Задзеўскае возера. ЗАЛАТАЯ РЭЧКА, Злацяжэч ка, рака ў Лідскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 30 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %». Пачынаецца каля в. Табала, упадае ў Нёман на ПдЗ ад в. Беліца. На працягу 5 км каналізаваная (ад вытоку да моста на аўтадарозе в. Беліца — в. Жалудок). ЗАЛАТУХА, меліярацыйны канал на Украіне і ў Столінскім р-не, правы прыток Ямнаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня каля 20 км, у т. л. на тэрыторыі Столінскага р-на 9 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Будымля Дубровіцкага р-на Ровенскай вобл., праходзіць па лясістай забалочанай мясцовасці, вусце за 3 км на ПдЗ ад в. Ямнае. ЗАЛАТЎХА, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток канала Мядзведка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ, упадае ў канал Мядзведка за 4 км на ПдУ ад в. Залатуха. ЗАЛАТЫ БАРОК, меліярацыйны канал у Шаркоўшчынскім р-не, левы прыток р. Маціца (бас. Зах. Дзвіны). Возера Закаменка. Задрачанскае возера. ЗАЛАЎСКАЕ Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Белы Двор, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Рэчкі. ЗАЛАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Астравецкім р-не. Пл. 0,24 км2. Найбольшая глыбіня 12,6 м. Даўжыня 0,87 км, Найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі 2,56 км. Аб'ём вады 1,17 млн. м3. Пл. вадазбору 140 км2. У бас. р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г. п. Астравец, на 3 ад в. Горная Кайміна. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны ў выглядзе озавых град і камавых узгоркаў вышынёй 10—14 м, пад лесам, на У разараныя. Берагі на Пн і ПдЗ нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная, сапрапелістая, з упадзінамі. Праз возера цячэ р. Клевель (злучае яго з азёрамі Туравейскае і Каймін). Расліннасць пашырана да глыбіні 2,5 м. ЗАЛЁСКАЯ СТРЭЛКА, С н я д з і нс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 13,5 км. Пачынаецца за 7 км на ПдЗ ад в. Судзібар, вусце за 3 км на 3 ад в. Мардзвін. ЗАЛЁСКІ КАНАЛ, гл. Чыкалавіцкі канал. ЗАЛІЎ СТАРЬІК, возера на мяжы Мазырскага і Нараўлянскага р-наў. Пл. 0,43 км2. Даўжыня 4,2 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 9,5 км. На пойме р. Прыпяць, за 7 км на Пн ад г. Нароўля, за 1 км на Пд ад в. Ніжні Млынок. Старычнае. Берагі высокія, месцамі абразійныя, пад хмызняком. Злучана ручаём з воз. Старык. У веснавое разводдзе злучаецца з Прыпяццю. ЗАЛУЖАНКА, Залуканка, рака ў Стаўбцоўскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 50 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %0. Пачынаецца паміж вёскамі Залужжа і Вечатарова, упадае ў Нёман за 0,8 км на Пн ад в. Дразды. На працягу 7,2 км каналізаваная: ад вытоку да моста каля в. Скамарошкі (5,2 км) і ад моста каля в. Дразды да вусця (2 км). У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Каля вёсак Стары Свержань і Залужжа створаны сажалкі (пл. адпаведна 0,28 км2 і 0,02 км2). ЗАЛУЖЖАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, левы прыток канала Вінец (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 2 км на У, вусце за 1 км на 3 ад в. Падкраічы. ЗАЛУЖЖАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Старадарожскім р-не, правы прыток р. Салон (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд, вусце за 5,5 км на ПдЗ ад в. Залужжа. ЗАЛУКАНКА, рака, гл. Залужанка. ЗАЛУЧАНКА, рака ў Ваўкавыскім р-не, правы прыток Верацейкі (бас. Нёмана). Даўжыня 11 км. Пачынаецца каля в. Дзевяткаўцы, упадае ў Верацейку на У ад в. Сядзейкі. На ўсім працягу каналізаваная. ЗАЛЬВЯНКА, рака ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, левы прыток Нёмана. Даўжыня 1 70 км. Рака Зальвянка ў ніжнім цячэнні. Пл. вадазбору 1940 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца паміж вёскамі Лідзяны і Кулявічы Свіслацкага р-на, цячэ ў Ваўкавыскім, Пружанскім, Зэльвенскім і Мастоўскім р-нах. Асноўныя прытокі: Шчыба, Ружанка, Іванаўка, Сасва, Самараўка, Юхнаўка. Даліна трапецападобная, яе шырыня ад 0,5 да 3—4 км у ніжнім цячэнні. Пойма забалочаная, роўная, шырынёй да 2,5 км, у сярэднім і ніжнім цячэнні 0,4—0,6 км. Рэчышча моцназвілістае. Яго шырыня ў межань 15— 20 м. На працягу 44,2 км каналізаванае: ад вытоку да в. Краскі (16 км) і на ўчастку за 2 км на Пн ад г. п. Зэльва — 2 км на Пн ад в. Ліхінічы (28,2 км). Берагі пясчаныя, стромкія і абрывістыя. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. На рацэ вадасховішчы Зэльвенскае і Паперня, г. Масты (пры ўпадзенні Зальвянкі ў Нёман), г. п. Зэльва. Водзяцца выдра, норка, андатра; раней было шмат ракаў і мянтузоў, у алешніках абапал ракі жылі бабры (да пачатку меліярацыйных работ). У вусцевай частцы рыбны промысел. У пойме меліярацыйныя сістэмы. ЗАЛЮБІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Баранавіцкім р-не, левы прыток ІІІчары (бас. Нёмана). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 0,5 км на У ад в. Залюбічы, упадае ў Шчару за 1,6 км на У ад в. Крошын. Прымае сцёк з асушальных каналаў, у пойме здабываюць торф. ЗАЛЯДЬІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, правы прыток Дняпроўска-Бугскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 15,8 км, Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Красынь; вусце за 1,5 км на Пд ад в. Рагадашч. Прыток — канал Страмец (справа). ЗАЛЯШНО, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,36 км2. Даўжыня 0,82 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,92 км. Пл. вадазбору 4 км2. У бас. р. Обаль, за 38 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 1 км на ПдУ ад в. Гукалы. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, пераважна пад хмызняком, на 3 і Пн часткова разараныя. На 3 выцякае р. Агнеш. ЗАМАША.НСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Докшыцкім р-не, правы прыток Патачанкі (бас. Віліі). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1,8 км на ПдЗ ад в. Віржы, упадае ў Патачанку за 2,2 км на ПдУ ад в. Замошша. ЗАМАШЧАНСКІ КАНА.Л, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім р-не, левы прыток р. Бобрык 1-ы (бас. Прыпяці). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ, вусце за 7,7 км на ПдУ ад в. Раздзялавічы. ЗАМдШАНСКІ КАНАЛ, меліяра- цыйны канал у Жабінкаўскім р-не, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7,5 км, Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Ёжыкі, вусце за 2 км на 3 ад в. Замошаны. ЗАМОШША, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,33 км2. Найбольшая глыбіня 30,7 м. Даўжыня 1,24 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 3,29 км. Аб'ём вады 3,07 млн. м Пл. вадазбору 135 км’. У бас. р. Ушача (працякае праз возера), за 18 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Замошша. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, разараныя, на Пд і ПдУ параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУ нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Найбольшая глыбіня ў паўднёвым плёсе, у паўночным — 17,9 м. Паміж плёсамі невялікі востраў. Дно да глыбіні 6—7 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю вады. Да глыбіні 2 м зарастае надводнай расліннасцю. Уваходзіць у зону курорта Ушачы. ЗАМОШША, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,13 км2. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 2,5 км2. У бас. р. Аучоса, за 17 км на Пд ад Віцебска, каля в. Зазыбы 2-я. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м, пераважна разараныя, на ПнЗ пад лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Злучана ручаём з Лучосай. ЗАМОШША, меліярацыйны канаЛу Жыткавіцкім р-не, левы прыток Угольскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Вятчынская Рудня, вусце каля й. Замошша. ЗАМШАНКА, канал Замшанка, рака ў Маларыцкім р-не, левы прыток р. Верхняя Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Старое Раматова; вусце за 1 км на ПдУ ад в. Дубічна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ЗАМЯНКА, рака ў Валожынскім і Стаўбцоўскім р-нах, правы прыток р. Уса (бас. Нёмана). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПдЗ ад в. Камень Валожынскага р-на, упадае ва Усу за 2 км на Пн ад хутара Уса Стаўбцоўскага р-на (1,1 км ніжэй вусця р. Шура). ЗАОРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, левы прыток канала Бона (бас. Зах. Буга). Даўжыня 2,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Малы Паўлопаль, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Заор'е. ЗАПАКЎЛКА, П а к у л к а, рака ў Бялыніцкім р-не, левы прыток р. Няропля (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Студзёнка, вусце на ўсходняй ускраіне в. Няропля. Рэчышча каналізаванае ЗАПАЛОССЕ на працягу 3 км (ад в. Запакулле да вусця). ЗАПАЛІЧНАЯ, Кр ымка, К р ы нк а, рака ў Лельчыцкім р-не, левы прыток р. Гурыстая (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 37 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %0. Пачынаецца за 4 км на Пд, вусце за 4 км на ПнЗ ад в. Зарубанае. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці. ЗАПАЛОССЕ, Запалоскае в о з ер а, у Міёрскім р-не. Пл. 0,37 км2. Найбольшая глыбіня 6,9 м. Даўжыня 1,14 км. Залаўскае возера. Возера Замошша (Ушацкі раён). Найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Аб'ём вады 0,79 млн. м’. Пл. вадазбору 13,1 км2. У бас. р. Вята, за 13 км на ПнЗ ад г. Міёры, каля в. Запалоссе. Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м, у верхняй частцы разараныя, на 3 парослыя лесам. Берагі высокія, абрывістыя, на ПнЗ зліваюцца са схіламі, на ПдУ і ў паўночным заліве сплавінныя, паўсюдна пад хмызняком. Дно складанай будовы (упадзіны чаргуюцца з мелкаводнымі і астраўнымі падняццямі), уздоўж берагоў пясчанае, глыбей — ілістае. 3 астравы агульнай пл. 2 га. Зарастае 70 % дна возера (пераважна падводнай расліннасцю). Упадаюць 2 ручаі. ЗАПАЛОССЕ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Скобраўка, упадае ў Свіслач на паўночнай ускраіне в. Сітнікі. ЗАПАСЕЧНАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім і Бярозаўскім р-нах, левы прыток Галоўнага Правага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,1 км, Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Жытлін Івацэвіцкага р-на, вусце за 7 км на Пн ад в. Спорава Бярозаўскага р-на. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. ЗАПЕЦКАЕ, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 1,02 км Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 2,37 км. У бас. р. Аасасіна (выцякае з возера), за 12 км на У ад Віцебска, на ПдЗ ад в. Астране. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, пад хмызняком, на У часткова разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная, парослая хмызняком пойма.