• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ПЁРШЫ MAP ІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Салігорскім і Любанскім р-нах, правы прыток Чьірвонапалянскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 13,4 км, Пачынаецца за 5 км на ПдУ ад в. Запераходнае Салігорскага р-на, вусце за 3 км на Пн ад в. Кузьмічы Любанскага р-на. Прытокі — каналы Сосны 1-ы (злева) і Сосны 2-і (справа).
    ПЕСАЧАНКА, рака ў Сенненскім р-не, левы прыток р. Серакаратнянка (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 57 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %о.
    Пачынаецца каля в. Калантаева, вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Шылы. Цячэ ў межах Чашніцкай раўніны. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,3 км каналізаванае.
    ПЁСТУНІЦА, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток р. Шэвінка (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 39 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %».
    Пачынаецца на Пн ад в. Міхалі, вусце за 1 км на У ад в. Казакі. У верхнім цячэнні называецца Ш а л ыг і н с к а я.
    ПЁСТУНІЦА, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток р. Заронаўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 4,6 км. Пачынаецца каля в. Пестуніца, вусце за 0,8 км на ПдУ ад в. Казакі.
    ПЁСТУНІЦА, возера ў Віцебскім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,36 км.
    Найбольшая шырыня 0,21 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,92 км.
    У бас. Зах. Дзвіны, за 15 км на ПнЗ ад Віцебска, каля в. Пестуніца. Схілы катлавіны вышынёй 10 м, пад агародамі і забудовай. Злучана ручаём з р. Пестуніца.
    ПЕТКУНЫ, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,1 м.
    Даўжыня 0,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,31 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,55 км. Аб'ём вады 0,31 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4,4 км2.
    У бас. р. Вята, за 14 км на ПнЗ ад г. Міёры, каля х. Петкуны. Схілы катлавіны вышынёй 17—20 м. Берагі высокія, участкамі зліваюцца са схіламі.
    ПЕТРАШЭЎСКАЯ КАНАВА, рака, гл.
    Люта.
    ПЁЧЫШЧЫ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток р. Жардзянка (бас. Дняпра). Даўжыня 9,8 км. Пачынаецца за 4,5 км на ПдЗ ад п. Мольча, упадае ў Жардзянку за 1 км на Пд ад в. Печышчы.
    ПЕШКІ, гл. Бачэвіцкі канал.
    ПІЖАЎКА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, правы прыток р. Свольна. (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 30 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о.
    Пачынаецца за 5 км на ПдУ ад в. Дубрава, вусце на Пн ад в. Маторына Расонскага р-на. У верхнім цячэнні называецца ручай К р у п е ц. Цячэ па лясістай, часткова забалочанай мясцовасці.
    ШКАРЭЦ, рака ў Свіслацкім р-не, у бас. Нёмана.
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 99 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0.
    Пачынаецца за 2,5 км на 3 ад в. Па-
    ПІЛЬНЯ
    Возера Петкуны.
    лонка, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, зліваючыся з Навумкай на Пд в. Мсцібава ўтварае р. Нятупа. У верхнім цячэнні называецца П ал о н к а. Асноўны прыток — р. Свінка. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае. Каля вёсак Палонка і Шусцікі створаны сажалкі (пл. адпаведна 0,02 км2 і 0,56 км2).
    ПІКЁЛКА, П і к е т к а, рака ў Мастоўскім і Гродзенскім р-нах, правы прыток Свіслачы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 79 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
    Пачынаецца каля в. Хамічы Маг стоўскага р-на, упадае ў старыцу Свіслачы на ПдЗ ад в. Занявічы Гродзенскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км (выток — 1 км вышэй ад в. Каленікі Гродзенскага р-на). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    ШЛІПАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жабінкаўскім р-не, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Піліпавічы, вусце за 0,6 км на Пд ад в. Здзітава.
    ШЛІПАЎКА, рака ў Іванаўскім р-не, левы прыток р. Піна (бас. р. ГІрыпяці).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 152 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о.
    Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Кацкі, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Еўлашы. Асноўны прыток — р. Струга (справа). Рэчышча каналізаванае.
    ПІЛЬНЯ, меліярацыйны канал у Слуцкім р-не, правы прыток р. Вясейка (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Пільня, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Ржаўка.
    э daceAeu
    ПІНА
    ПІНА, рака ў Іванаўскім і Пінскім р-нах, левы прыток Прыпяці.
    Даўжыня 40 км.
    Пл. вадазбору 2460 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,01 %0.
    Пачынаецца каля в. Пераруб Іванаўскага р-на, вусце ў межах г. Пінск. Паводле некаторых даследчыкаў рака бярэ свой пачатак каля в. Дубай Пінскага р-на (даўжыня рэчышча 27 км), Прытокі: канавы Выценская, Таўкачыха, Кобельская, без назвы каля в. Хамічава (справа); рэкі Струга, Няслуха (злева). Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізацыі лукавіны выпрастаны, рэчышча паглыблена на перакатах. Воднасць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сцёку з Прыпяці праз сістэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Піна з'яўляецца часткаю Дняпроўска-Бугскага канала. У г. Пінск — порт.
    ПІСАРАЎКА, рака ў Маладзечанскім р-не, левы прыток Ушы (бас. Віліі). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Малыя Кушэўнікі. упадае ва Ушу ў межах в. Мясата. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,3 км каналізаванае, на гэтым участку прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    ПІТОМКА, ручай у Віцебскім р-не, левы прыток р. Віцьба (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 2,6 км, Пачынаецца
    за 1 км на ПдЗ, вусце за 0,7 км на У ад в. Тулава.
    ПЛАН, рака, гл. Плаў.
    ПЛАСТОЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, правы прыток Марохараўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 12,2 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Пухавічы, вусце за 2,5 км на 3 ад в. Бялёў. ПЛАЎ, П л а н, рака на Украіне і ў Лельчыцкім р-не, правы прыток р. Сцвіга (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 45 км, у т. л. на Беларусі 14 км.
    Пл. вадазбору 326 км2, у т. л. на Беларусі 68 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,78 %0.
    Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Юрове Алеўскага р-на Жытомірскай вобл., цячэ па Жытомірскім Палессі, на Беларусі па нізіне Прыпяцкае Палессе. Вусце за 5 км на ПнЗ ад в. Дзяржынск. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,3— 0,5 км, месцамі да 1 км, Рэчышча ў верхнім цячэнні слабазвілістае, на астатнім працягу каналізаванае. ПЛАЎ, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 1,12 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,8 м.
    Даўжыня 2,73 км.
    Найбольшая шырыня 0,68 км.
    Даўжыня берагавой лініі 7,04 км.
    Аб'ём вады 4,85 млн. м3.
    Пл. вадазбору 10,2 км2.
    Рака Піна каля вёскі Кончыцы Пінскага раёна.
    Возера Плаў.
    У бас. р. Аужаснянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Канашы. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на 3 і У месцамі да 10 м), у ніжняй частцы да вышыні 2—3 м пад хмызняком, вышэй разараныя, на невялікім участку на 3 парослыя лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на ПнУ і ПнЗ нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Дно да глыбіні 2,5 м пясчанае, да 4,5—5 м выслана апясчаненымі адкладамі, ніжэй — ілам. Шырыня паласы надводнай расліннасці 8—10 м, на ПдУ да 40 м. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у р. Арлейка. ПЛАЎНА, возера ў Докшыцкім р-не.
    Пл. 4,01 км2.
    Найбольшая глыбіня 2 м.
    Даўжыня 3,45 км.
    Найбольшая шырыня 1,75 км.
    Даўжыня берагавой лініі 9,05 км. Аб'ём вады 5,12 млн. м3.
    Пл. вадазбору 186 км.
    У бас. р. Сергуч (цячэ праз возера), за 42 км на У ад г. Докшыцы, у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка (заснаваны ў 1925 г. для аховы і развядзення каштоўных дзікіх жывёл, асабліва бабра, у 1978 яму нададзены статус біясфернага). Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на 3 сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў пл. 0,07 км2, ёсць сплавінныя астравы. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю.
    Возера Плаўна.
    ПЛАЎНЯ, рака ў Бярэзінскім р-не, левы прыток р. Брусята (бас. Дняпра).
    II
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 104 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о.
    Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Барсукі, вусце каля в. Каранец. Рэчышча на працягу 6 км каналізаванае (2 км на ПдЗ ад в. Высокая Ta­pa — вусце).
    ПЛАЎНЯ, рака ў Шаркоўшчынскім р-не, правы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 14' км.
    Пл. вадазбору 51 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о.
    Пачынаецца за 2,8 км на Пн ад в, Удіна Падкарчэмнае, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Германавічы. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,1 км каналізаванае.
    ПЛАЦІЧНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,52 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
    У бас. р. Палата, за 26 км на ПнУ ад Полацка, за 3,5 км на ПнУ ад в. Бабовікі. Схілы катлавіны невыразныя, на ПнЗ нізкія, вышынёй 1,5—2 м, пад забалочаным лесам.
    ПЛАЦІЧНА, возера ў Полацкім р-не на мяжы з Пскоўскай вобл. Расіі.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,17 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,88 км.
    У бас. р. Палата, за 50 км на ПнУ ад Полацка, за 6 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітна, сярод лесу. Схілы катлавіны невыразныя, на Пд прымыкае балотны масіў. На Пн і Пд забалочаная пойма шырынёй да 100 м. Выцякае ручай у Звярынае возера.
    ПЛАЦІЧНАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,23 км2.
    Даўжыня 0,63 км.
    Найбольшая шырыня 0,55 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 2,78 км2.
    У бас. р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 2 км на 3 ад в. Чырвоны Бор, сярод забалочанага лесу. Схілы невыразныя. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Уздоўж заходняга берага цягнецца озавая града вышынёй 10—15 м. Выцякае р. Нячэрская (злучае яго з воз. Тутча).
    ПЛАЦІШНА, возера ў Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,23 км2.
    Найбольшая глыбіня 17,9 м.
    Даўжыня 1,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,26 км, Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Аб'ём вады 1,48 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1,45* км2.
    ПЛАЦІШНА
    Возера Плацішна (Бешанковіцкі раён).
    У бас. р. Ула, за 20 км на ПнЗ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Бортнікі 2-я. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, параслі лесам, на 3 у верхняй частцы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 5—7 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, ніжэй — сапрапелем. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,5 м, падводная да 4—4,5 м. Выцякае ручай у воз. Лешна.
    ПЛАЦІШНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Найбольшая глыбіня 5 м.
    Даўжыня 0,71 км.