МЫШАНКІ, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, правы прыток р. Маства (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 6 км на Пн ад в. Альманы, вусце за 7 км на ПдЗ ад п. Старына. МЫШКАВІЦКІ КАНАЛ, В і к т a раўскі канал, меліярацыйны канал у Кіраўскім р-не, левы прыток р. Ала (бас. Дняпра). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 3,6 км на ПнЗ ад в. Капусціна, упадае ў Алу за 1,5 км на ПнЗ ад в. Мышкавічы. МЫШКАЎКА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток Іліі (бас. Віліі). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 21 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,1 %0. Пачынаецца каля в. Мышкавічы, цячэ па лясістых схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 2 км на ПдЗ ад в. Селішча. Ад вусця на працягу 0,5 км каналізаваная. МЯДЗВЕДАК, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,05 км2. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. У бас. р. Мёрыца, за 2 км на У ад г. Міёры, кадя в. Мацюкі. Уздоўж усходняга берага высокія (да 10 м) стромкія схілы. Упадаюць 2 ручаі. МЯДЗВЁДЖЫ ЛОГ, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток р. Іпуць (бас. Дняпра). Даўжыня 7,6 км, Пачынаецца за 1 км на У ад в. Сцяг Працы, упадае ў Іпуць за 2 км на Пд ад в. Раманавічы. МЯДЗВЁДЖЫНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. У бас. р. Ушача, за 19 км на 3 ад Полацка, на У ад Наваполацка. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лесам. На 3 і У забалочаная пойма шырынёй 25—50 м. МЯДЗВЁДЖЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, правы прыток канала рыбгаса «Сялец» (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,2 км. Пачынаецца за 10 км на ПнУ ад в. Сялец, вусце за 2,5 км на Пн ад в. Мормажава. МЯДЗВЁДЗЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Гарадоцкім р-не, правы прыток Зайкаўскага канала (бас. Ловаці). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Рудакова, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Мядзведзева. МЯДЗВЕДЗІЦА, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, правы прыток р. Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Гусак, вусце за 2,5 км на ПнЗ ад в. Печкі. Рака Мышанка каля вёскі Малахоўцы Баранавіцкага раёна. МЯДЗВЁДЗІЦА, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток Войцінскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км, Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Мядзведзіца, упадае ў Войцінскі канал за 5,5 км на У ад в. Каменева Рудня Лоеўскага р-на. МЯДЗВЁДЗЬ, рака ў Калінкавіцкім р-не, левы прыток р. Трэмля (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пл. вадазбору 69 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %0. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад г. п. Азарычы, вусце за 1,6 км на ПнУ ад в. Трамец. Рэчышча каналізаванае. МЯДЗВЕДКА, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра|. Даўжыня 14,5 км. Пачынаецца за 4 км на ПдУ ад в. Гогалеў Калінкавіцкага р-на, упадае ў Ведрыч за 1,5 км на ПнУ ад в. Ведрыч. МЯДЗВЁДНА, Нядзведна, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,44 км2. Найбольшая глыбіня 9,9 м. Даўжыня 1,62 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 4,07 км. Аб'ём вады 1,91 млн. м3. Пл. вадазбору 3,18 км'. У бас. р. Абабіца, за 20 км на ПнУ ад г. Браслаў, на ПнУ ад воз. Абаб’е. Схілы катлавіны вышынёй 8 10 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, тарфяністыя, Зона мелкаводдзя вузкая. Дно да глыбіні 1,5—2 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапе- лем. Зарастае да глыбіні 4,5 м пераважна падводнай расліннасцю. Выцякае ручай у воз. Дуброк. МЯДЗВЁДКАЎСКАЕ 1-е ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,14 км. Найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,37 км. У бас. р. Аржаніца, за 4 км на ПдЗ ад г. Глыбокае, каля в. Мядзвёдкі. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м (на 3 да 3 м), часткова пад хмызняком, на Пн пад агародамі. МЯДЗВЁДКАЎСКАЕ 2-е ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,11 км. Найбольшая шырыня 0,06 км. Даўжыня берагавой лініі 0,27 км. У бас. р. Аржаніца, за 4 км на ПдЗ ад г. Глыбокае, за 0,3 км на Пд ад в. Мядзвёдкі. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, пад хмызняком, на Пд пад агародамі. МЯДЗЕЛ, возера ў Мядзельскім р-не. Пл. 16,2 км2. Найбольшая глыбіня 24,6 м. Даўжыня 6,3 км. Найбольшая шырыня 4 км. Даўжыня берагавой лініі 30,92 км. Аб'ём вады 102 млн. м5. Пл. вадазбору 89,2 км2. У бас. р. Мядзелка (выцякае з возера), за 4 км на Пн ад г. п. Мядзел. Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй параслі хмызняком. 3 ПдУ да возера прымыкае лес. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі на Пд і У зліваюцца са схіламі. Пойма шырынёй да 250 м, вакол заліваў забалочаная. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапелямі. 8 астравоў агульнай плошчай 0,24 км2, найбольшыя Замак, Бярозавы, Кульчына, Селішча. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,5—2 м, падводная — да 6 м. Моцна зарастаюць залівы. Упадаюць 6 ручаёў. МЯДЗЕЛІЦА, рака ў Докшыцкім Возера Мядзел. Возера Мядзел. р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Тумілавічы, вусце за 2 км на У ад в. Стараселле ніжэй воз. Медзазоя. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км (0,5 км на ПнЗ ад в. Хмялёўшчына — вусце). Знаменка Возера Мядзесна. МЯДЗЕЛКА, рака ў Мядзельскім і Пастаўскім р-нах, правы прыток р. Бірвета (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 50 км. Пл. вадазбору 775 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Выцякае з воз. Мядзел каля в. Лапосі Мядзельскага р-на, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Бірвіта Пастаўскага р-на. Асноўныя прытокі — Лучайка (справа) і Вінгра (злева). Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 250—400 м. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырынёй 100—200 м. Рэчышча ўмерана звілістае; шырыня ракі ў вярхоўі 10— 15 м, на астатнім працягу 15—20 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, найбольшая 2,1 м (1956). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2 сут. На рацэ ў межах г. Паставы сажалка — Пастаўскае возера (пл. 27 га). МЯДЗЕСНА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 1,47 км2. Найбольшая глыбіня 4,4 м. Даўжыня 3,3 км. Найбольшая шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 9,86 км. Аб'ём вады 4,14 млн. м'. Пл. вадазбору 351 км2. У бас. р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 30 км на ПнУ ад г. Гарадок, на Пд ад в. Зарэчча. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Пойма шырынёй ад 10 м да 100 м, забалочаная, парасла хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, з глыбіні 2 м дно ілістае. На Пд востраў плошчай 1 га. Зарастае да глыбіні 3 м. Упадаюць рэкі Кудзінка і Мыльна. МЯДЗЯНКА, рака ў Свіслацкім і Пружанскім р-нах, правы прыток р. Нараў (бас. Зах. Буга). Даўжыня 17 км. Пачынаецца каля в. Малыя Масушыны Свіслацкага р-на, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Юзафін Пружанскага р-на. Рэчышча каналізаванае. У ніжнім цячэнні называецца Н а в адворскі канал. МЯДНЯНСКАЕ ВОЗЕРА, М е д н а, у Брэсцкім р-не. Пл. 0,24 км2. Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Аб'ём вады 0,46 млн. м’. Пл. вадазбору 1,75 км2. У бас. р. Зах. Буг, за 25 км на Пд ад Брэста, каля в. Медна. Уваходзіць у Брэсцкую групу азёр. Бэрагі катлавіны высокія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, з глыбіні 2 м дно сапрапелістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3— 3,5 м. Выцякае р. Спанаўка, злу- Возера Мядзесна. чана каналам са Страдзецкім возерам. МЯЖА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,79 км2. Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 1,3 км. Найбольшая шырыня 0,93 км. Даўжыня берагавой лініі 3,52 км. Аб’ём вады 0,51 млн. м3. Пл. вадазбору 258 км2. У бас. р. Ловаць (цячэ праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Мяжа. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пераважна разараныя, участкамі на У і Пд парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, пад хмызняком. Пойма шырынёй ад 25 м да 300 м, забалочаная. Мелкаводдзе да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй дно ілістае. Невялікі востраў плошчай 0,1 га. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Упадае р. Шыша. МЯЖНОЕ, меліярацыйны канал у Асіповіцкім р-не, правы прыток канавы Красная (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца за 1,4 км на ПнУ, вусце за 4 км на ПдУ ад в. Мяжное. МЯНА, рака ў Смалявіцкім р-не, правы прыток р. Чарніца (бас. Дняпра). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 66 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %». Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Дуброва, вусце за 2 км на ПнУ ад п. Чарніцкі. Рэчышча каналізаванае. МЯРКІС, рака ў Літве і Ашмянскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 202 км, у т. л. на Беларусі 12 км. Пл. вадазбору 4440 км2, у т. л. на Беларусі 100 км2. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Мікулішкі Ашмянскага р-на, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, 2 км на мяжы з Літвой і каля в. Гаравыя Грыгі перасякае яе. У межах Беларусі каналізаваная. МЯРТВІЦА, рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім р-нах, правы прыток р. Чорная Натапа (бас. Дняпра). Даўжыня 24,5 км. Рака Мярэя каля вёскі Баева Дубровенскага раёна. Пл. вадазбору 106 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %». Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Забалоцце Мсціслаўскага р-на, вусце за 1 км на 3 ад в. Маляцічы Крычаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае. МЯРЭДЗЕЖ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,09 км2. Найбольшая глыбіня 19 м. Даўжыня 0,57 км. Найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 1,38 км. Аб'ём вады 0,9 млн. м’. Пл. вадазбору 0,38 км2. У бас. р. Альзініца, за 32 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Ухвішча. Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м, разараныя, на У параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на Пд вышынёй 1 —1,5 м, на ПнЗ невялікімі ўчасткамі сплавінныя. Дно да глыбіні 5 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 5 м. Выцякае ручай у воз. Ухвішча. МЯРЭЯ, рака ў Горацкім і Дубровенскім р-нах, на мяжы Дубровенскага р-на і Смаленскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 56 км. Пл. вадазбору 694 км’. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці каля 4 м!/ с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Стараселле Горацкага р-на, вусце за 0,8 км на ПнУ ад в. Лазараўка Дубровенскага р-на. Асноўныя прытокі на Беларусі Ірвяніца і Закабыліца (злева), у Расіі Свіная і Лупа (справа). Цячэ па заходніх схілах Смаленскага ўзвышша. Даліна трапецападобная, шырынёй да 2 км. Пойма двухбаковая. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—6 м, у ніжнім цячэнні 10—15 м. На рацэ каля в. Леніна вадасховішча.