• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    РАГОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны
    канал у Гомельскім р-не, левы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Рагі, упадае ва Узу за 2 км на 3 ад в. Зялёны Сад.
    РАГОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, левы прыток Амяльянаўскага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 0,7 км на ПнУ ад в. Баркаўцы, упадае ў Амяльянаўскі канал за 2,5 км на ПдУ ад в. Бор.
    РАДВАНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, правы прыток р. Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8,9 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Антанова Маларыцкага р-на, вусце каля в. Вялікія Радванічы Брэсцкага р-на. РАДЗВІН, ручай у Добрушскім р-не, левы прыток р. Уць (бас. Дняпра). Даўжыня 10,5 км. Пачынаецца за 3,3 км на ПнУ ад в. Займішча Гомельскага р-на, вусце на паўночнай ускраіне в. Гардуны. Рэчышча каналізаванае.
    РАДЗЕБКА, Радомльва, рака ў Дрыбінскім р-не, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 9,6 км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Пакуцце, вусце ў межах в. Дрыбін. Рэчышча на працягу 2,5 км (ад сажалкі на ўсходняй ускраіне Дрыбіна да вусця) каналізаванае.
    РАДЗІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім і Брагінскім р-нах, правы прыток р. Несвіч (бас. Прыпяці). Даўжыня 13,5 км. Пачынаецца за 4,5 км на ПдУ ад в. Пагоннае Хойніцкага р-на, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Кулажын Брагінскага р-на. Цячэ ў зоне адсялення.
    РАДНІЦКІ КАНАЛ, гл. Захламлены канал.
    РАДОМЛЬВА, рака, гл. Радзебка.
    РАДУНЬКА, рака ў Воранаўскім р-не, правы прыток Дзітвы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 28 км.
    Пл. вадазбору 169 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о.
    Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Павіланцы, цячэ па паўночнай ускраіне Лідскай раўніны, праз г. п. Радунь, упадае ў Дзітву на У ад в. Талькунцы. Рэчышча ад вусця на працягу 25 км каналізаванае.
    РАДЎЦІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, левы прыток Шыхава-Гелінскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 1,8 км на Пн ад в. Радуцін каля аўтадарогі Стрэшын-Зломнае, упадае ў Шыхава-Гелінскі канал за 2,5 км на 3 ад в. Шыхаў.
    РАДУШСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, левы прыток р. Ала (бас. Дняпра). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Змяёўка, упадае ў Алу за 2,8 км на 3 ад в. Радуша.
    РАЖАВА, ручай у Кіеўскай вобл. і Нараўлянскім р-не, правы прыток р. Жалонь (бас. Прыпяці).
    с. !	РДЖКОВІЦКІ
    Даўжыня 20 км.
    Пл. вадазбору 99 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о.
    Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Дзянісавічы Палескага р-на і на працягу 2,4 км цячэ па тэрыторыі Украіны, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Ражава Нараўлянскага р-на. Цячэ ў зоне адсялення.
    РАЖКОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 13,4 км. Пачьінаецца за 2 км на Пд ад в. Росахі, вусце за 2,8 км на ПнУ ад в. Руднікі.
    Рагазнянскае возера.
    РАЗАНКА
    РАЗАНКА, рака, гд. Вязенская.
    РАЗВАЖАНКА, Разважчанка, Развазчанка, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток Нёмана.
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 35 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні
    4,2 %0.
    Возера Рака.
    Даўблі
    Возера Рака.
    Пачынаецца на схілах Навагрудскага ўзвышша за 1,7 км на ПдУ ад в. Аляксандравічы, ад в. Русакі да в. Ганчары цячэ сярод лесу, упадае ў Нёман за 0,6 км на Пн ад в. Ганчары. У сутоках з ручаём Барадзінка створана сажалка.
    РАЗВАН, возера ў Шумілінскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,76 км.
    Найбольшая шырыня 0,22 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,71 км.
    Пл. вадазбору 20,6 км2.
    У бас. р. Сечна, за 7 км на Пд ад г. п. Шуміліна, каля в. Нетаропы. Схілы катлавіны вышынёй 18—20 м, параслі хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з воз. Віцір, выцякае ручай у воз. Лескавічы.
    РАЗДЗЯЛАВІЧЫ, вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не.
    Пл. 1,98 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,9 м.
    Даўжыня 1,63 км.
    Найбольшая шырыня 1,25 км.
    Даўжыня агараджальнай дамбы 5,38 км.
    Аб’ём вады 9,43 млн. м3.
    Наліўное. Створана ў 1983 за 23 км на ПдЗ ад г. Ганцавічы, каля в. Раздзялавічы для двухбаковага рэгулявання сцёку, арашэння зямель. Напаўняецца вадой з р. Бобрык 1-ы. Ваганні ўзроўню на працягу года каля 4 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 33,7 млн. м3.
    РАКА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,83 км2.
    Найбольшая глыбіня 17 м.
    Даўжыня 3 км.
    Найбольшая шырыня 0,76 км.
    Даўжыня берагавой лініі 7,3 км.
    Аб'ём вады 4,87 млн. м’.
    Пл. вадазбору 116 км2.
    У бас. р. Друйка, за 5 км на 3 ад г. Браслаў, каля в. Зарачча. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м, параслі хмызняком, у верхняй частцы разараныя, усходнія і заходнія тэрасаваныя (вышыня 3—3,5 м). Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн нізкія, забалочаныя. Дно ілістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 8 м. Упадаюць ручаі з азёр Рожава, Бужа і Мізерышкі; выцякае р. Рака (злучае яго з воз. Дрывяты).
    РАКАУКА, Высокабярэжны к а н а л, рака ў Барысаўскім р-не, левы прыток р. Глініца (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПнУ ад в. Барсукі, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Высокі Бераг. Рэчышча на працягу 5 км (ад в. Максімаўка да вусця) каналізаванае.
    РАКІТАЎКА, Кветанка, рака ў Чашніцкім і Крупскім р-нах, у бас. Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 119 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
    Пачынаецца за 2,3 км на У ад в. Гара Чашніцкага р-на, упадае ў воз. Сялява з У каля в. Калодніца Крупскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 13,1 км каналізаванае.
    РАКІТНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жабінкаўскім р-не, левы прыток р. Асіпоўка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 4,6 км. Пачынаецца за 1,3 км на ПнЗ ад в. Задзерць, вусце за 2,5 км на У ад в. Ракітніца.
    РАКУТЎН, Рэкут, Рокут, ручай у Рагачоўскім р-не, левы прыток Дняпра.
    Даўжыня 20 км.
    Пл. вадазбору 112 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0.
    Пачынаецца за 2кмнаУ ад в. Ямнае Доўскага сельсавета, вусце за 1 км на 3 ад в. Свержань. Рэчышча на працягу 14 км (0,2 км ніжэй аўтадарогі Ямнае — Карма да аўтадарогі Рагачоў — Доўск) каналізаванае.
    РАКУХА, ручай у Веткаўскім р-не, правы прыток р. Зборхаў (бас. Дняпра). Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Малінаўка, вусце на заходняй ускраіне в. Вялікія Нямкі. Рэчышча на працягу 1,9 км ад вытоку каналізаванае.
    РАКУЦІНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,01 4 км2.
    Даўжыня 0,27 км.
    Найбольшая шырыня 0,07 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.
    У бас. р. Нача, за 23 км на ПдЗ ад г. Полацк, за 0,6 км на ПнЗ ад в. Мураўшчына (на Пн ад воз. Боканькі), сярод марэнных узгоркаў вышынёй 5—8 м, парослых хмызняком. Злучана ручаём з воз. Боканькі. Па даліне ручая забалочаная пойма.
    РАМАШКАВА ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,1 м.
    Даўжыня 1,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,23 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,38 км. Аб'ём вады 0,48 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3 км2.
    У бас. р. Аўсянка, за 40 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Азёркі. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м (на Пн да 3 м, на Пд невыразныя), у ніжняй частцы параслі лесам і хмызняком, у верхняй разараныя. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, тарфяныя, на Пн часткова пясчаныя, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбей сапрапелістае. У возеры расце вадзяны арэх, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу (утварае паласу шырынёй каля 30 м да глыбіні 2,5 м).
    РАМЁЛЬ-СЯМІГОСЦІЦКІ КАНАЛ, гл. Сямігосціцкі канал.
    РАМЯСЦВЯНКА, рака ў Мсціслаўскім і Дрыбінскім р-нах, левы прыток р. Быстрая (бас. Дняпра).
    Даўжыня 49 км.
    Пл. вадазбору 291 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,9 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Пачынаецца за 1,2 км на Пн ад в. Рэместава Мсціслаўскага р-на, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Кледнявічы Дрыбінскага р-на. Асноўны прыток — р. Лядня (справа). Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Даліна выразная, трапецападобная, шырынёй ад 0,2—0,5 км у верхнім і сярэднім цячэнні да 1 км у вусцевай частцы. Пойма ад вытоку да в. Пацкава Мсціслаўскага р-на вузкая, далей да в. Курманава Мсціслаўскага р-на і ад вусця Лядні да вусця Рамясцвянкі забалочаная, чаргуецца па берагах, зарасла лугавой расліннасцю і хмызняком. Рэчышча звілістае, у вытоку перасыхае; шырыня ракі ў межань да 15 м. Берагі нізкія, месцамі абрывістыя або забалочаныя.
    РАНДОЎКА, канал Рандоўка, рака ў Гомельскім р-не, правы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўжыня 21 км. Пачынаецца на паўночна-заходняй ускраіне Гомеля за 1,1 км на ПдУ ад перасячэння чыгункі Гомель — Жлобін, вусце ў межах в. Прыбор. Рэчышча каналізаванае. РАПСІНАК, возера ў Шаркоўшчынскім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,24 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.
    У бас. р. Паловіца, за 14 км на У ад г. п. Шаркоўшчына, каля х. Бахіры. Схілы катлавіны вышынёй 3 м, разараныя. Пойма шырынёй да 50 м, пад лугам.
    РАПУСА, рака ў Дзяржынскім р-не, левы прыток Усы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 54 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0.
    Пачынаецца на ПдЗ ад в. Янавічы, упадае ва Усу на 3 ад в. Каменка. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,3 км (ад в. Лапцавічы да вусця). Каля в. Станькава створана сажалка (пл. 0,02 км2).
    РАСА, рака, гл. Арэса.
    РАСАЛАЙ, возера ў Шумілінскім р-не.
    Пл. 0,69 км2.
    Даўжыня 1,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,58 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,66 км. Пл. вадазбору 4,13 км2.
    У бас. р. Обаль, за 25 км на ПнЗ ад г. п. Шуміліна, за 1 км на 3 ад в. Расалай, на паўночнай ускраіне балота Обаль-2. Схілы катлавіны не-
    выразныя. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Выцякае р. Глыбачка. РАСАМАХА, рака ў Краснапольскім р-не, левы прыток р. Сянна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 10 км.
    Пл. вадазбору 36 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0.
    Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Мануйлы, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Касцюкоўка.
    РАСАМАЧЫНСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,48 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,2 м.
    Даўжыня 2,01 км.
    Найбольшая шырыня 0,32 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,76 км. Аб'ём вады 2,01 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4,17 км2.
    У бас. р. Нешчарда, за 10 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 2 км на ПнУ ад в. Даўгабор'е. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, на Пн участкамі невыразныя, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн тарфяныя, на 3 і Пд зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае, у паўночна-заходнім заліве сапрапелістае. Зарастае слаба. Выцякае ручай у р. Нешчарда.