ЛЯХАВА, возера, гл. Нявешчанка. ЛЯХАВІЦКАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал у Ляхавіцкім р-не, левы прыток Ведзьмы (бас. Нёмана). Даўжыня 6,3 км. Пачынаёцца ва ўрочышчы Каменка, за 3,5 км на 3 ад в. Пашкоўцы, упадае ў Ведзьму.за 0,5 км ніжэй чыгуначнага моста на дарозе Баранавічы — Ганцавічы. ЛЯХАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, левы прыток Дняпроўска-Бутскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 32 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Равіны, цячэ праз г. Драгічын, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Кублік. ЛЯХАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток Страявога канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,2 км, Пачынаецца каля в. Ляхавічы, вусце за 2 км на Пн ад в. Хісцецкі Бор. ЛЯХАЎКА, рака ў Навагрудскім р-не, правы прыток Плісы (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Вераскава, упадае ў Плісу на Пн ад в. Пліса-1. Рэчышча на працягу 2,8 км (ад вусця ўверх) каналізаванае. ЛЯХАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, левы прыток р. Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца за 3,5 км на Пд, вусце за 2,8 км на ПнУ ад в. Ляхаўцы. ЛЯШКОЎСКІ КАНАЛ, М а г і с тральны канал, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім і Бярозаўскім р-нах, левы прыток р. Жыгулянка (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 5 км на ПдЗ ад в. Няхачава Івацэвіцкага р-на, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Старыя Пескі Бярозаўскага р-на. ЛЯШЎГА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,005 км2. Даўжыня 0,12 км. Найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 0,3 км. У бас. р. Аўсянка, за 38 км на ПнУ ад Гарадка, за 2,2 км на ПдУ ад в. Двухполле. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, спадзістыя, на Пд вышынёй да 15 м, у ніжняй частцы забалочаныя і парослыя кустамі. ЛЯШЧЫНАВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,19 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 0,74 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Аб'ём вады 0,3 млн. м3. МАЖЭЙСКАЕ Пл. вадазбору 0,61 км2. У бас. р. Крашанка, за 22 км на Пд ад Полацка, каля в. Зыкава. Схілы катлавіны вышынёй 3—8 м, параслі лесам, на ПдУ 15—18 м, разараныя. Берагі нізкія, на Пн і ПнУ сплавінныя, на У зліваюцца са схіламі, усюды параслі хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (каля 90 мг/л) і высокай колернасцю (120—130°). Зарастае каля 40 % пл. возера да глыбіні 1,5 м пераважна падводнай расліннасцю. На ПдЗ выцякае ручай у воз. Саламірскае. МАГІЛЁНЯ, рака ў Клімавіцкім р-не, левы прыток р. Іпуць (бас. Дняпра). Даўжыня 11,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Кавалёўка 1-я, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Цімошкі. Рэчышча каналізаванае. МАГІЛІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не на меліярацыйнай сістэме «Даманаўская» (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца ва ўрочышчы Стралянскае, за 3 км на Пд ад в. Волька, упадае ў канал каля в. Магіліца. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. МАГІЛЬНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, правы прыток Дубайскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Верхні Церабяжоў, вусце за 3 км на Пд ад в. Глінка. МАГІСТРАЛЬНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Барысаўскім р-не, левы прыток р. Маска (бас. Дняпра). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пд ад воз. Пясочнае, упадае ў Маску за 2 км на 3 ад в. Устроны. Канал перасякае асушаны балотны масіў, дзе працуе торфапрадпрыемства «Зялёны Бор». МАГІСТРАЛЬНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Дубровенскім р-не, правы прыток р. Вярхіта (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,9 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Пятрыкі, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Вялікае Тхарыно. МАГІСТРАЛЬНЫ КАНАЛ, гл. Ляшкоўскі канал. МАДОРКА, рака ў Рагачоўскім р-не, правы прыток р. Дняпро. Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 58 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7%0. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Яленава, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Мадо- ра. У нізоўі цячэ праз старычныя азёры. МАЕЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,16 км2. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Даўжыня 0,88 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 2,98 км. Аб'ём вады 0,78 млн. м3. Пл. вадазбору 100 км’. У бас. р. Свячанка (цячэ цраз возера), за 18 км на ПдУ ад г. Чашнікі, за 1 км на ПнУ ад в. Хотліна. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пераважна разараныя, на У вышынёй да 16 м, параслі хмызняком. Злучана р. Свячанка з воз. Хотлінскае. МАЖА, рака ў Капыльскім р-не, правы прыток р. Морач (бас. Прыпяці). Даўжыня 40 км. Пл. вадазбору 319 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %0. Пачынаецца за 3 км на У ад г. Капыль, цячэ праз горад (на рацэ ў межах горада створаны сажалкі пл. 22 га і 11 га) у межах Капыльскай грады і па Клецкай раўніне. Вусце каля паўночнай ускраіны в. Семежава. Даліна скрынкападобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 0,3— 0,5 км. Пойма пераважна двухбаковая (шырыня 0,25—0,4 км), месцамі забалочаная. Шырыня рэчышча 2—5 м. На рацэ створана Цімкавіцкае вадасховішча. МАЖАНКА, рака ў Докшыцкім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 55 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3%о. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад г. п. Бягомль, вусце за 2 км на У ад в. Вускром'е. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (1 км на ПнЗ ад в. Вускром'е — вусце). МАЖЭЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,66 км2. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня 1,42 км. Найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Аб'ём вады 1,68 млн. м3. Пл. вадазбору 10,7 км2. У бас. р. Мядзелка, за 4 км на ПнЗ Маеўскае возера. МАЗГАНОЎКА ад г. Паставы, каля в. Мажэйкі. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, на ПнЗ і ПдУ пераходзяць у забалочаную нізіну. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн і Пд сплавінныя. На ПнЗ і У пойма шырынёй 100— 200 м, забалочаная. Дно ілістае. Зарастае да глыбіні 2—2,3 м. Упадаюць некалькі меліярацыйных каналаў. МАЗГАНОЎКА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,005 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,09 км. Даўжыня берагавой лініі 0,28 км. У бас. р. Кабішчанка, за 5 км на ПнУ ад Гарадка, за 0,9 км на 3 ад в. Заазер'е. Схілы катлавіны спадзістыя, забалочаныя. Пойма шырынёй 25— 100 м. МАЗІЧЫ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 12,7 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Глінянка, вусце каля в. Мазічы. МАЗНОЎКА, рака, гл. Міронаўка. МАЗОРАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кіраўскім р-не, правы прыток р. Добасна (бас. Дняпра). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 2,5 км на 3 ад в. Камерава, упадае ў Добасну за 1,4 км на ПнУ ад в. Скрыпліца. МАКАРАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не. Пл. 0,23 км2. Найбольшая глыбіня 13,3 м. Даўжыня 0,94 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,26 км. Аб'ём вады 1,22 млн. м3. Пл. вадазбору 7,32 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 24 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Макараўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 10—22 м (на Пд 6—8 м), разараныя, у ніжняй частцы пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і 3 нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн на невялікіх участках сплавінныя. На 3 забалочаная пойма шырынёй да 70 м. Дно да глыбіні 1,5 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,7 м. МА.КАЎСКІ КАНАЛ, М а к а ў е нс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Барысаўскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца за 0,5 км на У ад в. Макаўе, упадае ў Бярэзіну за 4 км на ПнУ ад в, Уборак. МАКАЧЫ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,31 км2. Даўжыня 0,75 км. Найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Пл. вадазбору 14,7 км2. У бас. р. Палата, за 46 км на ПнУ ад Полацка, за 1,5 км на Пд ад в. ByAbiri. Схілы катлавіны на У і Пд вышынёй да 8 м, параслі лесам. Берагі забалочаныя. Злучана пратокай з р. Палата. МАКАШЫ, меліярацыйны канал у Баранавіцкім р-не, правы прыток Залюбіцкага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Падлясейкі, упадае ў Залюбіцкі канал за 1 км на Пн ад в. Стары Двор. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. МАКЁЕНСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,22 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,73 км. У бас. р. Свіна, за 37 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1,8 км на ПнЗ ад в. Халамер'е. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 100 м. Выцякае ручай у воз. Малое Свіно. МАКОНЬ, рака ў Смалявіцкім і Чэрвеньскім р-нах, левы прыток р. Уша (бас. Дняпра). Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 71 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Кляннік Смалявіцкага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне в. Раваніцкая Слабада Чэрвеньскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 5 км (выток — 2 км на ПдУ ад в. Забалоцце Смалявіцкага р-на). МАКОЎЗА, рака ў Лагойскім р-не, правы прыток р. Цна (бас. Дняпра). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Паграбішча, вусце за 1,2 км на Пн ад в. Масцішча. Рэчышча каналізаванае на працягу 1,5 км (ад вусця ўверх). На ўсходняй ускраіне в. Паграбішча на рацэ плаціна і сажалка. МАКРАНКА, рака ў Быхаўскім р-не, правы прыток р. Дняпро. Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 161 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Клятное, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне г. Быхаў. Асноўны прыток — р. Забава (злева). Рэчышча каналізаванае. МАКРЭЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, левы прыток р. Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пачынаецца з р. Пясчанка на паўднёвай ускраіне в. Дзімамеркі, упадае ў Верхнюю Брагінку за 2,5 км на Пд ад в. Малейкі. МАКСІМАВА, возера ў Верхнядзвінскім р-не, на мяжы з Латвіяй. Пл. 0,4 км2. Даўжыня 1,4 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 3,52 км. Пл. вадазбору 2,71 км2. У бас. р. Росіца, за 23 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, параслі лесам, на Пн разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. У цэнтры востраў пл. 0,8 га. Выцякае ручай у р. Росіца. МАЛАДУШСКАЯ КАНАВА, гл. Ляснянскі канал. МАЛАЖАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Докшыцкім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Малажані, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Жураўлёва. МАЛАЖЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, левы прыток р. Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Малажын, упадае ў Верхнюю Брагінку за 2,5 км на ПдЗ ад в. Ленінск.