Блакітная кніга Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Даўжыня 21 км.
Пл. вадазбору 121 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %о.
Выцякае з воз. Сельцы за 0,9 км на Пн ад в. Гаравыя Глыбоцкага р-на, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Жукі Ложныя Шаркоўшчынскага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 2,5 км і ўверх ад вусця на працягу 5,7 км.
ЛЎЧКА, рака ў Воранаўскім р-не, правы прыток Улы (бас. Нёмана). Даўжыня 11,8 км. Пачынаецца каля в. Мікуты Лідскага р-на, упадае ва Улу за 1 км на У ад в. Пшаленскія. Асноўныя прытокі — Правожа, Слепіца. Рэчышча каналізаванае.
ЛУЧОСА, рака ў Лёзненскім і Віцебскім р-нах, левы прыток Зах. Дзвіны.
Даўжыня 90 км.
Пл. вадазбору 3510 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,4 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %„.
Дунілавічы
Возера Лучай.
Выцякае з воз. Зелянское каля в. Бабінавічы Лёзненскага р-на, цячэ па Лучоскай нізіне і ў межах Віцебскага ўзвышша, вусце ў межах паўднёвай ускраіны Віцебска. Асноўныя прытокі: Чарніца, Сухадроўка (справа), Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка (злева). Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырыня яе 400—600 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, больш развіта на левабярэжжы; шырыня яе 300—500 м. Рэчышча шырынёй 20—30 м, у нізоўі да 60 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 6,2 м, найбольшы 9,9 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 3 сут.
ЛУЧЫЛА, возера, гл. Тартак. ЛУЧЫНЕЦ, ручай у Лельчыцкім р-не, прыток канала, які ўпадае злева ў р. Крушынная (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1,7 км на Пн, вусце за 7 км на Пн ад в. Іванава Слабада. Цячэ па лясістай мясцовасці ў межах Прыпяцкага гідралагічнага запаведніка. Рэчышча на працягу 2 км уверх ад вусця каналізаванае.
ЛУЧЫЦЫ, меліярацыйны канал у Ляхавіцкім і Клецкім р-нах, правы прыток р. Нача (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Гайнінец Ляхавіцкага р-на, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Лучыцы Клецкага р-на.
ЛЫБЕЛЬ, Л і б е л ь, возера ў Пінскім р-не.
Пл. 0,035 км2.
Найбольшая глыбіня 2,2 м. Даўжыня 0,62 км.
Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Аб'ём вады 0,04 млн. м3.
ЛУЧЫЛА
На пойме Прыпяці, за 30 км на У ад г. Пінск, за 5 км на У ад в. Маладзельчыцы. Схілы катлавіны не выражаны, берагі нізкія, на Пн забалочаныя, на Пд пясчаныя. Уключана ў польдэр.
ЛЫДНІЦА, рака, гл. Лідніца.
ЛЫНТУПКА, рака ў Пастаўскім і Мядзельскім р-нах, правы прыток Страчы (бас. Віліі).
Даўжыня 23 км.
Пл. вадазбору 57 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %».
Пачынаецца каля в. Вялічкі Пастаўскага р-на, цячэ па лясістых схілах Свянцянскіх град, упадае ў Страчу за 1 км на 3 ад воз. Балдук. Сярод парку ў г. п. Лынтупы на рацэ створаны 4 сажалкі, злучаныя каналамі.
ЛЫНТУПКА, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Гаўі (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Лынтуп, упадае ў Гаўю на Пн ад в. Баравікі. Ад вытоку на працягу 1,5 км каналізаваная.
ЛЬВА, назва р. Маства ў верхнім і сярэднім цячэнні.
ЛЮБАНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Любанскім і Старадарожскім р-нах.
Пл. 22 км2.
Найбольшая глыбіня 6,3 м.
Даўжыня 11,8 км.
Найбольшая шырыня 4,2 км.
Даўжыня берагавой лініі 38 км. Аб'ём вады 39,5 млн. м3.
Пл. вадазбору 850 км2.
На р. Арэса, за 7 км на Пн ад г. Аюбань. Створана ў 1966 для рэгулявання рачнога сцёку і жыўлення вадой сажалак рыбакамбіната «Любань». Да затаплення на месцы вадасховішча быў балотны масіў з тарфянікамі магутнасцю да 3 м. Больш за 20 % берагоў — дамбы абвалавання. На левым беразе ў ніжняй частцы вадасховішча 2 мелкаводныя залівы. Есць 5 астравоў агульнай пл. 0,5 км2. Дно выслана торфам (каля 50%), ілам, пяском. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 45—55 см) трымаецца да пачатку красавіка. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 80 см. Сярэдні шматгадовы сцёк 142 млн. м3. Зарастае каля 20 % плошчы.
ЛЮБАНСКА-СТАЎПЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім р-не, правы прыток ручая без назвы ў вадазборы р. Чачора (бас. Дняпра). Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Зорка, упадае ў ручай за 0,6 км на ПнЗ ад в. Лозаў. ЛЮБАНСКІ 7-ы КАНА.Л, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца з Любанскага 1-га водападводзячага канала за 5 км на ПнЗ ад в. Пласток, вусце за 1 км на Пн ад в. Сарачы. ЛЮБАНЬ, возера ў Кобрынскім р-не.
Пл. 1,83 км2.
Найбольшая глыбіня 11,5 м.
Даўжыня 2,2 км.
Найбольшая шырыня 1,4 км.
Пл. вадазбору 143 км2.
У бас. р. Мухавец, за 30 км на ПдУ ад Кобрына, за 1 км на ПнУ ад в. Дзівін. На ПдЗ у возера ўпадаюць р. Аіткава і канал без назвы, на Пн каналам Казацкі праз сістэму каналаў злучана з Дняпроўска-Бугскім каналам.
ЛЮБАНЬ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, правы прыток Чарабасаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 20,6 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Флярова, вусце за 4 км на 3 ад в. Мокрава.
ЛЮБАЧ, возера, гл. Ходцы. ЛЮБАШАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Ганцавіцкім р-не.
Пл. 0,76 км2.
Найбольшая глыбіня 3,6 м.
Даўжыня 1,3 км.
Найбольшая шырыня 0,7 км.
Аб'ём вады 2,04 млн. м3.
Наліўное. За 5 км на Пн ад г. Ганцавічы, за 1 км на Пн ад в. Любашава.
Створана ў 1974 для арашэння зямель, рыбагадоўлі. Даўжыня агараджальнай дамбы 3,9 км. Напаўняецца вадой з р. Цна па падвадным канале. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 9,65 млн. м’.
ЛЮБАШАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім р-не, левы прыток р. Цна (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Перадзел, вусце за 1 км на У ад в, Любашава.
ЛЮБЖЫНСКАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не.
Пл. 0,46 км2.
Найбольшая глыбіня 10,3 м.
Даўжыня 2,32 км.
Найбольшая шырыня 0,25 км.
Даўжыня берагавой лініі 5,3 км. Аб'ём вады 1,97 млн. м3.
Пл. вадазбору 4 км2.
У бас. р. Тураўлянка, за 30 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Любжына. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, у ніжняй частцы парослыя хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 1,5—2 м выслана пяском, ніжэй — ілам. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 15 м, пашырана да глыбіні 2 м. 3 возера выцякае ручай у воз. Паўазер'е. ЛЮБІНА, рака ў Мазырскім р-не, правы прыток р. Скалодзіна (бас. Прыпяці). Даўжыня 7 км, Пачынаецца за 3 км на У ад в. Турбінка, вусце каля в. Крушнікі. У вярхоўі і нізоўі цячэ па лясістай мясцовасці. ЛЮБІТАВА, возера ў Брагінскім р-не.
Пл. 0,18 км2.
Даўжыня 4,7 км.
Найбольшая шырыня 0,15 км.
Даўжыня берагавой лініі 10 км.
На правабярэжнай пойме Дняпра, за 54 км на ПдУ ад г. п. Брагін, каля в. Верхнія Жары. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад хмызняком, на 3 разараныя.
ЛЮБІЦА, ручай у Жлобінскім р-не, правы прыток р. Ала (бас. Дняпра).
Даўжыня 15 км.
Пл. вадазбору 53 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о.
Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Скарына, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Сцёпы. Рэчышча каналізаванае. ЛЮБІЦЫНА, возера ў Лепельскім р-не.
Пл. 0,35 км2.
Найбольшая глыбіня 5,6 м.
Даўжыня 1,05 км.
Найбольшая шырыня 0,43 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,73 км.
Аб'ём вады 1,33 млн. м3.
Пл. вадазбору 1,25 км2.
У бас. р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Двор Суша. Схілы катлавіны вышынёй 10—16 м (на Пн і ПдУ 1—4 м), на ПнУ і 3 у ніжняй частцы стромкія, разараныя. Берагі нізкія, на Пд зліваюцца са схіламі (на ПдЗ участак сплавіннага берага), месцамі тарфяністыя, пад хмызняком. Дно да глыбіні 1,5 м выслана пясчанымі адкладамі, ніжэй — сапрапелем. Зарастае да глыбіні 2,5 м, шырыня прыбярэжнай паласы
Возера Любань.
Ганцавічы
Любашаўскае вадасховішча.
БРЭСЦНАЯ ВОБЛ
Любанскае вадасховішча.
ЛЮБІЧА
да 5 м. Злучана пратокай з воз. Цеменіца.
ЛЮБІЧА, Роўкавіцкі канал, рака ў Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім р-нах, правы прыток р. Чачора (бас.
1 — у воз. Цеменіца
Возера Любіцына.
Дняпра). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПнУ ад в. Каромка Буда-Кашалёўскага р-на, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Падазер'е Чачэрскага р-на. Рэчышча каналізаванае. ЛЮБІШЧАНСКІ КАНАЛ, гл. Косаўскі канал.
ЛЮБКІННЯ, рака ў Дубровенскім р-не, правы прыток р. Расасенка (бас. Дняпра). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 3 км на Пд ад в. Ляхаўка, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Гладкія. Рэчышча каналізаванае на працягу 3,2 км (ад вытоку да в. Ляхаўка). ЛЮБОНКА, рака, гл. Гуцянка.
АЮБЯЛЫіблЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 24,3 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад г. п. Лагішын, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Любяльполь. ЛЮБЯЧКА, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, левы прыток р. Талька (бас. Дняпра). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Вялень, упадае ў Тальку за 1,5 км на ПдЗ ад в. Запярынне.
ЛЮДВІНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, у бас. Дняпра. Даўжыня 11 км. Пачынаецца з Сярэдняй Брагінкі за 4 км на ПдУ ад в. Ляды, упадае ў старарэчча на пойме Дняпра каля в. Старая Ёлча. ЛЮДВІНОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, левы прыток Ляхавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Ялач, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Людвінова.
ЛЮДЗВІНОВА, возера ў Браслаўо кім р-не.
Лепель Полацк Лепель
Возера Люкшына.
Пл. 0,17 км2.
Даўжыня 0,51 км.
Найбольшая шырыня 0,38 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.
У бас. р. Дрысвята, за 25 км на 3 ад г. Браслаў, за 2 км на 3 ад в. Марцінкавічы. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі хмызняком, на 3 і У невыразныя. Пойма шырынёй да 50 м, забалочаная. Выцякае ручай у воз. Чаймушка.
ЛЮДЗВІНОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток канала Лукіч (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ, вусце за 2 км на Пд ад в. Людзвіноў.
ЛЮДЗВІШЧА, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 0,25 км2.
Даўжыня 0,85 км.
Найбольшая шырыня 0,57 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,3 км.
Пл. вадазбору 2 км2.
У бас. р. Нача, за 24 км на ПдЗ ад Полацка, за 0,8 км на 3 ад в. Гуры. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м (на Пн і 3 невыразныя), пад хмызняком. Берагі нізкія, на 3 сплавінныя. ЛЮДЗІНАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, левы прыток р. Няслуха (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Сухое, вусце каля в. Людзінавічы.