МАРКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, левы прыток р. Ласінцы (бас. Прыпяці). Даўжыня 12,5 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Мосткі, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Маркавічы. МАРКОЦІНЕЦ, возера ў Полацкім р-не. Возера Манец. Пл. 0,002 км2. Даўжыня 0,06 км. Найбольшая шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км. У бас. р. Сомніца, за 10 км на Пд ад Полацка, за 1 км на ПдЗ ад в. Заазер'е. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, спадзістыя, параслі лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 25—100 м. МАРОЗЫ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км. У бас. р. Ушача, за 10 км на ПдЗ ад Полацка, за 2 км на У ад в. Рудня. Схілы катлавіны вышынёй 2 м, пад хмызняком, які расце да ўрэзу вады. Упадаюць ручай і меліярацыйная канава, выцякае ручай у р. Ушача. МАРОХАРАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, правы прыток Найда-Бялёўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Пухавічы, вусце за 2 км на 3 ад в. Бялёў. МАРОЧНА, вадасховішча ў Столінскім р-не. Пл. 1,4 км2. Найбольшая глыбіня 5,2 м. Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 1,15 км. Аб’ём вады 4,3 млн. м3. Наліўное. Створана ў 1988 за 22 км на 3 ад г. Столін, каля в. Калоднае для арашэння зямель. Напаўняецца вадой з рэк Стубла і Стыр. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2,9 м. МАРТЫНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мастоўскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца на У ад в. Загараны, упадае ў Нёман на У ад в. Падбараны. У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. МАРЎГА, рака ў Браслаўскім р-не, левы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 50 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1%о. Выцякае з воз. Маруга, цячэ праз г. п. Відзы, вусце за 1,4 км на У ад в. Германоўшчына. Рэчышча каналізаванае. МАРУГА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,36 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 0,81 км. Найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Аб'ём вады 0,46 млн. м3. Пл. вадазбору 11,5 км’. У бас. р. Дзісна, за 36 км на ПдЗ ад г. Браслаў, за 0,5 км на Пн ад г. п. Відзы. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м (на У да 10 м), пераважна пад лугам, на У разараныя. Берагі сплавінныя, на ПдУ пясчаныя, забалочаныя. Дно выслана сапрапелем, на У і Пн уздоўж берагоў да глыбіні 1 м трапляюцца пясчаныя адклады. Поўнасцю зарастае пераважна падводнай расліннасцю. Упадаюць 2 ручаі, выцякае р. Маруга. МАРЦІНАЎКА, рака ў Зэльвенскім р-не, правы прыток р. Самараўка (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 0,7 км на У ад в. Савічы, упадае ў Самараўку на ПнЗ ад в. Самаравічы. МАРЦІНЯЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Браслаўскім і Шаркоўшчынскім р-нах, левы прыток р. Корынка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПдЗ ад в. Каменка Ахрэмавецкага сельсавета Браслаўскага р-на, вусце за 0,6 км на ПдУ ад в. Марціняты Шаркоўшчынскага р-на. МАРЦОЎКА, назва р. Хатава ў верхнім цячэнні. МАРЦЫБЫЛІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не. Пл. 0,11 км2. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Пл. вадазбору 0,8 км2. У бас. р. Бярозаўка, за 5 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Марцыбыліна. Схілы вышынёй да 5 м, пад хмызняком, на 3 і часткова на У разараныя. Злучана ручаём з Забельскім возерам. МАРЫНЕЦ, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км. У бас. р. Обаль, за 25 км на ПнЗ ад г. п. Шуміліна, за 2,5 км на ПдЗ ад в. Вішня, сярод урочышча Обальскае балота. Схілы катлавіны невыразныя. На 3 выцякае ручай. МАРЫНЕЦ, рака ў Шумілінскім р-не, правы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пн ад в. Барсукі Обальскага пассавета, вусце каля в. Тупічына. Верхняе і сярэдняе цячэнне ў лясістай мясцовасці. МАР’ЯЛІЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мінскім р-не, у бас. Дня- пра. Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Бараўляны, упадае ў Астрашыцкае вадасховішча за 1 км на 3 ад в. Астрашыцкі Гарадок. МАСІЛАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слонімскім р-не, левы прыток Грыўды (бас. Нёмана). Даўжыня 6,6 км, Пачынаецца ва ўрочышчы Ліпнікі за 1,2 км на ПнУ ад в. Прыхілы, упадае ў Грыўду на 3 ад в. Масілавічы. МАСКА, рака ў Барысаўскім р-не, правы прыток р. Рова (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 89 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Рыбацкае, вусце за 2,5 км на ПнУ ад в. Забашэўка. Рэчышча каналізаванае. МАСКАВІЦА, рака ў Докшыцкім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 7,4 км, Пачынаецца з воз. Маскавіца, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Беразіно. Рэчышча каналізаванае на працягу 5 км (ад вытоку да аўтадарогі в. Беразіно — г. Лепель). Цячэ па забалочаным лесе на Пн Бярэзінскага біясфернага запаведніка. МАСКАВІЦА, возера ў Докшыцкім р-не. Пл. 0,16 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км. У бас. р. Бярэзіны, за 32 км на ПнУ ад г. Докшыцы, за 6 км на ПнУ ад в. Беразіно, сярод забалочанага ляснога масіву. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. Выцякае р. Маскавіца. МАСКАЛЁВА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,58 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Возера Маруга. МАСЛАВІЧЫ Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Пл. вадазбору 2,25 км2. У бас. р. Галбіца, за 26 км на ПнУ ад г. Паставы, за 1 км на ПдУ ад в. Харкі. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі хмызняком, месцамі на 3 і Пд разараныя. Выцякае ручай у р. Заражанка. МАСЛАВІЧЫ, возера ў Быхаўскім р-не. Пл. 0,11 км2. Даўжыня 0,82 км. Найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 3,82 км. На пойме Дняпра, на У ад г. Быхаў. Старычнае. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. МАСЛІЦКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,31 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. У бас. р. Обаль, за 28 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Масліцы. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя, на Пд пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50— 100 м. На ПдЗ упадае ручай, на ПнУ злучана ручаём з Давыдзенскім возерам. МАСТАВІКОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мядзельскім р-не, левы прыток Вузлянкі (бас. Віліі). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 2,6 км на ПнУ ад в. Дубаносы, упадае ў Вузлянку за 1,5 км на ПдУ ад в. Ня- веры. У вярхоўі цячэ праз лясное ўрочышча, далей прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. МАСТАВУХА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. У бас. р. Званіца, за 21 км на ПнЗ ад Полацка, за 2 км на Пн ад в. Залессе. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам, месцамі забалочаным. На Пд упадае ручай. МАСТВА, рака ў Ровенскай вобл. Украіны і ў Столінскім р-не, левы прыток р. Сцвіга (бас. Прыпяці). Даўжыня 172 км. Пл. вадазбору 2400 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,1 м3/с. Агульнае падзенне ракі 64 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,37 %0, на Беларусі 0,01 %о. Пачынаецца ў Ракітнаўскім р-не на вышыні 190 м над узроўнем мора, у верхнім і сярэднім цячэнні называецца А ь в а. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, вусце каля в. Кароцічы Столінскага р-на. Даўжыня ў межах Беларусі 80 км, пл. вадазбору 800 км2. Асноўныя прытокі справа — Гнойніца (на Украіне), Мышанка і Лесавая Рэчка (на Беларусі). Даліна невыразная, у верхнім цячэнні месцамі трапецападобная. Пойма двухбаковая (шырыня 0,3—5 км), пераважна забалочаная. Рэчышча ўмерана звілістае, разгалінаванае, у ніжнім цячэнні каналізаванае. МАСЦІЦКАГА КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, на мяжы з Валынскай вобл. Украіны, правы прыток Зах. Буга. Даўжыня 5 км. Пачынаецца з возера без назвы каля в. Кашары Валынскай вобл., вусце за 3 км на Пд ад в. Орхава. Моцна зарос. МАСЦІШЧАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маладзечанскім р-не, правы прыток Ушы (бас. Віліі). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад г. Маладзечна, упадае ва Ушу за 2 км на 3 ад в. Масцішча. МАСЦІШЧЫНСКІ КАНАЛ, Л ю с і нс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім р-не, правы прыток р. Цна (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км, Пачынаецца за 5 км на 3, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Люсіна. Праходзіць па лясістай забалочанай мясцовасці. МАТРбНА, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Гаўі (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца на Пд ад в. Рудэўшчына, упадае ў Гаўю на ўсходняй ускраіне в. Суботнікі. На працягу 5 км каналізаваная (ад вытоку да в. Квяткоўцы). МАТЫКАЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, правы прыток Зах. Буга. Даўжыня 18,6 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пд ад в. Вялікія Матыкалы, вусце за 1,2 км на 3 ад в. Чыжэвічы. МАТЫЛЁЎ РОЎ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, левы прыток р. Нараў (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Малы Краснік, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Выброды. МАТЫРЫНА, Матырынскае в оз е р а, ва Ушацкім р-не. Рака Маства ў ніжнім цячэнні. Возера Матырына (Ушацкі раён). Пл. 1,38 км2. Найбольшая глыбіня 6 м. Даўжыня 1,74 км. Найбольшая шырыня 1,41 км. Даўжыня берагавой лініі 6,98 км. Аб'ём вады 4,89 млн. м’. Пл. вадазбору 178 км2. У бас. р. Ушача, за 6 км на Пн ад г. п. Ушачы, каля в. Матырына. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м (на Пн і У 5—8 м), месцамі высланыя валунамі, пад лугам, на ПдУ пад лесам. На Пн і Пд залівы. Берагі нізкія, на ПнУ сплавінныя. Зона мелкаводдзя шырынёй ад 20 м на ПдУ да 115 м на ПнЗ. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей ілістае, у паўночным заліве сапрапелістае. 2 астравы агульнай пл. 1 га. Зарастае больш за 1/3 плошчы возера да глыбіні 2 м. Праз возера цячэ р. Альзініца. МАТЫРЫНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,39 км2. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 1,69 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4 км. Аб'ём вады 0,98 млн. м3. Пл. вадазбору 2,26 км2. У бас. р. Аукомка, за 17 км на ПнУ ад г. Аепель, каля в. Матырына. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, часткова зліваюцца са схіламі. Пойма ўчасткамі на ПнЗ і ПдЗ шырынёй 50—100 м, забалочаная, парослая хмьізняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана ілам і сапрапелем. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. МАХАНАЎКА, рака ў Аршанскім і Горацкім р-нах, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Малая Лыскаўка Аршанскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Вялікія Шарыпы Горацкага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 3,5 км (ад вытоку да в. Калацілы Горацкага р-на).