КЛІМАЎКА, рака, гл. Грэбелька. КЛІМАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,29 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. У бас. р. Сечна, за 20 км на ПдЗ КЛІМОК ад г. п. Шуміліна, за 1,5 км на ПдЗ ад в. Клімава, сярод асушанага балота. Сцёк па канале ў р. Сечна. КЛІМОК, ручай у Валожынскім р-не, левы прыток Чарніцы (бас. Нёмана). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 76 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %0. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Янішкі, цячэ па забалочанай, лясістай мясцовасці, упадае ў Чарніцу ніжэй х. Будзішча (Іўеўскі р-н). Асноўны прыток р. Гаст. КЛІЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, левы прыток р. Віць (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,7 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Куравое, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Клівы. КЛІШАЎКА, Т р о й н я, рака ў Дзятлаўскім р-не, правы прыток Моўчадзі (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля в. Клішавічы, упадае ў Моўчадзь на Пн ад в. Бубны, у лясным урочышчы Клішавіцы. Ад вытоку на працягу 3,7 км каналізаваная. КЛЮЧАГОРСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,4 км2. Найбольшая глыбіня 4,5 м. Даўжыня 3,1 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Аб'ём вады 1,2 млн. м’. Пл. вадазбору 410 км2. На р. Обаль, за 32 км на ПнЗ ад г. Гарадок, паміж вёскамі Пляханава і Жалудова. Створана ў 1958 для энергетычных мэт. Берагі абрывістыя, вышынёй 8—10 м, пад лесам і хмызняком. Вярхоўе вадасховішча забалочанае. Дно выслана пяском, торфам і ілам. Сярэдні шматгадовы сцёк 78,9 млн. м3. КЛЮЧНІКАВА, рака ў Аршанскім р-не, правы прыток р. Адроў (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 0,8 км ад паўднёва-заходняй ускраіны в. Наваселле, вусце ў межах г. Барань. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,5 км (ад вытоку да моста каля в. Галачова). КЛЮШАВА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,3 км. У бас. р. Бярноўка (цячэ праз возера), за 21 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1 км на Пн ад в. Янова. КАЯВА, рака ў Бялыніцкім і Бярэзінскім р-нах, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 80 км. Пл. вадазбору 498 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Пачынаецца з воз. Заазерскае ў Бялыніцкім р-не, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Чырвоны Бераг Бярэзінскага р-на. Асноўны прыток р. Клявіца (справа). Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Беларускай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 600— 800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы ўмерана стромкія, слабапарэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на 3 ад в. Карытніца Бялыніцкага р-на). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя. КЛЯВА, рака ў Ашмянскім і Іўеўскім р-нах, левы прыток Гаўі (бас. Нёмана). Даўжыня 56 км. Пл. вадазбору 270 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Клявіца ў Ашмянскім р-не. Асноўны прыток — р. Трапятушка. Даліна выразная. Пойма двухбаковая (шырыня 100—400 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 17,6 км каналізаванае: ад в. Клявіца да в. Доржы (8 км) і ад в. Ганчары да в. Пашкішкі (9,6 км). Яго шырыня ў межань 3—7 м, у ніжнім цячэнні 10—12 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. КЛЯВІЦА, рака ў Бярэзінскім р-не, правы прыток р. Клява (бас. Дняпра). Даўжыня 31 км. Пл. вадазбору 136 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Стайчанка, вусце за 1 км на У ад в. Бярозаўка. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,9— 1,5 км. Пойма пераважна двухбаковая, яе шырыня 50—200 м (мес- Рака Клява каля вёскі Трабы Іўеўскага раёна. цамі да 700 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км (вусце — 2 км на У ад в. Лісітнік). Шырыня ракі ў межань у ніжнім цячэнні да 8 м. КЛЯПІНКА, рака ў Краснапольскім і Кармянскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 23 км. Пл. вадазбору 101 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Беразякі 2-я Краснапольскага р-на, вусце за 1,2 км на ПнЗ ад в. Корсунь Кармянскага р-на. У верхнім цячэнні называецца Будзянка. Ніжэй в. Кляпін цячэ па лесе. КЛЯСАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток Курыціцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца за 5 км на 3 ад в. Заброддзе, вусце за 6 км на ПнЗ ад в. Курыцічы. КЛЯСЦІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Расонскім р-не. Пл. 1,25 км2. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 5,5 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Аб'ём вады 2,52 млн. м’. ГІл. вадазбору 1089 км2. На р. Нішча, за 14 км на 3 ад г. п. Расоны, каля в. Клясціцы. Створана ў 1959 для энергетычных мэт. Берагавая лінія моцна парэзаная, берагі параслі лесам; вышыня іх у вярхоўі да 5 м, каля плаціны да 10—15 м. Дно выслана пяском і слаба заілена. Ёсць дробныя астравы. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 226,8 млн. м3. КЛЯТЫШЧАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім і Маларыцкім р-нах, правы прыток Нізяўскага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдУ ад в. Клятышча Кобрынскага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Заор'е Маларыцкага р-на. На канале пабудавана помпавая станцыя для перакіду лішку вады з меліярацыйнай сістэмы «Галя». КНЯГІНІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Мядзельскім р-не. Пл. 0,12 км’. Даўжыня 0,7 км, Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,77 км. Пл. вадазбору 0,5 км2. У бас. р. Мядзелка, за 8 км на Пн ад г. п. Мядзел, на Пн ад воз. Мядзел. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, на 3 і Пд 10—15 м. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і Пн нізкія, забалочаныя. Злучана пратокамі з азёрамі Чарток і Мядзел. КНЯЖ, возера ў Шаркоўшчынскім р-не. Пл. 0,28 км\ Даўжыня 0,63 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 1,88 км. Пл. вадазбору 2,5 км2. У бас. р. Дзісна, за 22 км на ПнУ ад г. п. Шаркоўшчына, каля в. Сталіца. Схілы катлавіны невыразныя, разараныя. Злучана ручаём з р. Дзісна. КНЯЖАБОР'ЕЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Ельскім р-не. Пл. 1,45 км2. Найбольшая глыбіня 4,3 м. Даўжыня 2,5 км. Найбольшая шырыня 0,61 км. Аб'ём вады 2,29 млн. м’. Пл. вадазбору 89 км . На р. Мытва, за 7 км на У ад г. Ельск, каля в. Бабруйкі. Створана ў 1978 для арашэння. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 4,42 млн. м’. КНЯЖНО, Княжное возера, у Віцебскім р-не. Пл. 0,66 км2. Найбольшая глыбіня 6,6 м. Даўжыня 1,51 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 4,04 км. Аб'ём вады 1,66 млн. м’. Пл. вадазбору 53,2 км2. У бас. р. Шэвінка, за 20 км на ПнЗ ад Віцебска, за 1 км на ПдУ ад в. Заронава. Схілы катлавіны на Пн і У вышынёй да 15 м, на Пд і 3 5—8 м, на Пд і Пн разараныя, астатнія пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, участкамі на Пн узвышаюцца да 0,6 м (на 3 да 0,3 м), у залівах сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. У цэнтры 4 астравы агульнай пл. 1 га. Дно выслана ілам і сапрапелем. Упадаюць 2 ручаі і р. Гаражанская, выцякае ручай у воз. Заронава. Зарастае да глыбіні 2,5 м. КНЯЖНО, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,42 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. У бас. р. Сечна, за 8 км на ПдУ ад г. п. Шуміліна, за 0,9 км на ПдУ ад в. Непароты. Схілы катлавіны вышынёй 20—25 м, параслі хмызняком. Злучана пратокай з азёрамі Будавесць і Віцір, КНЯЗЬ-ВОЗЕРА, гл. Ч ырвонае возера. КОБРЫНКА, Кобрынскі канал, рака ў Кобрынскім р-не, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 11,5 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 % о. Пл. вадазбору 23 км2. Пачынаецца каля в. Ізабелін, вусце ў межах г. Кобрын. Рэчышча каналізаванае. КОЖКІ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км. У бас. р. Нішча, за 24 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 0,5 км на Пн ад в. Вароніна. Схілы спадзістыя, на 3 вышынёй да 3 м. Вакол возера забалочаная пойма. Злучана ручаямі з азёрамі Чорненькае і Плішчана. КОЗІЦА, назва ракі, на месцы якой пракапаны Сыроплашскі канал. КОЙДЗІНЕЦ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,12 км. • Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,32 км. У бас. р. Свіна, за 45 км на ПнУ ад Полацка, за 1,5 км на ПдУ ад в. Арлея, сярод асушанага хмызняковага балота. КОЛАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім і Пружанскім р-нах, левы прыток Ясельдаўскага канала (бас. Прыпяці). Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Амяльная Івацэвіцкага р-на, вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Клетнае Шанёўскага сельсавета Пружанскага р-на. КОЛАСАЎШЧЫНА, рака, гл. Ваўкавыя. КОЛЕСКАЕ ВОЗЕРА, у Брагінскім р-не. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 1,22 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,95 км. У бас. Дняпра, за 55 км на ПдУ ад г. п. Брагін, за 4 км на ПнУ ад в. Верхнія Жары. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі хмызняком. На Пн шматлікія вузкія залівы. КОЛШНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,16 км2. Даўжыня 0,58 км. Найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км. У бас. р. Званіца, за 22 км на ПнЗ ад Полацка, за 2 км на У ад в. Адамава, сярод лесу. Выцякае ручай у р. Званіца. КОЛШНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,38 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,12 км. Пл. вадазбору 2,5 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 27 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Ягадкі. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, параслі хмызняком. КОЛШНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,36 км. Найбольшая шырыня 0,19 км, Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. У бас. р. Тураўлянка, за 11 км на Пд ад Полацка, за 0,5 км на 3 ад п. Міжлессе. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, зверху парослыя лесам. Вакол возера забалочаны выган (шырыня 50—170 м). На Пд выцякае ручай у воз. Суя. КОЛПІНЕЦ, возера ў Полацкім р-не. Возера Княжно (Віцебскі раён). Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,24 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,58 км. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 20 км на ПнЗ ад Полацка, за 1,3 км на ПнЗ ад в. Залессе Баравухскага сельсавета. Схілы катлавіны на Пн і Пд стромкія, вышынёй да 5 м, параслі лесам, на 3 і У не выражаны, пад забалочаным лесам. На ПдУ возера злучана ручаём з возерам без назвы. КОЛЬЦА, возера ва Ушацкім р-не.