• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    КАЛЕКТАР 4-ы, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, правы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Вярхоўе Ясельды» (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ, вусце за 1,9 км на У да в. Вашчынічы.
    КАЛЕКТАР 6-ы, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, правы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Вярхоўе Ясельды» (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Краснае, вусце за 2,4 км на ПнУ ад в. Ліхачы.
    КАЛЕСІНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Даўжыня 0,68 км.
    Найбольшая шырыня 0,23 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,62 км.
    У бас. р. Тураўлянка, за 30 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Вострава. Схілы катлавіны на Пн вышынёй 8—9 м, разараныя, на Пд невыразныя. На Пд да возера прымыкае забалочаны лясны масіў. На У злучана ручаём з воз. Паўазер'е.
    КАЛЁСНІКАВА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,28 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. р. Ушача, за 20 км на ПдЗ ад Полацка, за 0,5 км на У ад г. п. Ветрына, сярод хмызняку. Вакол возера пойма шырынёй 40—70 м, пад лугам. Выцякае ручай у р. Нежлеўка. КАЛІНАВЕЦ, ручай у Пружанскім р-не, правы прыток р. Левая Лясная (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Тарасы, вусце за 2 км на У ад в. Стойлы. На большым працягу цячэ праз лес. Рэчышча ад вытоку на працягу 1 км каналізаванае.
    КАЛІНАЎКА, рака, гл. Гніва.
    КАЛІНІНСКІ КАНА.Л, меліярацыйны канал у Акцябрскім р-не, левы прыток р. Нератоўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 5 км на Пд ад в. Сапейкаў, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Шкава.
    КАЛІНКА, К а л і н і ц а, рака ў Клімавіцкім р-не, левы прыток р. Лабжанка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Зарэчча, вусце за 2 км на Пд ад в. Сінеж. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км (ад в. Заручча да вусця).
    КАЛІНКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток р. Ненач (бас. Прыпяці). Даўжыня 15 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Ладыжын, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Гарбавіцкая Рудня.
    КАЛКІ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, правы прыток р. Сцвіга (бас. Прыпяці). Даўжыня 17 км. Пачынаецца за 6 км на Пд ад в. Букча, вусце за 10 км на 3 ад в. Карма. Прыток — Тапілаўскі канал (злева).
    КАЛОДА, рака ў Пружанскім р-не, левы прыток Ружанкі (бас. Нёмана). Даўжыня 4 км, Пачынаецца ў Ружанскай пушчы за 3 км на ПдЗ, упадае ў Ружанку за 0,6 км на Пн ад в. Ласасін. Ад вусця на працягу 1 км каналізаваная.
    КАЛОДЗЕЗЬ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,08 км2.
    Даўжыня 0,42 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.
    У бас. р. Палата, за 46 км на ПнУ ад Полацка, за 4 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітна. Схілы катлавіны на 3 і ПнЗ вышынёй да 15 м, на ПнУ і У 5—7 м (на Пд невыразныя), пад лесам. Уздоўж берагоў нешырокая паласа (75—200 м) забалочанага лесу. КАЛОДКІ, возера ў Вілейскім р-не.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 0,68 км.
    Найбольшая шырыня 0,28 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,58 км.
    У бас. р. Нарач, за 20 км на ПнЗ ад г. Вілейка, на Пд ад в. Калодкі, сярод забалочанага лесу. Схілы невыразныя, на У і Пн вышынёй да 5 м. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, на 3 сплавінныя.
    Возера Каймін.
    КАЛОДНА, возера ў Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,11 км2.
    Найбольшая глыбіня 12,8 м.
    Даўжыня 0,85 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,75 км.
    Пл. вадазбору 13,5 км2.
    У бас. р. Ула, за 22 км на ПнЗ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Зарэчча. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, пад лесам і хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. На Пд упадае ручай з воз. Лешна, на Пн вьіцякае ручай у р. Ула. КАЛОДНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,11 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.
    У бас. р. Ушача, за 5 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, за 0,5 км на Пн ад в. Замошша 2-е (на Пд ад воз. Пліна). Схілы катлавіны пад лесам (вышыня 7—10 м).
    КАЛОДНЯ, к а нал Калодня, рака ў Чачэрскім р-не, левы прыток р. Покаць (бас. Дняпра). Даўжыня 7,2 км.
    Возера Калодна (Бешанковіцкі раён).
    Пачынаецца за 1,3 км на ПнУ ад в. Усошнае, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Нісімкавіцкая Рудня. Рэчышча каналізаванае.
    КАЛОНКА, рака ў Свіслацкім р-не і Польшчы, правы прыток р. Нараў (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 34 км (у т. л. ў межах Польшчы 5 км).
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %0. Пл. вадазбору 247 км2.
    Пачынаецца каля в. Сакольнікі, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Семяноўка (Польшча). Каналізавана каля 17 км рэчышча (выток — 4 км вышэй вусця р. Ятвезь). У ніжнім цячэнні называецца К а л о н а.
    КАЛОЧЧА, возера ў Мазырскім р-не.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 1,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км, Даўжыня берагавой лініі 3,18 км.
    На пойме р. Прыпяць, за 15 км на ПдУ ад Мазыра, на ПнУ ад в. Стрэльск. Старычнае. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пясчаныя, параслі лесам і хмязняком. Берагі высокія, пясчаныя.
    КАЛПЕНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Баранавіцкім р-не, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Палянічыцы, упадае ў Шчару за 1,2 км на Пд ад в. Загор'е. У наваколлі здабываюць торф.
    КАЛПЯНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    У бас. р. Тураўлянка, за 18 км на У ад г. п. Ушачы, за 2 км на Пд ад в. Загор'е, 800 м на У ад воз. Атолава, сярод забалочанай, парослай хмызняком, мясцовасці. Злучана канавай з воз. Атолава.
    КАЛЬНІЦА, Дзервяніска, возера ў Гродзенскім р-не.
    Пл. 1,04 км2.
    Даўжыня 3,88 км.
    Найбольшая шырыня 0,42 км.
    Даўжыня берагавой лініі 9,2 км.
    У бас. р. Пыранка, за 32 км на ПнУ ад Гродна, каля в. Глушнева. Схілы катлавіны вышынёй 9—10 м, параслі лесам. Берагі пераважна супадаюць са схіламі.Праз возера цячэ р. Сламянка (злучае яго з азёрамі Вераўскае і Стаў), упадае ручай з воз. Чартова. КАЛЮХОЎСКІ КАНАЛ, .меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, правы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Батава» (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,7 км, Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Гірск, вусце за 1 км на Пд ад в. Калюхі.
    КАМАЙКА, рака ў Пастаўскім р-не і Літве, правы прыток р. Бірвета (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 50 км.
    Пл. вадазбору 306 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м3/с, на мяжы Беларусі і Літвы — 1,67 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Выцякае з Вялікага Камайскага возера за 1 км на 3 ад в. Камаі. Цячэ ў межах Свянцянскіх град і заходняй часткі Полацкай нізіны, праз азёры Вялікае і Малое Сурвілішскія, Свірас (у Літве). Даўжыня ў межах Беларусі 21 км, пл. вадазбору 205 км2. Вусце за 2 км на ПдУ ад в. Дзідзяселіс Ігналінскага р-на. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на Пастаўшчыне каналізаванае (1,5 км на ПдЗ ад в. Вілейты — мяжа з Літвой).
    КАМАЙСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Докшыцкім р-не, левы прыток р. Поня (бас. Дняпра). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Камайск, упадае ў Поню за 0,8 км ніжэй вусця р. Варлынка. КАМАР, рака ў Астравецкім р-не, левы прыток Лошы (бас. Віліі). Даўжыня 5 км, Пачынаецца за 0,5 км на ПнЗ ад в. Навікі, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Лошу на ПдУ ад в. Мацкі. На ўсім працягу каналізаваная.
    КАМАРОВІЧЫ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток Фаставіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца за 4 км на Пд, вусце за 2 км на Пн ад в, Камаровічы.
    КАМАРЫН, возера, гл. Вялікае Камарына.
    КАМАРЫНЕЦ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
    У бас. р. Нешчарда, за 14 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 1,5 км на ПдЗ ад в. Парэчча, сярод забалочанага лесу. КАМАРЫНКА, ручай у Глускім р-не, левы прыток р. Зарудзеча (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПнЗ ад в. Юзафова, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Барысаўшчына. КАМЕНКА, рака ў Гарадоцкім р-не, левы прыток р. Усыса (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 26 км.
    Пл. вадазбору 137 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
    Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Малашанкі, вусце за 0,6 км на 3 ад в. Прудок. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 4,9 км каналізаванае. Асноўны прыток р. Сутокі.
    КАМЕНКА, рака ў Асіповіцкім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 82 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %».
    Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад р. п. Градзянка, вусце на паўночнаўсходняй ускраіне в. Прыцерпа. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (выток — 1,5 км на ПнЗ ад в. Каменічы).
    КАМЕНКА, рака ў Чэрыкаўскім і Чавускім р-нах, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра).
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 87 км\
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о.
    Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Каменка Верамейкаўскага седьсавета Чэрыкаўскага р-на, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Дрануха Чавускага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,2 км (ад в. Прудок да вусця). КАМЕНКА, рака ў Брэсцкім р-не, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 194 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
    Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Камянецкае Падлессе, вусце за 1 км на Пд ад в. Ямна. Рэчышча каналізаванае.
    КАМЕНКА, рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 44 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,6 %о.
    Пачынаецца за 1,7 км на ПдЗ ад в. Асінаўка Краснапольскага р-на, вусце за 2 км на 3 ад в. Казакоўка Слаўгарадскага р-на. Рэчышча ад вусця ўверх на працягу 3,5 км каналізаванае.
    КАМЕНКА, рака ў Круглянскім р-не, правы прыток р. Друць (бас. Дняпра).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 87 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о.
    Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Паўлавічы, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Кунцы. Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км (выток — в. Чырвоная Горка).
    КАМЕНКА, рака ў Стаўбцоўскім р-не, левы прыток Усы (бас. Нёмана). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Каменка, цячэ ў межах Налібоцкай пушчы, упадае ва Усу за 6 км на ПдЗ ад в. Кляцішча. На ўсім працягу каналізаваная.
    КАМЕНКА, К а м я н і ц а, рака ў Шклоўскім і Аршанскім р-нах, правы прыток р. Чарніца (бас. Дняпра). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Засценкі Аршанскага р-на, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Мікіцічы Шклоўскага р-на.