МАЛАРЫТА, рака ў Маларыцкім р-не, левы прыток р. Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 30,5 км. Пл. вадазбору 602 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %о. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Арэхава ад аўтадарогі Арэхава — Олтуш і з'яўляецца працягам канала Сярэдні Роў Іраней выцякала з Арэхаўскага возера, але ў выніку меліярацыйных работ выток ракі быў засыпаны). Вусце за 2 км на ПнУ ад в. Замшаны. Даліна невыразная. Схілы спадзістыя, парэзаныя сеткай меліярацыйных каналаў, пад лесам і разараныя. Пойма двухбаковая, нізкая, асушаная, шырынёй 1—1,5 км, Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 6—8 м. Берагі выраўнаваныя, вышынёй да 2 м. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. На рацэ г. Маларыта. МАЛАСТОЎКА, рака ў Краснапольскім р-не, левы прыток р. Тур'я (бас. Дняпра). Даўжыня 11,4 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Князеўка, вусце ў межах г. п. Краснаполле. Рэчышча каналізаванае на працягу 7 км (выток — 2,4 км на 3 ад Краснаполля). На рацэ перад Краснаполлем сажалка. МАЛАТОЎКА, Малатоўня, ракаў Мсціслаўскім р-не, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 23 км. Пл. вадазбору 107 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6%о. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Мышкіна, вусце ў в. Паддужжа. Цячэ па Горацка-Мсцісдаўскай раўніне. МАЛАТОЎКА, рака ў Баранавіцкім р-не, правы прыток Мышанкі (бас. Нёмана). Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 197 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0. Пачынаецца каля в. Сваяшкі, упадае ў Мышанку ва ўрочышчы Астравок за 4 км ад в. Сялец. Прыток — р. Навасадка. На працягу 12 км каналізаваная (ад в. Стрэлава да вусця). Каля в. Мілавіды створана сажалка (пл. 0,09 км2). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. МАЛАЯ БАРОНІЦА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,08 км2. Найбольшая глыбіня 3,4 м. Даўжыня 0,66 км. Найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 1,52 км. Аб'ём вады 0,18 млн. м3. Пл. вадазбору 38,2 км’. У бас. р. Ушача, за 10 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, кадя в. Зарубаўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, на Пн невыразныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн сплавінныя. Дно плоскае, ілістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае. Зарастае да глыбіні 3 м. Упадае ручай з воз. Ясна, выцякае ручай у воз. Вялікая Бароніца. МАЛАЯ ВОСМАТА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,58 км2. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Даўжыня 1,92 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 5,58 км. Аб'ём вады 2,23 млн. м3. Пл. вадазбору 13,8 км2. У бас. р. Свіна, за 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 7 км на ПдЗ ад в. Халамер'е. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на У да 5—7 м), параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе шырынёй 5—10 м, на Пд да 30 м. Дно пясчанае, месцамі ілістае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 5—40 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. Злучана пратокай з воз. Вялікая Восмата. МАЛАЯ ВЎДАГА, Малая В у д а жк а, рака ў Чэрыкаўскім р-не, правы прыток р. Вудага (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 77 км’. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %0. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Ржавец, вусце за 2 км на У ад в. Перамога. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,8 км (ад в. Ржавец да в. Шароеўка). МАЛАЯ ГАЛЫША, рака ў Горацкім р-не, левы прыток р. Галыша (бас. Дняпра). Даўжыня 6,2 км, Пачынаецца ў лясным масіве за 3,4 км на ГІдЗ ад в. Сенькава каля чыгункі Орша — Горкі, вусце за 2 км на Ў ад в. Чапялінка. Рэчышча каналізаванае. МАЛАЯ ЕЛЬНЯ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,1 км2. Найбольшая глыбіня 11,2 м. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,32 км. Пл. вадазбору 0,5 км2. У бас. р. Друйка, за 17 км на ПнУ ад г. Брасдаў, каля в. Быстрамаўцы. Выцякае ручай у воз. Вялікая Ельня. МАЛАЯ СЛІВА, меліярацыйны канал у Слуцкім р-не, правы прыток р. Вялікая Сліва (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Боркі, вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Малая Сліва. МАЛАЯ ШВАКШТА, возера, гл. Малыя Швакшты. МАЛІМОНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 0,6 км на ПдЗ ад в. Малімоны, упадае ў Бярэзіну за 0,7 км на Пн ад в. Міхайлаўка Казлоўскага сельсавета. МАЛІНАЎКА, К р ы в а я, рака ў Талачынскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 109 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %о. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Скавышкі, вусце на паўднёвай ускраіне г. Талачын. Рэчышча каналізаванае на працягу 8 км (ад вытоку да паўднёвай ускраіны в. Лісоўшчына). МАЛІНАЎКА, рака, гл. Выпрата. МАЛІНАЎКА, назва р. Вялікі Перакоп у верхнім цячэнні. МАЛІНАЎСКІ КАНАЛ, Б а р б ароўскі канал, меліярацыйны канал у Глускім р-не, правы прыток р. Даколька (бас. Прыпяці). Даўжыня 19 км. Пачынаецца за 5 км на ПдЗ ад в. Сялец, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Барбарова. МАЛКА, рака ў Лагойскім р-не, правы прыток Дзвінасы (бас. Віліі). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 24 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,5 Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Адрубак, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, пры ўпадзенні ў Дзвінасу г. п. Плешчаніцы. На працягу 4,1 км каналізаваная: ад вытоку да в. Адрубак (2,5 км), ад вусця ўверх на працягу 1,6 км. МАЛОЕ АСТРАВІТА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,57 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,52 км. Возера Малая Ельня. МАЛОЕ IJ Пл. вадазбору 1,25 км2. У бас. р. Сосніца, за 50 км на ПнУ ад Полацка, за 2 км на ПдЗ ад в. Белая. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м, параслі лесам, Берагі нізкія, забалочаныя, на Пн зліваюцца са схіламі. МАЛОЕ АСТРАЎЛЯНСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,92 км. У бас. р. Усыса, за 12 км на ПдЗ ад г. Гарадок, каля в. Астраўляны. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м. Востраў пл. 0,25 га. На 3 і У забалочаная пойма. На 3 упадае ручай, выцякае ручай у Вялікае Астраўлянскае возера. МАЛОЕ БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,9 км2. Найбольшая глыбіня 11,1 м. Даўжыня 2,09 км. Найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 6,36 км. Аб'ём вады 4,22 млн. м3. Пл. вадазбору 1 км2. У бас. р. Свіна (выцякае з возера), за 52 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Белая. Схілы катлавіны вышынёй 11 —12 м (на У да 20 м), пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, на ПдУ тарфяністыя. На Пд да возера прымыкае масіў вярховага балота. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 2,5—4 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (60—80 мг/л), чысцінёй і высокай празрыстасцю. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 25 м, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 5 м, імхі да 8 м. У возеры расце палушнік азёрны — рэдкі для Беларусі ахоўны від расліны, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу. МАЛОЕ ВОЗЕРА, у Смалявіцкім р-не. Пл. 0,4 км2. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 2,47 км. Малое возера (Смалявіцкі раён). Пл. вадазбору 6,8 км;. У бас. р. Гайна, за 13 км на Пн ад г. Смалявічы, каля в. Юр'ева. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м. Берагі забалочаныя. Пойма шырынёй 100— 200 м, забалочаная, пад лесам. Злучана канавай з р. Усяжа. МАЛОЕ ВОЗЕРА, Дварышчанскае возера, у Маларыцкім р-не. Пл. 0,32 км2. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,58 км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. У бас. р. Рыта, за 11 км на ПдЗ ад г. Маларыта, каля в. Дворышча. Схілы катлавіны вышынёй 1—2 м, месцамі пад хмызняком, на Пн разараныя,Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Выцякае канал у р. Маларыта. МАЛОЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,17 км. Найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,45 км. У бас. р. Будавесць, за 5,5 км на ПдЗ ад г. п. Шуміліна, за 1 км на ПдУ ад в. Мерзлякі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лугам, на Пн пад хмызняком. Злучана ручаём з воз. Вялікае. МАЛОЕ ГАРОДНА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 0,9 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,08 км. Пл. вадазбору 2 км2. У бас. р. Чарнец, за 40 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 5 км на Пн ад в. Халамер'е. Схілы катлавіны вышынёй на Пд да 5 м, на Пн да 15 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд нізкія. Дно сапрапелістае. Злучана ручаём з воз. Вялікае Гародна, выцякае ручай у р. Чарнец. МАЛОЕ ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,29 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. У бас. р. Аўсянка, за 33 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 2 км на Пд ад в. Баброва. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пад лесам. МАЛОЕ КАМАЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,05 км2. Найбольшая глыбіня 12,2 м. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Аб’ём вады 0,2 млн. м’. У бас. р. Камайка, за 16 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Камаі. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м. Дно выслана ілам. Мелкаводдзе моцна зарастае. Упадаюць 2 ручаі, злучана пратокай з воз. Вялікае Камайскае. МАЛОЕ MOXABAE ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 0,45 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. У бас. р. Нішча, за 20 км на ПнЗ ад г. Паставы, за 6 км на ПнЗ ад в. Юхавічы. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на У да 7 м), параслі лесам. Берагі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. МАЛОЕ СВІНб, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 1,06 км2. Найбольшая глыбіня 6,7 м. Даўжыня 2,87 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Аб'ём вады 3,69 млн. м3. Пл. вадазбору 12,9 км2. У бас. р. Свіна, за 37 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 6 км на ПдЗ ад в. Халамер'е. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м (на Пд да 10 м), пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ і 3 нізкія, пясчаныя. Дно да глыбіні 2,5—4 м пясчанае, ніжэй ілістае і сапрапелістае. Зарастае амаль палова возера да глыбіні 2,7 м. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 40 м. Злучана пратокай з воз. Вялікае Свіно. МАЛОЕ СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Сенненскім р-не. Пл. 0,11 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,22 км. Пл. вадазбору 1,25 км2.