КСЯНДЗОЎСКАЕ чынаецца з Крычынскага 1-га канала за 1,5 км на ПдЗ ад в. Рагатка, упадае ў яго за 1 км на У ад в. Весялова. КРЭНІЦА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,25 км. Найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. У бас. р. Дрыса, за 20 км на ПнЗ ад Полацка, каля в. Уладычына. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам і хмызняком, на У і Пн луг. КРЭЧАТ, рака ў Бярозаўскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 59 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,96 %0. Пачынаецца за 1,7 км на ПнЗ ад в. Аніцавічы, цячэ праз г. Бяроза і за 1 км на У ад яго ўпадае ў Ясельду. Рэчышча каналізаванае. КСЯНДЗОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,18 км2. Найбольшая глыбіня 4,6 м. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,29 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Аб’ём вады 0,48 млн. м’. Пл. вадазбору 3,8 км2. У бас. р. Мядзелка, за 4 км на 3 ад г. Паставы. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, на Пд і 3 невыразныя. Берагі сплавінныя, месцамі пад хмызняком. На 3, Пд і ПдУ забалочаная пойма шырынёй ад 10 м Вадасховішча Крылава. КУБЛЯ да 250 м, парослая хмызняком. Дно ілістае. Зарастае амаль трэць плошчы возера. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 6—35 м да глыбіні 1 м. КУБЛЯ, рака ў Мядзельскім р-не, у бас. Віліі. Даўжыня 13 км. Пачынаецца на Пд ад в. Суднікі, упадае з Пн у воз. Баторына. На ўсім працягу каналізаваная. У вытоку магчымы пераліў у р. Зелянуха. КУДРА, меліярацыйны канал у Гродзенскім р-не, правы прыток Пыранкі (бас. Нёмана). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Рыдзялі, упадае ў Пыранку на ПдЗ ад в. Губінка. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. КУЖЭЦ, Н у р э ц, рака ў Смаргонскім р-не, левы прыток Віліі. Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 100 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2 %о. Пачынаецца на Пд ад в. Загор'е, у нізоўі цячэ па забалочанай мясцовасці праз старыцы, упадае ў Вілію ніжэй в, Міхневічы. Асноўны прыток — р. Драй. На працягу 6,3 км каналізаваная (ад в. Паніззе да заходняй ускраіны в. Вётхава). КУЗЬМІНО, возера ў Аршанскім р-не. Пл. 0,12 км’. Даўжыня 0,57 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,47 км. У бас. р. Аршыца, за 24 км на Пн ад Оршы, за 2 км на ПдУ ад в. Клюкаўка. Схілы катлавіны вышынёй 2— 5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Праз возера цячэ р. Чорная. КУЗЬМІЧЫ, возера ў Мядзельскім р-не. Пл. 0,69 км\ Найбольшая глыбіня 3,4 м. Даўжыня 1,57 км. Найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 4,01 км. Аб'ём вады 1,65 млн. м3. Пл. вадазбору 11 км'. У бас. р. Страча, за 13 км на ПнЗ ад г. п. Мядзел, каля в. Кузьмічы. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, парослыя хмызняком, месцамі разараныя. Берагі сплавінныя, на Пд нізкія, забалочаныя, на У і ПдУ пад хмызняком. На ПнЗ пойма шырынёй 80—100 м. Дно плоскае, сапрапелістае. У паўночнай частцы востраў пл. 0,2 га. Зарастае да глыбіні 1,7 м. Праз возера цячэ р. Сермеж. КУЗЬМІЧЫ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток Чырвонапалянскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,9 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пд, вусце за 4,5 км на ПнУ ад в. Кузьмічы. КЎКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім р-не, правы прыток Агарэвіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,6 км, Пачынаецца за 3 км на У, вусце за 2,5 км на ПдЗ ад в. Кукава. Прытбк — Круговіцкі канал (злева). КУКЛЯНКА, рака ў Ваўкавыскім і Бераставіцкім р-нах, правы прыток Свіслачы (бас. Нёманаі. Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 72 км \ Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Кукалкі Ваўкавыскага р-на, цячэ па паўднёвай ускраіне Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Свіслач на ПдУ ад в. Дзевяткі Бераставіцкага р-на. Прыток — р. Норка. На працягу 7 км каналізаваная (ад вытоКу да в. Кватары). КУЛАЖАНКА, рака ў Горацкім р-не, правы прыток р. Пална (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 24 км!. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Лысая Слабада, вусце на заходняй ускраіне в. Пална. Рэчышча каналізаванае на працягу 3,5 км (ад вытоку да чыгункі Орша — Крычаў). КУЛАЖКА, рака ў Міёрскім і Шаркоўшчынскім р-нах, левы прыток р. Янка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 86 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %о. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Калеснікі Міёрскага р-на, цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце на паўночнай ускраіне г. п. Шаркоўшчына. Асноўны прыток — Густатка (справа). КУЛЁК, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,04 км’. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Шоша, за 37 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Завулак Рускі. Размешчана на забалочанай пойме (шырыня 50—100 м) ручая, які цячэ праз возера і ўпадае ў воз. Молена. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м. КУЛЁЎКА, рака ў Свіслацкім р-не, правы прыток р. Рудаўка (бас. Зах. Буга), на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Даўжыня 8,6 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Баяры, вусце за 0,5 км на У ад вусця Друнёўкі. 1,5 км рэчышча ад вытоку каналізавана. КУЛІК, меліярацыйны канал у Мастоўскім р-не, правы прыток Сіпы (бас. Нёмана). Даўжыня 13,8 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Вострава, упадае ў Сіпу за 2,5 км на Пн ад в. Вялікія Азёркі. КУЛІКОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Сенненскім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,42 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,17 км. У бас. р. Крывінка, на паўднёвай ускраіне г. Сянно. На Пн выцякае ручай у воз. Сянно. КУАЬСКІ КАНАА, меліярацыйны канал у Ляхавіцкім р-не, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 8,3 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Тухавічы ў лясным урочышчы Яловая Града. Цячэ праз лес, упадае ў Шчару за 3,5 км на Пн ад воз. Выганашчанскае, у вусці Агінскага канала. КУЛЬШЫЦКАЕ ВОЗЕРА, у Слаўгарадскім р-не. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 0,52 км. Найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 1,47 км. Пл. вадазбору 7 км2. У бас. р. Рэста, за 16 км на ПнЗ ад г. Слаўгарад, на Пн ад в. Кульшычы. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, размешчана сярод балота, парослага лесам. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. Выцякае р. Хоцінка. КУМЁЛІНА, рака, гл. Кямеліна. КУЕІА, рака ў Астравецкім р-не, правы прыток Ашмянкі (бас. Віліі). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Віктасіна, упадае ў Ашмянку на Пд ад в. Керплашына. На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. КУНАСА, канал у Стаўбцоўскім і Нясвіжскім р-нах, правы прыток Гавязнянкі (бас. Нёмана). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Андрушы, упадае ў Гавязнянку на заходняй ускраіне в. Пагарэлае. КУНІЦА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км. У бас. р. Дрыса, за 20 км на Пн ад Полацка, за 3,6 км на У ад в. Сястрон- кі. Схілы катлавіны слаба выражаны, на Пд вышынёй да 5 м, спадзістыя, пад лесам. На 3 і У забалочаная пойма шырынёй 100—150 м. КУПАЛЬНАЕ, возера ў Верхнядзвінскім р-не. Пл. 0,1 км\ Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км. У бас. р. Свольна, за 37 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, за 1 км на Пн ад в. Любасна, за 3,5 км на У ад воз. Асвейскае. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, разараныя. На Пн і 3 забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Выцякае ручай у канал Дзегцяроўка. КУПРЭЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Веткаўскім р-не, правы прыток р. Спонка (бас. Дняпра). Даўжыня 10,5 км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Касіцкая, упадае ў Спонку на паўднёвай ускраіне в. Тарасаўка. КЎРАВІЧЫ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,26 км2. Даўжыня 0,85 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 3 км2. У бас. р. Нежлеўка, за 20 км на ПдЗ ад Полацка, на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. п. Ветрына. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м (на 3 да 3 км), пераважна пад хмызняком. КУРАКОЎКА, рака ў Краснапольскім р-не, левы прыток р. Палуж (бас. Дняпра). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Г'орна, вусце на паўднёвай ускраіне в. Дуброўка. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У ніжнім цячэнні мае назву Г о р а н к а. КЎРАЎШЧЫНА, возера ў Аршанскім р-не. Пл. 0,21 км’. Найбольшая глыбіня 1 м. Даўжыня 2,13 км. Нёйбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 2,31 км. Аб'ём вады 0,14 млн. м3. Пл. вадазбору 4,02 км2. У бас. р. Аршыца, за 17 км на Пн ад Оршы, каля в. Стайкі. Створана плацінай на невялікім ручаі ў пачатку 20 ст. Схілы катлавіны вышынёй 2— 5 м, пераважна разараныя. Берагі вышынёй да 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі, у паўднёвым заліве сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае па ўсёй плошчы пераважна падводнай расліннасцю, паўднёвая частка возера выслана сплавінай. Выцякае ручай у р. Міронаўка. КУРАЧОЎКА, рака ў Бярэзінскім р-не, правы прыток р. Ольса (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПдУ ад в. Буда, вусце на ўсходняй ускраіне в. Мацевічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,5 км (1,5 км на ПдЗ ад в. Людвікова — вусце). КУРГАНІСТАЕ, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,33 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Водта, за 13 км на ПдУ ад г. Міёры, за 2,5 км на Пд ад в. Сухавежа, на паўночнай ускраіне гідралагічнага заказніка Ельня на балоце Мох. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. На возеры некалькі сплавінных астравоў. КУРДЗЕКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Докшыцкім р-не, левы прыток Сэрвачы (бас. Віліі). Даўжыня 5,5 км, Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Дзядкі, упадае ў Сэрвач за 2 км на ПдЗ ад в. Курдзекі. КУРМАНАВА, вадасховішча ў Мсціслаўскім р-не. Пл. 0,68 км2. Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 2,4 км. Найбольшая шырыня 0,34 км. Аб'ём вады 1,08 млн. м'. Пл. вадазбору 73 км’ Наліўное. У даліне р. Рамясцвянка за 27 км ад вусця, за 24 км на ПнЗ ад г. Мсціслаў, каля в. Курманава. Створана ў 1987 для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Ваганні ўзроўню на працягу года нязначныя. КУРНІКОЎСКАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал ў Жыткавіцкім р-не, левы прыток Рыбгаснага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Юркевічы, вусце за 2 км на Пн ад в. Лагвошчы.