Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
СЛАБАЖАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, правы прыток р. Віць (бас. Прыпяці). Даўжыня 12,8 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Алексічы, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Буда. Прытокі — KanaAbi Барысаўшчына (злева) і Тунеўшчына (справа).
СЛАБОДКА, рака ў Ашмянскім р-не, правы прыток р. Ластаянка (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км, Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Трасечаняты, упадае ў Ластаянку на У ад в. Пятровічы. Прыток — р. Тараканка. Рэчышча на працягу 6,9 км ад вытоку да в. Гейстуны каналізаванае.
СЛАБОДКА, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім і Мінскім р-нах, левы прыток р. Вожа (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км, Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Ляды, упадае ў Вожу за 0,5 км на Пн ад в. Старына.
СЛАБОДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, левы прыток р. Несвіч (бас. Прыпяці). Даўжыня 16,7 км. Пачынаецца за 4,7 км на 3 ад в. Вярховая Слабада, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Кулажын. Прытокі справа — каналы Нежыхоўскі 1-ы і Нежыхоўскі 2-і. Цячэ ў зоне адсялення.
СЛАБОДСКІ КАНАЛ, О з н і ц к і к ан а л, меліярацыйны канал у Карэліцкім р-не, правы прыток р. Сэрвач (бас. Нёмана). Даўжыня 7,7 км. Па-
чынаецца каля в. Браносава, упадае ў Сэрвач за 2 км на ПдЗ ад в. Новае Сяло.
СЛАБОДСКІ КАНАЛ, гл. Харомецкі канал.
СЛАВАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток Светлагорскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдЗ ад в. Карпавічы, упадае ў Светлагорскі канал за 1 км на ПнУ ад в. Славань.
СЛАВЕЧНА, рака ў Жытомірскай вобл., Ельскім і Нараўлянскім р-нах, правы прыток Прыпяці.
Даўжыня 158 км.
Пл. вадазбору 3600 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,7 м3/с.
Агульнае падзенне ракі 172,7 м.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Антонавічы Оўруцкага р-на на вышыні 280 м над узроўнем мора ў межах Оўруцкага кража, цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці раўніны Мазырскае Палессе, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Вяжышча Нараўлянскага р-на. Даўжыня ў межах Беларусі 109 км, пл. вадазбору каля 3000 км2. Ніжняе цячэнне ракі ў зоне адсялення. Асноўныя прытокі: Батыўля, Чэрцень (злева), Ясенец (справа). У Славечну па Свячанскім канале паступае частка сцёку з р. Жалонь. Даліна трапецападобная, ніжэй в. Цешкаў Нараўлянскага р-на зліваецца з поймай Прыпяці; пераважная шырыня 0,7—1 км, на некаторых
Рака Славечна ў ніжнім цячэнні.
участках у сярэднім цячэнні да 2,5 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 400— 700 м. Рэчышча звілістае, на значным працягу ў сярэднім цячэнні моцназвілістае (шырыня 2—8 м), у некаторых месцах у верхнім цячэнні на тэрыторыі Украіны каналізаванае. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,3 м, у ніжнім цячэнні 1,8 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход 11 сутак.
СЛАВІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Асіповіцкім і Глускім р-нах, правы прыток Краснай канавы (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Мяжное Асіповіцкага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Рудня Глускага р-на.
СЛАМЯНКА, рака ў Гродзенскім р-не, у бас. Нёмана.
Даўжыня 24 км.
Пл. вадазбору 178 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %0.
Пачынаецца з воз. Чыжоўка (на ПдЗ), цячэ сярод лесу праз азёры Вераўскае, Кальніца, Стаў, Антвозера, упадае ў воз. Зацкава (на ПдУ). У вярхоўі ракі Парэцкі батанічны заказнік. Уздоўж маляўнічых берагоў азёр працягваецца ландшафтны заказнік Азёры.
СЛАСТАЎКА, Слаўстаўка, Слаўстуйка, рака ў Вілейскім р-не, правы прыток Віліі.
Даўжыня 12 км.
Пл. вадазбору 62 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о.
Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Даўгінава, упадае ў Вілію за 0,5 км на ПдУ ад в. Кумелыпчына. Рэчышча каналізаванае.
СЛАЎКАВІЦКА-ЯМІНСКІ КАНАЛ, Слаўкавіцкі канал, Плюсенская канава, меліярацыйны канал у Старадарожскім, Любанскім, на мяжы Любанскага і Глускага і ў Акцябрскім р-нах, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці).
Даўжыня 52 км.
Пл. вадазбору 528 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Рухава Столінскага р-на на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Вусце каля в. Смалоўка Акцябрскага р-на. Шырыня канала ў верхнім цячэнні 2—3 м, у ніжнім — 8—10 м. Прымае сцёк з некалькіх меліярацыйных сістэм.
СЛАЎКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйцы канал у Глускім р-не, левы прыток Слаўкавіцка-Ямінскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 16,6 км. Пачына-
ецца за 5,5 км на ПнЗ ад в. Амур, вусце за 2,5 км на Пд ад в. Чапаева. СЛАЎСТАЎКА, рака, гл. Сластаўка. СЛАЎСТУЙКА, рака, гл. Сластаўка. СЛЕПІЦА, рака ў Воранаўскім р-не, правы прыток р. Лучка (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Бярозаўка, упадае ў Лучку ва ўрочышчы Тракельшчына за 2 км на ПнУ ад в. Падэйкі. Рэчышча каналізаванае.
СЛЕПНЯ, Сляпянка, рака ў Мінску, у бас. Дняпра. Даўжыня 17 км. Да 1979 г. пачыналася на паўночнаўсходняй ускраіне горада, упадала ў Чыжоўскае вадасховішча на р. Свіслач. У сувязі з уключэннем ракі ў склад Сляпянскай воднай сістэмы пераўтворана ў каскад 12 невялікіх вадасховішчаў. Уздоўж сістэмы створаны зялёныя масівы, што паляпшае мікраклімат прылеглых тэрыторый, стварае спрыяльныя ўмовы для адпачынку насельніцтва.
СЛЕПЧА, рака ў Лельчыцкім р-не, левы прыток р. Ўбарць (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ, вусце за 4 км на У ад в. Буда Лельчыцкая. Рэчышча каналізаванае.
СЛЁПЧАНКА, рака ў Дубровенскім р-не, левы прыток р. Задубровенка (бас. Дняпра). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Махначы, вусце за 1 км на Пд ад г. Дуброўна. Рэчышча ад вытоку да сажалкі каля в. Махначы (2,1 км) і паміж вёскамі Махначы і Станіславова (2 км) каналізаванае.
СЛІВЯНКА, рака, гл. Вялікая Сліва. СЛІДЗЕЦ, возера ў Чашніцкім р-не.
Пл. 0,55 км2.
Найбольшая глыбіня 19,1 м. Даўжыня 1,91 км.
Найбольшая шырыня 0,48 км.
Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Аб'ём вады 3,75 млн. м3.
Пл. вадазбору 8 км2.
У бас. р. Лукомка, за 11 км на Пд ад г. Чашнікі, за 1 км на Пд ад в. Слідцы. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м, пад хмызняком У паўднёвай частцы возера вялікі заліў. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на Пн, Пд і 3 невялікія ўчасткі сплавіны. Дно да глыбіні 4 м пясчанае, ніжэй выслана ілам. Шырыня паласы расліннасці да 40 м, пашырана да глыбіні 3—4 м.
СЛІЖАНКА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток р. Ілія (бас. Віліі).
Даўжыня 19 км.
Пл. вадазбору 69 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,6 %о.
Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Вялікія Бясяды, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 2,5 км на ПдЗ ад в. Селішча. Рэчышча ў вусцевай частцы каналізаванае (0,4 км). СЛІНЕЦ, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 0,11 км2.
Даўжыня 0,5 км.
СЛОЎСТ
Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,13 км.
У бас. р. Свіна, за 44 км на ПнУ ад Полацка, за 1,7 км на ПдЗ ад в. Быхаўцы, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.
СЛІЎКА, Рубежаўскі канал, ручай у Слуцкім р-не, левы прыток ручая Муравішчына (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Хінолаўка, вусце за 0,5 км на ПдУ ад в. Амговічы.
СЛОПІНСКІ, ручай у Чэрыкаўскім р-не, левы прыток р. Сянна (бас. Дняпра). Даўжыня 4,7 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Бакунавічы, вусце за 1 км на 3 ад в. Ушакі. Рэчышча на працягу 2,3 км (мост каля в. Бакунавічы — вусце) каналізаванае.
СЛОТЦА, возера ў Расонскім р-не.
Пл. 0,1 км2.
Даўжыня 0,5 км.
Найбольшая шырыня 0,25 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,25 км.
У бас. р. Свольна, за 28 км на ПнЗ ад г.п. Расоны, за 1,5 км на ПдУ ад в. Валясы, сярод лесу.
СЛОЎСТ, С л о ў с ц ь, рака ў Мінскім і Чэрвеньскім р-нах, правы прыток р. Волма (бас. Дняпра).
Даўжыня 22 км.
Пл. вадазбору 162 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0.
Пачынаецца за 1 км на 'ПдЗ ад в. Лебядзінец Мінскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Карзуны
Возера Сляпіца.
Чэрвеньскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
СЛУЗІНКА, ручай у Сенненскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 5,8 км. Выцякае з воз Шэбіна за 0,7 км на ПнУ ад в. Шэбіна, упадае ў воз. Бароўка |з ПдУ) каля паўночнай ускраіны в. Гуліна. Рэчышча каналізаванае.
СЛУЧ, Паўночная С л у ч, рака ў Мінскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абл., левы прыток Прыпяці.
Даўжыня 197 км.
Пл. вадазбору 5470 км’.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 22,4 м3/с.
Агульнае падзенне ракі 46,6 м.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,24 %».
Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на ПдУ ад в. Крывая Града Слуцкага р-на, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і па нізіне Прыпяцкае Палессе ў межах Салігорскага, Жыткавіцкага і па мяжы Жыткавіцкага і Лунінецкага р-наў. Вусце за 6 км на ПнУ ад в. Запроссе Лунінецкага р-на. Асноўныя прытокі: Лакнея, Морач (справа), Вясейка (злева), шматлікія меліярацыйныя каналы. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе 0,5— 1,5 км у верхнім, 1,5—2,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні, у вусці пашыраецца да 6 км і зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах; у вярхоўі яе шырыня 100—400 м, ніжэй 1 —1,2 км, у вусці 4—5 км, Вышэй г.п. Старобін на Случы створана Салігорскае вадасховішча. Рэчышча ў верхнім цячэнні шырынёй 6—25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусця р. Морач мелкае, ніжэй — звілістае (шырыня 20—40 м), свабодна меандруе. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, заканчваецца ў пачатку мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у ніжнім
цячэнні. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 сутак, у нізоўі 3 сутак. Каля в. Ленін Жыткавіцкага р-на (45 км ад вусця) найбольшы расход вады 576 м’/с (1958), найменшы — 2,16 м’/с (1971). На рацэ г. Слуцк і г.п. Старобін.
СЛУЧ-МІЛЬЧА, рака ў Гомельскім р-не, у басейне Дняпра. Даўжыня 17,5 км. Пачынаецца каля аўтадарогі Гомель — Рэчыца за 4 км на ПдЗ ад в. Новая Буда, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Чкалава. Пасля меліярацыі рэчышча ракі за 2,5 км на У ад п. Мірны перасыпана і падзелена на дзве, на вялікім працягу каналізаваныя, часткі. Сцёк верхняй часткі (даўжыня 9 км) праз сістэму каналаў паступае непасрэдна ў Дняпро, ніжняй (даўжыня 8,5 км) — у воз. Глушэц (старарэчча на пойме Сожа).