• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    КАМЕНКА, ручай у Воранаўскім р-не, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 73 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2 %о.
    Пачынаецца на ПдЗ ад в. Гартынкава, упадае ў Дзітву на ПдЗ ад х. Грубянцы. У ніжнім цячэнні на працягу 5 км каналізаваны, ад сажалкі (пл. 0,22 км2) каля в. Пагародна цячэ па новым рэчышчы.
    КАМЕНКА, рака ў Чавускім р-не, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра).
    Даўжыня 10,5 км.
    Пл. вадазбору 96 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 5 %о.
    Пачынаецца з невялікай сажалкі на паўднёвай ускраіне в. Рабяткі, вусце за 1 км на У ад в. Старасёлы. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. На паўднёва-заходняй ускраіне в. Прылессе плаціна і сажалка.
    КАМЕНКА, рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток Ласосны (бас. Нёмана).
    Даўжыня 10 км.
    Пл. вадазбору 40 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 7 %0.
    Пачынаецца на 3 ад в. Капцёўка, упадае ў Ласосну за 1 км на Пд ад в. Каробчыцы. Каля в. Бросты на рацэ створана сажалка.
    КАМЕНКА, рака ў Крычаўскім р-не ў бас. Дняпра. Даўжыня 6 км. Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Каменка, упадае ў старарэчча Сожа (воз. Цяжэбнае) за 2 км на ПдЗ ад п. Сярэдні. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (0,9 км на 3 ад в. Каменка да вусця).
    КАМЕНКА, рака ў Міёрскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Латышкі, вусце за 0,7 км на ПнУ ад в. Лявонпаль.
    КАМЕНКА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток Іліі (бас. Віліі). Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца каля в. Бухнавічы, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,7 км на ПдЗ
    ад в. Александрыно. На працягу 3 км уверх ад вусця каналізаваная.
    КАМЕНКА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,18 км2.
    Даўжыня 0,58 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,73 км.
    У бас. р. Друйка, за 11 км на ПнЗ ад г. Браслаў, за 5 км на ПнЗ ад воз. Струста, на ПдЗ ад в. Баруны. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, параслі хмызняком. Пойма забалочаная, пад хмызняком, яе шырыня 25—250 м. Праз возера цячэ р. Акмяніца. КАМЕНКА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,16 км!.
    Даўжыня 0,75 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,95 км.
    Пл. вадазбору 17 км2.
    У бас. р. Зах. Дзвіна, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў, за 1 км на Пн ад в. Каменка. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, параслі хмызняком, паўднёва-ўсходнія 2—5 м, участкамі разараныя. На У і 3 да возера прымыкае балота, парослае лесам і хмызняком. На Пд злучана ручаём з воз. Закаменка.
    КАМЕНСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,26 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.
    У бас. р. Смычыца, за 18 км на ПдУ ад г. Паставы, за 1 км на ПдУ ад в. Вароны. Размешчана на ўсходнім ускрайку ляснога масіву. На 3 лугавая нізкая пойма. Злучана ручаём з р. Смычыца.
    КАМІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,07 км2.
    Даўжыня 0,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1 км.
    У бас. р. Дабрылаўка, за 8 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Азярцы. Схілы катлавіны на 3 стромкія, вышынёй да 15 м, у ніжняй частцы пад хмызняком; усходнія вышынёй да 3 м, пад лугам. Злучана ручаём з р. Дабрылаўка.
    КАМСАМОЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, М і н скае возера, штучны вадаём у Мінску.
    Пл. 0,4 км’ (разам з астравамі).
    Найбольшая глыбіня 4,5 м.
    Даўжыня 1,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Аб'ём вады 0,8 млн. м’.
    Створана ў 1941 на р. Свіслач для воднага добраўпарадкавання горада і адпачынку мінчан. Уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. У малаводныя гады добрую праточнасць возера забяспечвае перакід вады з Вілейскага вадасхові-
    шча. Дно пераважна пясчанае, часткова галечнае і ілістае. 11 астравоў. Гадавая амплітуда вагання ўзроўню вады 0,5—0,7 м. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у пачатку красавіка. На левым беразе выратавальная станцыя, спартыўны комплекс «Дынама». Палац піянераў і школьнікаў, на правым — выставачны павільён Міжнароднай гандлёвай палаты.
    КАМУНАР, вадасховішча ў Калінкавіцкім р-не.
    Пл. 0,38 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,9 м.
    Даўжыня 0,7 км.
    Найбольшая шырыня 0,6 км.
    Аб’ём вады 1,1 млн. м3.
    За 18 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, паміж вёскамі Убалаць і Зеляночы. Наліўное. Створана ў 1979 для двухбаковага рэгулявання і ўвільгатнення глебы. Даўжыня агараджальнай дамбы 2,5 км. Напаўняецца вадой за кошт сцёку р. Ненач па напорным трубаправодзе. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,5 м.
    КАМЯНІЦА, рака ў Аршанскім р-не, правы прыток р. Адроў (бас. Дняпра).
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 43 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %0.
    Пачынаецца за 0,5 км на Пн ад в. Казённыя Паршні, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Сялец. Цячэ па Аршанскім узвышшы.
    КАМЯНІЦА, рака ў Докшыцкім і Лагойскім р-нах, правы прыток Лонвы (бас. Віліі).
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 43 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %о-
    Пачынаецца на схілах Мінскага ўзвышша на ПдУ ад в. Верацеі Докшыцкага р-на, упадае ў Лонву на Пд ад в. Новая Вілейка. Сярэдняе цячэнне — па ўскраіне ляснога масіву.
    КАМЯНІЦА, рака, гл. Каменка (у Шклоўскім і Аршанскім р-нах).
    КАМЯНЧАНКА, рака ў Сенненскім р-не, левы прыток р. Абалянка (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 46 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о.
    Пачынаецца за 0,6 км на Пн ад г. Галавачы, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Адамова. Рэчышча на працягу 10,5 км ад вытоку каналізаванае. КАНАПЛЯНКА, возера ў Шумілінскім р-не.
    Пл. 0,11 км2.
    Даўжыня 0,58 км.
    Найбольшая шырыня 0,21 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,38 км.
    Пл. вадазбору 3,42 км2.
    У бас. р. Обаль, за 26 км на ПнЗ ад г. п. Шуміліна, каля в. Роўнае. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад хмызняком, на ПдЗ часткова разараныя.
    КАНАТОПКА, рака на мяжы Вілейскага і Маладзечанскага р-наў, правы прыток Рыбчанкі (бас. Віліі),
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 56 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2 %0.
    Пачынаецца каля в. Трусавічы Лагойскага р-на, цячэ па лясістых паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Рыбчанку на ПдУ ад в, Вялікі Бор Маладзечанскага р-на.
    КАНАТОПСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, правы прыток р. Няслуха (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,1 км, Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Канатоп, вусце за 1,5 км на 3 ад в. Пяшкова.
    КАНАШЫ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,6 км2.
    Найбольшая глыбіня 5 м.
    Даўжыня 1,12 км.
    Найбольшая шырыня 0,88 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,16 км.
    Аб'ём вады 1,65 млн. м3.
    Пл. вадазбору 18,5 км2.
    У бас. р. Тураўлянка, за 16 км на Пд ад Полацка, каля в. Канашы. Схілы катлавіны вышынёй 6—14 м, разараныя, на Пд параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах сплавінныя. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Упадае ручай з воз. Усомля, выцякае ручай у воз. Гомель. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 2—2,5 м. КАНЁК, рака, гл. Конік.
    КАНСТАНЦІНАВА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,47 км2.
    Даўжыня 1,08 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км, Даўжыня' берагавой лініі 2,9 км.
    Пл. вадазбору 10,8 км2.
    У бас. р. Друйка (ручаём злучана з возерам), за 32 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Бабышкі. Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м, у верхняй частцы разараныя, на У пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі.
    КАНСТАНЦІНАЎСКІ КАНАЛ, мелі-
    ярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток Чырвонапалянскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Сосны, вусце за 2,5 км на Пн ад в. Кузьмічы.
    КАНТОРСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,52 км.
    Найбольшая шырыня 0,28 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,26 км.
    У бас. р. Дрыса, за 20 км на ПдЗ ад г. п. Расоны, за 1 км на ПнЗ ад в. Горкі. Схілы катлавіііы вышынёй да 10 м, параслі лесам. Злучана ручаямі з воз. Сярэдняе і р. Дрыса. КАНЦОВАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,45 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,12 км.
    Пл. вадазбору 2,25 км2.
    У бас. р. Свінка (выцякае з возера), за 11 км на ПнУ ад г. Чашнікі, за 1 км на У ад в. Вялікая Вядрэнь. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пераважна разараныя.
    КАНЦЫНОВА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,17 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,52 км.
    У бас. р. Вята, за 14 км на ПдУ ад г. Браслаў, за 1,3 км на У ад в. Спаруны. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м |на ПнЗ да 10 м), разараныя, на
    Камсамольскае возера.
    ПдЗ і ПнУ невыразныя. Пойма шырынёй да 100 м, забалочаная. Ручаямі злучана з воз. Укля.
    КАНЧАНКА, ручай у Докшыцкім р-не, правы прыток р. Гулянка (бас. Дняпра). Даўжыня 2 км. Пачынаецца за 1,4 км на 3, вусце за 1 км на У ад в. Ліпск. Рэчышча на працягу 0,3 км ад вытоку каналізаванае.
    КАНЧАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мядзельскім р-не, левы прыток Вузлянкі (бас. Віліі). Даўжыня 21 км, Пачынаецца з возера Дзягілі за 1,5 км на Пд ад в. Дзягілі, упадае ў Вузлянку за 3 км на ПнУ ад в. Няверы. Прымае сцёк з іншых меліярацыйных каналаў.
    КАНЧАНЫ, возера ў Верхнядзвінскім р-не.
    Пл. 0,08 км2.
    Даўжыня 0,52 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
    У бас. р. Свольна, за 26 км на Пн ад г. Верхнядзвінск, за 1 км на Пд ад в. Канчаны, за 1,5 км на ПдЗ ад воз. Асвейскае. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на Пд і Пн пад лесам, на 3 і У разараныя. Уздоўж заходняга берага забалочаная пойма шырынёй 30 м.
    КАНЧАРЫ, меліярацыйны канал у Лідскім р-не, правы прыток Чарняўкі (бас. Нёмана). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца каля в. Няцеч, упадае ў Чарняўку за 2 км на ПдУ ад в. Хадзюкі. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    КАПАЁУКА, Капаюўка, рака ў Брэсцкім р-не і Валынскай вобл. Украіны, правы прыток Зах. Буга.
    Даўжыня 39 км.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0.
    Пл. вадазбору 264 км2.
    Пачынаецца з воз. Лукі (на тэрыторыі Украіны), вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Ляплёўка. Даўжыня ў межах Беларусі 19,5 км. Рэчышча на тэрыторыі Украіны цалкам каналізаванае, у Брэсцкім р-не 2 каналізаваныя ўчасткі: 13 км ад мяжы з Украінай да в. Рудня і 2 км уніз па цячэнню ад моста на дарозе Дамачова — Ляплёўка. У сярэднім і ніжнім цячэнні шырыня рэчышча ў межань 1—3 м. Берагі вельмі нізкія, зліваюцца з поймай, у сярэднім і ніжнім цячэнні больш абрывістыя, вышынёй да 0,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшыя вышыні над межанным узроўнем 1,5 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м3/с.