САРАЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 3 км на У, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Сарачы. CAPO, возера ў Бешанковіцкім р-не, на мяжы з Сенненскім р-нам. Пл. 5,31 км2. Найбольшая глыбіня 36,3 м. Даўжыня 9,47 км. Найбольшая шырыня 0,91 км. Даўжыня берагавой лініі 22,6 км. Аб'ём вады 60,5 млн. м3. Пл. вадазбору 104 км2. У бас. р. Чарнагосніца, за 18 км на У ад г. п. Бешанковічы, каля вёсак Холм, Сіняны. Схілы катлавіны вышынёй 20—25 м (на 3 да 10 м), на Пн паніжаюцца да 2 м, пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. На Пд ад вышыні 1,5 і 7 м тэрасы. Берагі вышынёй 0,5—0,8 м, на Пн нізкія, забалочаныя. Зона мелкаводдзя ўздоўж усходніх берагоў вузкая, са стромкім нахілам дна, уздоўж заходніх — значна пашыраецца. Пяскі адзначаны да глыбіні 7—11 м у паўднёвай і 4 м у паўночнай частках катлавіны, глыбакаводная зона выслана ілам. 2 невялікія астравы ary AbHaft пл. 0,04 га. Возера вызначаецца чысцінёй вады. Шырыня прыбярэжнай паласы расліннасці 5—40 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3,5—4 м (на Пн да 5 м). Упадае ручай з воз. Тросна, на Пн выцякае ручай у воз. Астровенскае. САРОКА, рака ў Брэсцкім р-не, правы прыток Матыкальскага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 13,6 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Кустын, вусце за 1 км на Пд ад в. Сычы. Рэчышча каналізаванае. САРОКА, ручай у Астравецкім р-не, правы прыток р. Парока (бас. Віліі). Даўжыня 3 км. Пачынаецца каля в. Смілгі, упадае ў Пароку на ПнЗ ад в. Ліпнішкі. Рэчышча каналізаванае. САРОКІ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,51 км. Найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Пл. вадазбору 2,5 км2. У бас. р. Аасіца, за 32 км на У ад г. Паставы, каля в. Сарокі. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, разараныя. Берагі на У і Пд зліваюцца са схіламі. На Пн пойма шырынёй 10—30 м. САРОЦКАЕ ВОЗЕРА, у Гродзенскім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,42 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. У бас. р. Сламянка, за 32 км на ПнУ ад г. Гродна, за 1 км на Пн ад в. Новая Руда. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пераважна пад лесам, на У разараныя. САРОЧЫНКА, рака ў Мсціслаўскім р-не, левы прыток р. Мяртвіца (бас. Дняпра). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1,2 км на 3 ад в. Міхайлава, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Сарочына. Рэчышча каналізаванае. САРОЧЫНСКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,13 км2. Даўжыня 0,88 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору каля 1 км2. У бас. р. Аукомка, за 10 км на ПдЗ ад г. Чашнікі, каля в. Сарочына. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, Возера Capo. Ходцы разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. САР'ЯНКА, рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 87 км. Пл. вадазбору 1000 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Выцякае вусце за 1 з воз. Броджайс у Аатвіі, км на ПдУ ад в. Вусце. Возера Capo. 1 1. Блак ітная кн іга Беларус і 321 САСВА II Рака Сарянка ў ніжнім цячэнні. Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша і паўночна-заходняй часткі Полацкай нізіны (даўжыня ў межах Беларусі 38 км, пл. вадазбору каля 800 км2). Асноўныя прытокі: Сарыя, Чаушыца, Асуніца (справа), Мальніца, Тур'я (злева). Даліна трапецападобная, пераважная шырыня 200— 350 м. Пойма перарывістая, месцамі чаргуецца па берагах, шырыня 150— 200 м. Рэчышча звілістае, шырыня 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні, 15—25 м у ніжнім. САСВА, рака ў Зэльвенскім р-не, левы прыток Зальвянкі (бас. Нёмана). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 135 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Рудзевічы, цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зальвянку за 2 км на 3 ад в. Хомічы. Рэчышча каналізаванае. САСНА, ручай у Барысаўскім р-не, правы прыток р. Мрай (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 60 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о- Пачынаецца на паўночна-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1 км на Пд ад в. Азяродзішча, вусце за 1 км на Пд ад в. Уборак. Рэчышча на працягу 5 км уверх ад вусця каналізаванае. САСНОВІЦА, Сасноўка, Заазёрная канава, рака ў Іванаўскім р-не, правы прыток ДняпроўскаБугскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пл. вадазбору 91 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %о- Выцякае з воз. Пясчанае за 0,5 км на У ад прыазёрнай в. Уласаўцы, вусце насупраць в. Башня, размешчанай на левым беразе ДняпроўскаБугскага канала. Рэчышча каналізаванае. САСНОВІЦА, рака ў Клімавіцкім р-не, левы прыток р. Сасноўка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 4 км на ПдУ, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Тарасавічы. САСНОЎКА, рака ў Клімавіцкім р-не. левы прыток р. Асцёр (бас. Дняпра). Даўжыня 39 км. Пл. вадазбору 201 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Склімін, вусце на ўскраіне в. Хадунь. Асноўныя прытокі: Сасновіца (злева), Рагожынка (справа). Рака цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, шырыня 0,5— 1,5 км. Схілы вышынёй 10—20 м, умерана стромкія, у ніжнім цячэнні месцамі абрывістыя, парэзаны невялікімі ярамі. Пойма двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, шырыня 100—200 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні пашыраецца да 500 м. Рэчышча на працягу 4,1 км (в. Зімніцы — в. Свірэль) і 10,2 км (вусце р. Рагожынка — 1,5 км на Пн ад в. Хатовіж) каналізаванае. На астатніх участках звілістае, шырынёй 5—10 м, у вярхоўі перасыхае. Берагі ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя. САСНбУСКАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не. Пл. 0,29 км2. Найбольшая глыбіня 7,6 м. Даўжыня 1,11 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 2,82 км. Аб'ём вады 1,14 млн. м3. Пл. вадазбору 1,28 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 8 км на 3 ад г. п. Шуміліна, каля в. Пабеда. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, разараныя, на ПнУ пад хмызняком. Берагі нізкія (0,1 м), на ПнУ вышынёй да 0,4 м, тарфяныя. Ложа да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй выслана ілам і сапрапелем. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 10 м (на У 25—40 м), падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3,5 м. САСНОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім і Акцябрскім р-нах, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца з Запольскага 10-га канала за 2 км на ПнУ ад в. Дварэц Любанскага р-на, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Сасноўка Акцябрскага р-на. САСНЯНКА, рака ў Полацкім р-не, левы прыток р. Сосніца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Дзёмаўшчына, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Ліповая. Рэчышча ад вытоку на працягу 3 км каналізаванае. САЎКА, рака, гл. Жалудзянка. САЎЛЯЖОРЫ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,13 км2. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. У бас. р. Дрысвята, за 35 км на ПдЗ ад г. Браслаў, за 4 км на У ад г. п. Відзы. Ляжыць на ўскраіне леса, з Пн прымыкае разараная тэрыторыя. Злучана ручаём з возерам без назвы. СВАБОДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Сенненскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПдУ ад в. Казлоўка, упадае ў воз. Сянно з У, за 0,5 км на 3 ад в. Свабоднае. СВАЖНЯ, рака ў Мядзельскім р-не, правы прыток Вузлянкі (бас. Віліі). Даўжыня 10,2 км. Пачынаецца ва ўрочышчы Гай за 2 км на ПнЗ ад в. Альсевічы, цячэ ўчасткамі праз лясныя масівы, упадае ў Вузлянку за 1,7 км на Пд ад в. Брусы. Рэчышча каналізаванае. СВАРбтВА, рака ў Навагрудскім і Баранавіцкім р-нах, правы прыток Моўчадзі (бас. Нёмана). Даўжыня 35 км. Пл. вадазбору 150 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о. Пачынаецца на У з воз. Свіцязь (Навагрудскі р-н), цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Моўчадзь на Пн ад в. Моўчадзь Баранавіцкага р-на. Даліна трапецападобная, яе шырыня 1—1,5 км, у верхнім цячэнні 0,4—0,8 км. Пойма двухбаковая (шырыня 0,1—0,5 км), у сярэднім цячэнні забалочаная, у вытокавай частцы пад лесам. Рэчышча на працягу 9,1 км каналізаванае: 1,6 км на У ад в. Голевічы — в. Емяльянавічы. СВАЦЦЕ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,45 км. Найбольшая шырыня 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. У бас. р. Сосніца, за 28 км на ПнУ ад Полацка, за 6 км на ПдУ ад в. Палата. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пад лесасекай. СВЕДЗЬ, рака ў Калінкавіцкім, Светлагорскім і Рэчыцкім р-нах, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 49 км. Пл. вадазбору 625 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Падлукі Калінкавіцкага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Сведскае Рэчыцкага р-на. Цячэ па паўночнай частцы Гомельскага Палесся. Даліна невыразная, у сярэднім цячэнні месцамі трапецападобная, шырынёй 1—3 км. Схілы вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Пойма двухбаковая (шырыня 0,5— 1 км), моцна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 10—20 м) каналізаванае, акрамя невялікага ўчастка каля вусця. СВЕРЗНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 10,1 м. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 4,48 км. Аб'ём вады 1,44 млн. м3. Пл. вадазбору 10 км2. У бас. р. Ушача, за 23 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Навасёдкі. Східы катлавіны вышынёй 2—9 м (на Пд і ПдУ 10—12 м), пад лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком, на ПдУ зліваюцца са схіламі. Есць 4 залівы. На Пн і ПнЗ пойма шырынёй да 25 м, тарфяністая, парослая хмызняком і лесам. Найбольшыя глыбіні ў паўночнай частцы возера. Дно да глыбіні 2—3,5 м выслана пяском, ніжэй сапрапелем. Зарастае да глыбіні 1,5 м надводнай расліннасцю (шырыня паласы да 15 м), да глыбіні 3 м пашыраны гарлачыкі і рдзесты. На ПнЗ пратока ў р. Ушача. СВЕТЛАГОРСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Светлагорскім р-не. Пл. 14,4 км2. Сярэдняя глыбіня 4,5 м. Аб’ём вады 64,4 млн. м3. Створана ў 1989 за 11 км на Пд ад г. Светлагорск, каля г. п. Сасновы Бор для арашэння зямель, рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. СВЕТЛАГОРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток р. Сведзь (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пачынаецца за 2,8 км на ПдУ ад в. Гогалева, упадае ў Сведзь за 2,5 км на ПдУ ад в. Славань.