ЖАБЕРНАЕ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,38 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Свольна, за 25 км на 3 ад г. п. Расоны, за 1,5 км на Пн ад в. Мілавіды, сярод забалочанага хмызняку. ЖАБЕРЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Крупскім р-не, левы прыток р. Нача (бас. Дняпра). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Лашанцы, упадае ў Начу на паўночнай ускраіне в. Вялікія Жаберычы. ЖАБІНА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,007 км2. Даўжыня 0,17 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. У бас. р. Чарнаўка, за 14 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 0,7 км на ПнУ ад в. Беляі, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м. На 3 да возера прымыкае балота. ЖАБІНА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,006 км'. Даўжыня 0,19 км. Найбольшая шырыня 75 м. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км. У бас. р. Аўсянка, за 32 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 2 км на Пд ад в. Забарок, на ПдЗ ад воз. Цёста. Схілы катлавіны невыразныя, з У і 3 балота, з Пн і Пд — лес. ЖАБІНА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,006 км2. Даўжыня 0,12 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,3 км. У бас. р. Обаль, за 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1,5 км на У ад в. Мішуціна. Схілы катлавіны вышынёй 5 м, пад хмызняком. Уздоўж паўднёвага берага забалочаная пойма. ЖАБІНА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 70 м. Найбольшая шырыня 50 м. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км. У бас. р. Дрыса, за 19 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 2,5 км на ПнУ ад в. Межна. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад лесам. ЖАБІНКА, рака ў Камянецкім і Жабінкаўскім р-нах, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 25 км. Пл. вадазбору 228 км!. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Педішча Камянецкага р-на (да меліярацыі пачыналася ад в. Жыцін), вусце ў межах г. Жабінка. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Каля в. Сакалова Жабінкаўскага р-на працякае праз сажалкі рыбгаса «Сакалова». Верхняе цячэнне на працягу 10 км называецца к а н а л Жаб і н к а. ЖАБІНОК, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,04 км_. Даўжыня 0,58 км. Найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. У бас. р. Альзініца, за 18 км на ПнЗ ад г. п. Ушачы, за 2,5 км на ПнЗ ад в. Зерчаніцы, сярод балота, парослага на ПдУ хмызняком. За 50— 200 м ад возера лес. Упадае ручай. ЖАБЧАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, правыпрыток р. Волка (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Жабчава, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Садавічы. ЖАВУЛКА, рака ў Капыльскім р-не, правы прыток Выні (бас. Нёмана). Даўжыня 6 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Жавулкі, упадае ў Выню на ПдЗ ад в. Каласаўшчына. На ўсім працягу каналізаваная. ЖАВУНІЦА, Ж а ў н і ц a , С т о ш ы н а, рака ў Краснапольскім і Кармянскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 38 км’. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о. Пачынаецца за 0,7 км на 3 ад в. Роўнішча Краснапольскага р-на, упадае ў Сож за 3 км на 3 ад в. Жавуніца Кармянскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,7 км (выток — 2 км на ПнЗ ад в. Беразякі 1-я Краснапольскага р-на). ЖАДУНЬ, Жадунька, рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 47 км. Пл. вадазбору 488 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Жадунька Клімавіцкага р-на, вусце за 1 км на У ад в. Варашылава Касцюковіцкага р-на. Цячэ па заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Асноўныя прытокі — Крупня і Крупнянка (злева). Даліна невыразная, месцамі карытападобная. Пойма роўная, парослая лугавымі травамі і хмызняком, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 25,1 км (выток—1,8 км на ПдУ ад г. Касцюковічы), ніжэй звілістае, пясчанае. Шырыня ракі да вусця Крупні ў межань 5—8 м, ніжэй да 10 м. Берагі месцамі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м. На рацэ г. Касцюковічы. ЖАДЎНЬ,Жадунька, рака ў Бранскай вобл. Расіі і Хоцімскім р-не Беларусі, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 23 км. Пл. вадазбору 148 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %». Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Семірычы Бранскай вобл., вусце на паўднёвай ускраіне г. п. Хоцімск. Даўжыня ў межах Беларусі 12 км. На рацэ паміж Хоцімскам і в. Азяроўка плаціна і сажалка. ЖАДУНЬ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,43 км2. Найбольшая глыбіня 8,4 м. Даўжыня 1,24 км. Найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Аб'ём вады 2,14 млн. м3. Пл. вадазбору 20,9 км2. Рака Жалонь. Каналізаваны ўчастак у ніжнім цячэнні. У бас. р. Альзініца, за 32 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Вуглы. Схілы катлавіны вышынёй 5—16 м, пераважна разараныя. Берагі месцамі забалочаныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 10—100 м. УпадаюцьЗ ручаі, у т. л. з воз. Братаўна; на У злучана пратокай з воз. Ухвішча. ЖАКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Пл. вадазбору 3 км2. У бас. р. Дабрылаўка, за 15 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Кур'янава, на ўскраіне забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя, берагі нізкія, на Пн і ПдУ сплавінньія. Выцякае ручай у р. Дабрылаўка. ЖАЛЕЗНІЦА, рака ў Слуцкім р-не, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Шышчыцы, упадае з Пн у Руднянскае вадасховішча на р. Случ. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Прыток — р. Жары (злева). ЖАЛІНКА, рака ў Бярэзінскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Жаліна, вусце за 1,5 км на 3 ад в. Месціна. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. ЖАЛОНЬ, рака на Украіне і ў Гомельскай вобл., правы прыток Прыпяці. Даўжыня 113 км. Пл. вадазбору 1460 км2. Сярэдні шматгадовы сцёк з вадазбору каля 4,8 м3 / с. Агульнае падзенне ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. Пачынаецца каля в. Пясчанае Оўруцкага р-на Жытомірскай вобл., цячэ па Жытомірскім Палессі (12,8 км), далей 33,8 км па мяжы з Беларуссю, 10,9 км зноў па Жытомірскай вобл., у нізоўі па Ельскім і Нараўлянскім р-нах. Упадае ў старарэч- ча на пойме Прыпяці за 1,2 км на Пн ад в. Вяпры Нараўлянскага р-на. Асноўныя прытокі — Яўрэйская канава, рэкі Ханя, Харапунь, Стрэлка і Верасожка (справа). Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, парэзаная меліярацыйнымі каналамі; шырыня яе ў верхнім цячэнні да 30 м, на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам; каналамі Свячанскі (рака да адгалінавання ад яе гэтага канала называецца В е р х няя Жалонь), Антонаўскі і р. Гразіва злучана з р. Славечна. ЖАЛУДЗЯНКА, С а ў к а, рака ў Шчучынскім р-не, правы прыток Лебяды (бас. Нёмана). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 174 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 %о. Пачынаецца на 3 ад в. Купры, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Лебяду каля в. Лябёдка. На працягу Возера Жадунь. Ушачы ЖАЛЯЗЯНКА 4,5 км каналізаваная (ад г. п. Жалудок да вусця). ЖАЛЯЗЯНКА, рака ў Слуцкім р-не, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 54 км2. Пачынаецца за 0,5 км на ПнУ ад в. Сцяпкова (ад вытоку да в. Ленькі называецца Сава), вусце за 2 км на ПдУ ад в. Ленькі. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ЖАЛЯЗЯНКА, канал Ж а л я з я н к а, рака ў Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 9,3 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Машчонава каля чыгункі Пухавічы — Бабруйск, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Блужскі Бор. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ЖАНОЧАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,13 км2. Даўжыня 0,58 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,38 км. Пл. вадазбору 1 км2. У бас. р. Дахнарка, за 6 км на Пн ад Полацка, сярод лесу. Злучана ручаём з воз. Чорнае. ЖАРДЗЯНКА, рака ў Светлагорскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 25 км. Пл. вадазбору 375 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Славань, вусце на паўночнай ускраіне Светлагорска. Асноўны прыток — р. Чырка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака жывіць Светлагорскае вадасховішча. ЖАРТАЙ, возера ў Хойніцкім р-не. Пл. 0,24 км2. Даўжыня 1,72 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,82 км. На пойме р. Прыпяць, за 26 км на ПдЗ ад г. Хойнікі. Старычнае. Берагі месцамі вышынёй да 1 м, пясчаныя, пад хмызняком. Злучаецца з Прыпяццю ў час веснавога разводдзя. ЖАРТАЙКА, рака ў Барысаўскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 86 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %0. Пачынаецца за 3 км на У ад в. Жартайка, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Палік. Цячэ пераважна праз лес, у нізоўі — праз Бярэзінскі біясферны запаведнік. ЖАРЫ, Ж а р а, рака ў Слуцкім р-не, правы прыток р. Жалезніца (бас. ГІрыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Вараб'ёва, вусце за 2 км на 3 ад в. Адамова. Рэчышча на працягу 5,5 км уверх ад вусця каналізаванае. ЖАЎНІЦА, рака, гл. Жавуніца. ЖАЎТКІ, меліярацыйны канал у Вілейскім р-не, левы прыток р. Спорня (бас. Віліі). Даўжыня 9,6 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Кульшыно, упадае ў р. Спорня за 2,5 км на ПдУ ад в. Бараўцы. ЖАЦЕРАЎКА, Зацяржуўка, рака ў Стаўбцоўскім і Карэліцкім р-нах, левы прыток Нёмана. Даўжыня 22 км. Пл. вадазбору 91 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %». Пачынаецца каля в. Азёрскае Карэліцкага р-на, упадае ў Нёман каля в. Новы Свержань. На ўсім працягу каналізаваная. Каля в. Азёрскае створана сажалка (пл. 0,04 км‘|, ЖВІРБЛЯНСКАЕ ВОЗЕРА, Ж в і р бельскае возера, у Браслаўскім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. У бас. р. Друйка, за 6 км на ПнЗ ад Браслава, за 3 км на 3 ад в. Струста, за 0,5 км на ПдУ ад в. Жвірблі. Схілы катлавіны не выражаны, размешчана сярод балота. Упадаюць 4 руч аі ЖГУНЬ, рака ў Добрушскім р-не, левы прыток р. Хорапуць (бас. Дняпра). Даўжыня 14,4 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Жгунь, вусце на паўночна-заходняй ускраіне в. Рассвет. Рэчышча каналізаванае на працягу 11,2 км (ад в. Жгунь да вусця). ЖЛОБІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Баранавіцкім р-не.