ЗАХОДНЯЯ БЯРЭЗІНА, рака, гл. Бярэзіна. ЗАХОДНЯЯ ДЗВІНА, рака ў Расіі, Беларусі і Латвіі. Заслаўскае вадасховішча. Даўжыня 1020 км. Пл. вадазбору 87,9 тыс. км!. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 666 м3/с. Агульнае падзенне ракі на Беларусі 38 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,12 %0. Пачынаецца на Валдайскім узвышшы з воз. Каракіна (Цвярская вобл.) на вышыні 221 м над узроўнем мора, упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора. Асноўныя прытокі на Беларусі: Усвяча, Обаль, Палата, Дрыса (справа), Каспля, Лучоса, Ула, Ушача, Дзісна і Друйка (злева). Цячэ на Беларусі пераважна з У на 3 па Суражскай нізіне, паміж Гарадоцкім і Віцебскім узвышшамі і на большым сваім працягу — па Полацкай нізіне. Даўжыня ў межах Беларусі 328 км, пл. вадазбору 33,2 тыс. км2. Даліна трапецападобнай формы, каля г. п. Руба — каньёнападобная. Шырыня яе ў асноўным 3—4 км, паблізу ўпадзення Улы і на крайняй усходняй частцы Беларусі дасягае 10—15 км. Глыбіня ўрэза зменьваецца ад 20—30 м да 40— 50 м. У будове даліны часцей за ўсё вылучаецца пойма і 2 (некаторыя даследчыкі адзначаюць 3—4) надпоймавыя тэрасы. Пойма ў межах Суражскай нізіны вузкая — да 60 см. Адрозніваюць 2 узроўні: нізкі (1,5— 2 м над летнім урэзам ракі, заліваецца ў разводдзе кожны год) і высокі (4—5 м, заліваецца толькі пасля мнагаснежных зім). Аналагічная будова захоўваецца да Віцебска, прычым шырыня нізкай поймы 40—50 м, a высокай не перавышае 15—20 м. Каля г. п. Руба пойма звужаецца да 10— 20 м. На Полацкай нізіне яна таксама вузкая, з дзвюма ўзроўнямі: ніжняя (2,5—3,5 м над летнім узроўнем вады) шырынёй 5—10 м і верхняя (5—5,5 м) 15—20 м. Толькі на асобных участках пойма пашыраецца да 300—500 м (зрэдку да 3 км). Рэчышча звілістае, зарастае пераважна каля берагоў. Шырыня яго да вусця р. Ула 60— 120 м, зрэдку да 190 м, каля мяжы з Латвіяй 100—140 м, зрэдку да 240 м. Суднаходству па рацэ перашкаджаюць парогі — на працягу 12 км вышэй Віцебска цягнецца Вярхоўскі парог, утвораны выхадам блізка да дзённай паверхні дэвонскіх даламітаў: парожыстыя ўчасткі трапляюцца ў сутоках Дзісны і Зах. Дзвіны каля г. Дзісна, а таксама каля г. Верхнядзвінск. Дно пясчана-камяністае і пясчанае або пясчана-галечнае. Берагі ўмерана-стромкія, супясчаныя, радзей — пясчана-гліністыя з валунамі, вышынёй да 8 м, зрэдку да 22 м. Жыўленне ракі мяшанае (пераважна снегавое з вялікай доляй грунтавога). Асаблівасць рэжыму — высокае веснавое разводдзе, нізкая летне-асенняя межань з частымі дажджавымі паводкамі, устойлівая зімовая межань. На перыяд веснавога разводдзя прьшадае 56 % , летне-асеннюю межань 33 % , зімовую — 11 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе доўжыцца 60—70 дзён (з канца сакавіка да 1-й дэкады чэрвеня). Сярэдняя вышыня над самай нізкай межанню 4,4—9 м, найбольшы ўзровень у межах Беларусі 13,5 м (1931). Летнеасенняя межань (доўжыцца 4—5 месяцаў) нярэдка парушаецца дажджавымі паводкамі вышынёй да 6 м. Зі- мовая межань каля 70—80 дзён. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Найбольшая таўшчыня лёду 50—78 см (люты — сакавік). Веснавы ледаход 4—10 сутак. Найбольшы расход вады каля Рака Заходні Буг каля Брэста. ЗАЦКАВА Віцебска 3320 і^/с (1991), Полацка 4060 м3 / с (1956), найменшы адпаведна 8 м3 / с (1940) і 25,4 м’/с (1938—39). Гадавы сцёк завіслых наносаў каля 320 тыс. т. Вада на працягу года (за выключэннем перыядаў веснавога разводдзя і летне-асенніх паводак) гідракарбанатна-кальцыевага класа з рэзка выражаным гідракарбанатным характарам. Для памяншэння забруджвання Зах. Дзвіны на прамысловых і камунальных прадпрыемствах ствараюцца ачышчальныя збудаванні, вядзецца кантроль за гідратэхнічным рэжымам ракі, аднак стан ракі пакуль не паляпшаецца (у 1990 г. ў Наваполацку адбылася аварыя, якая аказала адмоўны ўплыў на іхтыяфауну да самага вусця ракі). У рацэ водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась звычайны, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, стронга ручаёвая, галавень і інш. Са старажытных часоў Зах. Дзвіна — важны гандлёвы шлях, у 9—11 ст. па ёй праходзіла адно з адгалінаванняў шляху з «варагаў у грэкі». Рака злучана Бярэзінскай воднай сістэмай (не дзейнічае) з Дняпром. Суднаходства ажыццяўляецца ад Веліжа (Расія) да Верхнядзвінска, у ніжнім цячэнні (у межах Латвіі) — на асобных участках. На Зах. Дзвіне (Даўгаве) працуюць Кегумская, Плявінская і Рыжская гідраэлектрастанцыі. Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу на Беларусі: Сураж, Руба, Віцебск (порт), Бешанковічы, Ула, Полацк, Наваполацк, Дзісна і Верхнядзвінск. ЗАЦКАВА, возера ў Гродзенскім р-не. Пл. 0,75 км2. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 5,1 км. У бас. р. Пыранка, за 26 км на ПнУ ад Гродна, за 4 км на ПнУ ад в. Азёры. Схілы катлавіны вышынёй 8— 10 м, параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. На ПнУ упадае р. Сламянка, на ПдЗ возера злучана пратокай з Белым возерам. ЗАЦЯРЖЎЎКА, рака, гл. Жацераўка. ЗАЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не. Пл. 0,29 км2. Найбольшая глыбіня 7,9 м. Даўжыня 1,76 км. Найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 4,04 км. Аб'ём вады 1,39 млн. м3. Пл. вадазбору 4,3 км2. У бас. р. Шэвінка, за 8 км на ПнУ ад г. п. Шуміліна, за 1 км на Пн ад в. Слабада. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, пераважна разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, каля ўрэзу вады параслі хмызняком, на У і 3 сплавінныя. У паўднёвай частцы востраў пл. 0,1 га. Дно да глыбіні 2 м (вакол астравоў да 4—5 м) пясчанае, ніжэй — сапрапелі