МАХІРОВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,25 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 18 км на ПнЗ ад Полацка, за 2 км на ПнУ ад в. Махірова, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. На Пн упадае ручай, на 3 выцякае ручай у возера без назвы. МАХРОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, левы прыток канала Спад (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 2,2 км на ПдЗ ад в. Калена, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Махро. МАЦЁЕВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, левы прыток р. Талька (бас. Дняпра). Даўжыня 15,2 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Новы Уборак, вусце за 2,5 км на ПдУ ад в. Запярынне. МАЦІЦА, рака ў Міёрскім і Шаркоўшчынскім р-нах, левы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 27 км. Пл. вадазбору 117 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Смолеўцы Міёрскага р-на, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце за 0,6 км на Пд ад в. Саварына Шаркоўшчынскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае. МАЦКЁВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, левьі прыток р. Морач (бас. Прыпяці). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Жыліхава, вусце за 2 км на Пн ад в. Семежава. МАЦОЎКА, назва р. Хатава ў верхнім цячэнні. МАЦУКОЎШЧЫНА, рака ў Маладзечанскім р-не, левы прыток канала на асушальнай сетцы торфапрадпрыемства «Бярэзінскае» (водапрыёмнік р. Бярэзіна, бас. Нёмана). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 1,3 км на У ад в. Хоўхлава, упадае ў канал на ПдУ ад в. Літва. Месцазнаходжанне вусця залежыць ад рэжыму эксплуатацыі палёў здабычы торфу. Рэчышча на працягу 4 км ад вусця ўверх каналізаванае, прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. МАЦЬКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Вілейскім р-не, правы прыток Іліі (бас. Віліі). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Мацькаўцы, упадае ў Ілію за 1,1 км на ПнЗ ад в. Уладыкі. У вярхоўі сажалка (пл. 0,05 км2). МАЦЯРЫНСКАЕ ВОЗЕРА, у Пухавіцкім р-не. Пл. 0,58 км2. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. У бас. р. Свіслач, за 18 км на ПнЗ ад г. Мар'іна Горка, на Пд ад п. Свіслач. Схілы катлавіны на Пн пад леса.м і хмызняком. У разводдзе сцёк з возера ў р. Свіслач. МАЦЯРЫНСКІ КАНАЛ, гл. Дрычынскі канал. 11 МАЧЫЛІШЧЛ МАЧЎЛІШЧА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,45 км. У бас. р. Дражбітка, за 38 км на ПнУ ад Полацка, за 3,5 км на ПдЗ ад в. Труды, сярод забалочанага хмызняку. На Пн за 150 м ад возера лясістыя пясчаныя ўзгоркі вышынёй 10 м. МАЧЫЛІШЧА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,12 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Ушачы Возера Матырына (Ушацкі раён). Возера Матырына (Лепельскі раён). МАШАРНЯ Даўжыня берагавой лініі 0,35 км. У бас. р. Тураўлянка, за 13 км на Пд ад Полацка, за 1,5 км на ПдЗ ад в. Мяжно 2-е. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, зверху стромкія, параслі лесам, знізу спадзістыя, забалочаныя. МАШАРНЯ, рака ў Аршанскім р-не, левы прыток р. Ульянаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Малое Замошша, Докшыцы 2 Возера Медзазол. вусце за 1,5 км на Пд ад в. Вялікае Замошша. Рэчышча каналізаванае. МАШКОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, левы прыток р. Вінец (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,2 км, Пачынаецца каля в. Мар'янова, вусце за 1 км на 3 ад в. Машковічы. МАШНІЦА, рака ў Расонскім р-не, правы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 9,8 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПдУ ад в. Валатоўкі, вусце за 1,5 км на Пн ад в. Баркі Полацкага р-на. Цячэ па лясістай мясцовасці. Рэчышча на працягу 1,9 км уверх ад вусця каналізаванае. МАШНІЦА, ручай у Расонскім р-не, правы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 4,1 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Грыбова, вусце за 0,5 км на ПдУ ад в. Грыбова. Рэчышча каналізаванае. МАШОЎКА, М е ш а ў к а, ручай у Касцюковіцкім р-не, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 132 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Раёк, вусце за 1 км на Пн ад в. Зацішша. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км (2,5 км на Пд ад в. Машавое — 1 км на ПнЗ ад гэтай вёскі). МЕДЗАЗОЛ, возера ў Докшыцкім р-не. Пл. 3,02 км2. Найбольшая глыбіня 5,3 м. Даўжыня 2,96 км. Найбольшая шырыня 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі 9,15 км. Аб’ём вады 8,1 млн. м’. Пл. вадазбору 381 км2. У бас. р. Бярэзіна (прыток Дняпра, цячэ праз возера), за 18 км на ПнУ ад г. Докшыцы, каля в. Бірулі. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, параслі лесам, на Пн вышынёй 4—8 м, разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, на ПдЗ зліваюцца са схіламі, пясчаныя. Дно сапрапелістае. Моцна зарастае, шырыня паласы расліннасці 80—100 м, пашырана да глыбіні 1,5—2 м. МЁДЗВЕДАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток р. Жардзянка (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км, Пачынаецца за 6,5 км на ПнЗ, упадае ў Жардзянку за 1,9 км на ПдУ ад. в. Медзведаў. МЁДКАЎ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Чырка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Расава, упадае ў Чырку ў в. Чыркавічы. МЁДНА, гл. Мяднянскае возера. МЁЖАВА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 2,06 км2. Найбольшая глыбіня 3,3 м. Даўжыня 2,82 км. Найбольшая шырыня 1,36 км. Возера Межава. Даўжыня берагавой лініі 10,2 км. Аб'ём вады 4,71 млн. м1. Пл. вадазбору 86,7 км'. У бас. р. Нішча, за 8 км на ПнУ ад г. п. Расоны, каля в. Межава. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на Пн і 3 10—15 м), параслі лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на Пн зліваюцца са схіламі, у залівах сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-ілістае, глыбей дно сапрапелістае. 4 астравы агульнай пл. 5 га. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 4—60 м да глыбіні 1,5 м. Упадаюць 6 ручаёў, у т. л. з воз. Шэвіна, выцякае р. Чарапяціца. МЁЖАВА, назва р. Чарапяціцаў верхнім цячэнні. МЁЖНА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 1,34 км2. Найбольшая глыбіня 7,1 м. Даўжыня 3,55 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 11 км. Аб'ём вады 4,59 млн. м3. Пл. вадазбору 15 км2. У бас. р. Дрыса, за 18 км на ПдУ ад г. п. Расоны, на Пн ад в. Межна. Схілы катлавіны вышынёй 7—8 м, участкамі на ПнУ і 3 да 3 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на У зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі ілістае, глыбей дно выслана сапрапелем. Зарастае слаба. Упадаюць 4 ручаі, сцёк па пратоцы ў Дрысу зарэгуляваны шлюзам. МЕЖУЖОЛ, возера ў Докшыцкім р-не. Пл. 2,9 км2. Найбольшая глыбіня 3 м. Даўжыня 3,9 км. Найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 9,15 км. Аб'ём вады 1,82 млн. м’. Пл. вадазбору 53,4 км2. У бас. р. Бярэзіна, за 22 км на ПнУ ад г. Докшыцы, за 2 км на ПнЗ ад в. Трасцяніца, сярод вярховага балота, якое парасло лесам і хмызняком. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя. Дно сапрапелістае. У паўднёвай част- Возера Межужол. цы возера востраў пл. 0,04 км2. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (да 70 мг/л) і высокай колернасцю. Зарастае слаба. МЕЛКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,39 км2. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня 1,38 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 3,9 км. Аб'ём вады 0,77 млн. м3. Пл. вадазбору 14,1 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 26 км на ПнУ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Замялочча. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, разараныя, на ПнЗ пад хмызняком. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны да 30 м), параслі хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Па ўсёй плошчы зарастае падводнай расліннасцю. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у Доўгае возера. МЁЛКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,18 км2. Даўжыня 0,52 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,52 км. У бас. р. Палата, за 38 км на ПнУ ад Полацка, за 6 км на Пн ад в. Дрэтунь, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. МЁЛКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,18 км2. Даўжыня 0,72 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 3,5 км2. У бас. р. Усвейка, за 18 км на ПдУ ад г. Чашнікі, кадя в. Бельнякі. Схілы катлавіны вышынёй 10—50 м, забалочаныя, пад лугавой расліннасцю. Злучана ручаём з воз. Глыбокае. МЁЛКАЕ СТРЎНАВА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 0,9 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Пл. вадазбору 3,2 км2. У бас. р. Аўсянка, за 27 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 3 км на Пд ад воз. Мядзесна. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, параслі лесам. Берагі нізкія, на Пд забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Глыбокае Струнава, на 3 выцякае ручай у р. Кудзінка. МЕЛЫНЁЦ, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,003 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. У бас. р. Аўсянка, за 33 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 2,5 км на Пд ад воз. Цёста, сярод балота. Сцёк па ручаі, які часам перасыхае, у воз. Цёста. МЁНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 1,9 м. Даўжыня 1,06 км. Найбольшая шырыня 0,58 км, Даўжыня берагавой лініі 2,88 км. Аб’ём вады 0,43 млн. м3. Пл. вадазбору 132 км2. У бас. р. Крашанка (цячэ праз возера), за 7 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, каля в. Федаронкі. Схілы катлавіны невыразныя, на ПдУ і ПнЗ вышынёй 2—5 м, параслі лесам, на У і Пд разараныя. Берагі сплавінныя, параслі хмызняком. Пойма шырынёй да 300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Поўнасцю зарастае. МЕНТЫНЬ, рака ў Вілейскім р-не, левы прыток Вузлянкі (бас. Віліі). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 84 км". Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Галінова, упадае ў Вузлянку за 0,5 км на ПдЗ ад в. Ляскі. На ўсім працягу каналізаваная. МЁНТЫНЬ, ручай, гл. Рудня. МЕРАЧАНКА, рака ў Пінскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 24,3 км. Пл. вадазбору 149 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Выждавічы, цячэ ў межах раўніны Загароддзе, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Наваселле. Ад вытоку на працягу 16,5 км рэчышча каналізаванае. МЁРКУЛАВІЧЫ, вадасховішча ў Чачэрскім р-не.