• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пішчалёўка. Прыток — Пяльніўскі канал (справа). Канал праходзіць па паўднёва-заходняй ускраіне гідралагічнага заказніка Ельня.
    КАРЦЭЯ, возера ў Шаркоўшчынскім р-не.
    Пл. 0,25 км .
    Даўжыня 0,9 км.
    Найбольшая шырыня 0,7 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,5 км.
    Пл. вадазбору 3,75 км.
    У бас. р. Дзісна, за 11 км на У ад г. п. Шаркоўшчына, за 1 км на 3 ад в. Шкунцікі. Схілы катлавіны вышынёй 1—2 м, месцамі разараныя. Выцякаюцьручаі ў Паловіцу і Стуканаўку. КАРЧАНКА, рака, гл. Красная канава. КАРЧОЎКА, ручай у Карэліцкім р-не, левы прыток Сэрвачы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 1 3 км.
    Пл. вадазбору 27 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,3 %0.
    Пачынаецца на ПдУ ад в. Плужыны, упадае ў Сэрвач каля в. Асташын. На працягу 10 км каналізаваная (ад в. Варонча да вусця).
    КАРЫТНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Вілейскім р-не, правы прыток Іліі (бас. Віліі). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Старынкі, упадае ў Ілію за 2,2 км на ПдУ ад в. Карытніца.
    КАРЫЦЕНКА, Скарбянка, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток Вязаўкі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 80 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 %0.
    Пачынаецца на ПдУ ад в. Хвінявічы, цячэ пераважна па лесе, упадае ў Вязаўку ў в. Карытніца Лідскага р-на. На працягу 9,7 км ад вусця ўверх каналізаваная.
    КАРЫЦІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім р-не, правы прыток р. Цна (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Выцякае з Пакамерскага возера за 4 км на ПнУ ад в. Яловая, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Малькавічы. Прыток — Ялоўскі канал (злева).
    КАРЭСІНА, возера ў Аршанскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.
    У бас. р. Аршыца, за 24 км на Пн ад Оршы, за 2 км на ПдУ ад в. Клюкаўка. Схілы катлавіны вышынёй 4—6 м, пад лесам і хмызняком, на Пд і ПнУ часткова разараныя.
    КАРЭЧНА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,02 км'.
    Даўжыня 0,18 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,45 км.
    У бас. р. Дрыса, за 30 км на У ад г. п. Расоны, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Забор'е. Размешчана сярод высокіх
    (да 20 м) узгоркаў, гіарослых лесам. КАСАЛЯНКА, Касялянка, Пер а г о н к а, рака ў Слаўгарадскім і Кармянскім р-нах, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 34 км.
    Пл. вадазбору 352 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,8 м‘/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0.
    Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны в. Малая Зімніца Слаўгарадскага р-на, вусце за 1 км на У ад в. Ліцвінавічы Кармянскага р-на. Цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня яе 0,9—1,5 км. Пойма ў вярхоўі забалочаная, ніжэй сухая, двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,9 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 17,5 км (выток — 0,5 км вышэй вусця р. Бычанка), далей слаба меандруе. Шырыня ракі ў межань у сярэднім цячэнні 8—10 м, у ніжнім 3—5 м. КАСАРЭЎШЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бешанковіцкім р-не, левы прыток р. Свячанка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Старое Вадапаева, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Касарэўшчына.
    КАСІНКА, К а с у л я, рака ў Дрыбінскім р-не, левы прыток р. Бася (бас. Дняпра).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 70 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 %0.
    Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Шатнева, вусце за 2 км на 3 ад в. Кароўчынская Слабада. На рацэ вадасховішча Кароўчына. КАСКРЎЎКА, Каскараўка, Есьм а н а ў к а, рака ў Валожынскім р-не,
    Карманоўскае возера.
    левы прыток Яршоўкі (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км, Пачынаецца за 0,5 км на 3 ад в. Татары, упадае ў Яршоўку на У ад в. Запруддзе. Ад вусця на працягу 1,2 км каналізаваная.
    КАСМАЧЭЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Талачынскім р-не.
    Пл. 0,54 км2.
    Даўжыня 1,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,28 км.
    У бас. р. Еленка (выцякае з возера), за 23 км на ПдЗ ад г. Талачын, за 2 км на У ад в. Залаззе, сярод
    Касмачэўскае возера.
    забалочанага ляснога масіву. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, сплавінныя. КАСПЛЯ, рака ў Смаленскай вобл. і Віцебскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 1 36 км.
    Пл. вадазбору 5410 км\ Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2
    Выцякае з воз. Каспля ў Смаленскім р-не на ўсходніх схілах Віцебскага ўзвышша, у нізоўі цячэ па Суражскай нізіне, вусце каля г. п. Сураж. Даўжыня ў межах Беларусі 20 км, пл. вадазбору 513 км2. Асноўныя прытокі на тэрыторыі Беларусі — Вымнянка і Неварожка (справа), на тэрыторыі Смаленскай вобл.— Жараспея і Габза (злева). Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Пойма ніжэй вусця Габзы перарывістая, шырыня яе 100— 200 м. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 10—30 м у верхнім цячэнні і да 40— 50 м у ніжнім. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 1-й дэкадзе сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем (на Беларусі) 9,1 м (1956. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку сакавіка. На рацэ г. Дзямідаў . (Смаленская вобл.) і г. п. Сураж.
    КАСТАЎЕ, возера ў Віцебскім р-не.
    Пл. 0,65 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,8 м.
    Даўжыня 3,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,34 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,98 км. Аб'ём вады 2,14 млн. м3.
    Пл. вадазбору 5 км2.
    У бас. р. Зах. Дзвіна, за 28 км на ПнУ ад Віцебска, за 6 км на Пн ад в. Курына. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пясчаныя, параслі лесам, участкі на У і 3 у верхняй частцы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і 3 у канцавых частках забалочаныя, сплавінныя. Дно да глыбіні 1 —1,5 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Упадаюць 3 ручаі, на Пд выцякае ручай у Зах. Дзвіну. Зарастае слаба, шырыня паласы зарастання 5—15 м. КАСТРЫЧКА, рака, гл. Кострычка. КАСУЛЯ, рака, гл. Касінка. КАСЎТКА, рака, гл. Жучка.
    КАСЦЯНЁЎКА, рака ў Шчучынскім р-не, правы прыток р. Лебяда (бас. Нёмана).
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 98 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %0.
    Пачынаецца каля в. Калечыцы, упадае ў Лебяду каля в. Бешанкі. На працягу 7 км каналізаваная (ад в. Гурнофель да вусця). На рацэ каля в. Гурнофель створана сажалка (пл. 0,6 км ). КАТЛЯНКА, рака ў Мядзельскім р-не, правы прыток Сэрвачы (бас Віліі). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Княгініна, упадае ў Сэрвач у паўднёвай частцы г. п. Крывічы. На ўсім працягу каналізаваная.
    КАТОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не.
    Пл. 0,56 км2.
    Рака Каспля ў Віцебскім раёне.
    Найбольшая глыбіня 22,9 м.
    Даўжыня 1,19 км.
    Найбольшая шырыня 0,66 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,37 км. Аб'ём вады 4,79 млн. м’.
    Пл. вадазбору 59,6 км’.
    У бас. р. Тураўлянка, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Катоўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 10—19 м (на Пн і У да 6 м), пераважна разараныя. Берагі вышынёй да 0,2 м, пясчаныя, на Пн і 3 зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 3—3,5 м (на Пд да 5,5—8 м) пясчанае і іліста-пясчанае, ніжэй — ілістае. На Пд упадае р. Дзіва, выцякае ручай у р. Лукомка. Шырыня паласы надводнай расліннасці 20—25 м, на ПдУ да 75 м. КАТУХА, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток канала Цесна (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 3 км на Пн, вусце за 4 км на 3 ад в. Дзякавічы. Прыток — Будскі канал (справа). КАТЧА, возера ў Гомельскім р-не.
    Пл. 0,14 км’.
    Даўжыня 1,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,05 км.
    На пойме р. Сож (з возерам злучана ручаём), за 27 км на Пд ад Гомеля, за 3 км на ПдЗ ад в. Цяруха. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам і хмызняком.
    КАТЫЛОЎКА, Катылоўская, рака ў Пружанскім р-не, левы прыток Левай Лясной (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7,6 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Шчарчова, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Блажкі. Рэчышча каналізаванае.
    КАТЫНЬ, канава Катынь, рака ў Рэчыцкім р-не, правы прыток р. Ведрач (бас. Дняпра).
    Даўжыня 10,7 км.
    Пл. вадазбору 33 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %«.
    Пачынаецца за 0,3 км на ПнЗ ад в. Каравацічы, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Новы Свет. Рэчышча каналізаванае.
    КАТЭРКА, рака ў Камянецкім р-не, правы прыток р. Пульва (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 96 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %о.
    Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Бардзёўка, вусце за 1 км на Пд ад в. Катэра. Каналізавана 7 км рэчышча ад вытоку да паўднёвай ускраіны в. Зарэчча.
    КАЎПЕНІЦА, ручай у Барысаўскім р-не, левы прыток р. Бродня (бас. Дняпра). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 1 км. на Пн ад в. Чырвоны Кастрычнік, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Ляхаўка. Рэчышча каналізаванае на працягу 3 км (ад вытоку да моста на дарозе в. Вялікае Стахава — в. Ляхаўка).
    КАЎПІТА, к а н а л Бярлянка, рака ў Краснапольскім і Чачэрскім
    Рака Каўпіта каля вёскі Будзішча Чачэрскага раёна.
    р-нах, на мяжы Чачэрскага і Веткаўскага р-наў, з Бранскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра).
    Даўжыня 54 км.
    Пл. вадазбору 549 км’.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
    Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны в. Грозны Краснапольскага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне в. Новае Заляддзе Веткаўскага р-на. Асноўны прыток р. Дарагоўша (злева) у Расіі. Цячэ па паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шырынёй да 1 км. Схілы спадзістыя і адкрытыя, у ніжнім цячэнні ўмерана стромкія, парослыя лесам, вышыня іх 5—10 м. Пойма двухбаковая, на вялікім працягу нізкая, забалочаная, шырынёй да 0,5 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 11,8 км (ад вытоку да вусця р. Бярлянка), ніжэй звілістае. Шырыня ракі ў межань 6—10 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
    КАЎПЫНІЦА, рака ў Крупскім р-не, правы прыток р. Нача (бас. Дняпра). Даўжыня 5,0 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Плавучае Галое, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Колас. Рэчышча каналізаванае. У вярхоўі абапал ракі торфараспрацоўкі.
    КАХАНКА, рака, гл. Добрая.
    КАЦІЛАВА, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 0,45 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,2 м.
    Даўжыня 0,87 км.
    Найбольшая шырыня 0,59 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Аб'ём вады 0,81 млн. м’.
    Пл. вадазбору 32,8 км’.
    У бас. р. Мёрыца, за 4 км на Пд ад г. Міёры, каля в. Кацілава. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пад пашай, на 3 параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя ці тарфяністыя, месцамі забалочаныя. Пойма шырынёй 30—50 м, пад лугам. Дно да глыбіні