Пл. 0,16 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. У бас. р. Шчара, на ўсходняй ускраіне г. Баранавічы. ЖМЎРНЕНСКІ КАНАА, Жмурня, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, правы прыток р. Убарць (бас. Прыпяці). Даўжыня 17,2 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Запаясочнае, вусце каля г. п. Лельчыцы. Канал праходзіць па лясістай забалочанай мясцовасці. ЖОВІН, возера ў Кіраўскім р-не, на мяжы з Клічаўскім. Пл. 0,16 км2. На пойме р. Бярэзіна, вышэй вусця Ольсы, за 22 км на 3 ад г. п. Кіраўск. Старычнае. ЖОДЗЕНЬ, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,5 км2. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Пл. вадазбору 62,3 км2. У бас. р. Свіна, за 32 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Ноўка. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад лесам і хмызняком, на У разараныя. Праз возера працякае р. Копань, на Пд упадае ручай з воз. Соміна. ЖОДЗІНКА, Жодзінскі канал, рака ў Смалявіцкім р-не, левы прыток р. Пліса (бас. Дняпра). Даўжыня 4,7 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Глінішча, вусце ў цэнтры г. Жодзіна. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,3 км (ад вытоку да перасячэння з чыгункай Мінск — Орша). ЖОДЗІНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, Смалявіцкай ДРЭС в а д асховішча, у г. Жодзіна Смалявіцкага р-на. Пл. 1,08 км2. Найбольшая глыбіня 3 м. Даўжыня 3,5 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Аб'ём вады 1,8 млн. м3. Пл. вадазбору 465 км2. Створана ў 1959 на р. Пліса, выкарыстоўваецца як вадаёма-ахаладжальнік ДРЭС, для рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Берагі ўмерана стромкія. Дно выслана ілам. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,2—0,4 м. 3 прычыны скідвання ДРЭС цёплай вады лёд у вадасховішчы часта адсутнічае. Сярэдні шматгадовы сцёк 98,2 млн. м3. Зарастае. ЖОРНАЎКА, рака ў Бярэзінскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 29 км. Пл. вадазбору 125 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %0. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Жалезкава, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Жорнаўка. Рэчышча каналізаванае на працягу 13 км (ад вытоку да в. Жарамец). Каналізаваны ўчастак называецца Смалярня. ЖОЎТА-НЁМАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Стаўбцоўскім і НавагруДскім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 22 км. Пачынаецца з ракі Уса за 2 км на Пн ад в. Кляцішча Стаўбцоўскага р-на, упадае ў Нёман на ПнЎ ад г. п. Любча Навагрудскага р-на. Цячэ па Налібоцкай пушчы, у сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ЖУЖАЛІЦА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,21 км. Найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,58 км. У бас. р. Обаль, за 45 км на ПнУ ад г. Гарадок, на У ад в. Марчанкі. Вакол возера лес, з паўночнага боку луг. ЖЎЖАЛЬ, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,25 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,62 км. У бас. р. Шэвінка (правы прыток Зах. Дзвіны), за 24 км на ПнЗ ад Віцебска, за 0,7 км на У ад в. Іванава. Вакол возера забалочаны лес. ЖЎЖМА, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток Лебяды (бас. Нёмана). Даўжыня 11 км. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Шоркіна, упадае ў Лебяду на Пд ад в. Збражкі. На працягу 4,5 км каналізаваная (ад в. Шайбакі да вусця). ЖЎЖНЕВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,13 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. У бас. р. Обаль, за 8 км на ПнЗ ад вусця р. Свіна, за 37 км на ПнУ ад Полацка, сярод лесу. На Пд упадае ручай з воз. Дабрынь, на У выцякае ручай у воз. Красамай. ЖУРАВЕЦ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, правы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Аброва 1-е» (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 4,6 км ад в. Вялікая Гаць, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Аброва. ЖУРАВОК, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пн, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Журавок. ЖУРАЎНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,49 км2. Найбольшая глыбіня 14 м. Даўжыня 1,46 км. Найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Аб'ём вады 2,68 млн. м’. Пл. вадазбору 6,9 км2. У бас. р. Нача, за 30 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Жураўна. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м (на 3 і ПдЗ 2—5 м), разараныя, месцамі парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ПдЗ сплавінныя. Дно да глыбіні 5—6 м пясчанае, ніжэй ілістае. Злучана ручаямі з азёрамі Валынец і Сушына. Зарастае амаль палова плошчы возера да глыбіні 4,5—5 м. ЖУРБІЦА, рака ў Буда-Кашалёўскім р-не, левы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Ніва, вусце за 0,5 км на ПнЗ ад в. Рагозішча. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км (вусце — 0,5 км на Пн ад в. Блюдніца). ЖУРОЎСКІ КАНА.Л, меліярацыйны канал у Бярэзінскім р-не, левы прыток р. Брусята (бас. Дняпра). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Селішча, упадае ў р. Брусята за 1 км на ПнЗ ад в. Журоўка. ЖУРЫХА, рака, гл. Шабеніха. ЖЎЧКА, Касутка, Капустка, рака ў Вілейскім р-не, у бас. Віліі. Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Рэчкі, упадае ў паўночны заліў Вілейскага вадасховішча каля в. Клоўсі. Каналізаваная, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ЖУЧОК, рака ў Вілейскім р-не, левы прыток Іліі (бас. Віліі). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 42 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5 %о. Пачынаецца на У ад в. Пляшчаны, цячэ па паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію каля в. Шыпкі. Прыток — р. Чарняўка. На працягу 2 км каналізаваная (в. Скалбішча — 0,8 км на ПдЗ ад в. Шчакоўшчына). ЖЎЧЫНА, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,25 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. У бас. р. Волта, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры, і гідралагічным заказніку Ельня на балоце Мох. Злучана ручаямі з воз. Акністае і возерам без назвы. ЖЫВАРЭЗКА, рака ў Магілёўскім р-не, правы прыток р. Лахва (бас. Дняпра). Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 138 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %». Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Куты, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Капейна. Ў верхнім цячэнні называецца С я н н а. ЖЫГААКА, ручай у Стаўбцоўскім р-не, левы прыток ручая без назвы (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 0,7 км на Пд ад в. Жыгалкі, вусце на ПдЗ ад в. Пагарэлае. На працягу 4 км каналізаваны (0,5 км на ПдУ ад в. Жыгалкі да вусця). Каля в. Жыгалкі створана сажалка (пл. 0,03 км2). ЖЫГАЛЬСКІ СТАЎ, меліярацыйны канал, на мяжы Гомельскага і Рэчыцкага р-наў, у бас. Дняпра. Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Жыгальская Рудня Гомельскага р-на, упадае ў воз. Кушчаўка з Пн за 2 км на 3 ад в. Рудня-Марымонава Гомельскага р-на. ЖЫГУЛЯНКА, Жыгулянскі кан а л, рака ў Івацэвіцкім і Бярозаўскім р-нах, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 44 км. Пл. вадазбору 595 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца за 4 км на ПдЗ ад в. Заполле Івацэвіцкага р-на, цячэ ў межах паўночна-заходняй часткі Прыпяцкага Палесся па забалочанай і лясістай мясцовасці, працякае праз Чорнае возера (пасля выхаду з яго называецца Дарагабу ж). Вусце за 2 км на ПдУ ад в. Здзітава Бярозаўскага р-на. Даліна і пойма невыразныя. Рэчышча на працягу 26 км да ўпадзення ў возера каналізаванае. ЖЫГЯНКА, рака, гл. Альшанка. ЖЫДАЎКА, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім і Іванаўскім р-нах, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 17 км. Пачынаецца з Галоўнага канала за 4,5 км на ПдУ ад в. Жытлін Івацэвіцкага р-на, вусце за 8 км на ПнЗ ад в. Тышкавічы Іванаўскага р-на. За 3 км ад вусця злева адгаліноўваецца Размужынскі канал, ЖЫТКАВІЦКІ які таксама ўпадае ў Ясельду. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. ЖЫДЧА, вадасховішча ў Пінскім р-не. Пл. 1,2 км2. Найбольшая глыбіня 9 м. Даўжыня 3,2 км. Найбольшая шырыня 2,8 км. Аб'ём вады 5,1 млн. м3. За 18 км на ПдЗ ад г. Пінск, каля в. Жыдча. Наліўное. Створана ў 1981 для арашэння, рыбагадоўлі і рэкрэацыйных мэт на месцы выпрацаванага радовішча торфу. Даўжыня агараджальнай дамбы 4,2 км. Напаўняецца вадой з Прыпяці пры дапамозе водападводзячага канала. Ваганні ўзроўню на працягу года да 6 м. ЖЫЖМА, рака на тэрыторыі Літвы і Беларусі, правы прыток Гаўі (бас. Нёмана). Даўжыня 82 км. Пл. в.адазбору 584 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %„. Пачынаецца ў Шальчынінскім р-не Літвы, цячэ ў Воранаўскім, Лідскім і Іўеўскім р-нах. Значных прытокаў няма. Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырыня 0,4—0,8 км. Рэчышча на працягу 27,4 км каналізаванае (ад в. Мікянцы Воранаўскага р-на да в. Сонтакі Іўеўскага р-на). Яго шырыня ў межань да в. Германішкі 5—8 м, на астатнім працягу 8—15 м. Берагі пясчана-ілістыя, стромкія, часам абрывістыя. На рацэ каля в. Гайцюнішкі створана сажалка. ЖЫЛЕЎКА, рака ў Чавускім р-не, правы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Навінка, вусце за 1 км на Пн ад в. Скварск. Рэчышча ад в. Галузы да вусця каналізаванае на працягу 2,7 км. ЖЫРМУНСКІ КАНАЛ, гл. Безназоўны ручай. ЖЫРОЎСКІ КАНАЛ, Г а л о ў н ы к а н а л, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, правы прыток Дняпроўска-Бугскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 25 км. Пачынаецца з Белага возера за 7,6 км на ПдЗ ад в. Сварынь, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Малінаўка. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці. Прытокі — Выцінская канава і Малінаўскі канал (злева). 3 Жыроўскага канала пачынаецца Зуброўскі канал. ЖЫТКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 11 км. Пачынаецца з Чырвонага возера за 2 км на ПнУ ад в. Ляхавічы, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Хрысцецкі Бор, дзе знаходзіцца водаразмеркавальнік, з якога вада падаецца ў рэкі Гніліца, Навуць і Рудзянецкі канал. ЖЫЦІНКА ЖЫЦІНКА, рака ў Асіповіцкім р-не, левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км2. Пп. вадазбору 47 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %0. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Жэрынскае возера. Ігнатаўка, вусце на паўднёвай ускраіне в. Няччо. ЖЫЦЦЁ, рака, гл. Уздзянка. ЖЭЖЛІНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,36 км2. Найбольшая глыбіня 9,8 м. Даўжыня 1,07 км. Найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі 3,59 км. Аб'ём вады 1,4 млн. м\ Пл. вадазбору 1366 км2. У бас. р. Ула (цячэ праз возера), за 7 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Вялікае Жэжліна. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, участкамі разараныя, на Пд і ПдЗ параслі лесам. Берагі пясчаныя, месцамі забалочаныя, на ПдЗ пад лесам. Дно ілістае. Каля ўсходняга берага востраў пл. 0,7 га. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шырынёй 30—100 м да глыбіні 2,9 м.