ЛАКНО, возера ў Гродзенскім р-не. Пл. 0,45 км2. Даўжыня 1,75 км. Найбольшая шырыня 0,34 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км. У бас. р. Бярвенка, за 27 км на У ад Гродна, каля в. Лакно. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на Пд да 2 м), параслі лесам, на 3 месцамі разараныя. Берагі на Пд нізкія, забалочаныя. Востраў пл. 0,3 га. Дно амаль поўнасцю (на 80 % ) выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Злучана ручаём з воз. Можнева (на ПнУ), на Пд выцякае ручай Лакніца ў р. Бярвенка. ЛАКТЫШЫ, вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не. Пл. 15,9 км2. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Даўжыня 6 км. Найбольшая шырыня 4,2 км. Аб'ём вады 50,2 млн. м3. Пл. вадазбору 940 км2. У пойме р. Лань, за 20 км на У ад г. Ганцавічы, паміж вёскамі Лактышы і Будча. Створана ў 1977 для двухбаковага рэгулявання вільготнасці меліяраваных сельгасугоддзяў, водазабеспячэння рыбнай гаспадаркі «Лактышы», Катлавіна — частка забалочанай поймы. На працягу 9,8 км вадасховішча агароджана дамбай. Для сцёку ў вадасховішча вады з рэк Лань і Нача пабудаваны перапуск з шлюзам-рэгулятарам каля в. Лактышы, Дно плоскае, пераважна ілістае. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 118 млн. м3. ЛАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім р-не, левы прыток Заазерскай канавы (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Будча, вусце за 10 км на ПдУ ад в. Дзяніскавічы. ЛАНЬ ААНЦАВІЧЫ, меліярацыйны канал у Мастоўскім р-не, левы прыток канала Нацкава (бас. Нёмана). Даўжыня 7,3 км, Пачынаецца каля в. Ланцавічы, упадае ў канал Нацкава за 2 км на ПнУ ад в. Пацавічы. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. ЛАНЬ, рака ў Мінскай і Брэсцкай абл., левы прыток Прыпяці. Даўжыня 147 км. Пл. вадазбору 2190 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Агульнае падзенне ракі 79,2 м. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Гарбуны Нясвіжскага р-на, цячэ ў межах Капыльскай грады і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце за 2 км вышэй ад в. Моршчынавічы Лунінецкага р-на. Асноўныя прытокі: Нача, Люта (справа), Цапра, Балванка (злева). Даліна ў верхнім цячэнні скрынкапа- 1 — у воз. Матырына Возера Лаканец. Дзяніскавічы Чудзін Вадасховішча Лактышы. добная |шырыня 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Пойма шырынёй 0,6—1 км, парэзаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 4—8 м, у ніжнім цячэнні 15—20 м. На рацэ створана вадасховішча Лактышы, якое моцна ўплывае на гідралагічны рэжым ракі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем да рэгулявання ракі 1,5 м, найбольшая 1,9 м (1947) каля в. Лактышы. У летні перьіяд рэжым узроўняў рэгулюецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 сутак. На рацэ г. Клецк. ЛАПАЦІШКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Воранаўскім р-не, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пачынаецца каля в. Падзітва, упадае ў Дзітву за 2 км на У ад в. Складанцы. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. ЛАШЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім р-не, левы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Радзеева, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Лапічы. ЛАПУХІ, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,16 км'. Даўжыня 0,57 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Пл. вадазбору 3 км2. На водападзеле рэк Волта і Бярэжа, за 15 км на ПдУ ад г. Міёры, на тэ- рыторыі гідралагічнага заказніка Ельня. ЛАПУХОВА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,09 км2. Даўжыня 0,45 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. У бас. р. Галбіца, за 10 км на ПнУ ад г. Паставы, за 0,5 км на ПдУ ад в. Кадукі, сярод балота, парослага хмызняком. Схілы катлавіны невыразныя. Выцякае ручай у р. Паловіца. ЛАПУШЫНСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,02 км\ Даўжыня 0,18 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км. У бас. р. Дрыса, за 20 км на ПдЗ ад г. п. Расоны, за 2,2 км на ПнУ ад в. Машніца, сярод лесу. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 100—150 м. ЛАСАСІНА, рака ў Віцебскім і Лёзненскім р-нах, правы прыток р. Сухадроўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 30 км. Пл. вадазбору 158 км'. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %». Пачынаецца на заходніх схілах Віцебскага ўзвышша з воз. Запецкае за 1,8 км на 3 ад в. Цішкава Віцебскага р-на, вусце за 0,3 км на Пн ад в. Буракі Лёзненскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, пойма шы- рынёй 200—600 м. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцназвілістае. ЛАСАСЯНКА, рака, гл. Ласосна. ЛАСІНКА, рака ў Краснапольскім р-не і Бранскай вобласці Расіі, правы прыток р. Дарагоўша (бас. Дняпра). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 273 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Аасінка Краснапольскага р-на, вусце на ўскраіне в. Калюды Бранскай вобласці. ЛАСІНЦЫ, ручай у Драгічынскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 22 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Вулька, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Жабер. Рэчышча каналізаванае. ЛАСІЦА, рака ў Пастаўскім р-не, правы прыток р. Галбіца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 30 км. Пл. вадазбору 160 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 % о. Пачынаецца каля в. Турчына, цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны праз азёры Крывое і Ласіца. Вусце каля в. Якімаўцы. ЛАСІЦА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,46 км2. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 1,44 км. Найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 3,5 км. Аб'ём вады 1,1 млн. м3. Пл. вадазбору 108 км2. Рака Лань каля вёскі Мокрава Лунінецкага раёна. Рака Лахва каля вёскі Досава Сяліба Магілёўскага раёна. У бас. р. Ласіца (цячэ праз возера), за 33 км на У ад г. Паставы, каля в. Казлоўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 11—15 м, пад хмызняком, на У, ПдУ і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. У цэнтры востраў пл. 0,2 га. Зарастае да глыбіні 2,2 м пераважна падводнай расліннасцю. ЛАСІЦА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,41 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км. У бас. р. Ласіца, за 36 км на 3 ад г. Паставы, паміж вёскамі Ласіца і Ваўкі. Схілы катлавіны вышынёй 5 м, разараныя. Берагі забалочаныя. Вакол возера пойма шырынёй 50— 100 м, парослая хмызняком. Праз возера цячэ р. Ласіца (да ўпадзення называецца Турчанка). ЛАСКАГОЎКА, рака ў Расонскім р-не, левы прыток р. Свольна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 3,6 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Роўнае Поле, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Маторына. Цячэ па лясістай мясцовасці. ЛАСОСНА, Ласасянка, рака ў Гродзенскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 46 км. Пл. вадазбору 468 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца ў Польшчы, непадалёку ад в. Брузгі перасякае дзяржаўную граніцу, упадае ў Нёман на заходняй ускраіне Гродна. Асноўныя прытокі на Беларусі — Каменка (справа) і Татарка (злева). Даліна выразная. Пойма перарывістая, у верхнім цячэнні адкрытая, шырынёй 50— 150 м. Рэчышча звілістае, яго шырыня ў межань ад 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні, да 20—25 м у ніжнім. На рацэ ў нізоўі створана вадасховішча Юбілейнае возера, каля в. Каробчыцы — 2 сажалкі. ЛАСОСНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,25 км2. Даўжыня 1,05 км. Найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 2,77 км. У бас. р. Свіна (цячэ праз возера), за 45 км на ПнУ ад г. Полацк, каля в. Быхаўцы. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пераважна пад хмызняком. ЛАСТАВІЦКАЕ вдЗЕРА, A а с т ав е ц, у Глыбоцкім р-не, Пл. 0,2 км2. Даўжыня 1,12 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 7,25 км2. У бас. р. Бярозаўка, за 4 км на ПдУ ад г. Глыбокае, каля в. Ластавічы. Схілы катлавіны вышынёй ад 10 м на У да 20 м на 3, у верхняй частцы разараныя, на Пн пад хмызняком. На Пн выцякае ручай у возера без назвы. ЛАСТАЯНКА, В і ш н ё ў к а, рака на мяжы Ашмянскага, Смаргонскага і Валожынскага р-наў, правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўжыня 18 км. Пл. вадазбору 157 км . Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %0. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Загарняты Ашмянскага р-на, цячэ па паўднёвай ускраіне Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Бярэзіну на ўскраіне в. Падбярэзь Вадожынскага р-на. Асноўны прыток — р. Слабодка. ЛАТКОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не. Пл. 0,11 км'. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. Пл. вадазбору 3,32 км2. У бас. р. Будавесць (левы прыток Обалі), за 12 км на 3 ад г. п. Шуміліна, каля в. Латкова. Схілы катлавіны вышынёй 3 м, разараныя. Злучана ручаём з р. Будавесць. ЛАЎЖАНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Шумілінскім р-не. Пл. 0,23 км2. Найбольшая глыбіня 9,5 м. Даўжыня 0,54 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Аб'ём вады 1,15 млн. м'. Наліўное. Створана ў 1984 на левабярэжнай пойме р. Обаль, за 12 км на ПнЗ ад г. п. Шуміліна, каля в. Mapri для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Берагі пакатыя. Напаўняецца вадой помпамі з р. Обаль. Ваганні ўзроўню на працягу года 4,75 м. ЛАЎКІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Міёрскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 6,1 км, Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Канахі, упадае ў воз. Кацілава з ПдУ за 0,7 км на Пд ад в. Кацілава. ЛАЎЛЯ, рака ў Смалявіцкім р-не, левы прыток р, Пліса (бас. Дняпра). Даўжыня 4,7 км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны п. Дарожны, вусце ў межах в. Лаўля. Рэчышча каналізаванае. ЛАЎРЫХА, рака, гл. Смычыца. ЛАХАЗВА, рака ў Баранавіцкім р-не, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 29 км. Пп. вадазбору 335 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Пачынаецца каля в. Дзекалы, упадае ў Шчару на Пд ад в. Падгорная. Цячэ па лясістай мясцовасці, у вярхоўі праз воз. Хаткі. Асноўны прыток — р. Дзеравянка. Ніжэй упадзення Дзеравянкі ў Лахазву, у маляўнічай мясціне вадасховішча Гаць. ЛАХВА, рака ў Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім р-нах, правы прыток Дняпра. Даўжыня 90 км. Пл. вадазбору 731 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Старая Вадва Шклоўскага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне в. Залахвенне Быхаўскага р-на. Асноўныя прытокі: Лахвіца, Жыварэзка, Праціўніца (справа). Цячэ пераважна на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырыня яе 0,5— 0,8 км у верхнім цячэнні, 1—1,5 км у ніжнім. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй 10—25 м. Пойма двухбаковая (шырыня 0,4—0,6 км), слабаперасечаная. Рэчышча каналізаванае на 3 участках у Магілёўскім р-не: 2 км на ПнУ ад в. Селішча — 0,8 км на 3 ад в. Лужкі 2-я (2,2 км); 1,2 км на Пд ад в. Лахва — в. Нізкая Вуліца (6 км); 2 км на ПдУ ад в. Ямніца — мост на аўтадарозе Магілёў — Бабруйск (14 км). На астатнім працягу рэчышча звілістае, шырыня яго 15— 20 м, месцамі да 40 м. Берагі вышынёй 0,5—1 м, у ніжнім цячэнні да 2 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшая