• Часопісы
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    СЁННЕНСКАЕ ВОЗЕРА, гл. Сянно.
    Возера Серакаротня.
    СЕНЦЯНЯЦКІ РУЧАЙ, ручай у Смаргонскім р-не, правы прыток р. Вілія. Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Дзенавішкі, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ў Вілію за 1,8 км на ПнЗ ад в. Сенцянятьі. Рэчышча каналізаванае. Каля в. Паляны створана сажалка (пл. 0,12 км ).
    СЁНЬКАЎШЧЫНА, меліярацыйны канал у Бешанковіцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 8,1 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Мамойкі 1-я, упадае ў Слабадское возера з ПдУ каля в. Слабодка.
    СЕРАБРАНКА, рака ў Шклоўскім р-не, правы прыток р. Дняпро.
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 89 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0.
    Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Вялікае Чорнае, вусце на паўднёвай ускраіне г. Шклоў. Рэчышча на праця-
    гу 2,6 км (ад вытоку да в. Малыя Аўчыненкі) каналізаванае. На рацэ ў в. Вялікі Стары Шклоў плаціна і сажалка.
    СЕРАБРОНСКІ КАНАЛ, С е р а бронская канава, меліярацыйны канал у Акцябрскім р-не, левы прыток р. Нератоўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 0,7 км на ПдЗ ад в. Лескі, вусце за 5,5 км на ПдЗ ад г. п. Акцябрскі.
    СЕРАДОВАЯ РЭЧКА, рака ў Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, левы прыток р. Спанаўка (бас. Зах. Буга). PaHeft лічылася прытокам Зах. Буга, але па канале была адведзена ў Спанаўку. Даўжыня 28 км (разам з каналам). ГІл. вадазбору 115 км2. Цячэ на ПдЗ Брэсцкага Палесся. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Хмялёўка Маларыцкага р-на, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Знаменка Брэсцкага р-на. Каналізавана 11,6 км рэчышча ў ніжнім і 9 км у верхнім цячэнні.
    СЕРАКАРАТНЯНКА, рака ў Сенненскім р-не, левы прыток р. Лучоса (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 24 км.
    Пл. вадазбору 356 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0.
    Выцякае з Дзевінскага возера (у некаторых даведніках за пачатак ракі прымаюцца сутокі рэк Добрынка і Зерамнянка за 1 км на У ад в. Добрына, дзе яна вядома пад назвай С е р а к ар о т н я), цячэ праз воз. Серакаротня. Вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Шылы. Асноўныя прытокі: р. Зелянуха (справа) і р. Песачанка (злева).
    СЕРАКАРОТНЯ, возера ў Сенненскім р-не.
    Пл. 1,75 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,8 м.
    Даўжыня 5,24 км.
    Найбольшая шырыня 0,65 км.
    Даўжыня берагавой лініі 12,3 км. Аб'ём вады 6,07 млн. м3.
    Пл. вадазбору 194 км2.
    У бас. р. Лучоса, за 34 км на У ад г. Сянно, на ПдУ ад г. п. Багушэўск. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на 3 да 20 м), на У і ПдУ вышынёй 4—5 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі на Пн зліваюцца са схіламі, на У участкамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя частка ложа выслана ілам. Шырьшя паласы надводнай расліннасці да 30 м, месцамі адсутнічае. Моцна зарастаюць усходняя і заходняя часткі возера. Расце ахоўны від флоры Беларусі — наяда марская. Праз возера цячэ р. Серакаратнянка.
    СЁРГУЦКІ КАНАЛ, канал у складзе былой Бярэзінскай воднай сістэмы ў Лепельскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца з р. Сергуч за 3 км на ПнЗ ад в. Кветча, упадае ў Бярэзіну за 2 км на ПдЗ ад в. Крайцы. Цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік.
    Возера Семяховічы.
    Возера Серакаротня.
    Возера Серакаротня.
    СЁРГУЧ, рака ў Лепельскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 47 км.
    Пл. вадазбору 238 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %».
    Пачынаецца з воз. Тэкліц, цячэ праз азёры Вольшыца, Плаўна і Манец, частка сцёку пападае ў Бярэзінскі канал (бас. Зах. Дзвіны). Ніжэй воз. Манец называецца р. Бузянка. Праз пратоку злучана з воз. Домжарыцкае, ніжэй в. Домжарыцы асноўны сцёк ідзе па Сергуцкім канале. Вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Крайцы. Працякае па Верхнебярэзінскай нізіне, амаль цалкам у межах Бярэзінскага
    біясфернага запаведніка. Уваходзіць у склад былой Бярэзінскай воднай сістэмы. Даліна невыразная, каля вытоку трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км. Пойма двухбаковая, шырыня яе ад 0,05—0,25 км у вытокавай частцы да 1—1,3 км паблізу ўпадзення ракі ў воз. Вольшыца. Паверхня поймы пераважна раўнінная, радзей куп'істая, забалочаная, складзена з торфу; у разводдзе затапляецца на глыбіню 0,4—0,5 м. Рэчышча ад вытоку да воз. Вольшыца звілістае. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя.
    СЁРДАВА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 1,1 км2.
    Найбольшая глыбіня 9 м.
    Даўжыня 2,92 км.
    Найбольшая шырыня 0,7 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,86 км. Аб'ём вады 5,04 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3,61 км2.
    У бас. р. Нача, за 24 км на ПнЗ ад г. Полацк, каля г. п. Ветрына. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м (на ПнЗ 30—35 м), на 3 пад выганам, на У пад агародамі; на вышыні 2—6 м абразійны ўступ. Ёсць 2 вялікія (на Пд і 3) і некалькі меншых заліваў, 5 астравоў агульнай пл. 0,09 км2. Берагі нізкія, часткова пад хмызняком, на Пн і 3 участкамі сплавінныя. На Пн, ПдУ і 3 забалочаная, парослая хмызняком пойма шырынёй 20—30 м. Дно выслана пяском, глыбей 4 м — ілам. Шырыня паласы надводнай расліннасці 2—10 м, пашырана да глыбіні 2,2 м; падводная расце да глыбіні 2,5—3,5 м. Злучана ручаём з воз. Рудзёнкава (на Пн).
    СЕРМЕЖ, С ы р м е ж, рака ў Пастаўскім і Мядзельскім р-нах, левы прыток р. Вялікі Перакоп (бас. Віліі). Пачынаецца каля в. Ясева Пастаўскага р-на. Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 35 км2. Цячэ па паўднёвай ускраіне Свянцянскіх град, праз воз. Кузьмічы, упадае ў Вялікі Перакоп на ПдУ ад в. Мельнікі. Рэчышча на працягу 5,2 км каналізаванае: на ўчастку 3,1 км да в. Нарач і 2,1 км да вусця.
    СЁТАЎСКАЕ ВОЗЕРА, Сеты, возера ў Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,49 км2.
    Найбольшая глыбіня 19,8 м.
    Даўжыня 1,7 км.
    Найбольшая шырыня 0,41 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,93 км. Аб'ём вады 3,93 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4,72 км2.
    У бас. р. Дабрыдаўка, за 11 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Вераб'і. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м (на 3 і Пд 10—27 м), разараныя, часткова пад хмызняком, на ПдЗ пад лесам. Берагі нізкія, задзернаваныя. На 3, ПнУ і ПнЗ пойма шырынёй 3—50 м. Дно выслана ілам, у зоне мелкаводдзя пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 50 м, месцамі адсутнічае. Злучана канавай з воз. Загорскае.
    Возера Сердава.
    СЁЧНА, С е ш н я, рака ў Шумілінскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 166 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Выцякае з воз. Дабееўскае за 0,5 км на ПдУ ад в. Ільінцы Дабейскага сельсавета, вусце каля в. Яршова. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае.
    СІВЕЛЬГА, рака ў Слуцкім і Салігорскім р-нах, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 19,5 км.
    Пл. вадазбору 200 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0.
    Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Прусы Садігорскара р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Вялікі Быкоў Салігорскага р-на. Рэчышча каналізаванае. Прыток злева — р. Дзявіца. СІВІЧАНКА, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток р. Волка (бас. Нёмана).
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 37 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %0.
    Пачынаецца на заходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1 км на ПдЗ ад в. Сівіца, цячэ па Налібоцкай пушчы, упадае ў Волку за 7,8 км на ПдУ ад в. Белы Бераг Іўеўскага р-на. Пойма пераважна забалочаная. Рэчышча да вусця на працягу 4,1 км каналізаванае.
    СІКУН, рака, гл. Сікуня.
    СІКУНА, рака, гл. Сікуня.
    СІКУНКА, рака ў Смаргонскім р-не, правы прыток Ашмянкі (бас. Віліі).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 89 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
    Пачынаецца за 2 км на У ад в. Соды, цячэ праз воз. Рыжае, упадае ў Ашмянку на 3 ад в. Вадейкавічы. Асноўны прыток — р. Ратагод. У сярэднім цячэнні працякае праз дес. Рэчышча канадізаванае.
    СІКЎНЯ, С і к у н а, С і к у н, рака ў Смаргонскім р-не, правы прыток р. Ашмянка (бас. Віліі).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 75 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,9 %0.
    Пачынаецца каля в. Кушляны 1-я, цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Ашмянку на У ад в. Солы. Прыток — р. Студзянец. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,3 км каналізаванае.
    СІЛОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Даўжыня 0,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
    У бас. р. Мёрыца, за 8 км на ПнУ ад г. Міёры, каля в. Сілова. Злучана ручаямі з воз. Чэрас (на Пд) і р. Мёрыца (на Пн).
    СІМА, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток р. Чапунька (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пачынаецца каля в. Вікшняны, упадае ў Чапуньку за 1,6 км ад в. Яськавічы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    СІМАНАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, правы прыток р. Ласінцы (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,1 км. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Суткі, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Пярэспа.
    СІМАНІХА, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток р. Чарнуйка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Клюшова, вусце каля в. Гара. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,1 км каналізаванае.
    СІНЕЦ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Даўжыня 0,62 км.
    Найбольшая шырыня 0,33 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.
    У бас. р. Дражбітка, за 32 км на ПнУ ад г. Полацк, за 10 км на ПдЗ ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на 3 да 20 м), пад лесам. ёсць некалькі заліваў. Берагі часткова забалочаныя. На 3 і Пн пойма шырынёй 50— 100 м.
    СІНІ РУЧАЙ, гл. Салаўіны ручай. СІНІЦКАЯ, рака ў Дзяржынскім р-не, правы прыток р. Ператуць (бас. Нёмана). Даўжыня 6 км, Пачынаецца за 1,7 км на 3 ад в. Скароднае, цячэ пераважна сярод лесу, упадае ў Ператуць на 3 ад в. Логавішча. Пойма ад в. Скароднае пераважна забалочаная. Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку і 2 км перад вусцем каналізаванае.
    СІНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ельскім р-не, левы прыток Зашыр'еўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца за 5,5 км на ПнЗ, вусце каля в. Зашыр'е.
    СІНІЧКА, ручай у Ашмянскім р-не,
    Сетаўскае возера.
    левы прыток р. Ашмянка (бас. Віліі). Даўжыня 3,5 км. Пачынаецца каля в. Вялікія Шумелішкі, упадае ў Ашмянку на У ад в. Жупраны. Рэчышча каналізаванае.
    СІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лоеўскім р-не, левы прыток р. Пясочанка (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 2,3 км на Пн ад в. Сінск, упадае ў Пясочанку за 1,6 км на У ад в. Крывін.
    Возера Сіньша.
    Возера Сіньша.
    СІНЧАК, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,17 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.