• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ЗАПОЛЛЕЎСКІ КАНАЛ, гл. Стары Юркавіцкі канал.
    ЗАПОЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Даўжыня 0,58 км.
    Найбольшая шырыня 0,35 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,58 км.
    Пл. вадазбору 56,1 км2.
    У бас. р. Свячанка, за 11 км на ПдЗ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Заполле. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, разараныя. Берагі высокія, на асобных участках зліваюцца са схіламі. Праз возера цячэ р. Свінка. ЗАПРУДА, рака ў Івацэвіцкім і Пінскім р-нах, левы прыток р. Вісліца (бас. Прыпяці). Даўжыня 31,4 км. Выцякае з воз. Лунёва з ПдЗ, за 9 км на У ад в. Выганашча; вусце каля в. Збароўцы, якая знаходзіцца на правым беразе р. Вісліца. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Верхняе і сярэдняе цячэнне ў лясістай мясцовасці. ЗАПРУДДЗЕ, ручай у Валожынскім р-не, левы прыток Яршоўкі (бас.
    Нёмана). Даўжыня 2,2 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПнЗ ад в. Гляі, упадае ў Яршоўку на У ад в. Зарэчча. На ўсім працягу каналізаваны.
    ЗАРАЖАНКА, назва р. Галбіца ў верхнім і сярэднім цячэнні.
    ЗАРОНАВА, 3 а ронаўскае в о з ер а, на мяжы Віцебскага і Шумілінскага р-наў.
    Пл. 3,61 км!.
    Найбольшая глыбіня 13,5 м.
    Даўжыня 7,6 км.
    Найбольшая шырыня 1,05 км.
    Даўжыня берагавой лініі 21,3 км. Аб'ём вады 23,11 млн. м’.
    Пл. вадазбору 147 км2.
    У бас. р. Шэвінка, за 12 км на У ад г. п. Шуміліна, каля в. Заронава Віцебскага р-на. Схілы катлавіны вышынёй 10—17 м (на 3 5—10 м), разараныя, часткова. пад лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі супадаюць са схіламі, у залівах на 3 і У сплавінныя. Падводная частка катлавіны падзяляецца на некалькі замкнёных глыбакаводных плёсаў. На ПдУ 5 астравоў агульнай пл. 3 га. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае, уздоўж паўночных берагоў пясчана-галечнае з валунамі. Глыбакаводная зона ілістая. Упадаюць 10 ручаёў, у т. л. з воз. Княжно; на 3 выцякае р. Заронаўка. Зарастае да глыбіні 2—3 м.
    ЗАРОНАЎКА, назва р. Шэвінка ў верхнім цячэнні.
    ЗАРОЎЕ, возера ў Лепельскім р-не, на мяжы з Ушацкім р-нам.
    Пл. 0,19 км2.
    Даўжыня 0,95 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,3 км.
    Пл. вадазбору 3,75 км.
    У бас. р. Ушача, за 18 км на ПнЗ ад г. Аепель, на 3 ад в. Зароўе. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м (на ПдУ да 10 м), параслі лесам і хмызняком. На ПдЗ выцякае ручай у р. Ушача. ЗАРОЎШЧЫНА, возера ў Пастаўскім р-не.
    Возера Заронава.
    Пл. 0,06 км2
    Даўжыня 0,43 км.
    Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.
    У бас. р. Галбіца, за 24 км на У ад г. Паставы, за 1 км на У ад г. п. Варапаева. Схілы катлавіны на У стромкія, вышынёй 10—12 м, заняты сельгасугоддзямі; на 3 спадзістыя, вышынёй 5—7 м, пад лесам. На Пн і Пд ад возера забалочаны выган.
    ЗАРУДЗЕЧА, рака ў Глускім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 22,4 км. Пл. вадазбору 141 км2. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Макавічы, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Барысаўшчына. Асноўны прыток — ручай Камарынка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ЗАРЎДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, левы прыток
    р. Няслуха (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км, Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Радаўня, вусце за 1 км на Пд ад в. Заруддзе Крыштынскага сельсавета.
    ЗАРЎЖАННЕ, Р у ж ы н а, возера ў Лепельскім р-не.
    Пл. 0,37 км2.
    Даўжыня 1,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,15 км.
    Пл. вадазбору 9,44 км2.
    У бас. р. Аукомка, за 20 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Заружанне. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на У да 2 м), пад хмызняком, на Пн, ПнЗ і У разараныя. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Несіна. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
    ЗАРЭСЦЕ, вадасховішча ў Магілёўскім р-не.
    Пл. 0,71 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,3 м.
    Даўжыня 2,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Аб'ём вады 1 млн. м’.
    Пл. вадазбору 77 км2.
    На р. Раста, за 32 км на ПдУ ад Магілёва, каля в. Зарэсце. Створана ў 1981 для арашэння і рыбагадоўлі. Ваганні ўзроўню на працягу года 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 12,3 млн. м3. ЗАРЭЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, левы прыток р. Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 9,7 км. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Стары Макрэц, упадае ў Верхнюю Брагінку (Дзяржаўную канаву) за 1,7 км на ПдЗ ад в. Зарэчча.
    ЗАСЕЦЕН, С е ц і н, возера ў Гомельскім р-не.
    Пл. 0,18 км2.
    Даўжыня 0,85 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2 км.
    У бас. р. Сож, за 2 км на ПнУ ад Гомеля, каля в. Пакалюбічы. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пад агародамі і пабудовамі. Берагі вышынёй 0,2 м, пясчаныя.
    ЗАСЛАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, Мінскае мора, Ганалес, у Мінскім р-не.
    Пл. 25,6 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,6 м.
    Даўжыня 9 км.
    Найбольшая шырыня 4 км.
    Даўжыня берагавой лініі 38,2 км.
    Аб’ём вады больш за 100 млн. м3.
    Пл. вадазбору 562 км2.
    Другі па велічыні штучны вадаём на Беларусі. На р. Свіслач, за 10 км на ПнЗ ад Мінска. Уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Створана ў 1956, рэканструявана і добраўпарадкавана ў 1977. Чаша вадасховішча да затаплення была забалочанай поймай рэк Свіслач, Вяча, Ратамка, Чарняўка. Асн. прызначэнне — сезоннае рэгуляванне сцёку, абваднен-
    не Свіслачы, забеспячэнне вадой Мінска і стварэнне зон адпачынку. Берагі спадзістыя, з Пд і 3 парослыя лесам (з пасадкамі таполі, вярбы, акацыі). Месцамі створаны штучныя пясчаныя пляжы шырынёй 20—50 м. Ёсць 3 глыбокаўрэзаныя залівы (самы буйны Ратамскі), 11 маляўнічых астравоў агульнай пл. каля 0,29 км2. Дно да глыбіні 2 м і вакол астравоў пясчанае, да глыбіні 8 м выслана ілам, уздоўж былых рэчышчаў Свіслачы і Вячы — торфам. Месцамі ад вадасховішча дамбамі адсечаны мелкаводдзі, дзе створаны польдэры. Гадавыя ваганні ўзроўню вады перавышаюць 1 м. Са стварэннем Вілейска-Мінскай воднай сістэмы праточнасць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. ёсць асобныя ўчасткі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на У у Спартакаўскім заліве, каля прафілакторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2 м. Сярэднямесячная тэмпература вады ў ліпені — жніўні 18—21 °C, у асобныя гады ў жніўні максімальная дасягае 27 °C. Замярзае ў 1-й палове снежня (у асобныя гады ў канцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласць ледаставу 125—130 дзён. Уздоўж берагоў зарастае, расліннасць (чарот азёрны, трысняг звычайны і аер звычайны, трапляюцца рдзесты, драсён земнаводны) найбольш пашыраны ў залівах і ў вярхоўі, дзе ўпадае канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Вадасховішча ўваходзіць у зону адпачынку Мінскае мора, на берагах размешчаны міжнародны маладзёжны цэнтр адпачынку «Юнацтва», базы адпачынку і прафілакторыі, базы для аматараў-рыбаловаў, спартбазы, піянерлагеры і інш. Папулярнае месца адпачынку і аматарскага рыбалоўства.
    ЗАСЛІЦІНАК, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,42 км.
    Найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,09 км.
    У бас. р. Дрыса, за 20 км на ПдУ ад г.п. Расоны, за 0,7 км на 3 ад в. Дворышча. Схілы катлавіны вышынёй 3 м, пад лесам і хмызняком. На Пн і Пд участкамі забалочаная пойма. ЗАСЦЕНКІ, рака, гл. Казёл.
    ЗАСЫПНАЕ ВОЗЕРА, у Кармянскім р-не. Пл. 0,12 км2. На пойме р. Сож, за 15 км на ПнУ ад г.п. Карма, каля в. Касцюкоўка. Старычнае.
    ЗАТЎР'Я, меліярацыйны канал у Нясвіжскім р-не, левы прыток Тур'і (бас. Нёмана). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Сейлавічы (бас. Нёмана), упадае ў Тур'ю каля в. Затур'я.
    ЗАЎШЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, правы прыток р. Морач (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 15 км. Пачынаецца каля в. Малыя Заўшыцы, вусце каля в. Малы Рожан.
    ЗАХАРНІЧЫ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,007 км2.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,07 км.
    У бас. р. Падата, за 11 км на ПнУ ад Полацка, за 0,9 км на ПнЗ ад в. Гірсіна. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам. Паміж лесам і возерам выган (шырыня паласы да 100 м). Выцякае ручай у р. Палата.
    ЗАХБЕЙКА, возера ў Віцебскім р-не.
    ЗАХЛАМЛЕНЫ	і
    Пл. 0,26 км'.
    Найбольшая глыбіня 8,7 м.
    Даўжыня 1,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,28 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,94 км.
    Аб'ём вады 1,09 млн. м3.
    Пл. вадазбору 2,14 км2.
    У бас. р. Лужаснянка, за 25 км на ПнУ ад Віцебска, за 2 км на У ад в. Ходарава. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пясчаныя, пад лесам, на Пн і Пд невыразныя. Берагі вышынёй да 0,5 м, тарфяністыя, на ПнУ пясчаныя, да ўрэзу вады лес і хмызняк. Мелкавод-
    Радашковічы
    Заслаўскае вадасховішча.
    дзе вузкае. Дно да глыбіні 2,5—3 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Ёсць востраў пл. 0,4 га. У час разводдзя ручаём злучаецца з воз. Вымна. Зарастае да глыбіні 2 м.
    ЗАХЛАМЛЕНЫ КАНАЛ, Р а д н і ц к і к а н а л, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, левы прыток Ярцаўскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 5 км на ПдЗ ад в. Каравацічы, каля нафтаправода «Дружба», упадае ў Ярцаўскі канал за 3,5 км на ПнУ ад в. Першамайск. Канал цячэ па забалочаным лесе.
    ЗАХОДНІ БУГ, Б у г, рака на Украіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток р. Нараў.
    Радашковічы
    Даўжыня 772 км.
    Пл. вадазбору 39,4 тыс. км2.
    Сярэднегадавы расход вады на мяжы Беларусі з Украінай каля 50 м3/с, пры выхадзе за мяжу рэспублікі 100 м3/с, каля г. Вышкаў (Польшча) 127 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %0.
    Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля в. Верхабуж Золачаўскага р-на Львоўскай вобл., упадае ў Загжынскае вадасховішча на р. Нараў (Польшча). Асноўныя прытокі ў Беларусі: Капаёўка, Мухавец, Лясная, Пульва. Сярэдняе цячэнне праходзіць па Брэсцкім Палессі і Прыбугскай раўніне. Даўжыня ў межах Беларусі 154 км, пл. вадазбору каля 10,4 тыс. км2. Даліна ракі шырынёй 3—4 км. Пойма нізкая, шырокая, часта зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных участках 200—300 м. Замярзае ў канцы снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка. Веснавое разводдзе (працягласць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найбольшы ўзровень разводдзя ад 3 м да 6 м. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставання снегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Зах. Буг праз Мухавец, Дняпроўска-Бугскі канал і р. Піна злучаны з Прыпяццю, праз Нараў — з р. Чорная Ганча (прыток Нёмана). Суднаходства ў ніжнім цячэнні. На рацэ Брэсцкі порт.