Пл. 0,79 км2. Найбольшая глыбіня 4,5 м. Даўжыня 3,1 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Аб'ём вады 1,03 млн. м3. Пл. вадазбору 51 км. На р. Чачора, за 20 км на ПнЗ ад г. Чачэрск, каля в. Меркулавічы, Створана ў 1973 для арашэння зямель, рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Берагі спадзістыя, пад хмызняком. У вярхоўі частка левага берага забалочана. Ваганні ўзроўню на працягу года ня- 2 Возера Межава. Возера Межна. Мелкае возера (Чашніцкі раён). Маргойцы Вяцера Краснаполле Краснаполле значныя. Сярэдні шматгадовы сцёк 9,3 млн. м3. МЁРЛІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, левы прыток р. Сцвіга (бас. Прыпяці). Даўжыня 18 км. Пачынаецца за 19 км на ПнЗ ад в. Карма Лельчыцкага р-на, вусце за 10 км на Пд ад в. Аздамічы Возера Межна. Мёрскае возера. Столінскага р-на. Праходзіць па лясістай забалочанай мясцовасці. МЕСЕНКА, рака ў Чавускім р-не, левы прыток р. Вілейка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 0,5 км на У ад в. Залессе, вусце за 2 км на Пн ад в. Галавенчыцы. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,9 км (выток — 2,6 км на 3 ад в. Залессе). МЕШАЎКА, ручай, гл. Машоўка. МЁРСКАЕ ВОЗЕРА, М і ё р с к a е в о з е р а, у Міёрскім р-не. Пл. 1,15 км2. Найбольшая глыбіня 13,2 м. Даўжыня 3,49 км. Найбольшая шырыня 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Аб'ём вады 5,24 млн. м’. Пл. вадазбору 63,6 км2. У бас. р. Мёрыца, у межах г. Міёры. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м, пераважна разараныя, участкамі пад хмызняком. Берагі пясчаныя, на Пд і 3 пад хмызняком, на ПдУ забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. У заходнім плёсе востраў пл. 4,4 га. Цэнтральны і заходні плёсы раздзелены дамбай. Зарастае каля 30 % плошчы возера, расліннасць пашырана да гльібіні 1,8—2 м. Злучана пратокай з воз. Асінаўка. МЁРТВАЕ ВОЗЕРА, у Смаргонскім р-не. Пл. 0,14 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,69 км. У бас. р. Ашмянка, за 14 км на ПнЗ ад г. Смаргонь, каля в. Валэйкавічы. Схілы катлавіны вышынёй 5—6 м, пераважна разараныя, на Пд і ўчасткамі на У параслі хмызняком. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Выцякае ручай у р. Ашмянка. МЁРЫЦА, рака ў Міёрскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 31 км. Пл. вадазбору 224 км’. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Выцякае з Мёрскага возера каля г. Міёры, цячэ ў межах Браслаўскай грады, вусце за 1 км на Пн ад в. Чамяры. Даліна выразная, скрынкападобная, на вялікім працягу слабазвілістая, шырынёй 200—400 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня яе 50—100 м. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 5—7 м. МІЁРСКАЕ ВОЗЕРА, гл. Мёрскае возера. МІЖЛЁСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, правы прыток Чарабасаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,4 км. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ, вусце за 6 км на У ад в. Чырвоная Воля. МІЖЛЁСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, левы прыток Восьмага канала |бас. Нёмана). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца ў лясным ўрочышчы Барсукі, упадае ў Восьмы канал за 4,5 км ніжэй вусця канала Зябчанскага, за 7 км на ПнУ ад в. Козікі. МІЗГІРАЎКА, назва р. Бусяж у верхнім цячэнні. МІЗГІРОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слонімскім р-не, левы прыток Бусяжы (бас. Нёмана). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПнУ ад в. Сасноўка, упадае ў Бусяж каля в. Мізгіры. МІЗЕРЫШКІ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,13 км2. Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 0,56 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Аб’ём вады 0,24 млн. м3. Пл. вадазбору 1 км2. У бас. р. Друйка, за 8 км на ПдЗ ад г. Браслаў, за 3,5 км на 3 ад воз. Дрывяты. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, разараныя. Берагі забалочаныя. Пойма шырынёй 50—100 м, забалочаная. На Пн выцякае ручай у воз. Рака. МІКАЛАЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, левы прыток р. Гарадзечанка (бас. Дняпра). Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца за 3,8 км на У ад в. Уладзіміраўка, упадае ў Гарадзечанку за 1 км на ПдЗ ад в. Дулебня. МІКАЛАЕЎШЧЫНА, рака ў Лагойскім р-не, правы прыток р. Чарніца (бас. Дняпра). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 43 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 %о. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Стайкі Каменскага сельсавета, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Малінаўка Каменскага сельсавета. Цячэ пераважна сярод лесу. МІКАШЭВІЦКІ КАНАЛ, суднаходны канал у Лунінецкім р-не, злучае р. Прыпяць з портам Мікашэвічы. Даўжыня 7 км. Праходзіць па левабярэжнай пойме Прыпяці. Служыць для вывазу прадукцыі вытворчага аб'яднання «Граніт» (будаўнічы камень, друз, штучны пясок і інш.). МІКЛАШОЎЦЫ, меліярацыйны канал у Мастоўскім р-не, левы прыток р. Скідалька (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Заполле, упадае ў Скідальку за 3 км на ПнЗ ад в. Міклашоўцы. МІКОЛЬСКІ, ручай у Дрыбінскім р-не, левы прыток р. Быстрая (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Пічаўка, вусце за 1 км на Пд ад в. Кледнявічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 1,4 км (в. Мікольск — 0,7 км ад вусця). МІКЎЛІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Нясвіжскім р-не, правы прыток Ушы (бас. Нёмана). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца каля в. Сейла- вічы, упадае ва Ушу на 3 ад в. Слаўкава. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. МІЛАСААВІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Клімавіцкім р-не. Пл. 1,43 км2. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня 5 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Аб'ём вады 1,8 млн. м3. Пл. вадазбору 112 км2. На р. Іпуць, за 20 км на ПнУ ад г. Клімавічы, каля в. Мілаславічы. Створана ў 1981 для ўвільгатнення зямель, рыбагадоўлі, рэкрэацыі. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,6 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 19 млн. м3. МІЛАЎКА, ручай у Шклоўскім і Горацкім р-нах, правы прыток р. Лімна (бас. Дняпра). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 1,3 км на ПнЗ ад в. Вялікія Сліжы Шклоўскага р-на, вусце на паўночнай ускраіне в. Анікавічы Горацкага р-на. Рэчышча каналізаванае. МІЛАШАВІЦКІ КАНА.Л, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, левы прыток Прыбалавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Мілашавічы, вусце каля гэтай вёскі. МІЛАШКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 0,85 км. Найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. У бас. р. Янка, за 20 км на Пд ад г. Браслаў, каля в. Мілашкі. Схілы катлавіны вышынёй 5 м, на У пад лугам, на ПнУ пад агародамі; уздоўж заходняга берага лес. Злучана ручаём з р. Янка. МІЛЬЧАНСКАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца ў в. Уза, вусце на ўсходняй ускраіне в. Бабовічы. МІЛЬЧАНСКІ КАНА.Л, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток Мільчанскай канавы (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ, упадае ў Мільчанскую канаву за 2 км на ПдЗ ад в. Чырвоны Маяк. МІНІЧЫ, вадасховішча ў Ляхавіцкім р-не. Пл. 5,4 км2. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 8,5 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Аб’ём вады 7,5 млн. м3. Пл. вадазбору 343 км2. На р. Шчара, за 10 км на Пд ад г. Ляхавічы, каля в. Мінічы. Створана ў 1985 для прамысловага водазабеспячэння г. Баранавічы, рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. МІНСКАЕ ВОЗЕРА, гл. Камсамольскае возера. МІНСКАЕ МОРА, гл. Заслаўскае вадасховішча. МІНТУРОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,59 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. У бас. р. Тросніца, за 7 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Мінтурова. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—75 м. На 3 выцякае ручай у р. Тросніца. МІНЯНКА, М і я н к а, рака ў Кобрынскім р-не, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пн ад в. Стрыі, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Мінянка. Рэчышча каналізаванае. МІРАНКА, рака ў Карэліцкім р-не, правы прыток Ушы (бас. Нёмана). Даўжыня 22 км. Пл. вадазбору 85 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %0. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Сімакава, цячэ праз г. п. Мір, упадае ва Ушу за 2 км на У ад в. Загор'е. На працягу 7,2 км каналізаваная (выток — 2 км на ПнУ ад в. Аюцавічы)_. МІРОНАЎКА, Мазноўка, рака ў Аршанскім р-не, правы прыток р. Аршыца (бас. Дняпра). Даўжыня 6,4 км, Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Стайкі, вусце на заходняй ускраіне п. Высокае. Рэчышча ад вытоку каналізаванае на працягу 4,7 км. МІРОНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім і Іванаўскім р-нах, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 15,6 км. Пачынаецца за 6 км на 3 ад в. Аброва Івацэвіцкага р-на, вусце за 6 км на ПнЗ ад в. Тышкавічы Іванаўскага р-на. МІСЯЦІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 16 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Лосічы, вусце за 1,5 км на 3 ад в. Тупчыцы. МІХАЙЛАВА, вадасховішча ў Пухавіцкім р-не. Пл. 0,8 км2. Найбольшая глыбіня 8 м. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Аб'ём вады 3,4 млн. м3. Пл. вадазбору 307 км2. Наліўное. Створана ў 1988 за 4 км на ПдЗ ад г. Мар'іна Горка, каля в. Мі- Возера Мізерышкі. хайлава для арашэння зямель, рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак. Напаўняецца вадой з р. Цітаўка пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню на працягу года да 4,4 м. МІХАЙЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Гомельскім і Лоеўскім р-нах, левы прыток Дняпра. Даўжыня 21 км. Пачынаецца за 0,5 км на 3 ад в. Міхайлаўск Рэчыцкага р-на, упадае ў Дняпро за 2 км на Пд ад в. Падрачыцкае Лоеўскага р-на. У сярэднім цячэнні цячэ па забалочаным і часткова асушаным урочышчы Хомінскія Клеткі. МІХАЙЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Нараўлянскім р-не, левы прыток р. Жалонь (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ, вусце за 1 км на ПдУ ад нежылой вёскі Ленінскі Пасёлак. МІХАЛІНАВА, Грабеніцкае в оз е р а, у Лёзненскім р-не. Пл. 0,28 км2. Даўжыня 1,03 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 2,65 км. Пл. вадазбору 3,75 км2. У бас. р. Мошна, за 7 км на Пн ад г. п. Лёзна, каля в. Грабенікі. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, параслі хмызняком. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі. На Пн упадае ручай. МІХАЛбВА, возера, гл. Сосна. МІХАЛЬКІ, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, правы прыток Стукачоўскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 0,6 км на ПдЗ ад в. Карналін, упадае за 2 км на ПдУ ад в. Міхалькі.