• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ЛЮДЗЯНЁВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток р. Скрыпіца (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца каля в. Дзедаўка, вусце за 2 км на Пд ад в. Людзяневічы.
    ЛЮДОМЕР, возера ў Жыткавіцкім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,5 м.
    Даўжыня 0,72 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 м.
    Даўжыня берагавой лініі 2 км.
    Аб’ём вады 0,09 млн. м3.
    На пойме Прыпяці, за 12 км на ПдЗ ад г. Жыткавічы, за 1,5 км на ПдЗ ад в. Боркі. Східы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя, на Пн не выражаны, разараныя, на 3 месцамі пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн забалочаныя. Злучана пратокай з Прыпяццю.
    ЛЮКТАШ, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,31 км2.
    Найбольшая глыбіня 1,8 м.
    Даўжыня 0,98 км.
    Найбольшая шырыня 0,44 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,35 км.
    Аб'ём вады 0,37 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1,87 км2.
    У бас. р. Выдрыца, за 8 км на У ад г. п. Ушачы, кадя в. Пятніцы. Східы катлавіны вышынёй 3—7 м (на ПдЗ 10—15 м), пад лесам. Берагі нізкія, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя, на невялікім участку на У зліваюцца са схіламі. Дно плоскае, выслана сапрапелем,
    уздоўж усходняга берага нешырокая паласа пясчаных адкладаў. Поўнасцю зарастае. На ПдУ возера выцякае ручай у р. Выдрыца.
    ЛЮКШЫНА, возера ў Лепельскім р-не.
    Пл. 0,66 км2.
    Найбольшая глыбіня 10,7 м.
    Даўжыня 1,56 км.
    Найбольшая шырыня 0,75 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,87 км.
    Аб’ём вады 2,58 млн. м3.
    Пл. вадазбору 27,2 км2.
    У бас. р. Ула, за 8 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Вялікае Жэжліна. Схілы катлавіны вышынёй 10—13 м (на ПдЗ — 5 м), пад хмызняком. Берагі нізкія, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. На 3 пойма шырынёй 150—200 м. Да глыбіні 2 м ложа выслана пяском, ніжэй — ілам і сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30—80 м да глыбіні 5 м.
    ЛЮСІНСКІ КАНАЛ, гл. Масцішчынскі канал.
    ЛЮСЫНКА, рака, гл. Люцінка.
    ЛЮТА, рака ў Лунінецкім р-не, правы прыток р. Лань (бас. Прыпяці). Даўжыня 20 км. Пачынаецца з Агараджальнага канала за 9,5 км на ПнУ ад в. Барсукова (у верхнім цячэнні рака называецца Петрашэўская к анава), вусце каля в. Мокрава. Рэчышча каналізаванае.
    ЛЮТАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,01 км2.
    Даўжыня 0,13 км.
    Найбольшая шырыня 0,06 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,3 км.
    У бас. р. Палата, за 38 км на ПнУ ад Полацка, за 4 км на 3 ад в. Алёшча. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пад лесам, на У пад забудовай. Вакол возера нешырокая забалочаная пойма. ГІраз возера цячэ р. Лютая. ЛЮТАЯ, рака ў Брэсцкім р-не, правы прыток р. Лясная (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 93 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні
    1,8	%о.
    Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Дюта, вусце каля в. Уладычыцы. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Рэчышча каналізаванае.
    ЛЮТАЯ, рака ў Полацкім р-не, правы прыток р. Палата (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Алёшча, вусце за 4 км на 3 ад в. Малое Сітна. Цячэ па лясістай мясцовасці.
    ЛЮТКА, рака ў Барысаўскім р-не, у бас. Дняпра. Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца ў в. Люцец, упадае ў воз. Палік, на паўднёвай ускраіне в. Палік. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,9 км ад вытоку — в. Клетнае і на працягу 2,5 км перад вусцем. Цячэ пераважна па забалочаным лесе. ЛЮТНЯ, рака ў Клімавіцкім р-не, левы прыток р. Бязвусця (бас. Дняп-
    ра). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Пянькоўка, вусце за 2 км на Пд ад в. Роськаў. Рэчышча каналізаванае.
    ЛЮТЫНКА, рака, гл. Люцінка.
    ЛЮТЫНЯ, рака ў Дубровенскім р-не, правы прыток р. Вярхіта (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,6 км. Пачынаецца за 5 км на ПнУ, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Азёры. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
    ЛЮХАВА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,43 км2.
    Найбольшая глыбіня 20,7 м.
    Даўжыня 1,68 км.
    Найбольшая шырыня 0,33 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,78 км.
    Аб'ём вады 2,07 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4,7 км2.
    У бас. р. Зах. Дзвіна, за 10 км на ПнЗ ад Полацка, каля г. Наваполацк. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, параслі лесам. Ёсць мноства заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пад хмьізняком, на Пн забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з паўночнага (глыбіня да 4,5 м) і паўднёвага (20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыбінёй 3 м. Ложа да глыбіні 2 м выслана пяском, ніжэй — сапрапелем.
    ЛЮЦІ, рака ў Расонскім р-не, левы прыток р. Нішча (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 31 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о.
    Пачынаецца за 1,4 км на ПдЗ ад в. Глаты, упадае ў Клясціцкае вадасховішча за 1,4 км на Пн ад в. Клясціцы. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
    ЛЮЦІНКА, Літанка, Луснянка, Люсынка, Лютынка, рака ў Валожынскім р-не, правы прыток Іслачы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 48 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 %».
    Пачынаецца на ўскраіне Мінскага ўзвышша на Пн ад в. Навасёлкі, упадае ў Іслач за 3 км на ПдЗ ад в. Явідаўшчына. У нізоўі цячэ праз лясное ўрочышча Сутокі.
    ЛЮЦЯНСКАЯ КАНАВА, рака ва Ушацкім р-не, правы прыток р. Крашанка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,6 км. Пачынаецца за 0,8 км на У ад в. Ліпаўкі, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Арэхаўна. Рэчышча каналізаванае. ЛЯБІДКА, рака, гл. Лебяда.
    ЛЯВОНКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Браслаўскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 6,2 км. Выцякае з воз. Вісяты за 0,5 км на 3 ад в. Вісяты Міёрскага р-на, упадае ў воз. Укля з Пд за 2,5 км на ПнУ ад в. Голубаўшчына Браслаўскага р-на. ЛЯДЗЕШНЯ, рака ў Клімавіцкім р-не, правы прыток р. Іпуць (бас. Дняпра). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 0,6 км на Пн ад в. Васілёўка, вусце на
    ||	ЛЯДНЯ
    паўночнай ускраіне в. Лядзешня. Рэчышча каналізаванае на працягу 2 км ад вытоку і на працягу 1 км перад вусцем.
    ЛЯДЗІНКА, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток Івязянкі (бас. Нёмана). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Навасёлкі, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Івязянку на ПдЗ ад в. Івязь. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Боркі і Раготна створаны сажалкі (пл. адпаведна 0,07 км2 і 0,30 км2). ЛЯДЗІНКА, назва р. Івязянка ў верхнім цячэнні.
    ЛЯДНА, возера ў Лепельскім р-не.
    Пл. 0,58 км2.
    Найбольшая глыбіня 22 м.
    Даўжыня 1,92 км.
    Найбольшая шырыня 0,51 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,81 км.
    Аб’ём вады 4,35 млн. м3.
    Пл. вадазбору 14,2 км2.
    У бас. р. Ула, за 8 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Старое Лядна. Схілы катлавіны вышынёй 12—19 м, разараныя, на У і Пн параслі лесам. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі, на ПнЗ пад хмызняком. Дно да глыбіні 1,5—2 м (на Пн да 6,5 м) выслана пяском, ніжэй — сапрапелем і ілам. Зарастае слаба, расліннасць пашырана да глыбіні 1,5—2 м. Выцякае ручай у воз. Огзіна. Забруджваецца сцёкавымі водамі.
    ЛЯДНЯ, рака ў Горацкім і Мсціслаўскім р-нах, правы прыток р. Рамясцвянка (бас. Дняпра).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 36 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 %о.
    Возера Люкшына.
    ЛЯДЫНСКІ
    Пачынаецца на мяжы з Расіяй за 3 км на ПнУ ад в. Малая Рубанаўка Мсціслаўскага р-на, вусце на заходняй ускраіне в. Буда Горацкага р-на. Цячэ ў межах Горацка-Мсціслаўскай раўніны. Рэчышча каналізаванае на 3 участках: ад вытоку на працягу 2,2 км, каля в. Вялікая Рубанаўка (0,3 км) і каля вусця на працягу 2,1 км.
    ЛЯДЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Старадарожскім р-не, правы прыток канала, які ўпадае ў р. Салон (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца за 1,6 км на ПнЗ ад в. Зялёная Дуброва, вусце за 4,3 км на Пн ад в. Шапчыцы.
    ЛЯМНІЧАНКА, рака, гл. Лімнічанка. ЛЯСКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Акцябрскім р-не, левы прыток Слаўкавіцка-Ямінскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,2 км, Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Ляскавічы, вусце за 5 км на Пд ад в. Забалацце.
    ЛЯСКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, левы прыток р. Самароўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пн, вусце за 1 км на 3 ад в. Ляскавічы (каля паўночнай ускраіны г. Іванава).
    ЛЯСНАЯ, рака ў Камянецкім і Брэсцкім р-нах, правы прыток Зах. Буга.
    Возера Ляшчынава.
    Даўжыня 85 км.
    Пл. вадазбору 2650 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %0.
    Утвараецца ад зліцця рэк Правая Лясная і Левая Лясная за 1 км на У ад в. Вугляны Камянецкага р-на, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Церабунь Брэсцкага р-на. Цячэ па Прыбугскай раўніне і Брэсцкім Палессі. Асноўныя прытокі: Крывуля, Тачыя, рака без назвы каля в. Трасцяніца, Лютая (справа), Градаўка (злева). Даліна шырынёй 2—4 км, схілы да 20 м (месцамі да 30 м), перасечаныя лагчынамі, ярамі, асушальнымі каналамі. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,2—0,6 км (найбольш 1 км), лугавая, радзей — парослая хмызняком; у разводдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,3— 0,8 м тэрмінам да 3 тыдняў. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае. Шырыня ракі ў межань 20—30 м. Берагі вышынёй 1 —1,5 м (месцамі 3— 4 м), адкрытыя, пад хмызняком. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 2-й дэкады сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, найбольшая 2,1 м (1958). Замярзае ў 3-й дэкадзе снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка (6 сутак). На рацэ г. Камянец, каля в. Цюхінічы Брэсцкага р-на плаціна. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
    ЛЯСНЫ 1-ы КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдЗ ад в. Заброддзе, цячэ праз г. Жыткавічы, упадае ў сажалку рыбгаса «Чырвоная Зорка» на Пд ад г. Жыткавічы.
    ЛЯСНЯНСКІ КАНАЛ, Маладушская канава, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток канала Бонда (бас. Дняпра). Даўжыня 6,7 км. Пачьшаецца за 0,8 км на Пн ад в. Сяргееўка, упадае ў канал Бонда за 2,5 км на ПнЗ ад в. Лясное. ЛЯСЎНСКІ КАНА.Л, меліярацыйны канал у Нясвіжскім р-не, правы прыток Рымашынскага канала (бас. Нё-
    Рака Лясная каля вёскі Цюхінічы Брэсцкага раёна.
    мана). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца каля в. Мысліва, цячэ ў межах Капыльскай грады, упадае ў Рымапіынскі канал за 1,6 км на Пн ад в. Пнівада Капыльскага р-на.
    ЛЯЎКІ, вадасховішча ў Старадарожскім р-не.
    Пл. 4,4 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,5 м.
    Даўжыня 2,6 км.
    Найбольшая шырыня 2 км.
    Аб'ём вады 23,6 млн. м’.
    Пл. вадазбору 1811 км’.
    Наліўное. Створана ў 1986 за 22 км на ПнЗ ад г. Старыя Дарогі, каля в. Ляўкі для арашэння зямель, рыбагадоўлі, рэкрэацыі. Напаўняецца вадой па канале з р. Пціч. Ваганні ўзроўню на працягу года да 4 м. ЛЯЎКОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кіраўскім р-не, правы прыток р. Добасна (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 0,5 км на У ад в. Рог, упадае ў Добасну за 0,4 км на ПнУ ад в. Няптун. ЛЯЎКОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Старадарожскім р-не, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. ЛЯўкі, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Падарэссе.