ЛУКОМКА, Лукамка, Уюнок, рака ў Чашніцкім р-не, правы прыток р. Ула (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 53 км. Пл. вадазбору 831 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Выцякае з Лукомскага возера каля г. Новалукомль, цячэ ўздоўж усходняй ускраіны Лукомскага ўзвышша па Чашніцкай раўніне, вусце ў межах г. Чашнікі. Асноўны прыток — р. Югна (справа). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, у ніжнім цячэнні да 5 км. Пойма перарывістая, у вярхоўі і вусцевай частцы забалочаная; шырыня 200—500 м, на забалочаных участках да 1,6 км. Рэчышча моцназвілістае, шырынёй 15—20 м у верхнім цячэнні, 8—12 м на астатнім працягу. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,1 м. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 8 сут. Каля в, Рудніца Лукомскае вадасховішча. ЛУКОМКА, Уюток, рака ў Лепельскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 7,4 км. Пл. вадазбору 27 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца за 1,3 км на ПдЗ ад в. Халімонава, цячэ ў межах УшацкаЛепельскага ўзвышша, упадае ў воз. Рагоўскае з ПдУ за 1 км на Пн ад в. Варашкі. Рэчышча каналізаванае. ЛУКОМСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 12 м. Даўжыня 3,6 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Аб'ём вады 1,25 млн. м3. Пл. вадазбору 700 км2. На р. Лукомка, за 16 км на Пд ад г. Чашнікі, каля в. Рудніца. Створана ў 1951 для энергетычных мэт (Лукомская ГЭС). Берагі ў вярхоўі спадзістыя, у нізоўі абрывістыя, вышынёй 10—15 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 134 млн. м3. ЛУКОМСКАЕ ВОЗЕРА, Лукамль, у Чашніцкім р-не. Пл. 36,7 км2. Найбольшая глыбіня 11,5 м. Даўжыня 10,4 км. Найбольшая шырыня 6,5 км. Даўжыня берагавой лініі 36,4 км. Аб'ём вады 243 млн. м3. Пл. вадазбору 179 км2. У бас. р. Ула, за 18 км на Пд ад г. Чашнікі, каля заходняй ускраіны г. Новалукомль. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м (на Пн і ПнЗ да 15 м), разараныя, на Пд і 3 параслі лесам, месцамі хмызняком. У паўночнай частцы возера 2 вялікія залівы. Берагі нізкія, месцамі пад хмызняком, на 3 і ПдЗ абразійныя, вышынёй 1—2 м. Ложа ўскладнена шматлікімі мелямі. На Пн 5 астравоў агульнай пл. 0,7 км2. Дно да глыбіні 5—6 м выслана пясчанымі адкладамі, ніжэй — сапрапелем. 3 1969 возера выкарыстоўваецца як ахаладжальнік Лукомскай ГЭС. Вада вяртаецца падагрэтай на 8—12 °C вышэй, чым у возеры, што аказвае значны ўплыў на ход прыродных працэсаў у вадаёме. Адзначаецца «амаладжэнне» возера. Бязлёдавы перыяд павялічыўся на 2 месяцы. Замярзае ў другой палове снежня, лёд (таўшчыня да 30 см) трымаецца да сярэдзіны сакавіка, да 30 % паўночна-ўсходняй часткі возера наогул не замярзае. Сярэдняя тэмпература вады за чэрвень — жнівень у sone падагравання 21,6 °C, у зоне з прыродным тэмпературным рэжьімам 19,8 °C. Скідванне вады ў возера і ветравое перамешванне павялічваюць аэрацыю воднай масы. Зарастае ўздоўж берагоў трыснягом і чаротам, шырыня паласы расліннасці да 250 м, 11 ЛУКОМСКАЕ каля ўсходняга берага да 20—50 м. У возеры багаты раслінны і жывёльны свет, жыве больш за 5 тыс. т дрэйсены (двухстворкавыя малюскі), якая адфільтроўвае ўвесь аб'ем вады менш чым за 2 месяцы, што станоўча ўплывае на экалагічны стан возера. Водзяцца каля 20 відаў рыбы (аматарская лоўля дазволена толькі ў вызначаных месцах). У незамярзаючай частцы возера зімуюць качкі. На заходнім беразе піянерскі лагер і прафілакторый. Лукомскае возера. МІНСНАЯ ВОБЛ. ВІЦЕБСНАЯ ВОБЛ. Лукомскае возера. АУКОНЕЦ, возера ў Аепельскім р-не. Пл. 0,24 км2. Даўжыня 0,72 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору 11,1 км2. У бас. р. Эса, за 5 км на ПдЗ ад г. Лепель, каля в. Бяседы. Схілы катлавіны вышынёй 14—16 м (на Пд да 26 м), параслі лесам. Берагі на 3 і У нізкія, забалочаныя, астатнія зліваюцца са схіламі. На 3 і У забалочаная пойма, парослая хмызняком. На У выцякае ручай у р. Эса. ЛУКОНЕЦ, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 0,62 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,75 км. У бас. р. Сергуч, за 13 км на ПнЗ ад г. Лепель, за 2 км на ПдУ ад в. Пышна. У паўднёвай частцы возера заліў. Злучана ручаём з воз. Тэкліц. АУКОНІЦА, рака ў Слонімскім, Зэльвенскім і Мастоўскім р-нах, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 32 км. Пл. вадазбору 195 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о- Пачынаецца на ПдЗ ад в. Плаўскія Слонімскага р-на, цячэ ў межах Слонімскага ўзвышша, упадае ў Шчару на Пн ад в. Дубраўка Мастоўскага р-на. Ёсць невялікія прытокі злева, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Даліна выразная, трапецападобная, у верхнім і сярэднім цячэнні вузкая, звілістая, шырынёй 200— 900 м. Пойма забалочаная, вузкая, яе шырыня 100—500 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, на працягу 15 км каналізаванае: за 1 км на Пд ад в. Ярнева ўверх па цячэнні (1,5 км) і ад в. Пруд да вусця (13,5 км). Берагі стромкія і абрывістыя. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. ЛУКОНІЦА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 0,53 км. Найбольшая шырыня 0,23 км. У бас. р. Тураўлянка, за 21 км на ПнУ ад г. Лепель, за 2,5 км на ПдУ ад в. Несіна. Меліярацыйнай канавай злучана з р. Лукомка. ЛУК'ЯНАУКА, Леніндарскі кан ал, рака ў Добрушскім р-не, правы прыток р. Уць (бас. Дняпра). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Леніна, упадае ў Уць за 1,5 км на ПнУ ад в. Лук'янаўка. Рэчышча каналізаванае. ЛУНЁЎСКАЕ ВОЗЕРА, Л і н о в а, у Ганцавіцкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,34 км. У бас. р. Прыпяць, за 30 км на ПдЗ ад г. Ганцавічы, за 5 км на ПдЗ ад в. Раздзялавічы. ЛУНЁУ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім і Ганцавіцкім р-нах, левы прыток канала Рудня (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,8 км. Выцякае з Лунёўскага возера за 6 км на ПдЗ ад в. Раздзялавічы Ганцавіцкага р-на, вусце за 4 км на ПдЗ ад Лунёўскага возера. Пракладзены ў лясістай забалочанай мясцовасці. ЛУНІНЁЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 29 км. Пачынаецца за 10 км на 3 ад ц. Дзятлавічы, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Кораб'е Столінскага р-на. АУНІЧНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,47 км2. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 1,02 км. Найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб'ём вады 0,96 млн. м3. Пл. вадазбору 10,5 км2. У бас. р. Нача, за 32 км на ПдЗ ад Полацка, за 1 км на У ад в. Сяльцо. Схілы катлавіны вышынёй 1—4 м, забалочаныя, параслі лесам, на У — да 10 м, разараныя. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя (шырыня сплавіны 3—5 м), пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў на ПнУ і ПдЗ — пясчанымі адкладамі. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м (85 % пл. возера). На ПнЗ з возера выцякае ручай у р. Нача. ЛУСКА, рака, гл. Алыйанка. ЛУСЫНКА, рака, гл. Люцінка. ЛУТАВА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,1 км2. Найбольшая глыбіня 15,9 м. Даўжыня 0,49 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. Лукомскае возера. Рака Лучоса ў ніжнім цячэнні. Аб'ём вады 0,53 млн. м3. Пл. вадазбору 0,23 км2. У бас. р. Крашанка, за 4 км на Пн ад г. п. Ушачы, каля в. Лутава. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, разараныя. Падводная частка катлавіны ў выглядзе 2 упадзін з глыбінямі 15,9 м і 12,8 м. Дно да глыбіні 3,5 м выслана пясчанымі адкладамі, ніжэй — ілам. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,5 м пераважна падводнай расліннасцю. ЛЎТАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Лоеўскім р-не. Пл. 0,18 км2. Даўжыня 1,83 км, Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 3,72 км. На правабярэжнай пойме Дняпра, за 26 км на ПдЗ ад г. п. Лоеў, каля вёсак Старое Лутава і Глушэц. Старычнае. Схілы каткавіны на Пд і 3 вышынёй 6—8 м, на У да 3 м, пад хмызняком. Берагі на Пд і 3 зліваюцца са схіламі, на У нізкія, забалочаныя. Праз возера цячэ р. Песачанка. ЛУЦЭВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 15 км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны в. Казішча, вусце за 1 км на Пд ад в. Луцэвічы. ЛУЦЯНОК, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,26 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,58 км. У бас. р. Дрыса, за 28 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 1 км на ПдЗ ад в. Вялікія Асёткі, сярод лесу. Схілы невыразныя. ЛУЧАЙ, Лучайскае возера, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 2,51 км2. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 3,9 км. Нйбольшая шырыня 1,45 км. Даўжыня берагавой лініі 12,1 км. Аб'ём вады 4,38 млн. м3. Пл. вадазбору 19,1 км2. У бас. р. Мядзелка, за 15 км на У ад г. Паставы, каля в. Лучай. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, разара- ныя або пад лугам, на Пд і ПдЗ нізкія, забалочаныя, парослыя лесам, на Пн, 3 і ПнЗ невысокія ўчасткі (3—5 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. У паўночна-заходняй і паўднёвай частках возера вялікія залівы. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя, на Пн і Пд месцамі тарфяністыя, участкамі сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 70 м, пад хмызняком. Дно плоскае, 6 астравоў агульнай пл. 0,09 км2. Ложа выслана сапрапелем, уздоўж берагоў нешырокая перарывістая паласа пясчаных адкладаў. Моцна зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30—200 м, пашырана да глыбіні 1,1 м; паўночна-заходні заліў зарос поўнасцю. На У упадае ручай з Лісіцкага возера, на 3 выцякае р. Лучайка. ЛУЧАЙКА, рака ў Пастаўскім р-не, правы прыток р. Мядзелка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 46 км. Пл. вадазбору 258 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о. Выцякае з воз. Лучай за 1,5 км на ПнЗ ад в. Гаўрылавічы, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце каля в. Маскалішкі. Прытокі — невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы. Даліна пераважна трапецападобная. Пойма двухбаковая, у верхнім і сярэднім цячэнні большай часткай забалочаная; шырыня яе 500—600 м, у ніжнім цячэнні звужваецца да 100—200 м. Рэчышча звілістае, паміж вёскамі Баранавічы — Лапосі на працягу 16 км каналізаванае. ЛУЧАЙКА, рака ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім р-нах, левы прыток р. Мнюта (бас. Зах. Дзвіны).