• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 1,37 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,15 км.
    На левабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 18 км на ПдЗ ад г. Жыткавічы, на Пд ад в. Поўчын. Старычнае. Берагі высокія, пясчаныя, пад хмызняком, на 3 забалочаныя. ПОЦЕХ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 1,35 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,1 м.
    Даўжыня 2,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,95 км.
    Даўжыня берагавой лініі 9,72 км. Аб’ём вады 4,52 млн. м3.
    Пл. вадазбору 28,6 км2.
    У бас. р. Друйка, за 10 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Слабодка. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр.
    Рака Поня ў сярэднім цячэнні.
    Схілы катлавіны вышынёй да 10 м,-на Пн прадстаўлены камавымі ўзгоркамі, пераважна разараныя. Паўднёвыя схілы ўтварае пясчаная озавая града вышынёй 25—30 м, якая аддзяляе Поцех ад воз. Недрава. Дно да глыбіні 1,5 м пясчанае, месцамі гліністае. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,5 м, падводная да 2—2,5 м. Злучана пратокай з воз. Недрава, упадае ручай з воз. Ільмёнак. Месца адпачынку, уваходзіць у турысцкія маршруты.
    ПРАБОЙНАЯ КАНАВА, Г о р н а ўс к і к а н а л, меліярацыйны канал ва Ушацкім р-не, левы прыток р. Чарніца (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Глінішча, упадае ў Чарніцу за 4 км на ПнЗ ад в. Зарубаўшчына Вялікадолецкага сельсавета.
    ПРАБОЙНАЯ КАНАВА, рака, гл. Віць.
    ПРАБОЙНІЦА, рака ва Ушацкім і Докшыцкім р-нах, левы прыток р. Чарніца (бас. Дняпра).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 57 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о.
    Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Касары Ушацкага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Адрубак Докшыцкага р-на. Рэчышча каналізаванае. ПРАВАБЯРЭЖНЫ ПРЫДАМБАВЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, правы прыток р. Брагінка (Ніжняя Брагінка, бас. Прыпяці). Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Чыкалавічы, вусце за 5,5 км на Пд ад в. Гдзень.
    ПРАВАДЫ, возера ва Ўшацкім р-не.
    Пл. 0,07 км2.
    Даўжыня 0,45 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
    У бас. р. Тураўдянка, за 23 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Правады і воз. Турасы. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад хмызняком, на Пн пад, агародамі.
    ПРАВАЯ ЛЯСНАЯ, рака ў Полыпчы і Камянецкім р-не (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 63 км.
    Пл. вадазбору 996 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0.
    Пачынаецца на тэрыторыі Польшчы. За 0,8 км на У ад в. Вугляны Камянецкага р-на зліваецца з р. Левая Лясная (утвараюць р. Лясная). Цячэ на Прыбугскай раўніне, перасякае тэрыторыю Белавежскай пушчы. Даўжыня ў межах Беларусі 30 км, пл. вадазбору каля 650 км2. Даліна месцамі невыразная, у ніжнім цячэнні яе шырыня да 4 км. Пойма двухбаковая, пераважна ўвільготненая, у нізоўі забалочаная, шырынёй 200—400 м, бліжэй да вусця пашыраецца да 1 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, слабаразгалінава-
    Возера Поўсвіж.
    Возера Поцех.
    ПРАВОЖА	j |
    нае, шырыня ў ніжнім цячэнні 20— 25 м. Берагі адкрытыя або пад хмызняком, нізкія, пераважна забалочаныя. Замярзае ў канцы снежня, лёд трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Найболыпы ўзровень веснавога разводдзя звычайна ў 2-й пал. сакавіка. Асноўныя прытокі: Белая (справа), Перавалока (злева).
    ПРАВОЖА, рака ў Воранаўскім р-не, правы прыток Лучкі (бас. Нёмана). Даўжыня 12 км. Пачынаецца каля в. Градаўшчына, упадае ў Лучку ва ўрочышчы Тракелыпчына, за 1,6 км на ПдЗ ад в. Лялюшы. Рэчышча каналізаванае. Упадае р. Барташунка, прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    ПРАЗЕРКА, ручай у Дрыбінскім р-не, правы прыток ручая Шыпаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца каля в. Слабодка, вусце на паўночнай ускраіне в. Мураванка. Рэчышча на працягу 4 км (ад в. Мокрадзь,да вусця) каналізаванае.
    ПРАЛОБНА, возера на мяжы Расонскага р-на і Пскоўскай вобл.
    Пл. 0,87 км2.
    Даўжыня 1,97 км.
    Найбольшая шырыня 0,61 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,93 км.
    Пл. вадазбору 13,4 км2.
    У бас. р. Дрыса, за 37 км на У ад г. п. Расоны, каля в. Уклеенка. Злучана пратокай з р. Дрыса.
    ПРАСВЯТА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
    У бас. Зах. Дзвіны, за 23 км на Пн ад г. Браслаў, за 3 км на ПнЗ ад в. Спрынды, сярод балоцістага масіву. Зарастае. Выцякае ручай Прасвята, упадае ручай з воз. Ільжа.
    ПРАСКАВЕЯ, ручай у Лепельскім р-не, правы прыток р. Дзіва (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 4,5 км. Выцякае з воз. Вогзіна за 2 км на 3 ад в. Суша, вусце за 0,7 км на 3 ад в. Кугоні. Рэчышча каналізаванае. ПРАСКЎРНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,65 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,58 км.
    Пл. вадазбору 1 км2.
    У бас. р. Сосніца, за 50 км на ПнУ ад Полацка, за 6 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітнае. Схілы катлавіны вышынёй 4—8 м, параслі лесам.
    ПРАСТЫР, заходняе адгалінаванне (рукаў) р. Стыр.
    ПРАТАСЁВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім і Асіповіцкім р-нах, левы прыток р. Сіняя (бас. Дняпра). Даўжыня 20 км. Пачынаецца з воз. Грамячае за 3 км на Пд ад в. Весялова Пухавіцкага р-на, упадае ў Сінюю на паўднёвай ускраіне г. Асіповічы.
    ПРАТОЧЧА, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, левы прыток р. Ала (бас. Дняпра). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Вілы каля чыгункі Бабруйск — Жлобін,
    упадае ў Алу за 1,7 км на Пд ад в. Коўрын.
    ПРОДЗВІНКА, рака, гл. Брожа. ПРОМША, рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім р-нах, правы прыток Моўчадзі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 32 км.
    Пл. вадазбору 74 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 0,5 м3/ с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8 %0.
    Пачынаецца за 1,3 км на У ад в. Вялікія Лезнявічы Навагрудскага р-на, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша, у нізоўі — пераважна сярод лесу і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес на 3 ад в. Вусце Дзятлаўскага р-на. Прымае сцёк з невялікіх меліярацыйных каналаў. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,3—0,7 км. Пойма двухбаковая, у верхнім цячэнні месцамі забалочаная, ніжэй сухая, адкрытая. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае, ніжэй звілістае; яго шырыня ад 3 м у вярхоўі да 9 м у ніжнім цячэнні. Берагі параслі лесам і хмызняком.
    ПРОНЯ, рака ў Віцебскай і Магілёўскай абл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 172 км.
    Пл. вадазбору 4910 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 29,5 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о-
    Пачынаецца ў в. Ланенка Дубровенскага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне г. Слаўгарад. Цячэ пераваж-
    Возера Поцех.
    на па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Асноўныя прытокі: Галыша, Бася, Раста (справа), Парасіца, Быстрая, Вербаўка, Кашанка (злева). Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, скрынкападобная, у вярхоўі невыразная; шырыня яе ад 0,4—0,6 км у верхнім цячэнні да 1—2 км у ніжнім. Схілы стромкія, нярэдка абрывістыя, (вышыня ад 3 м да 20 м), ніжэй вусця р. Бася трапляюцца невялікія тэрасы. Пойма роўная, двухбаковая, сухая, лугавая; шырыня яе 0,25— 0,5 км, у вусці 0,8—1,2 км (на асобных участках звужаецца да 80 м), ніжэй вусця р. Быстрая пашыраецца да 3,8 км. У разводдзе затапляецца вадой на 10—40 сутак на глыбіню 0,4 м у верхнім цячэнні і 1,5— 2,5 м у ніжнім. Рэчышча каналізаванае на працягу 19 км: ад вытоку да вусця р. Пнёўка (15 км) і ад паўднёвай ускраіны г. Горкі ўніз па цячэнню (4 км): на астатнім працягу звілістае, каля г. Горкі разгаліноўваецца на некалькі рукавоў. Шырыня ракі ў межань 15—20 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 50 м. Берагі пераважна стромкія, абрывістыя, у верхнім цячэнні нізкія і забалочаныя, адкрытыя (вышыня 1—1,5 м, на асобных участках да 7 м). Найбольшы ўзровень разводдзя звычайна ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 2,8 м у верхнім да 3,8 м у ніжнім цячэнні. Замярзае ў вярхоўі ў канцы лістапада, ніжэй — у 1-й дэкадзе снежня; крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Прьімае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. На рацэ гарады Горкі і Слаўгарад.
    ПРОРВА, рака ў Браслаўскім р-не,
    левы прыток р. Дрысвята (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 716 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
    Выцякае з воз. Дрысвяты каля в. Дрысвяты, цячэ праз азёры Ставок і Аболе, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Абалікшты. Рэчышча слабазвілістае. Паміж азёрамі Ставок і Аболе на рацэ ў 1953 пабудавана міжкалгасная ГЭС «Дружба народаў» (выток р. Дрысвята з воз. Дрысвяты быў перагароджаны дамбай і ўвесь сцёк з басейна возера пайшоў па р. Прорва праз турбіны ГЭС).
    ПРОРВА, назва р. Грыўчык у верхнім цячэнні.
    ПРУД-ВЯРХОЎЕ, меліярацыйны канал у Ельскім р-не, левы прыток р. Славечна (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,3 км, Пачынаецца з р. Чэрцень каля в. Некрашоўка, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Новая Рудня.
    ПРЎДЗІЧ, рака, гл. Дунай. ПРУДЗІШЧА, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток р. Усвяча (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Жыльцы, вусце на ПдУ ад в. Новааляксандраўка. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,4 км каналізаванае.
    ПРУД-НІЗОЎЕ, меліярацыйны канал у Ельскім і Нараўлянскім р-нах, левы прыток р. Славечна (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в, Новая Рудня Ельскага р-на, вусце каля в. Гажын Нараўлянскага р-на.
    ПРУ Д ОВ АЯ, Г атка.ракаў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана.
    j I	ПРУДОК
    Даўжыня 10 км.
    Пл. вадазбору 32 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %0.
    Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Навіны, цячэ сярод лесу, упадае ў Нёман за 1,2 км на ПдЗ ад в. Сялец Лідскага р-на. Рэчышча ад вытоку да в. Багданка (1,8 км) каналізаванае. ПРУДОК, рака ў Касцюковіцкім р-не, правы прыток р. Машоўка (бас. Дняпра).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 68 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о.
    Выцякае з сажалкі на паўднёвай ускраіне в. Паўленка, вусце ў межах в. Зацішша. Цячэ пераважна сярод лесу, у асобныя гады на болыпым працягу перасыхае.
    ПРУДОК, ручай у Шумілінскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 63 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %о.
    Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Падоры, вусце каля в. Убоіна. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,7 км каналізаванае.
    ПРУДОК, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток Водападводзячага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Крышычы, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Прудок.