КРЎГЛАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не. Пл. 0,25 км\ Даўжыня 0,62 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Пл. вадазбору 1,25 км2. У бас. р. Быстрыца, за 38 км на ПнУ ад г. Глыбокае, на У ад в. MamKi. Схілы катлавіны вьішынёй 3 м, пад хмызняком. На ПнУ выцякае ручай у р. Быстрыца. КРЎГЛАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не. Пл. 0,18 км’. Даўжыня 0,73 км. Найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі 1,88 км. У бас. р. Акмяніца, за 14 км на ПнЗ ад г. Браслаў, каля в. Круглішкі. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, параслі лесам, на Пд часткова разараныя. КРЎГЛАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,5 км, Найбольшая шырыня 0,17 км. У бас. р. Чарнагосніца, за 21 км на ПнУ ад г. п. Бешанковічы, на Пд ад в. Діхошына. Паўночныя і ўсход- Возера Круглік. нія берагі возера пад лесам. Злучана ручаём з р. Чарнагосніца. КРЎГЛАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не. Пл. 0,04 км'. Даўжыня 0,37 км. Найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Росіца, за 20 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, за 1 км на 3 ад в. Юльянова. Схілы катлавіны на 3 стромкія, вышынёй 17—20 м, на У болып спадзістыя, вышынёй 10—12 м. 3 паўднёвага боку шырокае забалочанае паніжэнне, якое цягнецца да воз. Доўгае. Выцякае ручай у воз. Чорнае. КРЎГЛАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,04 км". Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Галбіца, за 30 км на У ад г. Паставы, каля в. Жуперкі. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, разараныя. Упадаюць 2 ручаі, у т. л. з воз. Доўгае. КРУГЛАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км. У бас. р. Аасіца, за 32 км на ПнУ ад г. Паставы, за 1,2 км на 3 ад в. Казлоўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на Пн невыразныя), разараныя. Злучана ручаём з р. Ласіца. КРЎГЛАЕ-МЕЛКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не, на мяжы з Пскоўскай вобласцю. Пл. 0,12 км'. Даўжыня 0,42 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. У бас. р. Вядзеціца, за 50 км на ПнУ ад Полацка, за 1 км на ПнУ ад воз. Вядзета. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, параслі лесам, на 3 невыразныя. КРУГЛАЯ, рака ў Маладзечанскім р-не, левы прыток р. Чорная (бас. Віліі). Даўжыня 4,6 км. Пачынаецца каля в. Куромшыцы, упадае ў Чорную на Ў ад в. Вялікае Сяло. На ўсім працягу каналізаваная. КРУГЛІК, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,4 км2. Найбольшая глыбіня 31,5 м. Даўжыня 1,43 км. Найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 4,86 км. Аб’ём вады 3,58 млн. м’. Пл. вадазбору 11,2 км2. У бас. р. Сечна, за 5 км на Пд ад г. п. Шуміліна, каля в. Прьіазёрная. Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, параслі хмызняком, на У лесам. Берагі на У зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 5 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, ніжэй — гліністым ілам. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30—50 м, падводная пашырана да глыбіні 2,5 м. Злучана пратокай з воз. Лескавічы, выцякае ручай у воз. Мошна. КРУГЛОВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,27 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,78 км. У бас. р. Ушача, за 16 км на ПдЗ ад Полацка, за 2 км на Пн ад в. Заполле, сярод лесу. КРУГЛОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім 1 Старадарожскім р-нах, левы прыток Шчыткавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Селецк Пухавіцкага р-на, вусце каля в. Лавы Старадарожскага р-на. КРУГОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім р-не, левы прыток Кукаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Шашкі, вусце за 0,7 км на ПдУ ад в. Кукава. КРЎКАУСКІ КАНАЛ, гл. Рэдкі Рог. КРУПАНЬ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,33 км2. Даўжыня 0,78 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,42 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. У бас. р. Палата, за 37 км на ПнУ ад Полацка, на 3 ад в. Нядружна. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, параслі лесам. КРУПІЦА, рака ў Чэрвеньскім р-не, правы прыток р. Гаць (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПдУ ад в. Глінішча, вусце на паўднёвай ускраіне в. Ялча. Рэчышча каналізаванае. КРЎПКА, Закрунніца, рака ў Чавускім і Слаўгарадскім р-нах, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 18,5 км. Пл. вадазбору 84 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %(). Пачынаецца за 3,5 км на Пд ад в. Дрокаўка Чавускага р-на, вусце за 2,5 км на Пд ад в. Аяцягі Слаўгарадскага р-на. Рэчышча каналізаванае. КРЎПКА, Р у т к а, ручай у Круглянскім р-не, левы прыток р. Аслік (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Аршанскага ўзвышша за 0,7 км на У ад в. Шаўкавінне, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Новае Палессе. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,5 км (0,8 км на ПнЗ ад в. Шаўкавінне— 1,7 км ніжэй моста ў в. Паўлавічы). КРЎПКА, рака ў Лідскім р-не, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 83 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %». Пачынаецца на Пд ад в. Пурсці, цячэ па Аідскай раўніне, праз нізіннае балота Крупка, упадае ў Дзітву на ПдУ ад в. Навасёлкі. На працягу 13,6 км каналізаваная (ад паўднёва-заходняй ускраіны в. Пурсці да вусця). КРЎПНЯ, рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах, левы прыток р. Жадунька (бас. Дняпра). Даўжыня 41 км. Пл. вадазбору 136 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Сакалоўка Клімавіцкага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне г. Касцюковічы. Цячэ на ПдУ Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна выразная, шырынёй да 2 км, парэзана лагчынамі, ярамі, меліярацыйнымі каналамі. Пойма вузкая, у верхнім і ніжнім цячэнні чаргуецца па берагах, у сярэднім — двухбаковая |шырыня ў асобных месцах да 1,8 км), асушаная, лугавая. Рэчышча каналізаванае на працягу 26 км (в. Крупня Клімавіцкага р-на — в. Карбанава Касцюковіцкага р-на), у верхнім цячэнні слабазвілістае. Шырыня ракі ў межань да 10 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. КРЎПЧЫНА, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,07 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. У бас. р. Чарніца, за 1 км на У ад ускраіны г. п. Шуміліна, за 0,2 км на Пн ад в. Крупчына. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная мясцовасць, парослая хмызняком. Выцякае ручай Чорны. КРУПЯНКА, рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах, левы прыток р. Жадунька (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 139 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца за 1,3 км на ПнЗ ад в. Жэўжык Клімавіцкага р-на, вусце ў в. Негін Касцюковіцкага р-на. Рэчышча каналізаванае. КРЎЦІК, ручай у Шумілінскім р-не, левы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца з воз. Бочава за 1 км на ПнЗ ад в. Пушчавыя, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Ляхава. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,6 км каналізаванае. КРЎЦІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярэзінскім і Клічаўскім р-нах, левы прыток р. Нясета (бас. Дняпра). Даўжыня 8,1 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в, Буда Бярэзінскага р-на, упадае ў Нясету за 0,5 км на У ад в. Новыя Набаркі Клічаўскага р-на. КРЎШЫН, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, левы прыток Дубайскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Калоднае, вусце за 2 км на Пн ад в. Глінка. КРУШЫНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Рагачоўскім р-не. Пл. 0,96 км2. Найбольшая глыбіня 10 м. Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Пл. вадазбору 23,6 км2. У бас. р. Друць, за 22 км на ПнЗ ад г. Рагачоў, каля в. Заазер'е. Схілы катлавіны на Пд і У параслі хмызняком. Сцёк у Друць па р. Заазер'е і ручаю без назвы. КРУШЫННАЯ, Крушынная кан а в а, рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 30 км. Пл. вадазбору 255 км2. Пачынаецца за 4 км на Пд ад в. Слабада Лельчыцкага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Хлупін Жыткавіцкага р-на. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці (пераважна па Прыпяцкім ландшафтна-гідралагічным запаведніку), у ніжнім цячэнні перасякае рэчышча р. Свінавод. На працягу 19,4 км уверх ад вусця рэчышча каналізаванае. КРЫВАЛЬ, гл. Асавецкі канал. КРЫВАЯ, Хвашчоўка, рака ў Талачынскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 46 км. Пл. вадазбору 242 км . Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Раманаўка Талачынскага р-на, вусце ў межах в. Казаброддзе Круглянскага р-на. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Дадіна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км, у вярхоўі невыразная. Асноўны прыток р. Ржаўка. Пойма вузкая, лугавая, шырынёй 0,2—0,5 км, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,5 км уніз па цячэнні ад моста на аўтадарозе Мінск — Масква каля в. Забалацце, на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 5—8 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,5— 1 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. КРЫВАЯ, рака ў Горацкім р-не, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Тосна, вусце на паўднёвай ускраіне в. Нівішчы. Рэчышча ад вытоку на працягу 0,5 км каналізаванае. КРЫВАЯ, рака, гл. Малінаўка. КРЫВАЯ РЭЧКА, канава К р ыв а я, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, левы прыток р. Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 8,9 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Старыя Храковічы, упадае ў р. Сярэдняя Бра- Возера Крывец. гінка за 2 км на ПдУ ад в. Грушнае. КРЫВЕЦ, Крывое возера, у Браслаўскім р-не. Пл. 0,23 км2. Найбольшая глыбіня 4,8 м. Даўжыня 0,82 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 3,02 км. Пл. вадазбору 3 км2. У бас. р. Друйка, за 18 км на Пн ад г. Браслаў, каля в. Шашкішкі, Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, забалочаныя. КРЫВІНКА, Крывіна, Ніжняя К р ы в і н а, рака ў Сенненскім і Бешанковіцкім р-нах, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 34 км. Пл. вадазбору 637 км’. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о.