• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ПЛОСКАЯ КАНАВА, рака, гл. Туроса.
    ПЛОСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток канала Ліпнікі (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 2,5 км на 3 ад в. Пласкінь, вусце за 1,5 км на У ад в. Пучыны.
    ПЛОТНІЦА, рака ў Жытомірскай вобл. Украіны і Лельчыцкім р-не, правы прыток р. Убарць (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 22 км.
    Пл. вадазбору 144 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
    Пачынаецца за 8 км на ПнУ ад в. Хочына Алеўскага р-на, вусце за 2,5 км на У ад в. Тартак Лельчыцкага р-на. Цячэ ў межах раўніны Мазырскае Палессе па лясістай мясцовасці (даўжыня ў межах Беларусі 16 км).
    ПЛОТНІЦА, рака, гл. Прысць. ПЛОТНІЦА, рака, гл. Свідовец. ПЛОТНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім і Пінскім р-нах, левы прыток р. Бобрык 1-ы (бас. Прыпяці). Даўжыня 20 км. Пачынаецца на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Задуб'е Ганцавіцкага р-на, вусце за 3 км на 3 ад в. Канатоп Пінскага р-на.
    ПЛОТНІЦКІ КАНАЛ, рака, гл. Прысць.
    ПЛОЧ, возера ў Лепельскім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,38 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
    У бас. р. Эса, за 12 км на ПдЗ ад г. Депедь, за 1,2 км на 3 ад в. Рудня,
    сярод лесу. Уздоўж паўднёвага берага озавая града вышынёй да 5 м. ПЛУЦІНОК, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,23 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,5 м.
    Даўжыня 1,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,36 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,58 км. Аб'ём вады 0,45 млн. м3.
    Пл. вадазбору 0,7 км2.
    У бас. р. Друйка, за 5 км на Пн ад г. Браслаў, каля в. Міхееўцы, паміж азёрамі Струста, Войса і Балойса. Схілы катлавіны слабавыражаныя, участкамі на Пд і Пн вышынёй да 15 м, часткова разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, затарфаваныя, пад хмызняком, на Пн і ПнУ сплавінныя. Дно плоскае, уздоўж берагоў да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы. ПЛЫВУН, возера ў Бабруйскім р-не.
    Пл. 0,39 км2.
    Даўжыня 4,7 км.
    Найбольшая шырыня 0,13 км.
    Даўжыня берагавой лініі 10,2 км.
    У бас. р. Вір (цячэ праз возера), за 10 км на ПдУ ад г. Бабруйск, за 4 км на 3 ад в. Цялуша. Катлавіна возера — азёрападобнае расшырэнне рэчышча р. Вір. Берагі высокія, на Пн пад лесам і хмызняком. Злучана ракой з воз. Вяхава.
    ПЛЮСЕНСКАЯ КАНАВА, гл. Слаўкавіцка-Ямінскі канал.
    плюсы, плюскае возера, у Браслаўскім р-не.
    Пл. 1,54 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,8 м.
    Даўжыня 2,04 км.
    Найбольшая шырыня 1,61 км.
    Даўжыня берагавой лініі 8,6 км. Аб'ём вады 4,62 млн. м3.
    Пл. вадазбору 6,56 км2.
    У бас. р. Зах. Дзвіна, за 20 км на Пн ад г. Браслаў, каля в. Плюсы. Схілы катлавіны на 3 і Пн вышынёй 4—5 м, разараныя, на Пд 8—10 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя. 9 астравоў агульнай пл. 10 га, з якіх Вялікі і Малы вызначаюцца значнымі памерамі. Дно да глыбіні 1,5 м пясчанае, каля паўночнага берага і вакол вострава ў цэнтры на глыбіні 3—4 м выслана заіленым пяском, астатняя частка — сапрапелем і ілам. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,5 м, падводная да 2,5 м. Поўнасцю зараслі ўсходні і паўночны залівы, участкі паміж астравамі, шматлікія мелі. Упадаюць некалькі каналізаваных ручаёў, выцякае ручай у воз. Прысвяты.
    ПЛЯСЁЦКАЕ ВОЗЕРА, у Петрыкаўскім р-не, на мяжы з Калінкавіцкім.
    Пл. 0,22 км2.
    Даўжыня 0,61 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,67 км.
    У бас. р. Прыпяць, за 34 км на ПнУ
    ад г. Петрыкаў, за 2,5 км на У ад в. Церабаў. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі хмызняком. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае.
    ПЛЯСЁЦКІ КАНАЛ, Баянавіцкі канал, Плясецкая канава, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток р. Трэмля (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Ператрутаўскі Варатынь, вусце каля в. Мышанка. ПЛЯСНА, Гразь, Гнойніца, рака ў Чавускім р-не, левы прыток р. Раста
    (бас. Дняпра).
    Даўжыня 24 км.
    Пл. вадазбору 64 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %0.
    Пачынаецца за 1,4 км на ПнУ ад в. Халмы, вусце за 1 км на 3 ад в. Вайнілы. Рэчышча на працягу 9,6 км (ад в. Благавічы да вусця) каналізаванае. ПЛЯХОЎКА, Гляхоўка, рака ў Дзятлаўскім р-не, правы прыток Ісы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 20 км.
    ГІл. вадазбору 110 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %о-
    Пачынаецца на ПдУ ад в. Дукрава, цячэ на паўднёва-заходняй ускраіне Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Ісу на ПдУ ад в. Дзераўная. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў, у вярхоўі вядуцца торфараспрацоўкі.
    ПНЁЎКА, рака ў Дубровенскім і Горацкім р-нах, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра).
    Даўжыня 10 км.
    Пл. вадазбору 36 км2.
    |	ПОПРСКІ
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %о-
    Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Пнявічы Дубровенскага р-на, цячэ па Смаленскім узвышшы, вусце за 1 км на Пд ад в. Шарыпы Горацкага р-на. ІЮГІРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Дзятлаўскім р-не, левы прыток р. Дзятлаўка (бас. Нёмана). Даў-
    Возера Плюсы.
    Кіркол;
    ПОКАТКА
    жыня 6,4 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Погіры, упадае ў Дзятлаўку каля в. Нагародавічы. Прыток р. Дзікая.
    ПОКАТКА, ручай у Чачэрскім р-не, правы прыток р. Покаць (бас. Дняпра).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 76 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2%о.
    Возера Поўсвіж.
    Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Асінаўка Сідаравіцкага сельсавета, вусце на ўсходняй ускраіне в. Сідаравічы. Цячэ сярод лесу.
    ПОКАЦЬ, рака ў Краснапольскім і Чачэрскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 76 км.
    Пл. вадазбору 504 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %».
    Пачынаецца на заходняй ускраіне п. Няўмесны Краснапольскага р-на, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Петраполле Веткаўскага р-на. Цячэ па Чачорскай раўніне. Асноўны прыток — ручай Покатка. Даліна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапецападобная (шырыня 0,5—1,5 км), у верхнім цячэнні невыразная, у ніжнім зліваецца з поймай Сожа. Схілы ўмерана стромкія, месцамі стромкія, вышынёй 15—20 м, у сярэднім цячэнні адкрытыя. Пойма двухбаковая, шырыня яе ў сярэднім і ніжнім цячэнні 0,3—0,5 км, у вусцевай частцы 1 —1,3 км. Рэчышча каналізаванае ў Чачэрскім р-не на працягу 3,3 км, на астатнім працягу меандруе, моцназвілістае, асабліва ў сярэднім цячэнні. Шырыня ракі ў межань 0,5—2,5 м у верхнім цячэнні, 10—12 м у сярэднім і ніжнім. Берагі пераважна стромкія, ніжэй в. ГІокаць Чачэрскага р-на месцамі абрывістыя, у верхнім цячэнні нізкія, забалочаныя. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межан-
    Рака Покаць у ніжнім цячэнні вясною.
    ным узроўнем у ніжнім цячэнні 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку 3-й дэкады сакавіка. Рака прымае сцёк з шэрага меліярацыйных каналаў.
    ПОЛАЗНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,15 км2.
    Найбольшая глыбіня 32,5 м.
    Даўжыня 0,49 км.
    Найбольшая шырыня 0,43 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,55 км.
    Аб'ём вады 1,59 млн. м3.
    Пл. вадазбору 0,5 км2.
    У бас. р. Ушача, за 21 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, за 2 км на ПдУ ад в. Царкавішча. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на Пн 3—5 м), параслі лесам. Берагі абрывістыя, пясчаныя. Дно да глыбіні 7—9 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3,5 м. Выцякае ручай у воз. Царкавішча.
    ПОЛУЧКА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,62 км.
    У бас. р. Дрыса, за 30 км на У ад г. п. Расоны, каля в. Астраценкі. Схілы катлавіны вышынёй 5 м, разараныя.
    ПОНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны ка-
    нал у Докшыцкім р-не, правы прыток р. Поня (бас. Дняпра). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца за 4 км на 3 ад в. Беразіно, упадае ў Поню за 2,5 км на ПнЗ ад в. Пустаселле.
    ПОНЯ, рака ў Докшыцкім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 44,9 км.
    Пл. вадазбору 503 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о.
    Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Крыпулі, вусце ў межах в. Бераспонне. Цячэ ў скразной даліне на Пн Мінскага ўзвышша. Асноўны прыток — р. Варлынка (справа). Даліна ў вярхоўі трапецападобная, шырынёй 1,5—2,5 км, на астатнім працягу невыразная, пры ўпадзенні ў Бярэзіну зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма асушаная, парэзаная густой сеткай меліярацыйных каналаў. Рэчышча каналізаванае, шырынёй ад 6 м да 30 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
    ПОПЛАВА, рака ў Пружанскім р-не, правы прыток р. Ружанка (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца на У ад в. Калазубы, упадае ў Ружанку за 2 км на ПдЗ ад в. Бярэзніца. Каля вёсак Варанілавічы і Калазубы створаны сажалкі (пл. адпаведна 0,06 км2 і 0,2 км2).
    ПОПЛАЎ, рака ў Мінскім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 47 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 %о.
    Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны в. Крылава, вусце ў межах г. Заслаўе. Цячэ па цэнтральнай частцы Мінскага ўзвышша. Рэчышча каналізавана на 5 участках на працягу 3,7 км. Каля вытоку ракі вадасховішча Крылава.
    ПОРАЎНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,21 км2.
    Даўжыня 0,62 км.
    Найбольшая шырыня 0,43 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,72 км.
    Пл. вадазбору 8,75 км2.
    У бас. р. Ушача, за 19 км на Пд ад
    г. п. Ушачы, за 2 км на ПдУ ад в. Пораўна. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад лесам. Берагі нізкія. ПОРТКА, П е р т к а, рака ў Старадарожскім р-не, левы прыток р. Нешчанка (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 1,9 км на ПдУ ад в. Рубежы, вусце за 3 км на У ад в. Вярхуціна. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,9 км каналізаванае.
    ПОЎСВІЖ, возера ў Лепельскім р-не.
    Пл. 0,41 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,3 м.
    Даўжыня 1,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,48 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,5 км. Аб'ём вады 1,35 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1,7 км2.
    У бас. р. Эса, за 4 км на ПдУ ад г. Лепель, каля в. Вялікі Поўсвіж. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м (наПнУ 15—20 м), разараныя, месцамі пад лугам, на ПдЗ невыразныя. Берагі парослыя водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Уздоўж заходняга берага забалочаная пойма шырынёй да 70 м. 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Дно да глыбіні 3 м выслана пяскамі і апясчаненымі адкладамі, ніжэй — ілам. Зарастае слаба. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,5 м, падводная да глыбіні 2,2 м. Упадаюць 2 меліярацыйныя канавы.
    ПОЎЧЫН, возера ў Жыткавіцкім р-не.