• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ЛОХНІЦА, рака на Украіне і ў Лельчыцкім р-не, правы прыток р. Убарць (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 781 км!.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %0.
    Пачынаецца на тэрыторыі Украіны за 8 км на ПдЗ, вусце за 3 км на Пн ад в. Аохніца. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы раўніны Мазырскае Палессе. Прыток — р. Свідовец (злева), ЛОЧЫНСКІ КАНАЛ, Антопальск і к а н а л, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім і Асіповіцкім р-нах, левы прыток р. Балачанка (бас. Дняпра). Даўжыня 12 км. Пачынаецца з Лочынскага возера за 1 км на Пн ад
    в. Лочын Асіповіцкага р-на, упадае ў Балачанку за 1 км на ПдУ ад в. Балоча Чэрвеньскага р-на.
    ЛОШ, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,1 км2. У бас. р. Выдрыца, за 14 км на ПдУ ад г. п. Ушачы, за 1 км на Пн ад в. Мосар.
    ЛОША, рака ў Ашмянскі.м і Астравецкім р-нах, левы прыток Ашмянкі (бас. Віліі).
    Даўжыня 55 км.
    Пл. вадазбору 455 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,34 %0.
    Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Ваўкоўшчына Ашмянскага р-на, у вярхоўі цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, далей праз невялікія лясныя масівы. Упадае ў Ашмянку на ПдЗ ад в. Зарэчча Астравецкага р-на. Асноўны прыток — р. Кавалёўка. Даліна да в. Лоша невыразная, ніжэй трапецападобная; яе шырыня 200—300 м, паміж в. Палушы і г. п. Астравец — да 1 км. Пойма двухбаковая, пераважная шырыня 100—150 м. Рэчышча на працягу 12 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу звілістае. Берагі стромкія, у вярхоўі абрывістыя. У г. п. Астравец сажалка (пл. 0,16 км2), на У ад яго ў' маляўнічай мясціне — Янаўскае вадасховішча.
    ЛОША, рака ў Уздзенскім і Капыльскім р-нах, левы прыток Нёмана.
    Даўжыня 42 км.
    Пл. вадазбору 830 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
    Пачынаецца каля в. Даўгінава Уздзенскага р-на, упадае ў Нёман каля в. Пясочнае. Прытокі: р. Выня і сетка меліярацыйных каналаў. Даліна на вялікім працягу невыразная, у ніжнім цячэнні шырынёй 500—600 м. Пойма асушаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі абрывістыя. На рацэ паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі створана Лашанскае вадасховішча.
    ЛОША, рака ў Горацкім р-не, левы прыток р. Дабранка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Сахараўка, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Добрая. Рэчышча каналізаванае на працягу 3 км (ад в. Сахараўка да вусця). лбіПА-АБОАЬКА, рака, гл. Вярэдаўка.
    ЛОШЫНКА, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім і Пухавіцкім р-нах, левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 7,6 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Дукоршчына Чэрвеньскага р-на, упадае ў Свіслач на ўсходняй ускраіне в. Дукора Пухавіцкага р-на.
    ЛОШЫЦА, рака ў Мінскім р-не і Мінску, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 9,2 км. Пачынаец-
    Возера Лотвіны.
    ца на заходняй ускраіне в. Дворышча, вусце на паўночнай ускраіне в. Лошыца 1-я. У сярэднім цячэнні ракі ў межах Мінска створаны 2 сажалкі. ЛОШЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слуцкім р-не, левы прыток р. Вялікая Сліва (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,7 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Новы Гуткоў, вусце за 4 км на ПнУ ад в. Мялешкі.
    ЛУБЯНКА, рака ў Стаўбцоўскім р-не, левы прыток Сярмяжкі (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 37 км2. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Вялікія Навікі, цячэ па сярэдняўзгорыстай раўніне, пераважна аблесенай, упадае ў Сярмяжку за 2 км на Пн ад в. Трылес. Ад вытоку на працягу 3,7 км каналізаваная.
    ЛУБЯНКА, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток Волкі (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца на Пн ад в. Вуглы, цячэ ў межах Налібоцкай пушчы, упадае ў Волку на Пд ад урочышча Ляхавыя Горы.
    ЛУБЯНКА, рака ў Гомельскім р-не, часткова на мяжы Беларусі і Украіны, правы прыток р. Нямыльня (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПдУ, вусце за 4 км на 3 ад в. Глыбоцкае. Перад вусцем на мяжы з Украінай на рацэ плаціна і сажалка. ЛУБЯНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Свіслацкім р-не.
    Пл. 0,74 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,8 м.
    Даўжыня 1,25 км.
    Найбольшая шырыня 2 км.
    Аб'ём вады 1,04 млн. м3.
    Пл. вадазбору 18 км2.
    У верхнім цячэнні р. Дубянка, за 40 км на ПдУ ад г. п. Свіслач, за 2 км на Пд ад в. Лубянка.
    Створана ў 1978 для двухбаковага рэгулявання вільготнасці асушаных зямель, рыбагадоўлі, добраўпарадкавання прыбярэжнай зоны. Ваганні ўзроўню на працягу года 1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 0,76 млн. м3.
    ЛУБЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кармянскім р-не, левы прыток р. Добрыч (бас. Дняпра). Даўжыня 7,7 км. Пачынаецца за 3,6 км на ПнУ ад в. Лубянка, упадае ў Добрыч за 1,5 км на Пд ад в. Задуб'е. ЛУБЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кіраўскім р-не, правы прыток р. Дабрыца (бас. Дняпра). Даўжыня 5,2 км, Пачынаецца каля паўднёвазаходняй ускраіны в. Новае Заліцвінне, упадае ў Дабрыцу за 1,5 км на ПдУ ад в. Старое Заліцвінне.
    ЛУГАВОЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
    Лугавое возера.
    Пл. 0,4 км2.
    Найбольшая глыбіня 12,9 м. Даўжыня 1,18 км.
    Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 3,39 км. Аб'ём вады 1,62 млн. м3.
    Пл. вадазбору 224 км2.
    У бас. р. Усыса, на паўднёва-заходняй ускраіне г. Гарадок. Схілы катлавіны вышынёй 10—14 м, месцамі да 20 м, на 3 і Пд параслі хваёвым лесам, на Пн і У задзернаваныя ці разараныя. Берагі вышынёй да 0,3 м, увільготненыя, часткова на 3 і Пд зліваюцца са схіламі. Найбольшая глыбіня ў выглядзе ўпадзіны каля паўночна-ўсходняга берага. Дно выслана пяском, на глыбакаводдзі — ілам. Уздоўж берагоў паласа расліннасці да глыбіні 1,5 м. Паўднёва-заходні заліў поўнасцю зарос гарлачыкамі. На Пн упадае р. Гаражанка, на 3 злучана пратокай (шырыня 60 м, глыбіня 2 м) з Арэхавым возерам.
    ЛУЖАЙКА, рака ў Пружанскім р-не, левы прыток р. Левая Лясная (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Стараволя, вусце каля паўднёвай ускраіны в. Ваські. Рэчышча каналізаванае. ЛУЖАСЯНКА, Лужаснянка, рака ў Гарадоцкім і Віцебскім р-нах, правы прыток Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 32 км.
    Пл. вадазбору 700 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
    Выцякае з воз. Вымна на Пн ад в. Хабаты Гарадоцкага р-на, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, вусце каля чыг. ст. і в. Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска. Асноўныя прытокі: Громаць, Кабішчанка і Храпаўлянка (справа). Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200— 400 м. Пойма двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае; шырыня 80—100 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 12—20 м, у верхнім цячэнні 5 м. ЛУЖОНКА, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім і Рэчыцкім р-нах, правы прыток канала Мядзведка (бас. Дняпра). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца з канала Мядзведка каля заходняй ускраіны в. Навінкі Калінкавіцкага р-на, упадае ў яго за 2,5 км на ПнЗ ад в. Ведрыч Рэчыцкага р-на. ЛУЖЭНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,26 км.
    Найбольшая шырыня 0,22 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. Заходняй Дзвіны, за 28 км на У ад г. п. Ушачы, за 1 км на Пд ад в. Залужэнне, сярод хмызняку. Вакол возера лугавая пойма шырынёй 10— 40 м.
    ЛУКА, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток Тур'і (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца каля в. Заполле,
    упадае ў Тур'ю на Пн ад в. Забор'е. Ад вытоку на працягу 4 км каналізаваная.
    ЛУКАВА, возера ў Чэрвеньскім р-не. Пл. 0,16 км2. У бас. р. Уша, за 26 км на ПнУ ад г. Чэрвень, за 1 км на Пн ад в. Раваніцкая Слабада.
    ЛУКАВАЯ, Р у б е ж к а, рака ў Мінскім р-не, левы прыток Удры (бас. Віліі).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 63 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 8,9 %0.
    Пачынаецца на Пн ад в. Буды, упадае ў Удру на ПнЗ ад в. Гайдукоўка. Цячэ па лясістай мясцовасці Мінскага ўзвышша.
    ЛУКАВІНА, Астроўчыца, рака ў Ваўкавыскім р-не, левы прыток Нятупы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 10 км.
    Пл. вадазбору 32 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4 %0.
    Пачынаецца каля в. Вішнявічы, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Нятупу за 1 км на ПдЗ ад в. Гнезна.
    ЛЎКАМКА, рака, гл. Лукомка. ЛУКАМЛЬ, гл. Лукомскае возера.
    ЛЎКАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, Л ук а в а, у Маларыцкім р-не.
    Пл. 5,4 км2.
    Найбольшая глыбіня 11,5 м.
    Даўжыня 3,15 км.
    Найбольшая шырыня 2,7 км.
    Аб'ём вады 23,2 млн. м3.
    Пл. вадазбору 112 км2.
    На месцы былога Лукаўскага возера (пл. 3,5 км2), за 16 км на ПнУ ад г. Маларыта, каля в. Лукава. Створана ў 1980 для ўвільгатнення глебы і рыбагадоўлі. Агароджана дамбай даўжынёй 9,5 км. Упадае некалькі меліярацыйных каналаў, выцякаюць р. Асіпоўка і канал Гусацкі. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк больш за 12 млн. м3.
    ЛЎКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,19 км2.
    Даўжыня 1,22 км.
    Найбольшая шырыня 0,22 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,82 км.
    Пл. вадазбору 1,24 км2.
    У бас. р. Астроўніца (левы прыток Зах. Дзвіны), за 27 км на ПнУ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Малы Двор. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на У сплавінныя. ЛЎКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Нясвіжскім і Клецкім р-нах, правы прыток р. Лань (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца каля в. Гусакі Нясвіжскага р-на, вусце за 1 км на У ад в. Лукаўцы Клецкага р-на.
    ЛЎКАЎСКІ КАНАЛ, рака, гл. Беліца. ЛУКАЎЦЫ, меліярацыйны канал у
    Рака Лукомка каля вёскі ГІачаевічы Чашніцкага раёна.
    Ельскім р-не, левы прыток р. Батыўля (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Зашыр'е, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Лукаўцы. ЛУКАШЫНА, меліярацыйны канал у Іўеўскім р-не, на меліярацыйнай сістэме «Нізоўе р. Гаўі» (бас. Нёмана). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Пазяняты, упадае ў меліярацыйны канал за 2 км на ПдЗ ад в. Дзяманты.
    ЛУКАШЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Залессе, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Вялікія Прылукі. ЛУКІ, рака ў Маладзечанскім р-не, правы прыток р. Цвецень (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 0,8 км на 3 ад в. Слабодка, цячэ па ўсходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Цвецень на Пд ад в. Хажова. На працягу 4,5 км каналізаваная (ад в. Майсічы да вусця).
    ЛУКІЧ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 27,2 км. Пачынаецца з р. Бобрык 2-і за 1 км на У ад в. Аголіцкая Рудня, вусце за 2,5 км на Пд ад в. Конкавічы. Прыток — Людзвіноўскі канал (злева).