Блакітная кніга Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Выцякае з воз. Багданаўскае за 0,5 км на ПнУ ад в. Запруддзе Сенненскага р-на, цячэ па Чашніцкай раўніне, вусце за 0,3 км на У ад в. Верхняе Крывіна Бешанковіцкага р-на. Асноўны прыток р. Бярозка (справа). Даліна да в. Асавец (Бешанковіцкі р-н) невыразная, ніжэй на цячэнні шырынёй 0,2—0,5 км. Пойма забалочаная, да в. Асавец шырынёй 2—3 км, ніжэй 50—100 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,5 км каналізаванае, яго шырыня 4—8 м, у ніжнім цячэнні 10—15 м.
КРЫВІЦКІ КАНАЛ, гл. Крывічынскі канал.
КРЫВІЧЫ, вадасховішча ў Пінскім р-не.
Пл. 0,47 км2.
Найбольшая глыбіня 11,9 м.
Даўжыня 0,93 км.
Найбольшая шырыня 0,69 км.
Аб'ём вады 1,84 млн. м’.
Пл. вадазбору 15,8 км2.
Наліўное. Створана ў 1986 за 14 км на У ад г. Пінск, каля в. Крывічы для араш іння зямель і рыбагадоўлі.
Ваганні ўзроўню на працягу года нязначныя.
КРЫВІЧЫНСКІ КАНАЛ, К р ы в і ц к і канал, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, левы прыток Морынскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 20 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Крывічы, вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Паварчыцы.
КРЫВОЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не.
Пл. 4,5 км2.
Найбольшая глыбіня 31,5 м.
Даўжыня 6 км.
Найбольшая шырыня 1,1 км.
Даўжыня берагавой лініі 21 км.
Аб’ём вады 43 млн. м
Пл. вадазбору 65,4 км2.
У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Дубраўка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 10— 15 м (на ПнЗ і ПдУ да 50 м) параслі пераважна ялова-хваёвым лесам і хмызняком. На мысах схілы прадстаўлены озавымі градамі. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, пад хмыз-
Загор'е
Крывое возера (Ушацкі раён).
Крывое возера (Глыбоцкі раён, плошча 0,32 км2).
няком, на Пн і Пд нізкія, часта забалочаныя. Дно да глыбіні 10— 20 м выслана сапрапелем, ніжэй ілам. Востраў пл. 0,2 га. Вызначаецца высокай празрыстасцю вады. Зарастае слаба, шырыня паласы надводнай расліннасці 5—10 м. У возеры расце палушнік азёрны, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу. Злучана ручаямі з азёрамі Сосенка, Усая, Жэнна, Паўазер'е; выцякае ручай у р. Дзіва. У 1979 возера і прылеглая да яго тэрыторыя аб'яўлены азёрным заказнікам Крывое.
КРЫВОЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
Пл. 0,32 км’.
Даўжыня 1,2 км.
Найбольшая шырыня 0,25 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Пл. вадазбору 12 км'.
У бас. р. Шоша, за 26 км на У ад г. Глыбокае, каля в. Лявонавічы. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам і хмызняком, на Пд часткова разараныя. Берагі высокія, на У зліваюцца са схіламі. Злучана ручаямі з воз. Баброва і возерам без назвы. КРЫВОЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
Пл. 0,26 км2.
Даўжыня 1,25 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,35 км. Пл. вадазбору 31,5 км2.
У бас. р. Ласіца (цячэ праз возера), за 32 км на У ад г. Паставы, каля в. Крывое 2-е. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на У да 15 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй пераважна разараныя.
КРЫВОЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
Пл. 0,2 км2.
Даўжыня 0,98 км.
Найбольшая шырыня 0,38 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,38 км.
У бас. р. Палата, за 38 км на ПнУ ад Полацка, за 4 км на Пн ад в. Дрэтунь, сярод забалочанага лесу. Схілы невыразныя. Берагі забалочаныя. КРЫВОЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
Пл. 0,19 км2.
Даўжыня 0,75 км.
Найбольшая шырыня 0,22 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору 5,25 км2.
У бас. р. Аасіца, за 32 км на ПнУ ад г. Паставы, на ПнЗ ад в. Новікі. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м, пад хмызняком, на Пд і У часткова разараныя. Злучана ручаямі з азёрамі Новікі і Баравое.
КРЫВОЕ ВОЗЕРА, у Бабруйскім р-не.
Пл. 0,07 км2.
Даўжыня 1,45 км.
Найбольшая шырыня 50 м.
Даўжыня берагавой лініі 2,95 км.
На пойме р. Бярэзіна, на ПдУ ад г. Бабруйск. Берагі вышынёй да 1 м, пад хмызняком. Старычнае. КРЫВОЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
Пл. 0,06 км2.
Даўжыня 0,7 км.
Найбольшая шырыня 0,2 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,5 км.
У бас. р. Дрыса, за 36 км на ПнУ ад Полацка, за 2 км на Пд ад в. Рудня Дворышчанскага сельсавета Расонскага р-на. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м, пад забалочаным лесам. Выцякае ручай у р. Іспол. КРЫВОЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
Пл. 0,05 км\
Даўжыня 0,4 км.
Найбольшая шырыня 0,17 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
У бас. р. Дзісна, за 2,5 км на ПдУ ад г. Глыбокае, сярод балоцістай роўнай паверхні. Праз возера цячэ ручай, які ўпадае ў возера без назвы ў межах Глыбокага.
КРЫВОЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
Пл. 0,02 км2.
Даўжыня 0,32 км.
Найбольшая шырыня 0,12 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
У бас. р. Вята, за 17 км на 3 ад г. Міёры, за 2,5 км на Пд ад в. Зачарэўе (на 3 ад воз. Абстэрна). Схілы катлавіны параслі лесам, стромкія, на У разараныя.
КРЫВОЕ ВОЗЕРА, гл. Крывец.
КРЫВЎЛЯ, П у к о ў к а, рака ў Камянецкім р-не, правы прыток р. Лясная (бас. Зах. Буга).
Даўжыня 1 3,2 км.
Пл. вадазбору 62 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %0.
Пачынаецца каля в. Перкавічы, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Мікалаева. Рэчышча каналізаванае.
КРЫВЫ ГІРАЎ, возера ў Рэчыцкім р-не.
Пл. 0,26 км2.
Даўжыня 3,42 км.
Найбольшая шырыня 0,08 км.
Даўжыня берагавой лініі 7,45 км.
На пойме р. Днепр, за 5 км на У ад Рэчыцы, каля в. Сянная. Старычнае. Схілы катлавіны вышынёй 2 м, пясчаныя. Берагі пераважна забалочаныя. Злучана ручаямі з воз. Гадынь і Дняпром.
КРЫВЫ РОГ, рака ў Лельчыцкім р-не і Жытомірскай вобл. Украіны, левы прыток р. Убарць (бас. Прыпяці).
Даўжыня 18 км.
Пл. вадазбору 142 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о.
Пачынаецца на тэрыторыі Оўруцкага р-на за 7 км на ПдУ, вусце за 8 км на ПнУ ад в. Глушкавічы. Даўжыня ў межах Беларусі 10 км. На працягу 8,4 км ад вытоку рэчышча каналізаванае (гэты ўчастак мае назву Бярвенская канава).
КРЫВЫЯ АКУНІ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,1 км2. У бас. р. Сосніца, за 44 км на ПнУ ад Полацка, на Пн ад воз. Сітна, за 2,5 км на У ад в. Малое Сітна.
КРЫЛАВА, Рэзервовае в а д асховішча, у Мінскім р-не.
Пл. 3,45 км2.
Найбольшая глыбіня 12,1 м.
Даўжыня 3 км.
Найбольшая шырыня 2,0 км.
Аб'ём вады 21,6 млн. м’.
Сярэдні шматгадовы сцёк 129,8 млн. м
Пл. вадазбору 4 км2.
Наліўное. Створана ў 1981 за 20 км на ПнЗ ад Мінска паміж вёскамі Крылава, Вішнёўка, Чаромуха каля вытоку р. Поплаў (бас. р. Свіслач) для забеспячэння вадой Мінска. Даўжыня агараджальнай дамбы 720 м. Напаўняецца за кошт перакіду вады з Вілейска-Мінскай воднай сістэмы; вадаскід на р. Поплаў. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 5 м.
КРЫЛЬЦОВА, возера ў Сенненскім р-не.
Пл. 0,21 км2.
Даўжыня 0,8 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,1 км.
Пл. вадазбору 22,2 км:.
У бас. р. Крывінка, за 1 км на Пд ад г. Сянно. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі на 3 і Пн зліваюцца са схіламі, на У і Пд нізкія. На Пн выцякае ручай у воз. Сянно. КРЫМКА, рака, гл. Запалічная. КРЫНІЦА, рака ў Лідскім р-не, левы прыток Вавёркі (бас. Нёмана). Даўжыня 4,1 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Мэйры,. цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Вавёрку за 1,5 км на Пн ад в. Паперня. На ўсім працягу каналізаваная.
КРЫНІЦА, вадасховішча ў Мінскім р-не.
Пл. 0,96 км2.
Найбольшая глыбіня 5,2 м.
Даўжыня 2,8 км.
Найбольшая шырыня 0,7 км.
Аб'ём вады 1,8 млн. м3.
Пл. вадазбору 160 км2.
На р. Свіслач, за 2 км ад паўночназаходняй ускраіны Мінска, у межах курорта Ждановічы, уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Створана ў 1975 для воднага добраўпарадкавання прыгараднай зоны Мінска. Пераважаюць нізкія пясчаныя берагі, якія плаўна зліваюцца са схіламі. 2 астравы агульнай пл. 0,12 км2. Дно выслана пяском і ілам. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 50—55 см) трымаецца да канца красавіка. Зарастае 4 % плошчы. На беразе санаторыі, базы адпачынку, піянерскія лагеры.
КРЫНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, правы прыток Тур'і (бас. Нёмана). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Крыніца, упадае ў Тур'ю за 2 км на ПнУ ад в. Лабоцкія Уздзенскага р-на. У пойме за 2,5 км ад вытоку здабываюць торф.
КРЫНІЧНАЯ КАНАВА, меліярацыйная канава ў Лунінецкім р-не, правы прыток меліярацыйнай канавы Плёса
(бас. Прыпяці). Даўжыня 12,4 км. Пачынаецца за 7 км на ПдЗ ад в. Чудзін Ганцавіцкага р-на, вусце за 5,5 км на ПдЗ ад в, Гаўрыльчыцы Лунінецкага р-на. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
КРЫНІЧНЫ, ручай у Капыльскім р-не, правы прыток р. Мажа (бас. Прыпяці). Даўжыня 2,7 км. Пачынаецца каля в. Красны Партызан, вусце каля в. Мяжа (тут жа плаціна і сажалка пл. 5 га). Рэчышча каналізаванае.
КРЫНКА, рака, гл. Запалічная.
КРЫНКІ, К р ы н к а, рака ў Бераставіцкім р-не і Польшчы, левы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца ў Польшчы, за 2 км на У ад в. Крынкі, перасякае мяжу, упадае ў Свіслач на ПнУ ад в. Парэчча. На працягу 1,7 км ад вусця каналізаваная.
КРЫТЫШЫН, вадасховішча ў Іванаўскім р-не.
Пл. 0,5 км2.
Найбольшая глыбіня 4 м.
Даўжыня 1,6 км.
Найбольшая шырыня 0,34 км.
Аб'ём вады 1,48 млн. м'.
За 8 км на ПдЗ ад г. Іванава, каля в. Крытышын. Наліўное. Створана ў 1981 для арашэння і рыбагадоўлі. Даўжыня агараджальнай дамбы 3,8 км. Напаўняецца вадой з р. Няслуха пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,6 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 27,7 млн. м3.
КРЫЎЛЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Гродзенскім р-не, правы прыток Ханявіцкага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Крыўляны, упадае ў Ханявіцкі канал за 1 км на У ад в. Ханявічы.
КРЫЧАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у межах г. Крычаў Магілёўскай вобласці.
Пл. 0,4 км2.
Найбольшая глыбіня каля 25 м.
Даўжыня 1 км.
Найбольшая шырыня 0,8 км.
Аб'ём вады 6 млн. м3.
Створана ў 1977 для рэкрэацыі на месцы кар'ера, з якога здабывалася сыравіна для цэментна-шыфернага камбіната (пасля выпрацоўкі сыравіны кар'ер быў затоплены грунтавымі водамі). Каб скідваць лішак вады з вадасховішча, пабудаваны трубаправод даўжынёй 2 км да р. Сож.
КРЫЧЫНСКІ 1-ы КАНАЛ, меліярацыйны канал у Барысаўскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца з р. Бярэзіна за 3 км на ПдЗ ад в. Рагатка, упадае ў Бярэзіну каля в. Весялова.
КРЫЧЫНСКІ 2-і КАНАЛ, меліярацыйны канал у Барысаўскім р-не, левы прыток Крычынскага 1-га канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5,3 км. Па-