• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ПАКАМЁРСКАЕ вдЗЕРА, у Ганцавіцкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Даўжыня 0,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,27 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,37 км.
    У бас. р. Цна, за 22 км на Пд ад г. Ганцавічы, за 9 км на ПдУ ад в. Хатынічы, сярод ляснога масіву. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, спадзістыя.
    ПАКРОЎКА, канал, гл. Бабоўе.
    Возера Пазушна.
    ПАКЎЛКА, рака, гл. Запакулка. ПАЛАВОЙКА, рака ў Смаргонскім р-не, правы прыток Віліі.
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 48 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %о,
    Пачынаецца каля в. Пастарыні 1-я, упадае ў Вілію каля в. Жодзішкі. У вярхоўі пойма забалочаная. Рэчышча каналізаванае.
    ПАЛАЗЕР’Е, Паўазер’е, возера ва Ушацкім р-не на мяжы з Бешанковіцкім.
    Пл. 8 км2.
    Найбольшая глыбіня 17 м.
    Даўжыня 4,8 км.
    Найбольшая шырыня 1,9 км.
    Даўжыня берагавой лініі 17,9 км. Аб'ём вады 38,8 млн. м3.
    Пл. вадазбору 30,9 км2.
    У бас. р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Паўазер'е. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 2—8 м, часткова разараныя, на Пн і ПнЗ 20— 25 м, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі зліваюцца са схіламі. Дно сапрапелістае, на максімальных глыбінях ілістае. Мелкаводдзе да глыбіні 1 м пясчанае, дно да 2 м (на Пн да 3 м) выслана апясчаненымі адкладамі. 2 невялікія астравы. Расліннасць пашырана да глыбіні 3—4 м. Упадаюць ручаі з азёр Любжанскае, Калесіна і возера без назвы, выцякае ручай у воз. Крывое, злучана канавай з воз. Мугірына.
    ПАЛАНЕЦ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,13 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,78 км.
    У бас. р. Дрыса, за 21 км на ПдУ ад г. п. Расоны, на Пд ад в. Дворышча. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пераважна разараныя. На Пд злучана ручаём, які часам перасыхае, з воз. Доўжна.
    ПАЛАТА, рака ў Пскоўскай вобл. і Полацкім р-не; правы прыток Зах. Дзвіны.
    ПАЛАУСКІ	і |
    Даўжыня 93 км.
    Пл. вадазбору 651 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0.
    Выцякае з воз. Колпіна за 1,4 км на ПнУ ад в. Колпіна Невельскага р-на (у межах Гарадоцкага ўзвышша), цячэ праз воз. Неклач (Расія), па Полацкай нізіне (у вярхоўі праз лясныя масівы) і воз. Ізмак. Вусце ў межах г. Полацк. Даўжыня на тэрыторыі Беларусі 86 км, пл. вадазбору больш за 470 км2. Прытокі: Лютая, Страдань (справа), Тросніца і Чартоўка (злева). Даліна трапецападобная, шырынёй 100—400 м. Пойма двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае (шырыня 150—300 м). Рэчышча моцназвілістае, на асобных участках у верхнім і сярэднім цячэнні на працягу 14,2 км каналізаванае: шырыня яго 5—10 м, ніжэй упадзення р. Лютая месцамі да 30 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4 м, найбольшая 5 м (1931 г.). Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 сут.
    ПАЛАЎСКІ КАНАЛ, Палаўкоўс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Ельскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Палаўкі, упадае ў Бабруйкаўскае вадасховішча з ПдУ за 2,5 км на ПдЗ ад в. Палаўкі.
    ПАЛАХВА, канал Палахва, рака ў Жабінкаўскім р-не, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 18 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Свішчы, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Здзітава. Рэчышча амаль на ўсім чрацягу каналізаванае.
    ПАЛЁСКАЕ ВОЗЕРА, Г арадзішча, у Пінскім р-не.
    Пл. 0,96 км2.
    Даўжыня 1,6 км.
    Найбольшая шырыня 1,1 км.
    У бас. р. Ясельда, за 12 км на ПнУ ад Пінска, каля в. Гарадзішча. Схілы катлавіны пераважна разараныя. Злучана пратокай з р. Ясельда.
    ПАЛЕСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Хваецкае» (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пачынаецца каля паўднёваўсходняй ускраіны п. Палескі, вусце за 10,1 км на Пд ад в. Вулька 1-я.
    ПАЛЕСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Іпа (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км, Пачынаецца за 2,5 км на 3, вусце за 3,5 км на ПнУ ад в. Палессе. ПАЛІК, П я л і к, возера ў Барьісаўскім р-не.
    Пл. 7,68 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,1 м.
    Даўжыня 6,2 км.
    Найбольшая шырыня 3 км.
    Аб'ём вады 8,76 млн. м3.
    Пл. вадазбору 2760 км2.
    У бас. р. Бярэзіна (цячэ праз возера), за 30 км на Пн ад Барысава, каля в. Палік, у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка (заснаваны
    30.1.1925, у 1978 яму нададзены статус біясфернага). Схілы катлавіны вышынёй 7—8 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, месцамі пясчаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў пясчанае. Моцна зарастае, шырыня паласы надводнай расліннасці да 500 м. Упадаюць р. Лютка, Смольніца, Бурчак.
    ПАЛІЧНА, П а л і ч н а я, рака ў Польшчы і Камянецкім р-не, у бас. Зах. Буга. Даўжыня 17 км (у т. л. ў Камянецкім р-не 8,4 км). Пачынаецца на тэрыторыі Польшчы, зліваецца з р. Сіпурка (утвараюць р. Белая) на Пд ад в. Стаўповіскі. Ад вусця да мяжы з Польшчай каналізаваная. ПАЛОВА, рака, гл. Палоза.
    ПАЛОВЕЦ, рака ў Лёзненскім і Віцебскім р-нах, правы прыток р. Вымнянка (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 158 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2 %о.
    Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Куракі Дёзненскага р-на, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Вусце за 0,5 км ад г. п. Янавічы Віцебскага р-на. У верхнім цячэнні называецца Ч а рн а. Прыток — р. Гарна (справа). Рэчышча на працягу 7,5 км уверх ад вусця каналізаванае.
    ПАЛОВІЦА, рака ў Пастаўскім р-не, левы прыток р. Галбіца (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 38 км.
    Пл. вадазбору 211 км2.
    Возера Палазер'е.
    Рака Палата каля вёскі Юравічы Полацкага раёна.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
    Пачынаецца за 0,9 км на ПдЗ ад в. Кролікі, вусце на Пд ад в. Рымкі. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны. Асноўны прыток — рака без назвы каля в. Чашуны. Даліна ў верхнім цячэнні на працягу 10—12 км слабавыразная, ніжэй трапецападобная (шырыня 0,5—0,7 км). Пойма пераважна двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах (шырыня 60—100 м). Рэчышча ў вярхоўі на працягу 3 км звычайна ў межань перасыхае. Каля в. Кунды ад ракі адыходзіць канал, па якім частка сцёку перакідваецца ў р. Лучайка. Рэчышча на працягу 29,2 км уверх ад вусця і 4,5 км у верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае.
    ПАЛОВІЦА, Ш к у н ц і ц а, рака ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім р-нах, правы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 65 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о.
    Выцякае з воз. Карпікаўскае каля в. Карпікі Глыбоцкага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Шкунцікі Шаркоўшчынскага р-на.
    ПАЛОЗА, П а л о в а, рака ў Бярэзінскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км, Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Альхоўка, вусце ў межах в. Чырвоны Бераг. Рэчышча каналізаванае. ПАЛОНАЯ, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток р. Віцьба (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,8 км. Пл. вадазбору 32 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,51 °/оо. Выцякае з воз. Асінаўскае за 2 км на У ад в. Агароднікі, вусце за 1,5 км ад паўночна-ўсходняй ускраіны Віцебска. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 1,2 км каналізаванае.
    ПАЛОНКА, рака ў Сенненскім р-не, правы прыток р. Немайцянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пд ад в. Ці-
    міразева, вусце каля в. Нямойта. Рэчышча ад вытоку на працягу 2 км каналізаванае.
    ПАЛОНКА, назва р. Пікарэц у верхнім цячэнні.
    ПАЛОНСКАЕ ВОЗЕРА, у Віцебскім р-не.
    Пл. 0,35 км2.
    Даўжыня 1,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,33 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,67 км.
    У бас. р. Аасасіна, за 12 км на У ад Віцебска, каля в. Вароны. Схілы катлавіны вышынёй 17—20 м (на Пн і ПнЗ да 5 м), параслі хмызняком, на ПнЗ участкамі разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай у р. Ласасіна.
    ПАЛУЖ, рака ў Краснапольскім р-не і Бранскай вобласці Расіі, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра).
    Даўжыня 46 км.
    Пл. вадазбору 343 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9%„.
    Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Шалухоўка Краснапольскага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Палужская Рудня Бранскай вобласці. Цячэ па паўднёвай частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даўжыня ў межах Беларусі 30 км. Даліна выразная, трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Пойма перарывістая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная. Рэчышча каналізаванае ў вярхоўі на працягу 6,4 км (в. Мануйлы — в. Палуж 2-я), на астатнім працягу звілістае. Берагі стромкія, у ніжнім цячэнні абрывістыя.
    ПАЛУЖАНКА, рака, гл. Нёўда. ПАЛУЖСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Краснапольскім р-не.
    Пл. 1,46 км2.
    Найбольшая глыбіня 7 м.
    Даўжыня 7,9 км.
    Найбольшая шырыня 0,6 км.
    Аб'ём вады 2,8 млн. м3.
    Пл. вадазбору 163 км2.
    На р. Палуж, за 12 км на ПдУ ад г. п. Краснаполле, паміж вёскамі Горы і Дуброўка (Горскі сельсавет). Створана ў 1986 для арашэння зямель, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рэкрэацыі. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,3 м.
    ПАЛУЧЧА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Даўжыня 0,62 км.
    Найбольшая шырыня 0,34 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,55 км.
    У бас. р. Сосніца, за 42 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Палучча. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, параслі лесам, на Пн разараныя. ПАЛЫКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, гл. Безыменнае возера.
    ПАЛЬМІНКА, назва р. Кабішчанка ў верхнім цячэнні.
    ПАНІКВА
    ПАЛЮШКА, рака ў Полацкім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 7,6 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Бараўцы, вусце каля в. Ахотніца. У вярхоўі цячэ па лясістай мясцовасці.
    ПАЛЯНІНАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слаўгарадскім і Быхаўскім р-нах, левы прыток р. Баброўка (бас. Дняпра). Даўжыня 7,5 км, Пачынаецца за 0,5 км на ПнУ ад в. Зацішша Слаўгарадскага р-на, упадае ў Баброўку за 0,6 км на Пд ад в. Палкі Быхаўскага р-на.
    ПАЛЯНКА, рака, гл; Абчуга. ПАМАРАЙКА, рака, гл. Дзятлаўка. ПАНАРКА, рака ў Смаргонскім і Ашмянскім р-нах, правы прыток Ашмянкі (бас. Віліі).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 90 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7 %0.
    Пачьінаецца каля в. Татаршчына Смаргонскага р-на, цячэ праз невялікія лясныя масівы, упадае ў Ашмянку за 0,7 км на ПдУ ад в. Лусцішкі Ашмянскага р-на. Прыток — р. Мірклішка. Ад в. Панара да в. Ціжышкі (2,7 км) каналізаваная.