• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    1	м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Сцёк у воз. Ворань. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці каля 30 м.
    КАЧАЙЛА, возера ў Ляхавіцкім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,28 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
    У бас. р. Шчара, за 35 км на ПдЗ ад г. Аяхавічы, за 5 км на Пд ад в. На-
    КАЧАЙСКАЕ
    васёлкі. Схілы катлавіны невыразныя, вышынёй 1—2 м, параслі хмызняком, на Пн пад лесам.
    КАЧАЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Ганцавіцкім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Даўжыня 0,48 км.
    Возера Кашо.
    Даўжыня берагавой лініі 1,52 км.
    У бас. р. Цна, за 5 км на ПдЗ ад г. Ганцавічы, сярод ляснога масіву. Праз возера праходзіць канал. КАЧАНАВА, возера ў Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,07 км2.
    Даўжыня 0,39 км.
    Найбольшая шырыня 0,32 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,18 км.
    У бас. р. Авута, за 28 км на ПнУ ад г. Глыбокае, за 1 км на ПдУ ад в. Шчаўкуны. Схілы катлавіны вышынёй 5 м (на Пд і 3 10 м), пад хмызняком, на Пн часткова пад сельгасугоддзямі. Уздоўж паўночнага і ўсходняга берагоў пойма, парослая хмызняком. Выцякае ручай у Ауту. КАЧАНКА, рака ў Мінскім р-не, у бас. Дняпра. Даўжыня 4,6 км, Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Тарасава, упадае ў вадасховішча Крыніца на Пн ад в. Качына каля аўтадарогі Мінск — Радашковічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 2 км (ад сажалкі каля в. Тарасава да вусця).
    КАЧАРЫШКА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,006 км2.
    Даўжыня 0,14 км.
    Найбольшая шырыня 0,05 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,32 км.
    У бас. р. Палата, за 46 км на ПнУ ад Полацка, за 3,5 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітна, сярод балота, парослага хмызняком.
    КАЧКА, рака ў Мастоўскім і Зэльвенскім р-нах, правы прыток Сіпы (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля в. Вялікая Угрынь Зэльвенскага р-на, упадае ў Сіпу на 3 ад в. Катчыно Мастоўскага р-на. Ад вусця на працягу 3 км каналізаваная. Каля в. Пяляжынь створана сажалка (пл. 0,30 кмг|.
    КАШАНКА, рака ў Мсціслаўскім і Чавускім р-нах, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра).
    Даўжыня 39 км.
    Пл. вадазбору 146 км2.
    Сярэдні расход вады ў вусці 0,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %0.
    Пачынаецца за 1,3 км на Пн ад в. Басценавічы Мсціслаўскага р-на, вусце каля в. Скварск Чавускага р-на. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй скрынкападобная і трапецападобная; шырыня яе 150—300 м у верхнім цячэнні, 400—600 м у сярэднім, да 1,3 км у ніжнім. Схілы стромкія і ўмерана стромкія (вышыня 20— 25 м), парэзаныя ярамі і далінамі дробных прытокаў, на вялікім працягу адкрытыя. Пойма перарывістая, шырынёй 100—300 м, месцамі да 800 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км (паміж вёскамі Шыркі і Цярэні Мсціслаўскага р-на), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 1—5 м, месцамі да 10 м.
    КАШАРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рагачоўскім р-не, левы прыток р. Добасна (бас. Дняпра). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Старая Кашара, упадае ў Добасну за 0,4 км на У ад в. Пласкіня.
    КАШО, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 4,15 км2.
    Найбольшая глыбіня 17,1 м.
    Даўжыня 6,41 км.
    Найбольшая шырыня 1,26 км.
    Даўжыня берагавой лініі 21,7 км. Аб'ём вады 14,4 млн. м3.
    Пл. вадазбору 60,1 км2.
    У бас. р. Усыса (выцякае з возера пад назвай Гаражанка), за 4 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Вялікае Кашо. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м (на Пн да 10 м), разараныя, участкамі пад хмызняком, на ПнУ і ПдЗ параслі лесам. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, плоская цэнтральная частка дна выслана сапрапелем. 2 невялікія астравы агульнай пл. 0,4 га. Зарастае да глыбіні 1,5 м. Адзначана гнездаванне рэдкай на Беларусі птушкі — вялікага крахаля.
    КАШЭВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пн ад в. Кашэвічы, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Лучыцы.
    КВЕТАНКА, рака, гл. Ракітаўка. КВЕЦІНА, возера ў Чашніцкім р-не.
    Пл. 0,3 км2.
    Даўжыня 0,92 км.
    Найбольшая шырыня 0,41 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,35 км.
    У бас. р. Ракітаўка, за 34 км на ПдУ ад г. Чашнікі, за 5 км на Пд ад в. Чарэя. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, параслі лесам і хмызняком, на Пн разараныя. Берагі забалочаныя, Пойма шырынёй 100—250 м, забалочаная, пад хмызняком. На Пд выцякае ручай у р. Ракітаўка. КЕРБІЦКІ КАНАЛ, Кербіцкая к а н а в а, меліярацыйны канал у Рэчыцкім і Брагінскім р-нах, правы прыток р. Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 19 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Зара Свабоды Рэчыцкага р-на, упадае ў Верхнюю Брагінку за 0,6 км на У ад в. Лубенікі Брагінскага р-на.
    КЕРНАВА, рака ў Ашмянскім і Смаргонскім р-нах, левы прыток Ашмянкі (бас. Віліі).
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 103 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о.
    Пачынаецца паміж вёскамі Скілондзішкі і Мікуцяны Ашмянскага р-на, цячэ па паўночнай ўскраіне Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Рачунскае вадасховішча, створанае на Ашмянцы ў сутоках з Кернавой. Асноўны прыток — Нелюбка. На працягу 7,4 км каналізаваная (выток — 1 км на Пд
    Возера Кічына.
    ад в. Медрыкі). Каля в. Медрыкі створана сажалка (пл. 0,17 км2|. КЕРЧ, канал, гл. Корч.
    КЁСТА, рака ў Лепельскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 76 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Пачынаецца за 3,6 км на ПдЗ ад в. Валовая Гара, упадае ў воз. Бярэшча з ПдЗ за 0,7 км на ПнЗ ад в. Чарніцы. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці ў межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. КЁЧКАЎКА, рака, гл. Ботча. КІВАЧЫНА, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, левы прыток р. Цісаўка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 10,8 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Крыніца, вусце за 2,5 км на ПдУ ад вусця Цісаўкі.
    КІМ, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,1 км2.'
    Даўжыня 0,42 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.
    У бас. р. Обаль, за 36 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1 км на ПнУ ад в. Халамер'е. Схілы катлавіны вышынёй 7 м (на У і 3 2—4 м), пад хмызняком. Уздоўж заходняга і паўднёва-ўсходняга берага парослая хмызняком забалочаная пойма шырынёй 60—100 м.
    КІПЯТКА, рака ў Зэльвенскім р-не, левы прыток Зальвянкі (бас. Нёмана). Пачынаецца каля в. Янаўшчына, упадае ў Зальвянку на ПнУ ад г. п. Зэльва. На працягу 5,8 км каналізаваная: ад в. Холстава да в. Бародзічы (3,7 км) і ад г. п. Зэльва да вусця (2 км). КІРАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, у бас. Дняпра. Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 2,2 км на ПдУ ад в. Карлаўка, упадае з 3 у воз. Сітнае, за 3,2 км на Пн ад в. Верхнія Жары, КІСЛАЎШЧЫНКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Міёрскім р-не, правы прыток Пяльніўскага канала (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 1,3 км на Пн ад в. Краснае, вусце за 0,7 км на 3 ад х. Пяльніва. КІЧЫНА, Кічынскае возера, у Сенненскім р-не.
    Пл. 1,74 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,7 м.
    Даўжыня 3,85 км.
    Найбольшая шырыня 0,84 км.
    Даўжыня берагавой лініі 9,25 км.
    Аб'ём вады 4,15 млн. м’.
    Пл. вадазбору 16,1 км;.
    У бас. р. Абалянка, за 30 км на ПнУ ад г. Сянно, каля в. Кічына. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на ПнУ і У да 15 м), парослыя лесам і хмызняком. Берагі вышынёй да 0,3 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў да глыбіні 1 м, а на мысах да 2 м пясчанае. Сцёк па ручаю ў Абалянку. Зарастае да глыбіні 2,5 м. КІШКУРНЯНКА, ручай у Барысаўскім р-не, левы прыток р. Гайна (бас. Дняпра). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Кімія, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Каменка. Рэчышча каналізаванае.
    КІЯВЁЦ, ручай у Валожынскім р-не, правы прыток Іслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля в. Манькаўшчына, упадае ў Іслач на ПдУ ад в. Кіявец. На працягу 4 км каналізаваны (выток ~ 1 км на ПдУ ад в. Харужы).
    КЛЁВЕЛ, К л е в е й, возера ў Астравецкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,1 м.
    Даўжыня 0,85 км.
    Найбольшая шырыня 0,23 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,86 км. Аб'ём вады 0,15 млн. м3.
    Пл. вадазбору 114 км2.
    У бас. р. Сарачанка, за 38 км на ПнУ ад г. п. Астравец, за 3 ад в. Барова. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр (гл. схему да аднайменнага артыкула). Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, параслі лесам, на 3 у верхняй частцы разараныя. Берагі пераважна сплавінныя, забалочаныя, участкамі зліваюцца са схіламі, месцамі пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Праз возера цячэ р. Клевель (на ПдУ злучае яго з Белым возерам). Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю.
    КЛЕВЕЛЬ, назва р. Сарачанка ў верхнім цячэнні.
    КЛЁТНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,28 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,1 м.
    Даўжыня 0,77 км.
    Найбольшая шырыня 0,47 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,26 км. Аб’ём вады 0,15 млн. м’.
    Пл. вадазбору 22 км2.
    У бас. р. Свіна, за 47 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Дзюдзькі. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя, параслі лесам, на Пд разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шырынёй да 50 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем. На Пн упадае ручай з воз. Грыбна, на Пд выцякае ручай у воз. Обалінец. Зарастае па ўсёй плошчы пераважна падводнай раслін-
    насцю. У выніку меліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1,3 м.
    КЛЁШНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,49 км2.
    Даўжыня 1,05 км.
    Найбольшая шырыня 0,7 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,95 км.
    Пл. вадазбору 4 км2.
    У бас. р. Дрыса, за 24 км на ПнЗ ад Полацка, каля в. Лісуны. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на 3 да 20 м), параслі хмызняком, на Пн і 3 — лесам.
    КЛЁШНЯ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Даўжыня 0,88 км.
    Найбольшая шырыня 0,32 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,15 км.
    У бас. р. Нішча, за 16 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 5 км на ПдЗ ад в. Юхавічы. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, параслі лесам і хмызняком, на У і Пд разараныя. Берагі на Пн забалочаныя. Выцякае ручай у Нішчу.
    КЛЁНАЎКА, рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах, правы прыток р. Уша (бас. Дняпра).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 33 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о-
    Пачынаецца за 0,8 км на 3 ад в. Гайдукова Слабада Чэрвеньскага р-на, вусце на паўночна-заходняй ускраіне в. Котавал Бярэзінскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 7 км (ад в. Гайдукова Слабада да в. Клёнаўка Бярэзінскага р-на).
    КЛІМАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Зэльвенскім р-не, левы прыток р. Бяроза (бас. Нёмана). Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца каля в. Клімавічы, упадае ў Бярозу за 1 км на ПдЗ ад в. Барукі.