ЛІСЯЦІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Мерчыцы, вусце за 1,5 км на У ад в. Масевічы. Прыток — канал Бостычы (справа). ЛІТАНКА, В я з ы н к а, рака ў Валожынскім р-не, правы прыток Пяршайкі (бас. Нёмана). Даўжыня 6 км, Пачынаецца на 3 ад в. Банькава, упадае ў Пяршайку каля в. Галубы. Да 1974 цякла ў Іслач, былое рэчышча за 1 км на Пд ад в. Даўбені перасыпана. Рэчышча на працягу 4,5 км ад в. Паморшчына да вусця каналізаванае. ЛІТАНКА, рака, гл. Люцінка. ЛІТВІНКІ, меліярацыйны канал у Кобрынскім і Жабінкаўскім р-нах, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 12,5 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Лышчыкі (Кобрынскі р-н), вусце каля ўсходняй ускраіны в. Залуззе (Жабінкаўскі Р-н). ЛІТКАВА, рака ў Кобрынскім р-не, у бас. Зах. Буга. Даўжыня каля 10 км. Пачынаецца лясной канавай на 3 ад дарогіДзівін — Самары.месцамідрэнна прасочваецца, у ніжняй частцы рэчышча праходзіць па меліярацыйным канале. Упадае з Пд у воз. Любань на Пн ад в. Дзівін. Рэчышча каналізаванае. ЛІТОЎКА, рака, гл. Выдзерка. ЛІТОЎКА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,45 км. Найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км. У бас. р. Тросніца (цячэ праз возера), за 12 км на ПнУ ад Полацка, за 0,5 км на ПдЗ ад в. Спаскае. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 1 м, на Пн параслі лесам, на Пд разараныя. Пойма на Пд забалочаная, шырынёй да 75 м. ЛІЦВІН, возера ў Калінкавіцкім р-не. Пл. 0,19 км2. Даўжыня 2,25 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,68 км. У бас. р. Прыпяць, за 22 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, на 3 ад в. Юравічы. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад хмызняком, на Пн да 13 м, парослыя лесам. Берагі пясчаныя, на У зліваюцца са схіламі. На ПнЗ упадае ручай, на Пд выцякае ручай у Прыпяць. ЛІЦВІНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Верхнядзвінскім р-не, правы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Сасноўцы, вусце каля в. Валынцы. ЛОБЖА, рака, гл. Лабжанка. ЛОБСКАЕ ВОЗЕРА, у Светлагорскім р-не. Пл. 0,16 км2. На пойме р. Бярэзіна, за 22 км на ПнЗ ад г. Светлагорск, ніжэй вусця Рудзянкі. ЛОБЧА, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток р. Бобрык 1-ы (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,1 км. Пачынаецца з Водападзельнага канала за 3,2 км, вусце за 11,3 км на Пд ад п. Лунін. ЛОБЧАНКА, рака ў Чэрыкаўскім р-не і на мяжы са Слаўгарадскім, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 30 км. Пл. вадазбору 122 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %». Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Дубраўка Аабанаўскага сельсавета, вусце ў межах в. Рамідоўшчына. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,8 км (ад в. Доўгая да в. Прыпёчана). ЛОВАЖ, возера, гл. Лоўжа. ЛОВАЦЬ, рака ў Гарадоцкім р-не, Пскоўскай і Наўгародскай абласцях, у бас. р. Нява. Даўжыня 536 км. Пл. вадазбору 21,9 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 150 м3/с, на граніцы Беларусі і Расіі каля 2,5 м3 /с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16 %о, на Беларусі 0,6 %о. Выцякае з воз. Аовацец (Пскоўская вобл.), упадае ў воз. Ільмень з Пд. Паводле іншых крыніц пачынаецца з воз. Завесна за 3,5 км на ПдУ ад в. Марчанкі Гарадоцкага р-на. Цячэ ў межах Беларусі (даўжыня 47 км) па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, па Валдайскім узвышшы і ў ніжнім цячэнні па Ільменскай нізіне. Найбольшыя прытокі на Беларусі: Сярвайка, Пясчанка (справа), Склянка (злева). Даліна ад вытоку да воз. Мяжа невыразная (пойма забалочаная), паміж азёрамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапецападобная (пойма роўная, лугавая). Рэчышча да воз. Мяжа звілістае, да воз. Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5—10 м. Суднаходная ў нізоўі на працягу 70 км. На рацэ гарады Вялікія Лукі і Холм (Расія); па ёй у старажытнасці праходзіла частка гандлёвага шляху «з вараг у грэкі». ЛОГ, ручай у Шумілінскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 18 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Сосіна, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Пятніцкае. У нізоўі ва ўрочышчы Улазавіцкая Лясная Дача цячэ праз азёры Першае, Другое і Трэцяе. Рэчышча на працягу 9 км ад вытоку каналізаванае. ЛОГАВЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярэзінскім р-не, левы прыток р. Жорнаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Малыя Лагі, упадае ў Жорнаўку за 2 км на Пд ад в. Жарамец. ЛОГНАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Клецкім р-не, левы прыток р. Лань (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Урведзь, вусце каля в. Логнавічы. ЛОДАСІ, Лодаскае возера, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 1,03 км2. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 1,83 км. Найбольшая шырыня 0,94 км. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 4,13 млн. м’. Пл. вадазбору 17,5 км2. У бас. р. Страча, за 22 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Лодасі. Схілы ЛОДАСІ катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, на Пд да 10 м, пад хмызняком. Берагі месцамі абразійныя, зліваюцца са схіламі, на 3 сплавінныя. У паўночна-заходняй частцы возера вост- ЛОМДЎКА II раў пл. 0,8 га. Ложа выслана ілам, уздоўж берагоў пяском. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 10— 30 м да глыбіні 2,5 м. На ПнЗ злучана пратокай з воз. Саранчаны. ЛОМАЎКА, назва р. Рудаўка ў верхнім цячэнні. ЛОМЫШ, возера ў Хойніцкім р-не. Пл. 0,22 км2. Даўжыня 2,7 км. Найбольшая шырыня 0,13 км. На пойме р. Прыпяць, за 27 км Лынтупы Возера Лосвіда. 1 — р. Чарніца 2 — у воз. Цыганова на ПдЗ ад г. Хойнікі, каля в. Ломыш. Старычнае. ЛОНА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,09 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км. У бас. р. Свольна, за 22 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 1,7 км на ПдУ ад в. Ізубрыца (Верхнядзвінскі р-н), сярод забалочанага лесу. На У выцякае ручай у р. Лонніца. ЛОНВА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток Віліі. Даўжыня 22 км. Пл. вадазбору 125 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %0. Пачынаецца каля в. Амнішава, упадае ў Вілію за 1 км на ПнЗ ад в. Папоўцы. Прытокі — р. Каменка і густая сетка асушальных каналаў. На ўсім працягу каналізаваная. ЛОННА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,6 км2. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня 1,01 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,83 км. Аб'ём вады 1,09 млн. м’. Пл. вадазбору 1,12 км2. На водападзеде рэк Лонніца (выцякае з возера) і Палата, за 18 км на ПнУ ад г. Полацк, за 1,8 км на ПнЗ ад в. Узніцы, на тэрыторыі заказнікажуравінніка Лонна. Схілы катлавіны невыразныя. Берагітарфяністыя, спла- вінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае. 3 возера выцякае ручай у р. Палата. ЛОННЕ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,23 км2. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 1,85 км. У бас. р. Дрыса, за 23 км на ПнЗ ад г. Полацк, каля вёсак Лісуны і Кацельна. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі забалочаныя. На Пн злучана ручаём з р. Дрыса. ЛОННІЦА, рака ў Полацкім р-не, правы прыток р. Дахнарка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 100 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Выцякае з воз. Аонна за 2 км на ПдУ ад в. Лоніца. Паводле іншых крыніц рака бярэ пачатак за 2,5 км на ПдЗ ад в. Конны Бор. Вусце за 2 км на 3 ад в. Дзмітроўшчына. Цячэ па лясістай мясцовасці. ЛОННІЦА, рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім р-нах, левы прыток р. Свольна (бас. Прыпяці). Даўжыня 1 2 км. Пл. вадазбору 29 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %0. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад воз. Ізубрыца, вусце за 2 км на Пд ад в. Дабрапдёсы Верхнядзвінскага р-на. Цячэ па дясістай мясцовасці. АОСВІДА, возера ў Гарадоцкім р-не на мяжы з Віцебскім. Пл. 11,42 км2. Найбольшая глыбіня 20,2 м. Даўжыня 7,08 км. Найбольшая шырыня 4,88 км. Даўжыня берагавой лініі 25,6 км. Аб’ём вады 82 млн. м!. Пл. вадазбору 107 км2. У бас. р. Храпаўдянка, за 7 км на Пд ад г. Гарадок, кадя вёсак Вядікае Аосвіда і Мадое Аосвіда. Східы катдавіны вышынёй да 15 м (на ПнЗ і 3 да 4 м), на Пн і У стромкія, паросдыя десам, часткова разараныя. 3 вядікія задівы, паўночна-заходні аддзедены ад возера пясчанай водмеддю (гдыбіня 0,2 м). Берагі вышынёй ад 0,5 м да 1,5 м, месцамі абразійныя ці здіваюцца са східамі, на ПнЗ і ПдЗ нізкія, часткова забадочаныя. Падводная частка катдавіны скдаданай будовы (упадзіны чаргуюцца са шматдікімі медямі). Шырыня зоны медкаводдзя ад 5—25 м у задівах да 200—250 м уздоўж паўднёвых і паўднёва-ўсходніх берагоў. Дно ў прыбярэжнай частцы да гдыбіні 6 м высдана пяскамі, на У і Пн пясчанагадечнымі адкдадамі і вадунамі. Уздоўж берагоў зарастае надводнай расдіннасцю, шырыня падасы ад 10— 15 м да 120—150 м. Падводная расдіннасць высцідае дно да гдыбіні 5 м. У возеры растуць рэдкія ддя флоры Беларусі ахоўныя віды: Палушнік азёрны, наяда малая і марская, частуха Валенберга, гідрыла кальчаковая. Багаты жывёльны свет (каля 20 відаў рыб). У возера ўпадае р. Чарніца і 4 ручаі, на У выцякае ручай у воз. Цыганова. Уваходзіць у зону адпачынку Лосвіда. На беразе турбаза «Віцебская», спартыўная база, лодачная станцыя. ЛОТВІНЫ, возера ў Мядзельскім р-не. Пл. 0,42 км2. Найбольшая глыбіня 15,1 м. Даўжыня 1,44 км. Найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 3,67 км. Аб'ём вады 2,81 млн. м’. Пл. вадазбору 1,4 км2. У бас. р. Мядзелка, за 10 км на Пн ад г. п. Мядзел, каля в. Лотва. Схілы катлавіны вышынёй 13—20 м (на Пд і ПдУ 3—7 м), пад лугам, на 3 параслі лесам. Берагі пад хмызняком, участкі зліваюцца са схіламі. Найбольш глыбокая паўднёва-заходняя частка возера. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае каля 20 % пл. возера. На Пд выцякае ручай у р. Мядзелка. ЛОЎЖА, Л о в а ж, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,28 км2. Даўжыня 1,62 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 3,77 км. Пл. вадазбору 82 км2. У бас. р. Будавесць (цячэ праз возера), за 9 км на 3 ад г. п. Шуміліна, каля в. Лоўжа. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пераважна пад хмызняком. ЛОУЖА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,2 км2. Даўжыня 0,62 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,92 км. Пл. вадазбору 14,8 км2. У бас. р. Дражбітка, за 34 км на ПнУ ад Полацка, за 7 км на ПдЗ ад в. Труды. Катлавіна размешчана сярод балота, схілы яе невыразныя. Берагі сплавінныя. На ПнЗ выцякае ручай у р. Дражбітка.