КАПАЛОВІШЧА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Палата за 52 км на ПнУ ад Полацка, за 3,3 км на 3 ад в. Белая, за 0,5 км на Пн ад воз. Вялікае Астравіта. Схілы катлавіны на Пн не выражаны, на Пд стромкія, вышынёй 10 м. Размешчана сярод лесу. КАПАТКЁВІЦКІ КАНАЛ, гл. Агейха. КАПАЧЫ, ручай у Смаргонскім р-не, правы прыток Віліі. Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца за 2,8 км на ПнУ, вусце за 1,1 км на ПдЗ ад в. Капачы. На ўсім працягу каналізаваны. КАПЁНЕЦ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. У бас. р. Обаль, за 40 км на ПнУ ад Полацка, за 7 км на Пд ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй 7 м, на Пн стромкія, пад хмызняком. КАПЎСНІК, рака ў Шклоўскім р-не, левы прыток р. Днепр. Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 64 км’. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 %о. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Слабодка, вусце паміж вёскамі Вялікае Зарэчча і Малое Зарэчча. КАПЎСТКА, рака, гл. Жучка. КАПЎСЦІНКА, Новая Валож ы н к а, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток Валожынкі (бас. Нёмана). Даўжыня 4,2 км, Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Капусціна, упадае ў Валожынку за 1,2 км на У ад в. Пруднікі. На ўсім працягу каналізаваная. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. КАПЎСЦІНКА, назва р. Носаўка ў верхнім цячэнні. КАПЦЭВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток р. Бобрык 2-і (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Глінка, вусце за 3,5 км на ПнЗ ад чыг. ст. Капцэвічы. КАПЦЭВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток Міхедава-Грабаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,4 км, Пачынаецца за 3,5 км на ПнУ ад в. Грабаў, вусце за 4 км на 3 ад в. Міхедавічы. КАПЦЭВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток р. Бобрык 2-і (бас. ГІрыпяці). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 7 км на У ад в. Вялікія Сялюцічы, вусце за 3,5 км на ПнЗ ад чыг. ст. Капцэвічы. КАПЧАНКА, рака ў Асіповіцкім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 59 км\ Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о. Пачынаецца кадя в. Заельнік, вусце на паўднёвай ускраіне в. Краснае. КАРАВАЙНА, возера ў Полацкім р-не, на мяжы з Глыбоцкім. Пл. 0,64 км2. Найбольшая глыбіня 9,1 м. Возера Канстанцінава. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Аб'ём вады 2,78 млн. м'. Пл. вадазбору 2,6 км2. У бас. р. Нача, за 40 км на ПдЗ ад Полацка, за 4 км на ПнУ ад воз. Шо, Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м (на ПдУ 4—5 м), параслі лесам, месцамі разараныя. Берагі пясчаныя, пад лесам, на Пн і 3 сплавінныя. На 3 вялікі заліў акружаны вярховым балотам, злучаецца з возерам шырокай пратокай. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі ілістае, глыбей дно сапрапелістае. Вада дастаткова празрыстая. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,6—2 м, падводнай — да 5 м. Возера — выток р. Быстрыца. КАРАВАЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Віцебскім р-не. Пл. 0,17 км2. Даўжыня 0,88 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 2,48 км!, У бас. р. Шэвінка, за 16 км на ПнЗ ад Віцебска, за 3 км на У ад в. Заронава. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, параслі хмызняком, на Пн разараныя. КАРАЛЕЎСКІ КАНАЛ, гл. Мухавец. КАРАНЁВА, Каранёўскае в о зера, Святое возера, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,58 км2. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,88 км. Пл. вадазбору 2,86 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна (ручаём злучана з возерам), за 28 км на ПнЗ ад г. п. Бешанковічы, за 4 км на 3 ад г. п. Ула. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, параслі лесам, на ПнУ да 5 м, разараныя. КАРАСЁВА, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 0,14 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,28 км. У бас. р. Абалянка, за 23 км на У ад г. Сянно, каля в. Нярэйша. Схілы катлавіны вышынёй 4—8 м, пад лесам і хмызняком. Выцякае ручай у р. Нерайшанка. КАРАСЁВА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,27 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. У бас. р. Межава, за 3 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 0,7 км на ПдУ ад в. Асіннікі, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны вышынёй 12— 15 м, на 3 невыразныя. КАРАСЁВА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,27 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,67 км. У бас. р. Аоваць, за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 0,75 км на ПдЗ ад в. Камары, сярод балота. Злучана ручаём з воз. Баброва. КАРАСЁЎКІ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,17 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км. У бас. р. Галбіца, за 28 км на У ад г. Паставы, на ўсходняй ускраіне в. Чорная. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Упадае ручай. КАРАСІНА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 1,47 км. У бас. р. Дрысвята, за 23 км на 3 ад г. Браслаў, каля в. Карасіна. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. На 3 пойма шырынёй да 250 м, забалочаная, пад хмызняком. Выцякае ручай у воз. Дрысвяты. КАРАСІНКА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,37 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км. У бас. р. Палата, за 26 км на ПнУ ад Полацка, за 2 км на ПнУ ад в. Бабовікі. Размешчана сярод лесу, месцамі забалочанага, на ПдЗ і ПдУ вылучаюцца схілы вышынёй да 5 м. Выцякае ручай у р. Палата. КАРАЧОЎКА, ручай у Дзятлаўскім р-не, правы прыток Дзятлаўкі (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца на Ў ад в. Міклашы, упадае ў Дзятлаўку за 1 км на ПнУ ад в. Курпяшы. Каналізаваны на працягу 3 км ад вусця ўверх. КАРАЧЎНКА, рака ў Дзяржынскім р-не, левы прыток Ператуці (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 33 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,7 %». Пачынаецца на ПнЗ ад в. Карачуны, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ператуць на 3 ад в. Клыпаўшчына. На працягу 3,8 км каналізаваная: ад вытоку (1,7 км) і за 0,8 км на ПдУ ад в. Дзягільна — 0,7 км ніжэй моста на аўтадарозе Масква — Брэст (2,1 км). Каля в. Дзягільна створана сажалка (пл. 0,31 км2). КАРГАЎШЧЫНА, Каргавіца, Р уд а к о ў к а, рака ў Лагойскім р-не, правы прыток р. Балавец (бас. Нёмана). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 32 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %0. Пачынаецца на Пд ад в. Мятлічыцы, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Балавец на ПнУ ад в. Булахаўка. На працягу 2 км ад вусця ўверх каналізаваная. КАРКОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,52 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,28 км. У бас. р. Чарапяціца (з возерам злучана ручаём), за 10 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 4 км на ПнЗ ад воз. Межава, сярод забалочанага ляснога масіву. Схілы невыразныя. Берагі забалочаныя, на Пн сплавінныя. КАРЛАЎКА, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, правы прыток р. Брагінка (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца каля в. Кацічаў, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Чыкалавічы. КАРЛЯЧА, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток р. Дубаўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПдУ ад в. Пуляхі, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Гуркі. Цячэ па лясістай мясцовасці. Рэчышча ад вытоку на працягу 6 км каналізаванае. КАРМАНОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Бялыніцкім р-не. Пл. 0,3 км2. Даўжыня 0,75 км. Найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. У бас. р. Клява, за 16 км на ПнЗ ад г. п. Бялынічы, каля в. Карманоўка. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, параслі лесам і хмызняком, на У і ПдУ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Пойма шырынёй да 100 м, пад хмызняком. КАРМЯНКА, рака ў Кармянскім р-не, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 53 км’. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0. Пачынаецца на 3 ад в. Дебядзёўка, вусце на паўднёвай ускраіне в. Гарадок. На рацэ г. п. Карма. КАРНЕЕЎКА, рака ў Пастаўскім р-не, правы прыток р. Галбіца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 20 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %0. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Ааськія, вусце каля в. Куніцкія. У нізоўі цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. КАРОБКАВІЦКІ КАНАЛ, гл. Цытвянскі канал. КАРОСЦІНКА, рака ў Лельчыцкім р-не, левы прыток р. Убарць (бас. Прыпяці). Даўжыня 33,8 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Дуброва, вусце за 3 км на Пн ад в. Убарцкая Рудня. Рэчышча на працягу 21 км уверх ад вусця каналізаванае. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. КАРОЎЧЫНА, вадасховішча ў Горацкім р-не. Пл. 0,47 км2. Найбольшая глыбіня 8,6 м. Даўжыня 2,5 км. Найбольшая шырыня да 0,3 км. Аб'ём вады 1,42 млн. м1. Пл. вадазбору 35 км2. На р. Касінка, за 30 км на ПдЗ ад г. Горкі, каля в. Кароўчына. Створана ў 1981 для арашэння, рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 7,6 млн. м*. КАРОЦІЦА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,27 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,68 км. У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на У ад г. п. Ушачы, за 1 км на ПдУ ад в. Турасполле, сярод парослага хмызняком балота. Берагі сплавінныя. Зарастае. Злучана канавай з р. Дзіва. КАРШКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, К a р п 1 нскае возера, у Глыбоцкім р-не. Пл. 0,21 км2. Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 2,68 км. Пл. вадазбору 16,8 км’. У бас. р. Паловіца (выцякае з возера), за 17 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Карпікі. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, пераважна разараныя. КАРШЛАЎКА, рака ў Чэрвеньскім р-не, левы прыток р. Уса (бас. Дняпра). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 53 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Барсукі Хутарскага сельсавета, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Карпілаўка Хутарскага сельсавета. На рацэ ў в. Карпілаўка сажалка Ведрыца-Карпілаўка — помнік прыроды мясцовага значэння (выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі, з’яўляецца месцам адпачынку). КАРСАКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Шаркоўшчынскім р-не, правы прыток р. Бярэжа (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Верацеі, вусце за 0,5 км на ПнУ ад хутара