• Часопісы
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    РЫБАКОЎСКАЕ ВОЗЕРА, Р ы б акоўка, у Сенненскім р-не.
    Пл. 0,11 км2.
    Даўжыня 0,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,26 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,35 км.
    У бас. р. Свячанка, за 19 км на 3 ад г. Сянно, каля в. Рыбакоўшчына. Ручаямі злучана з р. Свяча.
    РЫБАНЕЦ, возера ў Лепельскім р-не.
    Пл. 0,34 км2.
    Найбольшая глыбіня 11,2 м.
    Даўжыня 1,27 км.
    Найбольшая шырыня 0,44 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,58 км. Аб'ём вады 1,23 млн. м3.
    Пл. вадазбору 2,11 км2.
    У бас. р. Ула, за 13 км на ПнУ ад г. Лепель, за 2,5 км на ПнУ ад в. Экімань, за 10 км на У ад воз. Лепельскае. Схілы катлавіны вышынёй 2— 10 м, параслі хмызняком і асобнымі дрэвамі. Берагі нізкія, на У зліваюцца са схіламі, пясчаныя, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком. Зарастае да глыбіні 2 м. Выцякае ручай у р. Бярозаўка.
    РЫБАЦКАЕ ВОЗЕРА, гл. Корава.
    РЫБНА, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, правы прыток р. Выдзерка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 2,8 км на ПнУ ад в. Калюхі, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Рыбна.
    РЫБГАСНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца з Водападводзячага канала за 1 км на ПдУ ад в. Юркевічы, вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Лагвошчы. Прыток — Курнікоўская канава (злева).
    РЫБНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
    У бас. р. Нача, за 26 км на ПдЗ ад Полацка, за 1,5 км на У ад в. Забелле 1-е, сярод балота.
    РЬІБНАЕ ВОЗЕРА, у Брэсцкім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,9 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,15 км.
    У бас. р. Рыта, за 25 км на ПдУ ад Брэста, за 4 км на У ад в. Вялікія Радванічы. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам. Берагі месцамі забалочаныя.
    РЫБНІЦА, возера ў Гродзенскім р-не.
    Пл. 2,48 км2.
    Найбольшая глыбіня 7,7 м.
    Даўжыня 4,76 км.
    Возера Рыбніца.
    Найбольшая шырыня 0,9 км.
    ДаўжынЯ берагавой лініі 12,4 км. Пл. вадазбору 403 км2.
    У бас. р. Пыранка (цячэ праз возера і злучае яго з воз. Белае), за 20 км на У ад г. Гродна, каля в. Азёры. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, на 3 1 ПнЗ да 17 м, параслі хмызняком, месцамі разараныя. Берагі на 3 і ПнЗ зліваюцца са схіламі. Дно сапрапелістае, у прыбярэжнай зоне пясчанае. Упадае р. Стрыеўка.
    РЫБЧАНКА, рака ў Маладзечанскім і Вілейскім р-нах, левы прыток р. Ілія (бас. Віліі).
    Даўжыня 30 км.
    Пл. вадазбору 518 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о.
    Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў г. п. Радашковічы, цячэ пераважна на паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на ПнЗ ад в. Беражок. Асноўныя прытокі: Удра, Канатопка (справа), Бервячанка (злева). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе вышыня 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызняком, забалочаная. Рэчышча звілістае, у межах г. п. Радашковічы (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15— 17 км. У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку Рыбчанка. Каля в. Раёўка сажалка (пл. 0,15 км2).
    РЫЖАЕ ВОЗЕРА, у Смаргонскім р-не.
    Пл. 0,65 км2.
    Даўжыня 1,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,65 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,98 км.
    У бас. р. Ашмянка, за 14 км на ПнЗ ад г. Смаргонь, каля в. Заазерцы. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м, пад хмызняком, на У разараныя. На Пн і Пд да возера прымыкае балота. Берагі на 3 і У зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае. Праз возера цячэ невялікая рэчка. РЫЛЁЙКА, Дваранінавіцкі к анал, рака ў Бабруйскім р-не, правы прыток р. Ала (бас. Дняпра).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 90 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,35 %0.
    Пачынаецца за 1,2 км на ПнУ ад в. Гарохава, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Воўчая Гара. Рэчышча каналізаванае.
    РЫМАШАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, левы прыток р. Выня (бас. Нёмана). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Рымашы, упадае ў Выню каля в. Пнівада.
    РЫНКОНЬ, меліярацыйны канал у Воранаўскім р-не, левы прыток р. Жыжма (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца каля в. Утканы, упадае ў Жыжму за 1 км на 3 ад в. Чырканцы. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    РЫСКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рагачоўскім р-не, правы прыток р. Ржаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 1,3 км на ПнЗ ад в. Куставіца, упадае ў Ржаўку за 0,8 км на ПнУ ад в. Малыя Стралкі.
    РЫСТУНЁЦ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.
    У бас. р. Палата, за 48 км на ПнУ ад Полацка, за 4 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітна. Схілы невыразныя. Вакол возера балота, на ПдУ прымыкае лес. Сцёк праз меліярацыйную канаву ў воз. Макачы.
    РЫТА, рака ў Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 62 км.
    Пл. вадазбору 1730 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о.
    Пачынаецца ад трубы-рэгулятара каля в. Сушытніца Маларыцкага р-на. Раней пачыналася з воз. Крымна (Украіна), пасля меліярацыйнай рэканструкцыі верхняе цячэнне пераведзена ў р. Маларыта (пры неабходнасці частка сцёку можа накіроўвацца ў Рыту). Цячэ па Брэсцкім ГІалессі. Вусце каля ўсходняй ускраіны в. Літвіны Брэсцкага р-на. За 2 км вышэй аўтадарогі Ляхаўцы — Макраны частка сцёку Рыты накіроўваецца ў Лускаўскае вадасховішча, ніжэй вусця Маларыты рэчышча прымае прыродныя параметры. Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная меліярацыйнымі каналамі, у верхнім і сярэднім цячэнні меліяравана. Рэчышча кана-
    Рака Рыта каля вёскі Велікарыта Маларыцкага раёна.
    лізаванае амаль на ўсім працягу за выключэннем 3,5 км вышэй вусця. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Замярзае ў 3-й дэкадзе снежня, лёд трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Веснавы ледаход 7 сутак. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады сакавіка. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    РЫТАЎНА, Рытава, возера ў Сенненскім р-не.
    Пл. 0,2 км2.
    Даўжыня 0,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,63 км. Пл. вадазбору 6,5 км2.
    РЫЧЫ
    У бас. р. Чарнічанка, за 26 км на ПнУ ад г. Сянно, за 1,2 км на ПдУ ад в. Ляхава, у забалочаным паніжэнні сярод лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, на 3 і Пд забалочаныя.
    РЫЎЦЫ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, правы прыток Малінаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Хідры, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Малінаўка.
    РЫЧА, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток р. Котра (бас. Нёмана).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 53 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о.
    Пачынаецца каля в. Шынкаўцы, цячэ па захадзе Лідскай раўніны, у нізоўі праз лес. Упадае ў Котру за 1,5 на ПдЗ ад в. Навасёлкі. У сярэднім цячэнні пойма забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 14,5 км каналізаванае.
    РЫЧАНКА, Р ы ч а, рака ў Браслаўскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 208 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,29 %0.
    Выцякае з воз. Рычы за 1 км на У ад в. Крываселі, цячэ праз воз. Муйса, упадае з ПдУ у воз. Дрысвяты, за 0,4 км на ПнУ ад в. Дрысвяты. РЫЧКІ, вадасховішча ў Драгічынскім р-не.
    Пл. 0,52 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,5 м.
    Даўжыня 1,15 км.
    Найбольшая шырыня 0,64 км.
    Аб'ём вады 1,41 млн. м3.
    Сярэдні шматгадовы	сцёк
    20,2	млн. м’
    Пл. вадазбору 195 км2.
    Створана ў 1981 за 11 км на Пд ад г. Драгічын, каля в. Кублік для ўвільгатнення зямель, рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Даўжыня агараджальнай дамбы 3,1 км. Наліўное: напаўняецца вадой з Ляхавіцкага канала механічным водапад’ёмам. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,4 м. РЬІЧЫ, Р ы ч a, Р ы ч у, возера ў Браслаўскім р-не, на мяжы з Латвіяй.
    Пл. 12,83 км2.
    Найбольшая глыбіня 51,9 м.
    Даўжыня 6,27 км.
    Найбольшая шырыня 3,73 км.
    Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Аб'ём вады 131 млн. м3.
    Пл. вадазбору 123 км2.
    У бас. р. Дрысвята, за 20 км на ПнЗ ад г. Браслаў. Другое па глыбіні возера на Беларусі. 3 1979 возера і прылеглая да яго зона абвешчаны азёрным заказнікам. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, параслі хмызняком і лесам. Берагі высокія, пясчаныя, участкамі нізкія, на У зліваюцца
    РЫШТА	II РЭЗЕРВОВАЕ ВАДАСХОВІШЧА, гл.
    11 Крылава.
    РЭЗКІ-ПбЛА, меліярацыйны канал
    Турмантас (Літ.)
    Возера Рычы.
    са схіламі. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца з мелямі. У залівах дно адносна плоскае, глыбіні 10—15 м, 5 астравоў агульнай пл. 5,7 га. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, на У пад валунамі. Пяскі і апясчаненыя адклады пашыраны да глыбіні 10—12 м, у залівах да 2—5 м. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Найболып зарастаюць залівы, пераважна падводнай расліннасцю. Да глыбіні 9 м растуць імхі. Упадаюць некалькі ручаёў, у т. л. з азёр Кракіна, Угарынка, Чарнова, Сіла, выцякае р. Рычанка. У возеры жывуць рэлікты ледавіковага перыяду (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа), занесеныя ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу.
    РЫШТА, ручай у Крычаўскім р-не, левы прыток р. Бялянка (бас. Дняпра). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 1,3 км на ПдЗ ад в. Бродак, вусце за 0,8 км на У ад в. Нізкі. Рэчышча каналізаванае.
    РЫШТА, назва р. Добрынка ў верхнім цячэнні.
    РЭДКАВІЦКІ ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток Рэдкавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца з Сарачьінскага канала за 2 км на Пд ад в. Сарачы, вусце за 1 км па ПнУ ад в. Рэдкавічы.
    РЭДКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,7 км. Пачынаецца за 4 км на У ад в. Сарачы, вусце за 1 км на 3 ад в. Рэдкавічы. Прыток — Рэдкавіцкі водападводзячы канал (справа).
    РЭДКІ РОГ, Крукаўскі канал, меліярацыйны канал у Светлагорскім і Бабруйскім р-нах, правы прыток Орсіцкага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Крукі Светлагорскага р-на, упадае ў Орсіцкі канал за 1 км на ПдУ ад в. брсічы Бабруйскага р-на. У вярхоўі на правым беразе знаходзіцца лясное ўрочышча Касцерава Гара.
    у чачэрскім р-не, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 11,6 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПнУ ад в. Скартынь, упадае ў Сож за 2,6 км на У ад в. Акцябр.