ІЛГАЙЦЫ.І л г а й ц а, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,45 км2. Найбольшая глыбіня 20,2 м. Даўжыня 2,02 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 5,99 км. Аб'ём вады 2,72 млн. м3. Пл. вадазбору 4,4 км2. У бас, р. Дрысвята, за 17 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Ілгайцы. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на Пн 2—5 м), у ніжняй частцы параслі хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, пясчаныя, задзернаваныя. Дно мелкаводнымі падняццямі падзяляецца на шэраг адасобленых замкнёных катлавін; да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Зарастае слаба, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4—5 м. ІЛІЯ, рака ў Лагойскім і Вілейскім р-нах, у бас. Віліі. Возера Ілава. Даўжыня 62 км. Пл. вадазбору 1220 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Міхалкавічы ў межах Мінскага ўзвышша, у вярхоўі прымае рэкі Каменка (злева) і Бачылаўка (справа), упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча. Асноўныя прытокі: Сліжанка Мышкоўка, Выпрата, Жучок, Рыбчанка (злева), Бачылаўка (у вярхоўі), Дроздка (справа). Даліна невыразная, яе шырыня 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, яе шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У ніжнім цячэнні ракі размяшчаецца зона адпачынку Вілейка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Рака Ілія каля вёскі Ілья Вілейскага раёна. ІЛЬЖА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,21 км2. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 2,82 км. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 20 км на Пн ад г. Браслаў, каля в. Кардалішкі. Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, пераважна разараныя, месцамі на 3 і У пад хмызняком. Злучана ручаём з воз. Прасвята. ІЛЫНКА, канал, гл. Вожа. ІЛЬМЕНКА, ручай у Магілёўскім р-не ў бас. Дняпра. Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Ляўкоўшчына, упадае ў вадасховішча Рудзея, за 1 км на ПдУ ад в. Малыя Амхінічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (ад в. Ляўкоўшчына да в. Вялікія Амхінічы). ІЛЬМЁНАК, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,2 км2. Найбольшая глыбіня 6,2 м. Даўжыня 0,64 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Аб'ём вады 0,61 млн. м3. Пл. вадазбору 2,5 км2. У бас. р. Друйка, за 10 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Слабодка. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, на Пд парослыя лесам, на 3 і Пн разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на 3 выцякае ручай у воз. Поцех. ІЛЬНЯНОЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,15 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. У бас. р. Аўсянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок, на паўднёва-заходняй ускраіне в. Бярозна. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя, на Пн пад лесам. ІНАВА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 1,27 км2. Найбольшая глыбіня 9 м. Даўжыня 2,24 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 6,8 км. Аб'ём вады 6,6 млн. м’. Пл. вадазбору 12,8 км2. У бас. р. Вята, за 13 км на ПдУ ад г. Браслаў, каля в. Інава. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, разараныя, на Пн 25—30 м, пад хмызняком. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, на 3 нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбакаводная зона ілістая. Зарастае слаба. Шырыня паласы зарастання да 5 м, у асобных месцах да 35 м. На У выцякае ручай у воз. Укля. ІНДУРКА, рака ў Гродзенскім р-не, левы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 85 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %0. Пачынаецца каля в. Старая Дубавая на схілах Гродзенскага ўзвышша, упадае ў Свіслач на У ад в. Баброўнікі. На працягу 3,8 км каналізаваная (ад в. Луцкаўляны да в. Рагачы). Каля в. Луцкаўляны створана сажалка (пл. 0,34 км2). шуць, рака ў Клімавіцкім, Добрушскім, Гомельскім р-нах Беларусі, Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі; левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Рака Іпа каля вёскі Якімавічы Калінкавіцкага раёна. ІПА, рака ў Светлагорскім, Калінкавіцкім і Мазырскім р-нах, левы прыток Прыпяці. Даўжыня109 км. Пл. вадазбору 1010 км!. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м3/с. Агульнае падзенне ракі 29,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Сякерычы Светлагорскага р-на, цячэ па нізінах Гомельскага і Прыпяцкага Палесся, вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Рудня Гарбавіцкая. Асноўны прыток — р. Віша (справа). Даліна трапецападобная, у нізоўі скрынкападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Пойма нізкая, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча ад вы.току на працягу 95 км каналізаванае, шырыня яго 10—12 м. Разводдзе з сярэдзіны сакавіка да першай дэкады мая. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й пал. сакавіка. ІРВЯНІЦЛ Даўжыня 437 км. Пл. вадазбору 10 900 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 55,6 м3/с. Агульнае падзенне ракі 84,9 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %0. Пачынаецца за 0,8 км на 3 ад в. Нядзведзь Клімавіцкага р-на, цячэ па Смаленскай, Бранскай і Гомельскай абласцях, упадае ў Сож на паўночна-ўсходняй ускраіне г. Гомель. Асноўныя прытокі на Беларусі: Няцеша, Харапуць (злева), Ачоса (справа). Вярхоўе ракі на Аршанска-Магілёўскай раўніне, прывусцявы ўчастак у Гомельскім Палессі. Даўжыня ў межах Беларусі 64 км, Даліна трапецападобная, шырыня яе ў вярхоўі 1 — 1,5 км, ніжэй 2,5—3,5 км, на ўчастку ад г. Сураж да вусця 4—8 км. Пойма пераважна двухбаковая, у нізоўі перасечаная старыцамі з азёрамі старычнага тыпу. Шырыня яе да вусця р. Надва 0,2—0,8 км, ніжэй 2,5—3,5 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 24,3 км (ад вытоку да мяжы з Расіяй), ніжэй звілістае; шырыня яго ў вярхоўі 1,5—12 м, на астатнім працягу 20—50 м. Берагі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м. Найбольшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3—4 м. Замярзае ў 1-й палове снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. На рацэ каля в. Цімошкі Клімавіцкага р-на плаціна і сажалка і плаціна ў г. Добруш. ІРВЯНІЦА, рака ў Дубровенскім р-не, левьі прыток р. Марэя (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 22 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,6 %0. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Пунішча, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Ірвяніца. ІРЖЭЎКА, рака ў Талачынскім р-не, левы прыток р. Крывая (бас. Дняпра). Даўжыня 16 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Лагоўшчына, вусце на паўночнай ускраіне в. Воўкавічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (ад в. Любанічы да в. Варанцэвічы). ІРТЫНЬ, возера ў Брагінскім р-не. Пл. 0,18 км2. На пойме р. Дняпро, за 47 км на ПдУ ад г. п. Брагін, за 1,5 км на Пн ад в. Кірава. Старычнае. ІСА, рака ў Баранавіцкім і Слонімскім р-нах, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 62 км. Пл. вадазбору 554 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0. Пачынаецца каля в. Серабрышча Баранавіцкага р-на, упадае ў Шчару ў межах Слоніма. Асноўныя прытокі — Пляхоўка і Рудня. Даліна трапецападобная. Пойма чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да в. Звераўшчына (11,6 км) і ад в. Харашэвічы да в. Нагуевічы (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і в. Нагуевічы плаціны; каля Слоніма ў маляўнічай мясціне зона адпачынку Іса. ІСА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 1,3 м. Даўжыня 1,03 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 км. Аб’ём вады 0,22 млн. м3. Пл. вадазбору 30,5 км2. У бас. р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок, за 8,5 км на ПдЗ ад г. п. Езярышча, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя. Пойма шырынёй 20—100 м, забалочаная. Дно выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае. 3 астравы агульнай пл. 0,4 га. Праз возера цячэ ручай Чарнуя. ІСКА, рака ў Слонімскім р-не, левы прыток р. Іса (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 4 км на У ад в. Новая Стража, цячэ сярод лесу, упадае ў Ісу за 1,2 км на ПдУ ад в. Якімавічы. ІСКРАЎСКАЕ, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,44 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. У бас. р. Вужыца, за 2 км на ПнЗ ад Віцебска, за 0,2 км на У ад в. Пракуды. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад выганам. На 3 забалочаная пойма шырынёй 50 м. Упадае ручай з воз. Дзяйкоўскае, выцякае ручай у р. Вужыца. ІСЛАЧ, рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях, левы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Рака Іспач каля вёскі Ракаў. Даўжыня 102 км. Пл. вадазбору 1330 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 10 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %о. Пачынаецца каля в. Глушынцы Дзяржынскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні праз Налібоцкія лясы. Упадае ў Бярэзіну на ПдУ ад в. Бакшты Іўеўскага р-на. Асноўныя прытокі: Выганічанка, Цецяроўка, Волма (злева), Яршоўка, Пяршайка, Валожынка (справа). Даліна ў вярхоўі трапецападобная, глыбока ўрэзаная; у сярэднім цячэнні скрынкападобная, шырынёй 300— 500 м. Пойма ў вярхоўі роўная, шырыня яе 30—50 м, у нізоўі паступова расшыраецца да 2 км, месцамі забалочаная. Рэчышча звілістае, зарэгулявана 3 плацінамі; яго шырыня 10— 40 м. На ўсім працягу трапляюцца невялікія астравы. Берагі стромкія, абрывістыя. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у пачатку сакавіка. Адна з нямногіх рэк Беларусі, у якой водзіцца стронга ручаёвая. Лясныя масівы абапал ракі, маляўнічасць і хуткае цячэнне вабяць турыстаў, у т. л. воднікаў. ІСНА, возера ў Гарадоцкім р-не, на мяжы з Пскоўскай вобл. Пл. 0,14 км2. Даўжыня 1,12 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,55 км. У бас. р. Свіна, за 42 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 6 км на ПнЗ ад в. Майсеева. Схілы катлавіны вышынёй 5— 7 м, пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—75 м. Праз возера цячэ р. Чарнец. ІСПАЛОХА, рака ў Слуцкім і Уздзенскім р-нах, левы прыток Лошы (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 55 км'. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %». Пачынаецца кадя в. Гацук Слуцкага р-а, упадае ў Лошу за 2 км ніжэй в. Румок. На ўсім працягу каналізаваная, у ніжнім цячэнні выкарыстоўваецца ў якасці магістральнага канала меліярацыйнай сістэмы.