ГІл. 0,01 км2. Даўжыня 0,18 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. У бас. р. Тураўлянка, за 21 км на У ад г. п. Ушачы, за 1,5 км на Пд ад в. Слабодка, за 2,5 км на Пн ад воз. Атолава, сярод забалочанага хмызняку. Берагі сплавінныя. Зарастае. Упадаюць 2 меліярацыйныя каналы. КОНАНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім і Брагінскім р-нах, упадае злева ў Вялікі канал (бас. Дняпра). Даўжыня 21,3 км. Пачынаецца за 4 км на ПдЗ ад в. Дубровіца Хойніцкага р-на, упадае ў Вялікі канал на 3 км на ПнЗ ад в. Міхнаўка Брагінскага р-на. КОНІК, К а н ё к, рака ў Клецкім р-не, левы прыток р. Цапра (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,4 км. Пл. вадазбору 26,5 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні2%0. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Палаўковічы, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Галавачы. Каля в. Галавачы плаціна і сажалка (пл. 25 га). КОНСКІ РУЧАЙ, у Шумілінскім р-не, левы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца на 3 ад в. Калышкі, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Сіманяты. Верхняе і сярэдняе цячэнне ў лясістай забалочанай мясцовасці. КОНЧЫЦКАЕ ВОЗЕРА, у Пінскім р-не. Пл. 0,51 км2. Найбольшая глыбіня 8,3 м. Даўжыня 1,17 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 км. У бас. р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад Пінска, каля в. Кончыцы. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя, на 3 і У пад хмызняком. Берагі ўчасткамі забалочаныя. Злучана каналам з Пінай. КОНЧЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, правы прыток Завішчанскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 4,4 км. Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Жыдча, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Конячыцы. 3 дапамогай калектара (трубы ў грунце) злучаны з Кончыцкім возерам, КОПАНЕЦ, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток р. Гайна (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Эйнаравічы, вусце за 2 км на У ад в. Мураванка. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (2 км на ПнУ ад в. Айнаравічы — вусце). КОПАНКА, назва р. Морач у верхнім цячэнні. КОПАНЬ, рака, гл. Чарнец. КОПЫЛКА, ручай ў Горацкім р-не, левы прыток р. Паросіца (бас. Дняпра). Даўжыня 7,6 км. Пачынаецца за 2,3 км на ПнЗ ад в. Задарожжа, вусце ў цэнтры г. Горкі. Рэчышча ад вытоку да сажалкі (пл. 4,5 га) у в. Задарожжа каналізаванае на працягу 1,5 км. На ручаі ў межах г. Горкі створаны тры сажалкі (пл. адпаведна 10,4 га, 7 га і 18 га). КОРАВА, Рыбацкае возера, у Шчучынскім р-не. Пл. 0,16 км2. У бас. р. Котра (цячэ праз возера), вышэй вусця р. Астрынка. КОРМНА, ручай у Краснапольскім р-не, левы прыток р. Тур'я (бас. Дняпра). Даўжыня 4,4 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ, вусце за 3 км ПнУ ад в. Малыя Хутары. Рэчышча ад вытоку каналізаванае на працягу 1,8 км. КОРНАДСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Свіслацкім р-не. Пл. 3,18 км2. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 2,5 км. Найбольшая шырыня 1,5 км. Аб'ём вады 6,21 млн. м . За 37 км на ПдУ ад г. Свіслач, каля в. Корнадзь. Наліўное. Створана ў 1978 для рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання. Даўжыня агараджальнай дамбы 4 км. Напаўняецца вадой р. Ясельда па падвадным канале пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню на працягу года 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 94,5 млн. м3. КОРНІЦА, меліярацыйны канал у Шаркоўшчынскім р-не, правы прыток р. Густатка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Дальняя Буда, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Корніца. КОРНЯ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,28 км2. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,42 км. Пл. вадазбору 3,5 км2. У бас. р. Густатка, за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў, каля в. Кіслаўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, пераважна пад хмызняком, на Пн разараныя. На 3 выцякае р. Корынка. КОРЧ, Керч, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра). Даўжыня 9,3 км. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Зашчоб’е, вусце за 1,8 км на ПнЗ ад в. Галоўкі. КОРЧ, К е р ч, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток р. Віць (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Зашчоб'е, вусце за 4,5 км на У ад в. Глінная Слабада. КОРЫНКА, рака ў Браслаўскім і Шаркоўшчынскім р-нах, правы прыток р. Густатка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 79 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. Выцякае з воз. Корня за 0,4 км на Пд ад в. Вялікія Даўяты Браслаўскага р-на, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Корніца Шаркоўшчынскага р-на. Рэчышча каналізаванае. КОСАВА, рака, гл. Мальвінка. КОСАЎСКІ КАНАЛ, Л ю б і ш ч а нс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не (бас. Нёмана), правы прыток Грыўды. Даўжыня 16 км, Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Козікі, упадае ў Грыўду за 1,2 км на ПдУ ад в. Любішчыцы. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў (найболын значныя — Восьмы справа і Дзевяты злева). КОСМЫНЬ, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, левы прыток р. Ваўчанка (бас. Дняпра). Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Пабокавічы, упадае ў Ваўчанку за 0,4 км на Пд ад в. Лысая Горка. КОСТРЫЧКА, Кастрычка, рака ў Кіраўскім і Клічаўскім р-нах, левы прыток р. Ольса (бас. Дняпра). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 52 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %0. Пачынаецца за 0,3 км на ПнУ ад в. Казулічы Кіраўскага р-на, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Усохі Клічаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 11 км (выток — 2 км на ПдУ ад в. Усохі). КОСЦІНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,08 км2. Даўжыня 0,46 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,12 км. У бас. р. Альзініца, за 31 км на ПдЗ ад Полацка, за 400 м на У ад в. Вуглы, на 3 ад воз. Ухвішча. Схілы катлавіны вышынёй 5—15 м, пад хмызняком. На Пн забалочаная пойма. Злучана ручаямі з воз. Ухвішча. КОТРА, рака ў Гродзенскім і Шчучынскім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 140 км, Пл. вадазбору 2060 км". Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %о. Пачынаецца на тэрыторыі Аітвы (Варэнскі р-н), амадь на ўсім працягу цячэ праз лес. Асноўныя прытокі: Скарбянка, Нявіша, Жэчка, Астрынка, Рыча, Скідалька, Пыранка. Даліна да возера Корава выразная, яе шырыня 300—500 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 300—500 м; да вусця Рычы нізкая, роўная, забалочаная, ніжэй — звілістая, сухая. Рэчышча моцназвілістае, ніжэй в. Агароднікі Шчучынскага р-на на працягу 3 км камяністы перакат. Шырыня рэчышча ў межань 10—20 м. Берагі да р. Скарбянка спадзістыя, слабазабалочаныя, ніжэй — стромкія, вышынёй 1—5 м, у ніжнім цячэнні да 15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у пачатку сакавіка. На левабярэжжы Катранская пушча. У маляўнічых мясцінах зона адпачынку Котра (уздоўж ракі) і Скідаль (па левабярэжжы). Ад вусця ўверх па цячэнню (35 км) рыбапрамысловы ўчастак. У пойме меліярацыйныя каналы. КОТРАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, левы прыток р. Нараў (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Клепачы, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Юзафін. КОЎШНА, К о л п і н, возера ў Чачэрскім р-не. Пл. 0,18 км2. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. У бас. р. Сож, за 3 км на Пд ад г. Чачэрск. Східы катлавіны вышынёй 10—17 м, разараныя, на 3 пад лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае. КРАЙШЧАНКА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток Віліі. Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 58 км'. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 %о. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Ціхонавічы, упадае ў Відію каля в. KaMena. Цячэ па паўночных схілах Мінскага ўзвышша. Каналізаваная на працягу 1,7 км. Ніжэй в. Ціхонавічы створана сажалка (пл. 0,08 км2). КРАКІНА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,77 км. У бас. р. Рычанка, за 22 км на ПнЗ ад г. Брасдаў, за 1,5 км на Пн ад в. Карасіна. Східы катдавіны невыразныя, на У разараныя ўзгоркі вышынёй да 5 м, на Пн і 3 забалочаны лес. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 30—100 м. Выцякае ручай у воз. Рычы. КРАМАЎКА, рака ў Навагрудскім і Карэліцкім р-нах, левы прыток Нёўды (прыток р. Сэрвач, бас. Нёмана). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 50 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 %0. Пачынаецца на 3 ад в. Сянежыцы, цячэ па ўсходняй частцы Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Нёўду на заходняй ускраіне в. Савашы. На працягу 2,5 км каналізаваная (ад в. Сапатніца да в. Забалацце). КРАМЎШАЎКА, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 101 км’. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 %о. Пачынаецца каля в. Крываногава, упадае ў Нёман за 1 км на 3 ад в. Пудзіна. Цячэ пераважна праз лес. Злева ўпадае р. Налібаўка. Ад яе вусця ўздоўж левага берага Крамушаўкі на працягу 2 км меліяраваны поймавы ўчастак, вада з якога скідваецца ў раку. КРАМЯНІЦА, рака, гл. Самараўка. КРАПІВЕНКА, рака ў Аршанскім р-не, левы прыток Дняпра. Даўжыня 23 км. Пл. вадазбору 156 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %0. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Сідараўка, вусце за 2 км на Пн ад в. Крапіўна. Рэчышча каналізаванае на працягу 7,8 км (1 км на ПнЗ II КРАПІЎКА ад в. Кустоўка да моста на аўтадарозе г. Горкі — г. Орша). На рацэ ў сярэднім цячэнні створана вадасховішча з аднайменнай назвай. КРАПІВЕНКА, рака ў Бярэзінскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 72 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о. Пачынаецца на Пд ад в. Вязькуцін 1-ы, вусце за 2 км на Пн ад в. Брадзец. Рэчышча канадізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да в. Крапіўня). КРАПІВЕНКА, вадасховішча ў Аршанскім р-не. Пл. 1,08 км2. Найбольшая глыбіня 12,5 м. Даўжыня 5,5 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Аб'ём вады 3,3 млн. м3. Пл. вадазбору 123 км2. На р. Крапівенка за 8,8 км ад вусця, за 13 км на ПдУ ад г. Орша, кадя вёсак Барадудіна і Браздзечына. Створана ў 1986 ддя арашэння зямедь і рыбагадоўлі. Ваганні ўзроўню на працягу года да 8 м. КРАПІЎКА, рака ў Бабруйскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 10,5 км. Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Ясны Лес, вусце ў г. Бабруйск каля чыгуначнага моста праз Бярэзіну. Рэчышча каналізаванае. Рака Котра ў вёсцы Галавачы Гродзенскага раёна.