• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ПАНАСАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім і Бярозаўскім р-нах, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Жагалы Пружанскага р-на, вусце за 1,3 км на Пн ад в. Панасавічы Бярозаўскага р-на.
    ПАНАЧКА, рака, гл. Начка.
    ПАНГАЛАСОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток р. Валхва (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца з Галоўнага канала, вусце за 3,5 км на ПдУ ад р. п. Мікашэвічы.
    ПАНІКВА, рака ў Дзятлаўскім р-не, правы прыток Моўчадзі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 81 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні
    3,9
    Возера Палік.
    ПАНІКЛАЕ
    Пачынаецца каля в. Таркачы, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, у нізоўі — праз лес. Упадае ў Моўчадзь за 1,4 км на ПдУ ад в. Баравікі. ПАНІКЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,45 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.
    У бас. р. Тураўлянка, за 15 км на Пд ад Полацка, за 2,5 км на Пд ад в. Мяжно 2-е. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на Пд да 5 м), разараныя, на ПдЗ і У пад лесам. На Пн забалочаная пойма шырынёй да 50,м.
    ПАНЎРКА, Станавы Роў, рака ў Мядзельскім р-не, правы прыток Нарачы (бас. Віліі). Даўжыня 15 км. Пачынаецца ва ўрочышчы Забалацце каля в. Карабаны, упадае ў Нарач ва ўрочышчы Кабыльнікі за 1 км на ПдЗ ад в. Слабада. Каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. ПАПАРАТНЕНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, правы прыток р. Язнач (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны в. Пірэвічы, упадае ў Язнач за 2 км на У ад в. Нівы.
    ПАПАРЫХА, канал, гл. Бычкі.
    ПАПЕРНЯ, вадасховішча ў Пружанскім р-не.
    Пл. 1,8 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,1 м. Даўжыня 4,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,6 км, Даўжыня берагавой лініі 12,1 км. Аб'ём вады 2 млн. м3.
    Сярэдні шматгадовы сцёк 75,9 млн. м3.
    Пл. вадазбору 453 км2.
    На р. Зальвянка, за 44 км на ПнУ ад г. Пружаны, за 2 км на ПнЗ ад г. п. Ружаны, каля в. Заполле. Створана ў 1959 для энергетычных мэт (працавала ГЭС Паперня), рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Берагі пад лесам, правы высокі, бліжэй да плаціны паніжаецца і пераходзіць у забалочаную раўніну; левы ў вярхоўі нізінны, забалочаны, на астатнім працягу павышаецца. У вярхоўі зарастае. Ваганні ўзроўню на працягу года да 0,3 м.
    ПАПІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, правы прыток Ляхавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Нагор'е, вусце за 2,5 км на ПдЗ ад в. Дуброва.
    ПАПЛАЎКА, рака ў Бярэзінскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 10,8 кМ. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Крынкі, вусце ў межах в. Чырвоны Бераг. Рэчышча на працягу 4,2 км каналізаванае (ад вытоку да в. Паплавы).
    ПАПОВА ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,01 км2.
    Даўжыня 9,15 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
    У бас. р. Крашанка, за 3,5 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, за 1 км на ПдЗ ад в. Арэхаўна. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, у ніжняй частцы забалочаныя, у верхняй пад лесам (на Пд) ці разараныя (на Пн). Уздоўж паўночнага і ўсходняга берагоў забалочаная пойма. Злучана канавай з р. Крашанка.
    ПАПЯЛЁЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, левы прыток р. Нараў (бас. Зах. Бута). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца ва ўрочышчы Молатаў Багон каля в. Папялёва, вусце за 2,5 км на ПнУ ад в. Глыбокі Кут.
    ПАПЯРОЧНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, левы прыток р. Няслуха (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Агдэмер Драгічынскага р-на, вусце за 2,5 км на 3 ад в. Радаўня.
    ПАПЯРЭЧЕІАЯ, рака ў Пружанскім р-не, левы прыток р. Тачніца (бас. Зах. Буга). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Мурава, вусце каля паўночна-ўсходняй ускраіны г. п. Шарашова. Ў ніжнім цячэнні называецца М у р а ў к а. Рэчышча каналізаванае.
    ПАРАСІЦА, рака ў Горацкім р-не, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра).
    Даўжыня 26 км.
    Пл. вадазбору 112 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0.
    Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша за 1,5 км на ПнЗ ад в. Куртасы, вусце ў межах г. Горкі. Рэчышча на працягу 0,5 км каля вусця каналізаванае. На паўночнай ускраіне Горак плаціна і сажалка.
    ПАРАХАЎНЯ, рака ў Свіслацкім і Пружанскім р-нах, левы прыток р. Цемра (бас. Прыпяці). Даўжыня 13 км. Пачынаецца каля в. Лубянка Свіслацкага р-на, вусце за 2,3 км на ПдУ ад в. Залескі Бор Свіслацкага р-на. Рэчышча ад вусця ўверх на 3,4 км каналізаванае (раней рака ўпадала ў р. Ясельда).
    ПАРК, рака ў Старадарожскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 4 км. Пачынаецца з р. Солан за 3 км на Пд ад в. Солан, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Баравікі. Рэчышча каналізаванае.
    ПАРОКА, рака ў Астравецкім р-не, левы прыток Кавалеўкі (бас. Віліі). Даўжыня 7 км. Пачынаецца сярод лесу за 1 км на ПдУ ад х. Кастова, упадае ў Кавалёўку за 1 км на ПнЗ ад в. Ліпнішкі. Рэчышча на працягу 5 км ад вусця ўверх каналізаванае. ПАРЭЦКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Даўжыня 0,78 км.
    Найбольшая шырыня 0,17 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,18 км.
    У бас. р. Мнюта, за 26 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Кукроўскія Пратасы. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя. Упадаюць 3 ручаі. ПАСЕКА, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім раёне, правы прыток р. Навуць (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,6 км, Пачынаецца за 1 км на Пд, вусце за 5 км на ПдУ ад в. Кольна. Прытокі — каналы Прыдамбавы 2-і (злева) і Прыдамбавы 1-ы (справа). ПАСЕЎЛЯ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, левы прыток р. Нерасна (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца ў лясным урочышчы Пасеўля за 4,5 км на 3, вусце за 5,5 км на ПдЗ ад в. Салагубаў. Пракладзены па лясістай забалочанай мясцовасці.
    ПАСІНІЦКІ КАНАЛ, Міжэвіцкі канал, Лапухоўскі канал, меліярацыйны канал у Слонімскім р-не, правы прыток Грьгўды (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1,7 км на 3 ад в. Сялявічы, упадае ў Грыўду за 1 км на Пн ад в. Міжэвічы.
    ПАСКРЫННЕ 1-е, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,51 км.
    Найбольшая шырыня 0,26 км.
    Пл. вадазбору 2 км2.
    У бас. р. Галбіца, за 30 км на У ад г. Паставы, каля в. Рудка. Схілы катлавіны вышынёй 6 м, разараныя. Злучаны ручаём з воз. Паскрынне 2-е.
    ПАСКРЬІННЕ 2-е, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,37 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
    У бас. р. Гадбіца, за 30 км на У ад г. Паставы, каля в. Рудка. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, разараныя. На 3 упадае ручай з воз. Паскрынне 1-е, на У выцякае ручай у воз. Рудзіца.
    ПАСТАВІЦКІ КАНАЛ, рака, гл. Чарніца.
    ПАСТАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,27 км2.
    Даўжыня 1,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,9 км.
    Пл. вадазбору 230 км2.
    Утворана плацінай на р. Мядзе^ка (бас. Зах. Дзвіны) у межах г. Паставы. На беразе возера Пастаўскі парк. ПАСТОВІЦКІ КАНАЛ, гл. Арыжня. ПАСЎДАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, правы прыток Чыкалавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Пасудава, вусце за 2 км на Пн ад в. Чыкалавічы.
    ПАСУЖА, П а с у ж ж а, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,18 км2.
    Даўжыня 0,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Пл. вадазбору 2,23 км2.
    У бас. р. Палата, за 30 км на ПнУ ад Полацка, за 5 км на ПдЗ ад в. Дрэтунь. Схілы катлавіны невыразныя, на Пд вышынёй да 3 м, параслі лесам. Выцякае ручай у р. Страдань.
    ПАТАЧАНКА, Г а б к а, рака ў Докшыцкім р-не, правы прыток Сэрвачы (бас. Віліі).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 72 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %„.
    Пачынаецца каля в. Ваўкалата, упадае ў Сэрвач за 1 км на Пн ад в. Ясяноўцы Докшыцкага р-на. У пойме знаходзіцца воз. Станіслаўскае. Рэчышча каналізаванае, прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    ПАТРЫКІ-БАГАЧ, Патрыкаўскі канал, меліярацыйны канал у Пружанскім і Кобрынскім р-нах, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8,7 км. Пачынаецца з канала Бона каля в. Хідры Пружанскага р-на, вусце каля п. Фруктовы Кобрынскага р-на.
    ПАТЫЛЬТЫ, канал у Дзятлаўскім р-не, левы прыток Дзятлаўкі (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Пецюкі, упадае ў Дзятлаўку на У ад в. Засецце.
    ПАЎАЗЕР'Е, возера, гл. Палазер'е. ПАЎДНЁВЫ БЛІЗНЯ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
    У бас. р. Дрыса (правы прыток Зах. Дзвіны), за 23 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 2,5 км на ПдЗ ад в. Рудня. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаны хмызняк, на У лясная высечка.
    ПАЎДНЁВЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 20 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Рахавічы, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Морач.
    ПАЎДНЁВЫ ШЧЎЧЫНЕЦ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. р. Нішча, за 19 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 4,5 км на ПнЗ ад в. Сасновы Бор, сярод забалочанага лесу. Берагі і пойма забалочаныя.
    ПАЎЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слуцкім р-не, левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 1,3 км на
    Пд ад в. Палікараўка, вусце за 1,2 км на ПдЗ ад в. Рудня.
    ПАЎЛІНОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, у бас. Зах. Буга. Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля левай агараджальнай дамбы Церабовіцкага канала за 4 км на ПнУ ад в. Лелікава, упадае ў воз. Любань на Пн ад в. Дзівін.
    ПАЎНОЧНАЯ СЛУЧ, рака, гл. Случ. ПАЎНОЧНЫ БЛІЗНЯ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,45 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.
    У бас. р. Дрыса (правы прыток Зах. Дзвіны), за 23 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 2,5 км на ПдЗ ад в. Рудня. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаны хмызняк.
    ПАЎНОЧНЫ ШЧЎЧЫНЕЦ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,09 км2.
    Даўжыня 0,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,33 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
    У бас. р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 3,5 км на ПдЗ ад в. Чьірвоны Бор, за 0,75 км на У ад воз. Белае, сярод лесу. Схілы катлавіны на 3 і У стромкія, вышынёй да 20 м, на Пн і ПдЗ ад возера плоская мясцовасць. Вакол возера забалочаная пойма.
    ПАЎПЁ, П а ў п а, рака ў Астравецкім р-не, левы прыток Віліі. Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПнЗ ад в. Побалі, упадае ў Вілію на У ад в. Маркуні. Рэчышча на працягу 4,6 км ад вытоку да в. Чэхі каналізаванае.