• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Даўжыня 20 км.
    Пл. вадазбору 61 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,3 %0.
    Пачынаецца каля в. Міратычы, на ўсходніх схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Нёўду на Пд ад в. Зарэчча. На працягу 6,2 км каналізаваная (ад в. Валокі да вусця).
    ЗЯРНЯ, рака ў Дрыбінскім р-не, правы прыток р. Проня (бас. Дняпра).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 43 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,8 %о.
    Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Бір, вусце на паўночнай ускраіне в. Галавічы.
    ІАРДЫНКА, рака ў Гарадоцкім р-не, левы прыток р. Аўсянка (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 51 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %о.
    Пачынаецца за 1,7 км на ПнУ ад в. Прыбыткава, вусце каля ўсходняй ускраіны в. Прывальні. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці.
    ІВАНАЎКА, А к о ў к а, рака ў Слонімскім і Зэльвенскім р-нах, правы прыток Зальвянкі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 58 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 %0.
    Пачынаецца каля в. Мыслава Слонімскага р-на, цячэ праз возера Бяздоннае, упадае ў Зальвянку за 1 км на Пн ад в. Кашалі Зэльвенскага р-на. На працягу 2 км каналізаваная (ад вытоку да в. Збочна).
    ІВАНАЎКА, меліярацыйны канал у Хойніцкім і Брагінскім р-нах, левы прыток Безназоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,5 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Іванаўка Хойніцкага р-на, вусце за 7 км на ПдЗ ад в. Багушы Брагінскага р-на. ІВАНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, левы прыток р. Нясета (бас. Дняпра). Даўжыня
    7,1 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Дзмітраўка 2-я, упадае ў Нясету за 1,7 км на 3 ад в. Плоская.
    ІВАНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім і Хойніцкім р-нах, левы прыток Радзінскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 4,3 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Нежыхаў Брагінскага р-на, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Радзін Хойніцкага р-на.
    ІВАНЕЦ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,31 км.
    Найбольшая шырыня 0,27 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. р. Нача, за 40 км на ПдЗ ад Полацка, за 800 м на Пн ад воз. Каравайна, за 4 км на ПдЗ ад в. Рабчонкі, сярод лесу. Праз возера цячэ р. Быстрыца (злучае яго з воз. Каравайна). ІВАНКАЎШЧЫНА, меліярацыйны канал у Мазырскім р-не, левы прыток р. Чэрцень (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,9 км. Пачынаецца каля в. Іванкаўшчына, вусце за 5,5 км на ПдЗ ад в. Мялешкавічы.
    ІВАНЬКІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Веткаўскім р-не, левы прыток р. Пералёўка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 1,6 км на 3 ад в. Стаўбунскае Будзішча, вусце за 1,6 км на ПдЗ ад в. Пералёўка.
    ІВАЦЭВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, правы прыток Грыўды (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пачынаецца каля в. Гошчава, цячэ праз Івацэвічы, упадае ў Грыўду за 0,5 км на ПнУ да г. Івацэвічы.
    ІВЕНКА, I ў я н к а, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Нёмана.
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 111 км2, Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %(>.
    Пачынаецца каля в. Урцішкі, упадае ў Нёман на Пд ад в. Збойск. На працягу 10,5 км каналізаваная (ад г. п. Іўе да вусця). На паўночнай ускраіне г. п. Іўе створана сажалка (0,44 км2).
    ІВЕНЧЫК, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток р. Іслач (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца на Пн ад в. Раднікі, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач за 0,5 км на ПдЗ ад в. Баравікоўшчына.
    ІВЕСЬ, возера ў Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,55 км2.
    Найбольшая глыбіня 26 м.
    Даўжыня 2,12 км.
    Найбольшая шырыня 0,44 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,8 км. Аб'ём вады 4,71 млн. м3.
    Пл. вадазбору 12,4 км2.
    У бас. р. Шоша, за 36 км на У ад
    г. Глыбокае, каля в. Івесь. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, разараныя, на ПнЗ парослыя лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі. Пойма забалочаная, пад хмызняком, шырынёй да 200 м. Дно з упадзінамі і мелямі. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная сапрапелістая. Востраў пл. 1 га. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю. Упадаюць ручаі з азёр Молена і Белае (азёрны заказнік), на 3 выцякае ручай у воз. Шо, Зарастае да глыбіні 5,5 м. ІВОЛЬКА, рака ў Буда-Кашалёўскім р-не, правы прыток р. Уза (бас. Дняпра).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 81 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о-
    Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Глазаўка, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Цярэнічы. Рэчышча на працягу 2,9 км каналізаванае: в. Савет — 2 км на ПнЗ ад в. Востраў (2,9 км), в. ІвольсК — вусце (10 км). На рацэ каля в. Івольск плаціна і сажалка.
    ІВЯЗЯНКА, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток Моўчадзі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 100 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %о-
    Пачынаецца каля в. Сцяткоўшчына, цячэ па Навагрудскім узвышшы, упадае ў Моўчадзь за 1 км на ПнУ ад в. Белалозы. У верхнім цячэнні называецца Л я д з і н к а. На працягу 11,6 км каналізаваная (ад. в. Лядзіны да вусця).
    ІГЎМЕНКА, рака, гл. Чэрвенка. ІДОЛТА, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 0,58 км2.
    Найбольшая глыбіня 13,1 м. Даўжыня 1,71 км.
    Найбольшая шырыня 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі 5,4 км. Аб’ём вады 2,47 млн. м3.
    Пл. вадазбору 13,2 км2.
    У бас. р. Вята, за 11 км на ПнЗ ад г. Міёры, каля в. Ідолта. Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м, параслі лесам, на У 2—5 м, разараныя, на 3 невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ сплавінныя. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае ручай у Вяту. ІДЎТА, рака ва Ушацкім р-не, левы прыток р. Ушача (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Есяновікі, вусце за 1,5 км на У ад в. Ідута. У сярэднім цячэнні рэчышча на працягу 1,2 км каналізаванае.
    ІЗАЎКА, назва р. Ізва ў верхнім і сярэднім цячэнні.
    ІЗБЁНАК, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,33 км.
    Найбольшая шырыня 0,11 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. р. Дрыса, за 27 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 0,5 км на ПнЗ ад в. Вялікія Асёткі. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад лесам, на У пад хмызняком. На Пн выцякае ручай у р. Дрыса.
    ІЗБІНКА, рака, гл. Узбінка.
    ІЗБЫНЬКА, Б а я в а я, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, левы прыток р. Віць (бас. Прыпяці). Даўжыня 25 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Ізбынь, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Хвойнае.
    ІЗВА, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана.
    Даўжыня 26 км.
    Пл. вадазбору 141 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 %о.
    Пачынаецца на заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша (каля в. Ладзенікі), упадае ў Нёман на 1 км на ПнЗ ад в. Руда. У верхнім і сярэднім цячэнні называецца I з а ў к а. Цячэ пераважна па лесе, у сярэднім цячэнні — па глыбока ўрэзанай даліне.
    ІЗЛЕДЗЬ, рака на мяжы Валожынскага, Стаўбцоўскага і Іўеўскага р-наў, левы прыток Волкі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 30 км.
    Пл. вадазбору 134 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о.
    Пачынаецца на ПнЗ ад в. Забор'е Валожынскага р-на на схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Волку за 3 км на ПдЗ ад в. Сухі Барок Іўеўскага р-на. У нізоўі цячэ па Налібоцкай пушчы. Асноўны прыток — р. Каменка (справа). Рэчышча каналізаванае ад вытоку да хутара Ізледзь (3,4 км) і на працягу 14 км уверх ад вусця.
    ІЗМАК, Н е м а к, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 1,13 км2.
    Найбольшая глыбіня 2 м.
    Даўжыня 1,8 км.
    Найбольшая шьірыня 1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,2 км.
    Аб'ём вады 1,33 млн. м3.
    Пл. вадазбору 180 км2.
    У бас. р. Палата (цячэ праз возера), за 44 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Малое Сітна, сярод ляснога масіву. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м. Берагі забалочаныя, месцамі сплавінныя, на ПнЗ высокія, пясчаныя. Дно сапрапелістае, на Пд і ПдУ уздоўж берагоў пясчанае. Упадаюць 2 ручаі. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю.
    ІЗМОЧКА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,37 км.
    Найбольшая шырыня 0,13 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,88 км.
    У бас. р. Палата, за 32 км на ПнУ ад Полацка, за 1 км на Цд ад в. Дрэтунь. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад лесам.
    ІЗЎБРЫЦА, возера ў Верхнядзвінскім р-не.
    ІЗУБРЫЦА
    і
    Возера Івесь.
    Лісна
    ІКАЗНЬ
    Пл. 1,21 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,2 м.
    Даўжыня 2,23 км.
    Найбольшая шырыня 1,04 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Аб'ём вады 1,8 млн. м3.
    Пл. вадазбору 9,6 км2.
    У бас. р. Свольна, за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Ізубрыца, сярод лесу. Акружана забалочанай, парослай хмызняком, поймай. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, на Пн і ПнЗ 5—10 м. Берагі пясчаныя, забалочаныя, на Пн і ПдЗ сплавінныя. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Вада мае шчолачную рэакцыю, павышаную колернасць. Зарастае поўнасцю. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1 м, На ПнЗ выцякае ручай у воз. Бузянка.
    ІКАЗНЬ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 2,38 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,4 м.
    Даўжыня 2,97 км.
    Найбольшая шырыня 0,8 км.
    Даўжыня берагавой лініі 12,7 км. Аб'ём вады 7,94 млн. м’.
    Пл. вадазбору 25,3 км2.
    У бас. р. Друйка, за 14 км на У ад г. Браслаў, каля в. Іказнь. Схілы катлавіны 12—15 м, у верхняй частцы разараныя, на ПдУ парослыя лесам. Берагі нізкія, месцамі абразійныя, пад хмызняком; у паўночна-заходнім заліве сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, глыбей дно выслана сапрапелем. 2 астравы агульнай пл. 1,2 га. Зарастае слаба. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м, месцамі адсутнічае. На ПнЗ выцякае р. Усвіца.
    ІЛАВА, возера ў Шаркоўшчынскім р-не.
    Пл. 1,44 км2.
    Найбольшая глыбіня 4 м.
    Даўжыня 1,49 км.
    Найбольшая шырыня 1,19 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,9 км. Аб'ём вады 4,25 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4 км .
    У бас. р. Дзісна, за 32 км на У ад г. п. Шаркоўшчына, за 6 км на У ад в. Пагоры, на вярховым балоце. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй 0,3—0,5 м, тарфяныя, да ўрэзу вады лес. Дно плоскае, тарфяністае. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй, кіслай рэакцыяй (pH 3,6—4,9) і высокай празрыстасцю. Зарастае падводнай расліннасцю.
    ІЛАВА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. р. Дрыса, за 18 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 2,5 км на ПнУ ад в. Тапары, сярод лесу. Схілы невыразныя, на Пд і 3 забалочаная пойма. На Пн выцякае ручай у р. Дрыса. ІЛАЎКА, рака ў Шаркоўшчынскім
    р-не, правы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Ляскова, вусце за 0,6 км на У ад в. Курылава. Ад вытоку на працягу 3,3 км рэчышча каналізаванае.