• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    КРАПІЎКА, рака ў Ляхавіцкім р-не, левы прыток р. Ведзьма (бас. Нёмана). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца каля в. Падлессе, упадае ў Ведзьму за 1 км на У ад в. Кавалі. На ўсім працягу каналізаваная.
    КРАПІЎНА, рака, гл. Трасцянка.
    КРАПІЎНАЯ, рака ў Мазырскім р-не, правы прыток р. Скалодзіна (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Асавец, вусце за 0,8 км на 3 ад в. Глінніца.
    КРАПІЎНІЦА, рака ў Свіслацкім р-не, ле'вы прыток р. Калонка (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 10 км.
    Пл. вадазбору 29 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 %о.
    Пачынаецца каля в. Крапіўніца, вусце паміж вёскамі Вялікія Міхалкі і Малыя Міхалкі. Рэчышча каналізаванае.
    КРАПІЎНЯ, 3 ы б і н а, рака ў БудаКашалёўскім і Рэчыцкім р-нах, у бас. Дняпра. Даўжыня 20,4 км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны в. Баец
    Красноўскае возера.
    Буда-Кашалёўскага р-на, упадае ў старэчча Дняпра (воз. Крапіўнае) за 0,5 км на ПдЗ ад в. Чырвоны Кастрычнік Рэчыцкага р-на. Рэчышча каналізаванае на трох участках: выток — 0,8 км на Пн ад п. Краснабудскі (3,5 км); ад в. Рудня-Альхоўка ўніз па цячэнню на працягу 2,1 км; 3,5 км на ПдЗ ад в. Рудня-Альхоўка— 1,5 км на ПнЗ ад в. Чырвоны Кастрычнік (2,2 км).
    КРАПІЎНЯ, Андруга, К р a п івенка, канава Крапівенс к а я, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, левы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 4,5 км на ПдЗ ад в. Крынкі, упадае ў Ведрыч за 2 км на У ад в. Ліскі.
    КРАПІЎНЯ, рака, гл. Трасцянка. КРАСАМАЙ, возера ў Шумілінскім р-не.
    Пл. 0,32 км2.
    Даўжыня 0,78 км.
    Найбольшая шырыня 0,55 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,48 км.
    У бас. р. Обаль, за 30 км на ПнЗ ад г. п. Шуміліна, за 4 км на 3 ад вусця Свіны. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя. Упадаюць ручаі з азёр Жужнева і Мошня. Выцякае ручай Красамай у Обаль. КРАСІЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім і Пінскім р-нах, левы прыток Моладаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в, Гаравата Іванаўскага р-на, вусце каля в. Красіеўка Пінскага р-на. КРАСІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, правы прыток р. Суша (бас. Дняпра). Даўжы| ня 6,1 км. Пачынаецца за 2,8 км на S ПнУ ад в. Убалоцце, упадае ў Сушу |за 1,6 км на ПнУ ад в. Хрэлева. КРАСНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 0,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,65 км,
    У бас. р. Тураўлянка, за 16 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Усомля. На ПнУ злучана ручаём з воз. Усомля. КРАСНАГОРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім і Хойніцкім р-нах, правы прыток р. Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 16 км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Звяняцкае Хойніцкага р-на, упадае ў Сярэднюю Брагінку ў межах г. Брагін.
    КРАСНАГОРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Уздзенскім р-не, правы прыток р. Шаць (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад п. Красная Горка, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Валок.
    КРАСНАЕ ВОЗЕРА, былое возера (пл. 0,27 км2) у Барысаўскім р-не, у бас. р. Бярэзіна, за 23 км на Пд ад Барысава, за 2 км на ПдУ ад р. п. Зялёны Бор. У выніку асушэння прылеглай мясцовасці і торфараспрацовак ператварылася ў сажалку.
    Красноўскае возера.
    КРАСНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,2 км2.
    Даўжыня 0,77 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавбй лініі 2,07 км.
    У бас. р. Ушача, за 23 км на ПдЗ ад Полацка, за 300 м на ПдУ ад воз. Астроўна, за 2 км на ПдЗ ад в. Таўкачы, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 м на 3 (пад лесам) да 5 м на У (пад хмызняком), на Пд і Пн не выражаны.
    КРАСНАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,38 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
    У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на У ад г. п. Ушачы, за 0,8 км на ПдЗ ад в. Краснае (1 км на ПнУ ад Бярозаўскага возера). Размешчана на ўсходняй ускраіне лесу. Вакол возера забалочаная пойма, парослая лесам (на 3) 1 хмызняком (на У). Канавай злучана з Бярозаўскім возерам. КРАСНАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,22 км.
    Найбольшая шырыня 0,13 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.
    У бас. р. Ушача, за 8 км на Пд ад г. п. Ушачы, каля в. Качаны. Схілы катлавіны вышынёй 10 м, на Пд і У пад агародамі, астатнія параслі хмызняком. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 10 м на У, да 120 м на Пн.
    КРАСНАПАЛЯНСКІ КАНАЛ, гл. Ч ырвонапалянскі канал.
    КРАСНАСЁЛЬСКІ КАНАЛ, гл. Аравіцкі канал.
    КРАСНАЯ, рака ў Асіповіцкім, Бабруйскім і Глускім р-нах, левы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 80 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,69 %0.
    Пачынаецца з Краснай канавы за 5 км на ПдЗ ад в. Тарасавічы Асіповіцкага р-на, вусце каля в. Гарадзішча Завалочыцкага сельсавета Глускага р-на. У нізоўі цячэ па лясістай
    мясцовасці. Рэчышча на працягу 13,6 км ад вытоку каналізаванае. КРАСНАЯ КАНАВА, Карчанка, меліярацыйны канал у Асіповіцкім і Глускім р-нах, левы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 24 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Краснік Асіповіцкага р-на, вусце каля в. Яўсеевічы Глускага р-на. У нізоўі цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
    КРАСНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Чашніцкім р-не, правы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Верацея» (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПнУ ад в. Мядзвецк, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Красніца.
    КРАСНОЎКА, Пружанка, рака ў Мядзельскім р-не, правы прыток Вузлянкі (бас. Віліі). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Старынкі, упадае ў Вузлянку за 2 км на ПнЗ ад в. Ельніца. На ўсім працягу каналізаваная.
    КРАСНОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
    Пл. 1,37 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,5 м.
    Даўжыня 1,76 км.
    Найбольшая шырыня 0,84 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб'ём вады 2,24 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4,6 км2.
    У міжрэччы Маціцы і Бярэжы, за 14 км на Пд ад г. Міёры, каля в. Стары Пагост. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, разараныя, на ПнЗ пад лесам. Берагі пясчаныя, на 3 забалочаныя. На 3 да поймы прымыкае вярховае балота шырынёй да 500 м. Дно выслана сапрапелем, каля паўночнага і паўднёвага берагоў пясчанае. Вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй. Зарастае па ўсёй плошчы. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 50 м.
    КРАСНОЎСКІ РУЧАЙ, ручай у Лідскім р-не, правы прыток Дзітвы (бас. Нёмана). Даўжыня 3 км. Пачынаецца каля в. Красноўцы, упадае ў Дзітву за 1,2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі. На ўсім працягу каналізаваны. У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    КРАСНЫ, ручай у Шумілінскім р-не, правы прыток ручая Чорнага (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПнУ ад в. Хацілава, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Крупчына. Рэчышча на працягу 2 км уверх ад вусця каналізаванае. КРАСЫНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім р-не, левы прыток р. Цна (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 1,3 км на ПдЗ ад в. Красынічы, вусце за 2,5 км на ПдУ ад в. Палонь.
    КРАСЯНЕЦ, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,27 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,67 км.
    У бас. р. Обаль, за 37 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 2 км на ПнЗ ад в. Ключагорская. Вакол возера парослая хмызняком забалочаная пойма шырынёй 25—50 м.
    КРАЎЛЯНКА, рака ў Смаргонскім р-не, правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана).
    Даўжыня 20 км.
    Пл. вадазбору 112 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 5 %о.
    Пачынаецца на Пн ад в. Крэва, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Бярэзіну за 1,5 км на Пд ад в. Качаны. На працягу 4,5 км каналізаваная (ад вытоку да в. Вярэбушкі). КРАШАНКА, рака ва Ушацкім р-не, правы прыток р. Ушача (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 1 5 км.
    Пл. вадазбору 184 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о.
    Выцякае з воз. Ваўчо каля в. Ваўчо, цячэ праз азёры Арэхаўна і Мена, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Папоўка. КРАШЎТЫ, возера, гл. Шэпельна. КРбМАНКА, рака ў Стаўбцоўскім і Навагрудскім р-нах, правы прыток Бойнай (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца з воз. Кромань Стаўбцоўскага р-на, цячэ ў межах Налібоцкай пушчы, упадае ў Бойную за 2 км на Пд ад в. Купіск Навагрудскага р-на. На ўсім працягу каналізаваная, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    КРОМАНЬ, возера ў Стаўбцоўскім р-не.
    Пл. 0,92 км2.
    Даўжыня 1,2 км.
    Найбольшая шырыня 1,1 км.
    У бас. р. Нёман, за 38 км на ПнЗ ад Стоўбцаў, у паўднёвай частцы Налібоцкай пушчы. Схілы катлавіны спадзістыя, парослыя лесам. Уздоўж берагоў зарастае. Упадаюць р. Блюшка і меліярацыйны канал, выцякае р. Кроманка.
    КРбПЫ, возера ў Верхнядзвінскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,75 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.
    Пл. вадазбору каля 1 км2.
    У бас. р. Росіца, за 22 км на ПнЗ ад Верхнядзвінска, за 4 км на 3 ад в. Росіца. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, параслі хмызняком, на Пд часткова разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі.
    КРОТАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, правы прыток р. Іпа (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Кротаў, вусце за 2 км на 3 ад в. Якімавічы.
    КРУГАВОД, возера ў Лоеўскім р-не.
    Пл. 0,14 км2.
    Даўжыня 1,9 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,95 км.
    На пойме Дняпра, за 34 км на ПдЗ ад г. п. Лоеў, за 1 км на У ад в. Цясны. Старычнае. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пясчаньія, пад хмызняком. На Пн злучана пратокай з Дняпром.
    КРЎГЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,32 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,1 м.
    Даўжыня 0,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,58 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,72 км.
    Пл. вадазбору 5,75 км2.
    У бас. р. Крашанка, за 20 км на Пд ад Полацка, каля в. Ваўкі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам.
    КРЎГЛАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,27 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,9 м.
    Даўжыня 0,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,6 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,4 км.
    Аб'ём вады 0,8 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1 км2.
    У бас. р. Нешчарда, за 18 км на У ад г. п. Расоны, на У ад воз. Нешчарда. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам, асобныя ўчасткі разараныя. Берагі нізкія, на ПдЗ сплавінныя. Дно да глыбіні 1,5—2 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. На
    Возера Кромань.
    Круглае в >зера (Полацкі раён).
    Пн злучана пратокай з воз. Доўгае. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м пераважна падводнай расліннасцю. Па берагах возера жывуць бабры.