У бас. р. Свячанка, за 11 км на 3 ад г. Сянно, на У ад в. Замошша, сярод меліяраванага балота. Схілы невыразныя, берагі забалочаныя. Выцякае ручай у р. Свяча. МАЛОЕ УКЛЁЙНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 1,32 км. У бас. р. Альзініца, за 18 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, на Пн ад в. Капылоўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пад хмызняком. Выцякае ручай у воз. Вялікае Уклейна. МАЛОЕ ХАЦЬКОВА, возера ў Пол'ацкім р-не. Пл. 0,04 км'. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. У бас. р. Ценіца, за 32 км на У ад Полацка, за 9 км на ПнУ ад в. Домнікі. Схілы катлавіны слаба выражаны, на Пд параслі забалочаным хмызняком, на Пн, ПнУ пад лугам. МАЛОЕ ЧАРНОВА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,25 км2. Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2,85 км. Пл. вадазбору 18,1 км2. У бас. р. Чарнаўка, за 16 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1 км на Пн ад в. Загуззе. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пераважна пад хмызняком, на Пд і ПнЗ разараныя. Праз возера цячэ р. Чарнаўка. МАЛОЕ ЯЗНА, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,2 км2. Даўжыня 0,82 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 14,2 км2. У бас. р. Авута, за 40 км на ПдУ ад г. Міёры, каля в. Язна. Злучана пратокай з воз. Вялікае Язна. МАЛОТКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток р. Піна (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Малоткавічы, вусце за 2,5 км на ПдУ ад в. Стахавічы. МАЛОЧНАЕ ВОЗЕРА, М а л о т н ев а, возера ў Гродзенскім р-не. Пл. 0,78 км2. Даўжыня 2,35 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 5,15 км. У бас. р. Пыранка (выцякае з возера), за 30 км на ПнУ ад Гродна, каля в. Парэчча. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м, пад лесам, участкамі на ПнЗ і ПдЗ разараныя. Берагі высокія, на 3 і У абразійныя. Дно сапрапелістае. МАЛУША, рака ў Бялыніцкім р-не, левы прыток р. Ліпаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 54 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Малатоўка, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Заполле. Рэчышча каналізаванае на працягу 3 км (ад паўднёвай ускраіны в. Бахані да вусця). МАЛЫ БЕЛЯНОК, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км. У бас. р. Быстрыца, за 30 км на ПдЗ ад Полацка, за 0,6 км на Пд ад в. Двор Саланевічы. Схілы катлавіны вышынёй 10 м (на Пн 5 м), пераважна пад хмызняком. На Пн лугавая пойма. Злучана ручаём з воз. Вялікі Белянок. МАЛЫ ГРАБЯНЁЦ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,005 км2. Даўжыня 0,1 км. Найбольшая шырыня 70 м. Даўжыня берагавой лініі 0,25 км. У бас. р. Дрыса (правы прыток Зах. Дзвіны), за 24 км на ПнЗ ад Полацка, за 2 км на 3 ад в. Лісуны, сярод балота. МАЛЫ ПЕРАКОП, рака ў Мядзельскім р-не, правы прыток Вялікага Перакопа (бас. Віліі). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Канстанцінава, цячэ пераважна сярод лесу, упадае ў Вялікі Перакоп за 1,5 км на ПдУ ад в. Шэметава. На ўсім працягу каналізаваная. У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. МАЛЫ СУПОНЕЦ, возера на мяжы Глыбоцкага і Ушацкага р-наў. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 0,45 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,39 км. У бас. р. Альзініца, за 18 км на 3 ад г. п. Ушачы, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Лісічына. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, на Пд зліваюцца са схіламі. Злучана пратокай з воз. Вялікі Супонец. МАЛЬІ ТУЧОК, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,46 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. У бас. р. Свольна, за 28 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 0,5 км на У ад воз. Лісна, сярод ляснога масіву. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м (на Пн і Пд вышынёй 13—18 м), пад лесам. МАЛЫШ, рака ў Бялыніцкім р-не, правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 29 км. Пл. вадазбору 234 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Падкрэжнік, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Вугольшчына. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўны прыток — р. Ліпаўка (злева). Рэчышча каналізаванае на працягу 2,4 км (ад в. Макаўка ўніз па цячэнні). МАЛЬІЯ БЛІЗНЯТЫ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,48 км. У бас. р. Дрыса, за 25 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 1,3 км на ПнУ ад в. Галубова. Размешчана сярод высокіх (да 20 м), парослых лесам узгоркаў. МАЛЬІЯ СУРВІЛІШКІ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,29 км2. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня 1,02 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 3,16 км. Аб'ём вады 0,33 млн. м3. Пл. вадазбору 135 км2. У бас. р. Камайка (цячэ праз возера, злучае яго з воз. Вялікае Сурвілішскае), за 20 км на 3 ад г. Паставы, каля в. Сурвілішкі. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на У 1—2 м), ра- мллыя зараныя. Берагі сплавінныя, на У пясчаныя. Дно плоскае, ілістае. Поўнасцю зарастае. МАЛЬІЯ ТАБОЛЫ, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км. Возера Малыя Сурвілішкі. У бас. р. Свіна, за 40 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 3,8 км на ПнЗ ад в. Майсеева. Схілы катлавіны вышынёй 5 м, пад лесам, на 3 і ПнЗ забалочаныя. На У упадае ручай з воз. Вялікія Таболы, выцякае ручай у р. Чарнец. МАЛЫЯ ШВАКШТЫ, М а л а я Ш в а к ш т а, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 1,91 км2. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 2,3 км. Найбольшая шырыня 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі 6,75 км. Аб’ём вады 2,86 млн. м3. Пл. вадазбору 105 км2. У бас. р. Страча (выцякае з возера), за 22 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Папоўцы. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае, прыбярэжная частка пясчана-галечная. 2 астравы. У летні час вада добра перамешваецца і праграецца. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Упадаюць 3 ручаі. Злучана пратокай з воз. Вялікія Швакшты. МАЛЬВІНКА, Косава, канал Рудзянка, рака ў Івацэвіцкім р-не, правы прыток Грыўды (бас. Нёмана). Даўжыня 15 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Лазаўцы, упадае ў Грыўду на У ад в. Старажоўшчына. На ўсім працягу каналізаваная. МАЛЬКА, рака ў Астравецкім р-не, левы прыток Кавалёўкі (бас. Віліі). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Паракіці, упадае ў Кавалёўку на У ад г. п. Астравец. Ад вытоку на працягу 8,5 км каналізаваная. МАЛЮШЫЦА, рака, гл. Зямчатка. МАМАЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Быхаўскім р-не, левы прыток р. Ухлясць (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Давыдавічы, упа- 2 — з воз. Вялікія Швакшты Возера Малыя Швакшты. дае ў Ухлясць за 1,5 км на Пд ад в. Мамачына. МАНАСЁЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток р. Люта (бас. Прыпяці). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 9 км на ПнУ ад в. Барсукова, вусце за 1 км на Пн ад в. Манасеева. МАНАСЁЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток Чарабасаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Манасеева, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Намакрава. МАНАСТЫРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток Міхедава-Грабаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 13,5 км, Пачынаецца за 6 км на ПдЗ ад в. Міхедавічы, вусце каля в. Сотнічы. МАНЕЦ, возера ў Докшыцкім р-не. Пл. 1,44 км2. Найбольшая глыбіня 1,3 м. Даўжыня 2,72 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Аб'ём вады 0,96 млн. м‘. Пл. вадазбору 188 км2. У бас. р. Сергуч (цячэ праз возера), за 42 км на ПдУ ад г. Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, сярод забадочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Поўнасцю зарастае. МАНЧА, рака ў Крупскім і Бярэзінскім р-нах, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 1 2 км. Пл. вадазбору 68 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Гумны Крупскага р-на, вусце за 2,5 км на ПдЗ ад в. Арэшкавічы Бярэзінскага р-на. Рэчышча каналізаванае. МАНЧЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, левы прыток пратокі Старая Убарць (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,3 км, Пачынаецца за 6 км на ПнЗ ад в. Чырвонабярэжжа, вусце за 4,5 км на Пн ад в. Манчыцы. МАРАЧАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток р. Смердзь (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Перунова, вусце каля в. Лахва. МАРГВА, рака ў Глыбоцкім р-не, левы прыток р. Бярозаўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 36 км. Пл. вадазбору 158 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад Возера Малыя Швакшты. в. Стураўшчына, вусце за 0,5 км на У ад в. Панфідаўшчына. Цячэ ў межах Свянцянскіх град і Полацкай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, характэрна чаргаванне звужаных месцаў (шырыня 0,3—0,5 км| з пашыранымі (шырыня 1 —1,5 км). Пойма двухбаковая, шырынёй 100—150 м, месцамі 50—60 м. Рэчышча (за выключэннем участкаў в. Дзеркаўшчына — в. Альховікі і в. Ракаўцы — в. Гатоўкі) каналізаванае на працягу 26,1 км (шырыня ў вярхоўі 2—3 м, у нізоўі да 9 м). МАРГОЧКА, рака ў Ляхавіцкім р-не, левы прыток р. Ведзьма (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 40 км’. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %„. Пачынаецца каля в. Пашкоўцы, упадае ў р. Ведзьма за 1 км на Ў ад в. Кавалі. На працягу 8 км каналізаваная (ад в. Грушаўка да вусця). МАРЧНА ГОРКА, вадасховішча ў Пухавіцкім р-не. Пл. 0,69 км2. Найбольшая глыбіня 3,4 м. Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Аб'ём вады 1,02 млн. м3. Пл. вадазбору 3,8 км2. Наліўное. Створана ў 1962 у даліне р. Цітаўка за 1,5 км на 3 ад г. Мар'іна Горка для рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,95 м. МАР'ІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 21 км, Пачынаецца за 7 км на ПдЗ ад в. Сосны, вусце за 2 км на Пд ад в. Нежын. Канал пракладзены ў 1930-я гады для меліярацыі тарфянікаў Мар’інскага балота, апісаны ў паэме Янкі Купалы «Над ракой Арэсай».