РЭЙСПА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,18 км2. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Пл. вадазбору 7,25 км2. У бас. р. Друйка, за 13 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Падрэсце, сярод забалочанага хмызняку. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Злучана канавай з воз. Уся. РЭКТА, рака ў Клімавіцкім р-не, правы прыток р. Лабжанка (бас. Дняпра). Даўжыня 19 км. Пл. вадазбору 69 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о. Пачынаецца за 2 км на У ад в. PaxTa, вусце за 0,7 км на ПдЗ ад в. Шумаўка. На рацэ вышэй ад в. Аазовіца плаціна і сажалка. РЭКТА, рака ў Клімавіцкім і Хоцімскім р-нах, на мяжы са Смаленскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 66 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %». Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Арцёмаўка Кдімавіцкага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне в. Ціхаць Хоцімскага р-на. РЭКТА, рака ў Чэрыкаўскім р-не, правы прыток р. Сянна (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 28 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 %о. Пачьінаецца за 0,5 км на 3 ад в. Міхайлаўка, вусце каля в. Пільня. Цячэ праз лес. РЭКТА, Г у т а, рака ў Чавускім р-не, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца сярод торфараспрацовак за 2 км на Пд ад в. Святазер’е, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Дрануха. Рэчышча ад вытоку на працягу 2 км каналізаванае. На большым працягу па берагах лясныя масівы. РЭКТА, рака ў Чэрыкаўскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Вепрын, вусце на паўночнай ускраіне пас. Лімень. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае. Па берагах ракі пераважае лес. РЭКТА, рака ў Быхаўскім р-не, правы прыток р. Грэза (бас. Дняпра). Даўжыня 8,2 км. ГІачынаецца за 1 км на У ад в. Рэзкі, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Гута. Рэчышча каналізаванае. Рака цячэ праз лес. РЭКУТ, ручай, гл. Ракатун. РЭКУТКА, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 12,5 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Жырхаўка, упадае ў Бярэзіну за 3,5 км на ПдУ ад в. Гарадок. РЭПІХАВА, вадасховішча ў Ляхавіцкім р-не. Пл. 1,1 км2. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 2 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Аб'ём вады 2,1 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 10,1 млн. м3. Пл. вадазбору 74,6 км2. На р. Аіпнянка (7 км ад вусця), за 18 км на ПдЗ ад г. Аяхавічы, каля в. Крывошын, ва ўрочышчы Рэпіхава. Створана ў 1984 для арашэння зямель, рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання. Каб прадухіліць ад затаплення прылеглую тэрыторыю, пабудавана агараджальная дамба даўжынёй 5,5 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,6 м. РЭПІШЧАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток канала на меліярацыйным аб'екце «Белае балота» у вадазборы Рэчыцкага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 2,4 км на ПдЗ ад в. Рэпішча, за 2,4 км на П,дУ ад в. Белае балота. РЭПУСА, ручай у Дзяржынскім р-не, левы прыток р. Уса (бас. Нёмана). Даўжыня 6,7 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПнЗ ад в. Першамай, упадае ў Усу за 0,8 км на 3 ад в. Крысава. Рэчышча каналізаванае. РЭЎТАК, рака ў Гомельскім р-не, правы прыток р. Цяруха (бас. Дняпра). Даўжыня 7,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Жураўлёўка, вусце за 2 км на Пд ад в. Грабаўка. Рэчышча каналізаванае. РЭЦІМЛЯ, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток р. Оса (бас. Нёмана). Даўжыня 6 км. Пачынаецца каля в. Рэцімля, у вярхоўі ў засушлівыя гады перасыхае, цячэ па паўночных схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Осу на У ад в. Вялікія Верабевічы. РЭЦЯНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,08 км2. Даўжыня 0,53 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 1,3 км. У бас. р. Тураўлянка, за 11 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, за 2 км на У ад в. Сарочына, на балоце Рэцянец. РЭЧКА, рака ў Барысаўскім і Чэрвеньскім р-нах, левы прыток р. Уша (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Навішчына Барысаўскага р-на, вусце ў в. Градно Чэрвеньскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 6 км каналізаванае. РЭЧКА, рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток р. Вержбалоўка (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 3 км на У ад в. Зялёная, упадае ў Вержбалоўку на Пн ад в. Казіміраўка. У вярхоўі цячэ сярод лесу, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Рэчышча каналізаванае. РЭЧКІ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, левы прыток Акімаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 2,7 км на ПнЗ, вусце за 3,5 км на ПдЗ ад в. Рудня Рэчкаўскага сельсавета. РЭЧЫЦА, Ж э ч ы ц а, рака ў Стаўбцоўскім р-не, левы прыток Усы (бас. Нёмана). Даўжыня 9,7 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Церабейнае, цячэ ў межах Налібоцкай пушчы, упадае ў Усу на 3 ад в. Кляцішча. Рэчышча каналізаванае. РЭЧЫЦА, рака ў Шумілінскім р-не, правы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,3 км. Пачынаец- ца за 4 км на ПнУ ад в. Захарава, вусце каля в. Брыцікі Лявонаўскага сельсавета. Рэчышча на працягу 1,6 км ад вытоку каналізаванае. РЭЧЫЦА, ручай у Шумілінскім р-не ў бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 5 км. Выцякае з воз. Мошня за 4 км на ПнУ ад в. Роўнае, упадае ў воз. Красамай з Пд за 4 км на ПнЗ ад в. Гульбішча. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае. Цячэ ў лясістай забалочанай мясцовасці. РЭЧЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім і Рэчыцкім р-нах, правы прыток Водаскіднога канала (бас. Дняпра). Даўжыня 16 км. Пачынаецца за 3,5 км на 3 ад в. Хоўхла Буда-Кашалёўскага р-на, упадае ў Водаскідны канал за 3 км на ПдУ ад в. Белае Балота Рэчыцкага р-на. РЭЧЫШЧА, возера ў Светлагорскім р-не. II САДОЎКА Пл. 0,13 км2. Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 4,1 км. На пойме р. Бярэзіна, за 40 км на ПнЗ ад г. Светлагорск, за 0,5 км на У ад в. Каралеўская Слабада-2. Старычнае. Берагі нізкія, на Пн забалочаныя, часткова пад хмызняком. РЭЧЫШЧА, возера ў Мазырскім р-не. Пл. 0,11 км2. Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 2,52 км. На правабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 35 км на 3 ад г. Мазыр, каля в. Скрыгалаў. Старычнае. Берагі высокія, пясчаныя, пад хмызняком. САБАЛЁЎКА, рака ў Клімавіцкім р-не, левы прыток р. Лабжанка (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 31 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %о. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Сабалёўка Галіцкага сельсавета, вусце ў в. Прудок. Рэчышча на працягу 5 км ад в. Будлаўка да вусця каналізаванае. На рацэ ў в. Сабалёўка Раднянскага сельсавета плаціна і сажалка. САВА, ручай у Слонімскім р-не, левы прыток Воленкі (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Азарычы, упадае ў Воленку за 0,6 км на 3 ад в. Шундры. Рэчышча ў ніжнім цячэнні на працягу 2 км каналізаванае. САВА, рака, гл. Жалязянка. САВАНАР, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,75 км2. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 1,42 км. Найбольшая шырыня 1,01 км. Даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Аб'ём вады 1,41 млн. м3. Пл. вадазбору 49,2 км’. У бас. р. Друйка, за 10 км на 3 ад г. Браслаў, каля в. Мякяны. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схі- ламі. 5 заліваў, 3 астравы агульнай пл. 0,8 га. Катлавіна падзяляецца на заходнюю (глыбіні 1—2 м) і ўсходнюю (глыбіні болып за 3 м) часткі. Каля ўсходняга берага пясчаная водмель. Дно плоскае, да глыбіні 1,5 м і вакол астравоў пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Інтэнсіўна зарастае паўночна-заходняя частка возера і залівы. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 20— 80 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. Звязана ручаём з воз. Бужа. САВІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Барысаўскім р-не, левы прыток р. Чарніца (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Савін Вугал, упадае ў Чарніцу за 3 км на ПдУ ад в. Тарасік Смалявіцкага р-на. САДОВЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, левы прыток Дублінскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пн ад пас. Садовы, упадае ў Дублінскі канал за 2,5 км на Пд ад в. Дублін. САДОК, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,48 км. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 30 км на У ад г. п. Ушачы, на Пн ад в. Хада- кова, у балоцістым паніжэнні. На Пн ад возера хмызняк, на 3 вылучаюцца схілы вышынёй 6 м. САДОЎКА, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 0,6 км на ПдУ ад в. Храпянёва, упадае ў Нёман на У ад в. Ляхавічы-1. На працягу 2 км каналізаваная. За 1,5 км на ПнУ ад в. Храпянёва — в. Ляхавічы-1. Возера Саванар. САЖЫЛКА САЖЫАКА, рака ў Нараўлянскім р-не, прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Мытва» (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на 3 ад в. Раманаўка, вусце за 0,9 км на ПнЗ ад в. Калінічы. Рэчышча каналізаванае. За 1 км на 3 ад в. Завойць на рацэ плаціна і сажалка пл. 27 га. САКАЛОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Браслаўскім р-не, правы прыток р. Белая (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5 км. Выцякае з воз. Густата за 1,5 км на ПдУ ад в. Густата, вусце за 1 км на У ад в. Біейкі. САКАЛОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, правы прыток Безназоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Сакалова, вусце за 1,5 км на У ад в. Стрыгінь. САКАЛЯНКА, рака ў Талачынскім і Аршанскім р-нах, правы прыток р. Адроў (бас. Дняпра). Даўжыня 18 км. Пл. вадазбору 120 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Рэчкі Талачынскага р-на, вусце каля паўднёвай ускраіны в. Задроўе Аршанскага р-на. Цячэ па Аршанскім узвышшы. На рацэ г. п. Коханава, у яго межах створана сажалка. САКАЎШЧЫНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Валожынскім р-не. Пл. 1,29 км2. Найбольшая глыбіня 3,1 м. Даўжыня 3,2 км. Найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 5,88 км. Аб'ём вады 1,5 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 239,6 млн. м3. Пл. вадазбору 1100 км2. На р. Бярэзіна (бас. Нёмана), за 11 км на 3 ад г. Валожын, каля в. Сакаўшчына. Створана ў 1937 для энергетычных і рэкрэацыйных мэт, Сакаўшчынскае вадасховішча. у 1955 г. адноўлена. Берагі нізкія, пясчаныя, замацаваныя расліннасцю, у вярхоўі забалочаныя. У рэльефе ложа вылучаюцца 2 участкі: верхні — мелкаводны і ніжні — прыплацінны з глыбінямі больш за 1 м; глыбіні больш за 2 м знаходзяцца на затопленым рэчышчы Бярэзіны. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады нязначная. Моцна зарастае. Гняздуюцца лебедзі. У вярхоўі вадасховішча навучальная станцыя геаграфічнага факультэта БДУ «Заходняя Бярэзіна».