізву ва ўрочышчы Раглічэвічы за 2,5 км на ПнУ ад в. Багданаўка. НЯЖЭЎЛЯ, рака ў Горацкім р-не, правы прыток р. Паўна (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Маслакі, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Барсукі. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,6 км каналізаванае. НЯЗВЯДКА, возера ў Браслаўскім р-не. Возера Нядружна (плошча 0,53 км2). Возера Няклея. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,32 км, У басейне р. Вята, за 22 км на ПдУ ад г. Браслаў, каля в. Стрыжкі. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя. На Пн забалочаная пойма шырынёй да 100 м. НЯЗЯНКА, рака, гл. Навадворка. НЯКЛЕЯ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,95 км2. Найбольшая глыбіня 7,2 м. Даўжыня 3,04 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 9,2 км. Аб'ём вады 2,76 млн. м3. Пл. вадазбору 24,8 км2. У бас. р. Сосніца, за 37 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, участкамі на ПнУ, У і Пд вышынёй да 10 м, параслі лесам. Берагі нізкія, на Пд і У зліваюцца са схіламі, да ўрэзу вады расце лес і хмызняк. Мелкаводдзе выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем. Зарастае да глыбіні 2,2 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае р. Няклейка (злучае яго з воз. Жэльцы). У возеры жывуць бабры. НЯЛЮБКА, рака ў Астравецкім р-не, левы прыток Кернавы (бас. Віліі). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1,6 км на Пд ад в. Баяры, упадае ў Кернаву на 3 ад в. Снігяны. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. НЯМЕГЛЯ, рака ў Старадарожскім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 20,2 км, пл. вадазбору 62 км2. Пачынаецца за 1,3 км на ПнЗ ад в. Аляксандраўка, у ніжнім цячэнні называецца Руч. Вусце каля в. Лука. Рэчышча каналізаванае. НЯМЕЛЬЧЫК, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,28 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км. У бас. р. Обаль, за 36 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 0,8 км на Пн ад в. Ключагорская, сярод забалочанага на У і 3 хмызняку. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, на Пд парослая лесам озавая града вышынёй 15 м. Выцякае ручай у р. Обаль. НЯМЕРЖА, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, левы прыток р. Ласінцы (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца ў лясным урочышчы Курыцк за 2,5 км на ПнЗ ад в. Ласінцы, вусце каля в. Пярэспа. НЯМЁРЖАНКА, рака ў Пружанскім і Свіслацкім р-нах, левы прыток р. Нараў (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Нікар Пружанскага р-на, вусце за 2 км на Пн ад в. Нямержа. Цячэ па Белавежскай пушчы. Каналізавана 3 км рэчышча ад вытоку.