ІЎНЯ, канава Іўня, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток канала Іўня — Бонда (бас. Дняпра). Даўжыня 16 км. Пачынаецца за КАБЫЛІНСКАЕ 1,5 км на ПдЗ ад в. Раманаўка, упадае ў канал Іўня — Бонда за 1 км на ПнЗ ад в. Прудзішча. ІЎНЯ-БОНДА, Іўня, канава I ўня-Бонда, Ямная канава, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Прудзішча, упадае ў Ведрыч на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Новы Свет. ІЎЯНКА, рака, гл. Івенка. ІШЧАЛНЯНКА, рака ў Шчучынскім р-не, правы прыток Дзікушкі (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 56 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 %0. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Вядікія Баяры, цячэ ў межах Аідскай раўніны, упадае ў Дзікушку за 1,6 км на ПдУ ад в. Дзірванцы. Ад в. Ішчална да вусця на працягу 6,2 км каналізаваная. КАБАК, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,23 км2. Найбольшая глыбіня 8,9 м. Даўжыня 0,87 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Аб'ём вады 1,26 млн. м3. Пл. вадазбору 12,5 км2. У бас. р. Ладасна, за 17 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Кабак. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на У 20—25 м), на Пд невыразныя, разараныя, на Пн пад лесам і хмызняком, на ПдЗ сплавінныя. Пойма шырынёй да 10 м, пераўвільготненая, месцамі тарфяністая, парослая хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, глыбакаводная частка ложа плоская, выслана сапрапелем. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. На Пд упадае ручай з воз. Бабча, на Пн выцякае ручай у воз. Ладасна. КАБАНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 16,6 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Дарагінь, упадае ў Бярэзіну за 1,8 км на ПдЗ ад в. Таўстыкі. КАБІШЧАНКА, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток р. Лужаснянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 28 км. Пл. вадазбору 166 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0. Выцякае з воз. Болецкае за 0,6 км на ПдУ ад в. Новы Болецк (у верхнім цячэнні называецца Пальмінка), вусце за 1,3 км на ПдЗ ад в. Саўчонкі. КАБЫЛІНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,004 км2. Даўжыня 0,09 км. Найбольшая шырыня 0,06 км. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км. У бас. р. Палата, за 20 км на ПнУ ад Полацка, за 3 км на ПдУ ад в. Конны Бор, каля гары Кабыліная. Схілы катлавіны на Пд і У пакатыя, вышынёй да 5 м, на 3 спадзістыя. Размешчана сярод лесу. КАБЫЛІНСКАЕ вдЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не. Пл. 0,22 км2. Даўжыня 0,1 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км. Пл. вадазбору 3,06 км2. У бас. р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Кабылінцы. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, параслі лесам, на Пн часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Каля паўночна-ўсходняга берага невялікі востраў. Возера Кабак. КАБЫЛЯНКА, рака ў Вілейскім р-не, левы прыток Віліі. Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 54 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %о. Пачынаецца каля в. Кастрычніцкая, упадае ў Вілію за 1 км на ПдЗ ад в. Сцешыцы. На ўсім працягу каналізаваная. КАВАЛЁВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,3 км. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Кавалевічы, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Лучкі. КАВАЛЁЎКА, рака ў Пухавіцкім р-не, левы прыток р. Шаць (бас. Прыпяці). Даўжыня 22 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Слопішча, вусце за 0,5 км на У ад в. Лучкі. Рэчышча на 15 км уверх ад вусця каналізаванае. КАВАЛЁЎКА, рака ў Астравецкім р-не, левы прыток Аошы (бас. Віліі). Даўжыня 12 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Дравянікі, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Лошу на ўсходняй ускраіне г. п. Астравец. Асноўныя прытокі — Парока і Малька (злева). На ўсім працягу каналізаваная. КАВАЛЁЎСКІ КАНАЛ, гл. БудаГрэскі канал. КАВАЛЬКІ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,23 км*. Найбольшая глыбіня 4,6 м. Даўжыня 0,74 км. Найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Аб’ём вады 0,68 млн. м3. Пл. вадазбору 1 км2. У бас. р. Мядзелка, за 3,5 км на 3 ад г. Паставы. Схілы катлавіны вышынёй 6—7 м, пераважна разараныя. Берагі вышынёй да 0,6 м, на Пн і Пд сплавінныя. На Пн забалочаная пойма (шырыня да 0,5 км), пад хмызняком. Дно ілістае. Вызначаецца высокай мінералізацыяй вады (да 760 мг/л). Зарастае слаба, надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1—1,3 м. КАЖАН-ГАРАДОЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, правы прыток р. Смердзь (бас. Прыпяці). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Кажан-Гарадок, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Лахва. EHhaeveuE^ Казённае возера (Глыбоцкі раён). КАЖЎШКАЎСКІ КАНАЛ, К а ж у шковіцкі канал, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 31,5 км. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны г. Хойнікі, упадае ў старарэчышча Казан на пойме Прыпяці за 1,4 км на ПнЗ ад в. Слабада. Прыток — Стралічаўскі канал (злева|. КАЗАКОВА, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,16 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км. У бас. Зах. Дзвіны, за 15 км на ПнЗ ад Міёраў, за 0,3 км на 3 ад в. Казакова. Східы катлавіны пакатыя, вышынёй да 5 м, разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 75— 200 м. КАЗАЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, правы прыток канала Бона (бас. Зах. Буга). Даўжыня 22,5 км. Пачынаецца з воз. Любань каля в. Дзівін, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Плоскае. КАЗЁЛ, канал У д о ж к а, канал Засценкі, рака ў Чэрыкаўскім р-не, левы прыток р. Удога (бас. Дняпра). Даўжыня 12 км. Пачынаецца з сажалкі на паўночна-заходняй ускраіне в. Верамейкі, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Норкі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,3 км (ад вытоку да в. Юдаўка). КАЗЁННАЕ ВОЗЕРА, у Дубровенскім р-не. Пл. 1,18 км2. Даўжыня 3,88 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 9,78 км. Пл. вадазбору 151 км2. У бас. р. Вярхіта (цячэ праз возера), за 20 км на Пн ад г. Дуброўна, каля в. Азёры. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, параслі лесам і хмызняком, на ПнУ месцамі разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. 9 астравоў. Упадае р. Лютыня. КАЗЁННАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,72 км. У бас. р. Шоша, за 22 км на ПнУ ад г. Гдыбокае, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Германавічы. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на Пд і У да 5 м), параслі лесам. КАЗЁННАЯ КАНАВА, назва р. Салон у верхнім цячэнні. КАЗЁННЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кіраўскім р-не, левы прыток безназоўнага ручая ў вадазборы р. Суша (бас. Дняпра). Даўжыня 9,3 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Скачок, упадае ў ручай за 1,4 км на ПдУ ад в. Зеляніца. КАЗЛОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток р. Іпа (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Казанск, вусце за 3,5 км на ПнЗ ад в. Казловічы. Ад Казловіцкага канала адгаліноўваецца Ніжнеказловіцкі канал. КАЗЛОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,41 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. У бас. р. Галбіца, за 24 км на ПдУ ад г. Паставы, за 2 км на ПдЗ ад в. Жарсцвянікі, сярод лесу. Вакол возера забалочаны луг. Злучана ручаём з р. Смычыца. КАЗЛЯНКА, рака ў Шчучынскім і Лідскім р-нах, левы прыток Лебяды (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Папераўцы Лідскага р-на, упадае ў Лебяду на ПнУ ад в. Ашмянцы Шчучынскага р-на. На ўсім працягу каналізаваная. КАЗЯЛЕЦ, рака ў Стаўбцоўскім р-не, правы прыток р. Уса (бас. Нёмана). Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пд ад в. Зенявічы, у вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў, далей цячэ сярод лесу; упадае ва Усу за 0,7 км на ПнЗ ад в. Рудня Пільнянская. КАЙМІН, Каймінскае возера, у Астравецкім р-не. Пл. 0,43 км2. Даўжыня 1,55 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 19,5 м. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб'ём вады 3,26 млн. м’. Пл. вадазбору 159 км2. У бас. р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г. п. Астравец, кадя в. Гінкішкі. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 10— 14 м (на ПдЗ 3—5 м), параслі лесам і хмызняком, на Пн участкамі разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдЗ вышынёй да 0,5 м, пад хмызняком, на 3 пад лесам. Дно з упадзінамі, да глыбіні 4—6 м выслана пяском і апясчаненым ілам, ніжэй — сапрапелем. Праз возера цячэ р. Клевель. Расліннасць пашырана да глыбіні 1—1,8 м. КАКІСІНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,78 км2. Найбольшая глыбіня 33,5 м. Даўжыня 1,87 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 5,15 км. Аб'ём вады 8,29 млн. м3. Пл. вадазбору 2,8 км2. У бас. р. Тураўдянка, за 27 км на ПнУ ад г. Аепель, каля в. Загорцы, акружана шырокай, месцамі забалочанай поймай. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м (на 3 і У 2—6 м), разараныя. Берагі пясчаныя, заходнія і паўночныя забалочаныя. Мелкаводдзе шырокае, выслана апясчаненымі адкладамі, глыбакаводная частка дна — сапрапелем. Вада вызначаецца чысцінёй і празрыстасцю. Выцякае ручай у воз. Вогзіна (ця- чэнне толькі ў час разводдзя). Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,2—2,5 м, падводная — да 10 м. КАКЎЕВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток ГІажыхарскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 8,3 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Чкалава, упадае ў Пажыхарскі канал за 2 км на ПдЗ ад в. Прыстарань. КАЛАДНЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 15,3 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Закальное, вусце каля в. Сарачы. КАЛАНЁЦ, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,12 км. Найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,35 км. У бас. р. Сечна, за 10 км на ПдЗ ад г. п. Шуміліна, за 0,5 км на ПдУ ад в. Забор'е (1,5 км на 3 ад Дабееўскага возера), сярод хмызняку. КАЛДЫЧЭЎСКАЕ ВОЗЕРА, К а л д ыч э в а, возера ў Баранавіцкім р-не. Пл. 0,55 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 0,95 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. У бас. р. Шчара (выцякае з возера), за 14 км на Пн ад г. Баранавічы, каля в. Калдычэва, сярод балота. Берагі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. КАЛЁКТАР 1-ы, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, левы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Вярхоўе Ясельды» (бас. Прыпяці). Даўжыня 1,1 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пд ад в. Смаляніца, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Кабылаўка.