• Часопісы
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У бас. р. Дражбітка, за 34 км на ПнУ ад Полацка, за 9 км на ПдЗ ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, пад лесам, на Пд забалочаны хмызняк. Упадае ручай з воз. Сінец.
    СІНЬКА, Дражнеўскі канал, меліярацыйны канал у Асіповіцкім р-не, левы прыток Пратасевіцкага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Дражня, упадае ў Пратасевіцкі канал за 1 км на ПдЗ ад в. Верхі.
    СІНЬША, возера ў Расонскім р-не, на мяжы з Пскоўскай вобласцю.
    Пл. 2,53 км2.
    Найбольшая глыбіня 7,1 м.
    Даўжыня 4 км.
    Найбольшая шырыня 1,44 км.
    Даўжыня берагавой лініі 9,9 км.
    Аб’ём вады 8,1 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1782 км2.
    У бас. р. Дрыса (цячэ праз возера), за 37 км на У ад г. п. Расоны, за 6 км на ПдУ ад в. Забор'е. Двума астравамі (агульная пл. 0,17 км!) і паўвостравам катлавіна падзелена на 2 часткі, злучаныя вузкімі пралівамі. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на ПнУ 5—8 м) параслі лесам. Ёсць мноства невялікіх заліваў. Пойма шырынёй 10—20 м, пад хмызняком. Дно да глыбіні 2,5—3 м выслана пяском, ніжэй ілам і сапрапелем. Зарастае да глыбіні 3,5 м, асабліва паўночная частка. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 20—30 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. У заходніх залівах паўночна-ўсходняй часткі возера расце вадзяны арэх, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Злучана пратокамі з азёрамі Валоба (на ПнЗ) і Данское (на Пд). Маляўнічасць і зручнае палажэнне робяць возера прыдатным для воднага турызму і адпачынку.
    СІНЮХА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, Латвіі (3 і л у п е) і Пскоўскай вобл. (Сіняя), левы прыток р. Вялікая (бас. Чудскога возера).
    Даўжыня 195 км.
    Пл. вадазбору 2040 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0.
    Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Сукалі, на працягу 14 км у межах
    Беларусі цячэ па лясістай мясцовасці, далей па Латвіі і Расіі, вусце за 21 км на Пд ад г. Востраў.
    СІНЯГОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Старадарожскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Сінягова, вусце за 2 км на Пд ад в. Вярхуціна.
    СІНЯЕ ВОЗЕРА, у Пухавіцкім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Даўжыня 0,56 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,57 км.
    У бас. р. Пціч, за 33 км на 3 ад г. Мар'іна Горка, за 5 км на 3 ад в. Церабель, сярод меліяраванага балота. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.
    СІНЯЕ ВОЗЕРА, у Чэрыкаўскім р-не.
    Пл. 0,13 км2.
    Даўжыня 1,46 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,88 км.
    У бас. р. Сож, за 5 км на ПдЗ ад г. Чэрыкаў, за 1,5 км на Пд ад в. Мірагошч. Схілы катлавіны невыразныя, на Пн вышынёй да 4 м, параслі хмызняком. Злучана ручаём з затокай р. Сож. Старычнае.
    сшярдУкА, назва р. Нешчанка ў верхнім цячэнні.
    СІНЯЎКА, рака ў Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца з балота Мурашова за 1 км на У ад в. Угодзіна, вусце за 0,4 км на У ад в. Берлеж. Рэчышча каналізаванае. СІНЯЯ, рака ў Асіповіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра).
    Даўжыня 23 км.
    Пл. вадазбору 508 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %».
    Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Паплавы, вусце за 2,8 км на ПнУ ад в. Цяплухі. Асноўныя прытокі: Пратасевіцкі канал (злева) і Каранскі канал (справа). Рэчышча каналізаванае. На рацэ г. Асіповічы.
    СІНЯЯ ЛЎЖА, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток канала Печышчы (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км, Пачынаецца за 1,2 км на 3 ад в. Расава, упадае ў канал Печышчы за 2 км на ПнУ ад в. Медзведаў.
    СІПА, рака ў Зэльвенскім і Мастоўскім р-нах, левы прыток Шчары (бас. Нёмана).
    Даўжыня 26 км.
    Пл. вадазбору 147 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %».
    Пачынаецца каля в. Грабава Зэльвенскага р-на, цячэ праз воз. Азяранскае, упадае ў Шчару на ПнЗ ад в. Пясчанка Мастоўскага р-на. Рэчышча на працягу 9 км каналізаванае: ад в. Букштава да в. Малыя Азёркі
    (3 км) і ад пункта за 1,4 км ніжэй воз. Азяранскае да в. Баяры (6 км). Пойма да возера амаль на ўсім працягу забалочаная.
    СІПУРКА, рака ў Камянецкім р-не і Польшчы, у бас. Зах. Буга.
    Даўжыня 18 км.
    Пл. вадазбору 258 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о.
    Пачынаецца на тэрыторыі Польшчы, цячэ па паўночнай частцы Прыбугскан раўніны. Зліваецца з р. Палічна (утвараюць р. Белая) на Пд ад в. Стаўповіскі. Рэчышча на працягу 12 км (ад сажалкі каля в. Сіпурка да вусця) каналізаванае.
    СІРЭНЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, левы прыток Ляхавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,7 км. Пачынаецца каля в. Залужжа, вусце за 0,3 км на Пн ад в. Сірэнеўка.
    СІТА, возера ў Браслаўскім р-не, на мяжы з Латвіяй.
    Пл. 1,88 км2.
    Найбольшая глыбіня 28,5 м.
    Даўжыня 3,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,79 км.
    Даўжыня берагавой лініі 9,8 км. Аб’ём вады 14,4 млн. м3.
    Пл. вадазбору 9,45 км2.
    У бас. р. Друйка, за 16 км на 3 ад г. Браслаў, каля в. Крываселле. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м (на Пд і 3 5—6 м), параслі лесам і хмызняком, участкамі пад лугам. Берагі пад хмызняком, на Пд забалочаныя. Пойма шырынёй 4—12 м. ёсць востраў пл. 0,023 км2. Дно да глыбіні 7—9 м выслана пяском, ніжэй — ілам і сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 6— 10 м, у паўночным і паўднёвым залівах 40—50 м; падводная расліннасць расце да глыбіні 6—6,5 м. У возеры жыве рэлікт ледавіковага перыяду — рачок лімнакалянус. На Пд выцякае ручай у возера без назвы.
    СІТА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,48 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
    Возера Сіта (басейн р. Друйка).
    Возера Сітна.
    У бас. р. Дрысвята, за 32 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Падрукша. Схілы катлавіны вышынёй 3 м, разараныя, далей на невялікай адлегласці лес. На 3 пойма, парослая хмызняком. Выцякае ручай у р. Дрысвята. СІТНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 1,83 км2.
    Найбольшая глыбіня 7,5 м.
    Даўжыня 2,82 км.
    Найбольшая шырыня 0,97 км.
    Даўжыня берагавой лініі 7,22 км. Аб'ём вады 6,46 млн. м3.
    Пл. вадазбору 8,5 км2.
    У бас. р. Сосніца, за 44 км на ПнУ ад г. Полацк, каля в. Вялікае Сітна. Схілы катлавіны вышынёй 8—9 м, параслі лесам і хмызняком, на Пд вышынёй да 17 м, у верхняй частцы разараныя. Паўночныя берагі тарфяныя. Пойма шырынёй 10—40 м, пад хмызняком. У крайніх паўднёвазаходняй і паўночна-ўсходняй частках катлавіны мелі з глыбінямі 1,2 м, 1,7 і 2,3 м. Дно да глыбіні 4 м выслана пяском і ілам, ніжэй — сапрапелем. Моцна зарастае. Шырыня паласы расліннасці да 200 м, пашырана да глыбіні 3,2 м. На Пд выцякае ручай у воз. Сіценец.
    СІТНЕНСКАЕ ВОЗЕРА, С і т н я ц кае возера, Сітна, у Лёзненскім р-не.
    Пл. 0,47 км2.
    Даўжыня 1,88 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,25 км. Пл. вадазбору 9,77 км2.
    У бас. р. Вярхіта, за 24 км на ПдЗ ад г. п. Аёзна, каля в. Сітна. Схілы катлавіны вышынёй 10—14 м, параслі хмызняком, на Пн — лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. На 3 выцякае ручай у р. Вярхіта.
    СІТНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім і Жыткавіцкім р-нах, левы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 24 км. Пачынаецца са старарэчча р. Лань, за 6,5 км на ПдЗ ад в. Грычынавічы Жыткавіцкага р-на, вусце за 4 км на Пд ад в. Сітніца Лунінецкага р-на. 3 Сітніцкага канала пачынаецца і ўпадае ў яго канал Глухая Лань (справа). Цячэ ў лясістай забалочанай мясцовасці.
    СГГНЯ, рака ў Круглянскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Дубоўка, вусце ў г. п. Круглае. Рэчышча ад в. Альшанікі 1-я да вусця на працягу 6 км каналізаванае. СІТНЯ, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, правы прыток Даманавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 23,7 км, Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Зялёны Бор, вусце за 5 км на ПдЗ ад в. Даманавічы. Прыток — канал Бярэштань.
    СІТНЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, левы прыток Дунайскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Сітнякі, упадае ў Дунайскі канал за 1,5 км на ПнУ ад в. Дунай.
    СІТНЯЦКАЕ ВОЗЕРА, гл. Сітненскае возера.
    СІЦЕНЕЦ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Даўжыня 0,45 км.
    Найбольшая шырыня 0,32 км.
    Пл. вадазбору 9,75 км2.
    У бас. р. Сосніца, за 45 км на ПнУ ад г. Полацк, за 1 км на У ад в. Вялікае Сітна. Схілы катлавіны слаба выразныя, параслі лесам. На ПнЗ упадае ручай з воз. Сітна, на Пд выцякае ручай у воз. Жэльцы.
    СКАЛОДЗІНА, Скалодзінка, рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім р-нах, правы прыток Прыпяці.
    Даўжыня 42 км.
    Пл. вадазбору 275 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,78 %».
    Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Зялёны Мох Мазырскага р-на, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе, праз воз. Глініцкае (у ніжнім цячэнні). Упадае ў старарэчча на пойме Прыпяці каля в. Шастовічы Петрыкаўскага р-на. Асноўны прыток — р. Крапіўня (справа). Даліна пераважна невыразная, зліваецца з навакольнай мясцовасцю, месцамі трапецападобная, шырыня 0,3—1,2 км. Пойма перарывістая, на асобных участках чаргуецца па берагах, вузкая (0,1— 0,2 км), у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці, Рэчышча звілістае і слабазвілістае; шырыня ракі 5—7 м, ніжэй воз. Глініцкае месцамі больш за 11 м. Найвышэйшы ўзровень вады ў канцы сакавіка, найбольшае перавышэнне (ў сярэднім цячэнні) над самай нізкай межанню — 2,1 м. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 2 сутак. СКАРБЯНКА, Ч э р н я, рака ў Воранаўскім і Шчучынскім р-нах, левы прыток р. Котра (бас. Нёмана).
    Даўжыня 23 км.
    Пл. вадазбору 88 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
    Пачынаецца каля в. Шынкаўшчына Воранаўскага р-на, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ў Котрў за 6 км на ПнУ ад в. Прудцы Шчучынскага р-на. Рэчышча каналізаванае. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    СКАРБЯНКА, рака, гл. Карыценка. СКАРЫХОЎКА, рака, гл. Снарыхоўка.
    СКАЧАЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, у Старадарожскім р-не.
    Пл. 0,45 км2.
    Даўжыня 0,9 км.
    Найбольшая шырыня 0,67 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,53 км.
    У бас. р. Пціч, за 15 км на Пн ад г. Старыя Дарогі, за 1,5 км на ПнУ ад в. Зялёная Дуброва, сярод балот. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя, забалочаныя.
    СКІДАЛЬКА, Скідаліца, С к ід а л я н к а, рака ў Мастоўскім і Гродзенскім р-нах, левы прыток р. Котра (бас. Нёмана).