• Часопісы
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    РАСАСЕНКА, рака ў Дубровенскім р-не, левы прыток р. Дняпро.
    Даўжыня 43 км.
    Пл. вадазбору 271 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,7 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0.
    Пачынаецца за 1 км на У ад в. Пішчыкі, вусце на паўночнай ускраіне в. Расосна. Асноўны прыток — р. Перавалочка (справа). Цячэ па заходніх схілах Смаленскага ўзвышша. Даліна трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма двухбаковая або чаргуецца па берагах, вузкая, шырыня яе месцамі да 100 м. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 2,4 км каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—7 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    PACHA, возера на мяжы Полацкага і Ушацкага р-наў.
    Пл. 0,4 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,1 м.
    Даўжыня 0,88 км.
    Найбольшая шырыня 0,66 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Аб'ём вады 0,59 млн. м3.
    Пл. вадазбору 5,7 км2.
    У бас. р. Ушача, за 12 км на Пн ад г. п. Ушачы, каля в. Шандзялы. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м (на У і ПдУ — 6—9 м), пад хмызняком, на У разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на 3 і Пн сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Мелкаводдзе на ПнУ, У і ПдУ да глыбіні
    PACHA
    1	м пясчанае. Поўнасцю зарастае. Упадае ручай з воз. Астроўна, выцякае ручай у воз. Салонец. У возеры жывуць бабры.
    PACHA, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,004 км2.
    Даўжыня 0,07 км.
    Найбольшая шырыня 0,05 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,15 км.
    У бас. р. Дрыса, за 23 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 4 км на ПдЗ ад в. Рудня (Дворышчанскі сельсавет),
    Расамачынскае возера.
    РЛСОНЛ
    сярод балотнага масіву. Схілы катлавіны невыразныя. Праз ручай злучана з р. Марынец.
    РАСОНА, Расонскае возера, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 2,38 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,3 м.
    Даўжыня 2,37 км.
    Найбольшая шырыня 1,73 км.
    Даўжыня берагавой лініі 7,42 км.
    Аб'ём вады 4,93 млн. м’.
    Пл. вадазбору 30,8 км’.
    У бас. р. Нешчарда, на паўднёва-заходняй ускраіне г. п. Расоны. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, участкамі да 1 м, разараныя, на ПдЗ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ і Пн месцамі сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае. У цэнтры возера востраў пл. 1 га. Моцна зарастае. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,8 м, падводная — 3 м. Упадаюць 4 ручаі, выцякае р. Расонка.
    РАСОНКА, Р а с о н а, рака ў Расонскім р-не, правы прыток р. Нешчарда (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 80 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,77 %0.
    Выцякае з воз. Расона за 1,8 км на ПдЗ ад г. п. Расоны, вусце за 0,6 км на ПнЗ ад в. Даўгабор’е. Рэчышча каналізаванае.
    РАСОХІ, возера ў Мядзельскім р-не.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 0,58 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,86 км. Пл. вадазбору 0,75 км .
    У бас. р. Мядзелка, за 10 км на Пн ад г. п. Мядзел, каля в. Расохі. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на 3 да 15 м), параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана пра-
    Клясціцы
    Возера Расона.
    токай з воз. Ходасы.
    РАСОШСКАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, правы прыток Страявога канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Ляхавічы, вусце за 3 км на Пд ад в. Семянча. PACTA, рака ў Магілёўскай вобл., правы прыток р. Проня (бас. Дняпра).
    Даўжыня 100 км.
    Пл. вадазбору 1290 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о.
    Пачынаецца каля в. Аляксандраўка Шклоўскага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Харанеў Слаўгарадскага р-на. Асноўныя прытокі: Рудзея, Будлянка, Хоцінка (справа), Плясна, Вілейка (злева). Цячэ па Аршанска^Магілёўскай раўніне. Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, трапецападобцая, пераважная шырыня 0,6—1 км. Схілы спадзістыя і ўмера-
    Рачунскае вадасховішча.
    на стромкія, часам стромкія, вышынёй 10—15 м. Пойма двухбаковая, слабазабалочаная. Паверхня яе ў вярхоўі роўная, у сярэднім цячэнні куп'істая, у ніжнім узгорыстая, парэзаная меліярацыйнымі каналамі (шырыня 0,3—0,4 км|. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,5—1,5 м на 5—10 сутак. Рэчышча свабодна меандруе, умерана звілістае, ніжэй в. Харкаўка Чавускага р-на трапляюцца невялікія астравы. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,8—1,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 2,3 м у верхнім цячэнні да 3,2 м у ніжнім. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 5 сут.
    РАТАГОЛ, рака ў Смаргонскім р-не, правы прыток Сікункі (бас. Віліі).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 29 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %».
    ГІачынаецца каля в. Карані, ад в. Смалярня цячэ сярод лесу, упадае ў Сікунку за 1 км на ПдУ ад в. Рачуны. Рэчышча каналізаванае.
    РАТАМКА, рака ў Мінскім р-не, у бас. Дняпра.
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 47 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,3 %„.
    Пачынаецца за 1 км на У ад в. Наваселле, упадае ў Ратамскі заліў Заслаўскага вадасховішча за 1 км на У ад чыг. ст. Крыжоўка. Рэчышча на працягу 4,2 км каналізаванае: 1,5 км на ПдЗ ад в. Падгор'е — чыгуначны мост на дарозе Мінск — Маладзечна (3,5 км); 0,7 км ад моста на дарозе Мінск — Заслаўе — вусце. РАТЬІНЦА, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток р. Іслач (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца на У ад в. Тэкляполле, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач за 1,5 км на ПнЗ ад в. Пярэжары.
    РАЎКЕТА, Раўкота, рака ў Літве і Браслаўскім р-не, левы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 16 км.
    Вадазбор 87 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1.1 %о.
    Пачынаецца на У ад в. Пацюнай Ігналінскага р-на Літвы, вусце за 1 км на 3 ад в. Германоўшчына Браслаўскага р-на. Даўжыня ў межах Беларусі 9 км. Рэчышча на працягу 2,3 км у ніжнім цячэнні каналізаванае.
    РАУКЕТА, возера ў Браслаўскім р-не, на мяжы з Літвой.
    Пл. 0,25 км2.
    Даўжыня 0,73 км.
    Найбольшая шырыня 0,55 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,05 км.
    У бас. р. Дзісна, за 39 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Эйцмяны. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на Пн да 2 м), разараныя, часткова пад хмызняком. Сцёк у р. Раўкета. РАЎКОТА, рака, гл. Раўкета. РАЧОЎКА, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток Валожынкі (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Белакорац, упадае ў Валожынку за 2 км на ПнУ ад в. Боркі.
    РАЧЎНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Смаргонскім р-не.
    Пл. 1,5 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,4 м.
    Даўжыня 6,9 км.
    Найбольшая шырыня 0,81 км.
    Даўжыня берагавой лініі 13,8 км.
    Аб'ём вады 2,3 млн. м3.
    Сярэдні шматгадовы сцёк 184,5 млн. м3.
    Пл. вадазбору 840 км2.
    На р. Ашмянка (36 км ад вусця),
    за 13 км на ПнЗ ад г. Смаргонь, каля в. Рачуны. Створана ў 1959 для энергетычных мэт (працавала Рачунская ГЭС), скарыстоўваецца для рыбагадоўлі. Катлавіна складаецца з двух заліваў. Берагі пераважна высокія. У паўднёвай частцы вадасховішча востраў пл. 0,1 км2. Зарастае. Ваганні ўзроўню на працягу года нязначныя. На беразе вадасховішча Дом рыбака, лодачная станцыя.
    РДЗІЦА, Ро і ц а, рака ў Быхаўскім р-не, правы прыток р. Дняпро.
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 102 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о.
    Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Няраж, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Тайманава. Цячэ пераважна па забалочанай пойме Дняпра. На ўсходняй ускраіне в. Няраж на рацэ плаціна і сажалка (пл. 16,5 га).
    РЖАВЕЦ, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Востраў, упадае ў Сож за 5 км на ПдУ ад в. Пакалюбічы.
    РЖАЎКА, рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах, левы прыток р. Дняпро.
    Даўжыня 43 км.
    Пл. вадазбору 396 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
    Пачынаецца за 2,5 км на Пн ад в. Рыскова Рагачоўскага р-на, вусце за 2 км на У ад г. Жлобін. Асноўны прыток — р. Ржача (злева). Цячэ па
    Рачунскае вадасховішча.
    Рака Раста каля вёскі Астравы Чавускага раёна.
    Прыдняпроўскай нізіне. Даліна на вялікім працягу трапецападобная (пераважная шырыня 1—2 км), у нізоўі невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма ў асноўным асушаная, у ніжнім цячэнні на працягу 8—10 км шырокая, лугавая, зліваецца з поймай Дняпра. Рэчышча на працягу 35 км (ад вытоку да в. Асінаўка Жлобінскага р-на) каналізаванае, пераважная яго шырыня 8—10 м, у вярхоўі да 2 м.
    РЖАЎКА, Б е л і ц а, рака ў Чавускім р-не, левы прыток р. Будлянка (бас. Дняпра).
    Даўжыня 20,4 км.
    Пл. вадазбору 108 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Смолка, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Сутокі. Рэчышча на працягу 18 км (акрамя невялікіх участкаў у вытоку і каля вусця) каналізаванае.
    РЖАЎКА, ручай у Асіповіцкім р-не, левы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Ставішча, вусце за 1,3 км на У ад в. Слопішча. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,7 км каналізаванае.
    РЖАЎКА, рака ў Рагачоўскім і Кармянскім р-нах, правы прыток р. Добрыч (бас. Дняпра). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Стары Крыўск Рагачоўскага р-на, вусце ў межах в. Хізаў Кармянскага р-на. Рэчышча на працягу 4,5 км ад вытоку каналізаванае.
    Возера Рожава.
    РЖАЧА, рака ў Жлобінскім і Рагачоўскім р-нах, левы прыток р. Ржаўка (бас. Дняпра).
    Даўжыня 16,1 км.
    Пл. вадазбору 62 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о.
    Пачынаецца за 0,8 км на ПдУ ад в. Селіванаўка Жлобінскага р-на, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Ветачка Рагачоўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
    РОВА, рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 29 км.
    Пл. вадазбору 245 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
    Пачынаецца за 5 км на 3 ад р. п. Зялёны Бор Смалявіцкага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі Барысаўскага р-на. Рэчышча на трох участках каналізаванае: выток — 2,2 км на У ад Зялёнага Бору (8,0 км); паўднёвая ўскраіна в. Слабодка Барысаўскага р-на — 0,3 км вышэй вусця р. Чарніца (2 км); в. Краснае Барысаўскага р-на — вусце (9 км). РдВЕЦКАЯ КАНАВА, гл. Зуброўскі канал.
    РОГАВА, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,13 км2.
    Даўжыня 0,56 км.
    Найбольшая шырыня 0,35 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,43 км.
    Пл. вадазбору 3 км2.